Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

За гады вывучэння вобласці выражэння ацэнкавых значэнняў у навуцы зяўлялася шмат падыходаў да даследвання: лагічны аспект ацэнка даследвалі І.А. Івін

Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа

Литература

Другие дипломы по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

Беларускі дяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

 

 

 

 

 

 

ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА

 

Моўныя сродкі субектыўнай ацэнкі ў прозе якуба коласа

 

 

 

 

 

Выканала

Сянчэўская Ганна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2011

 

Анатацыя

 

Ключавыя словы:

Літаратура, проза, моўныя сродкі, субектыўная ацэнка, аўтарскі стыль, Якуб Колас

Тэма дыпломнай работы:

Моўныя сродкі субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

Актуальнасць даследвання:

Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры і аднаго з яе пачынальнікаў зяўляецца важным элементам для разумення самой беларускай літаратуры як зявы сусветнай культуры. Разам з тым, пры вялікай колькасці даследванняў, прысвечаных розным аспектам творчасці Якуба Коласа вельмі няшмат з іх ставіць перад сабой за мэту вывучэнне аўтарскага стылю пісьменніка, ягоных творчых сродкаў выражэння ўласнай ідэі, перадусім, у прозе. Даследванне творчай спадчыны беларускага песняра без асэнсавання тых моўных інструментаў, з чыёй дапамогай аўтар напаўняў апавядальны каркас твору эмацыйным зместам ня можа дазволіць казаць пра праблему мастацкай мовы Якуба Коласа як пра вырашаную.

Абект даследвання:

Празаічныя творы Якуба Коласа.

Прадмет даследвання:

Моўныя сродкі субектыўнай ацэнкі аўтара.

Мэта даследвання:

Вызначыць аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння субектыўнай ацэнкі.

Задачы даследвання:

1) прааналізаваць наяўныя сродкі субектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры;

) выявіць і структураваць сродкі субектыўнай ацэнкі Якуба Коласа на прыкладзе ягоных твораў: трылогіі На ростанях, аповесцяў Дрыгва і На прасторах жыцця.

) прааналізаваць выяўленыя ў творах Якуба Коласа сродкі субектыўнай аўтарскай ацэнкі ў сукупнасці з ужывальнымі ў іншых аўтараў;

) сістэматызаваць атрыманыя дадзеныя і на іх падставе даць апісанне аўтарскага стылю выражэння субектыўнай ацэнкі Якуба Коласа.

Метадалогія даследвання:

Выяўленне, апісанне, структураванне, параўнаўчы, тыпалагічны, структурны, функцыянальны, комплексны аналіз, абагульненне вынікаў.

Працоўная гіпотэза даследвання:

Спецыфіка моўных сродкаў субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа можа быць выдзеленая, апісаная і прааналізаваная на падставе дыферэнцыяванага, комплекснага і/ці іншых відаў аналізу.

Стратэгія і план даследвання:

1) Ува ўводзінах плануецца разгледзець паняцці субектыўнай ацэнкі і моўнага сродку, а таксама існуючыя моўныя сродкі выражэння такой ацэнкі ў якасці аўтарскіх інструментаў пабудовы логікі твору на падставе параўнаўчага і тыпалагічнага аналізаў.

) У асноўнай частцы плануецца на падставе розных відаў аналізу і на прыкладзе вышэйпазначаных твораў Якуба Коласа выявіць, прааналізаваць і сістэматызаваць моўныя сродкі субектыўнай ацэнкі ў яго творчасці з падзелам на лексічныя (метафара,стылістычна-афарбаваныя слові і т.п) і сінтаксічныя (інверсія, сегментацыя, парцэляцыя і т.п) сродкі.

) У заключнай частцы плануецца на падставе разгледжанага і прааналізаванага вышэй матэрыялу і з дапамогай комплекснага аналізу даць комплекснае вызначэнне-аналіз аўтарскага стылю прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння субектыўнай ацэнкі.

Да работы дадаецца Спіс выкарыстаных крыніц.

 

УСТУП

 

Сучасная навука мае ярка выражаны антрапацэнтрычны характар: чалавек нязменна ўяўляе сябе мераю ўсіх рэчай, знаходзіцца ў цэнтры працэсу спазнання. Заканамерна, што лінгвістыка, убудоўваючыся ў агульную навуковую парадыгму, засяроджвае сваю звагу на гаваркой і мыслівай асобе. Асаблівая ўвага надзяляецца выключна чалавечаму віду дзейнасці - ацэньванню, аднаму з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Асаблівая ўвага надаецца выключна чалавечаму роду дзейнасці - ацэньванню, аднаго з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Вынікіацэньвання адлюстроўваюцца ў выказваннях і ўяўляюць каштоўнасны фрагмент карціны свету. У сувязі з гэтым разгляд пытанняў пра прыроду і віды ацэнкі, пра прынцыпы яе праяўлення і функцыянавання, нягледзячы на больш чым паўстогадовую гісторыю дэтальнага вывучэння, застаецца зноў актуальным і перспектыўным. Праблема ацэнкі пры шырокім падыходзе перасякаецца з праблемамі ўзаемадзеяння мовы і маўлення, субектыўнага і абектыўнага ў мове, з пытаннямі тыпалогіі і структуры лексічнага значэння, з разуменнем экспрэсіўнасці, эмацыйнасці, вобразнасці, стылістычнай афарбоўкі.

За гады вывучэння вобласці выражэння ацэнкавых значэнняў у навуцы зяўлялася шмат падыходаў да даследвання: лагічны аспект ацэнка даследвалі І.А. Івін (праца Основания логики оценок і інш.) [1], М.А. Аруцюнава (праца Типы языковых знаний. Оценка. Событие. Факт і інш.) [2], М. Брожык; семантычны - Е.М. Вольф (праца Функциональная семантика оценки і інш.) [3], М.М. Лукянава, А.М. Шрамм; псіхалінгвістычны - Е.І. Калодкін, Ю.М. Мягкова; сацыялінгвістычны - А.Л. Галаванеўскі, О.П. Жданава, Е.Ю. Краснікава; прагматычны - Ю.Д. Апрэсян, Э.А. Сталярова, М.А. Ягубава, О.В. Гуськова, В.М. Цоллер; функцыянальна-семантычны - Т.В. Маркелава (праца Семантика и прагматика средств выражения в русском языке і інш.) [4], Кімік, В.В. (праца Категория субъективности и ее выражение в русском языке і інш.) [5], З.К. Цеміргазіна; функцыянальна-стылістычны - даследвалі Ш. Балі, В.В. Вінаградаў (праца Русский язык: Грамматическое учение о слове і інш.) [6], В.М. Целія, Д.М. Шмялёў, Г.А. Вінакур (праца Закономерности стилистического использования языковых единиц і інш.) [7], І.В. Арнольд, І.А. Сцернін, В.І. Шахоўскі, Т.Г. Вінакур; кагніталагічны - А. Артоні, А. Коллінз; тэкставы - М.А. Лукянава (праца Экспрессивная лексика разговорного употребления. Проблема семантики і інш.) [8], М.М. Дзеева; нацыянальна-культурны - А. Вежбіцкая, Ю,Д. Апрэсян, І.М. Гарэлава, Т.В. Пісанава. Ужо гэты, далёка ня поўны пералік лінгвістаў, што вывучалі праблемы ацэнкі і ацэнкавасці, сведчыць пра складанасць і шматграннасць зявы, што мы даследуем.

Апошнімі гадамі ацэнка разглядаецца ня толькі ў традыцыйных аспектах, але і ў святле кагнітыўных ды прагматычных даследванняў, даследванняў у вобласці палявых структураў і г.д., якія ўсе атрымалі шырокую распаўсюджанасць у свеце. Робяцца спробы сістэмнага вывучэння ацэнкавых адзінак, што функцыянуюць у межах дыскурсаў рознага тыпу (працы Т.В. Міхайлавай, Ю.А. Броннікавай, Л.В. Среценскай, О.В. Новікавай, О.І. Рыбальчанка ды некаторых іншых).

Цікавасць да ацэнкавых сродкаў звязаная таксама і з тым, што тыя зяўляюцца добрым матэрыялам для абгрунтавання тэорыі прагматычнага значэння моўных адзінак (гл. у працах Ю.Д. Апрэсяна, М.Д. Аруцюнавай і Т.В. Падучавай, Ю.С. Сцяпанава і інш.) Пры гэтым ацэнкавае значэнне зяўляецца адным з найбольш цяжка ызначальных прагматычных значэнняў, бо характарызуецца змяшчэннем ды накладаннем лексіка-семантычных варыянтаў, складанасцю аксіалагічных сувязяў, актуалізацыяй канататыўных кампанентаў. Адпаведна, вывучэнне ацэнкавых сэнсаў спрыяе фармаванню своеасаблівай прагматычнай кампетэнцыі носьбіта мовы. [9]

Моўнае выражэнне свету эмоцый у мастацкім тэксце з'яўляецца дагэтуль галіной мала вывучанай. Нягледзячы на вялікую колькасць работ аб мастацкіх тэкстах, мова многіх літаратурных твораў даследавана недастаткова. Некаторыя аспекты мовы і стылю многіх аўтараў наогул ніколі не даследаваліся. Папаўненне пазначанага прабелу - неабходны этап у вывучэнні не толькі творчасці мноства класікаў, але і ўласна лінгвістычных дысцыплін.

Як вядома, выкарыстанне індывідуальна-аўтарскіх моўных адзінак, словаформаў і вар'іраванне лексічных кампанентаў у складзе агульнамоўных фразаспалучэнняў дае магчымасць мастаку слова перадаць эмоцыі лірычнага героя і персанажаў вершаў больш вобразна, выразна. У гэтым выпадку эстэтычнаму ўздзеянню спрыяе эфект навізны, нечаканасці. [10]

Ацэнкавая семантыка, чыёй часткай зяўляецца субектыўнай ацэнка, ўяўляе сабой адзін з актуальных аспектаў сучасных лінгвістычных даследванняў, аб чым сведчыць шматлікая літаратура, што зявілася апошнімі дзесяцігоддзямі, дзе ацэнка сталася самастойным абектам вывучэння ў аспекце семантыкі, прагматыкі, тэорыі камунікацыі, кагнітыўных даследванняў мовы (Ю.Д. Апрэсян, Н.Д. Аруцюнава, Т.В. Булыгіна, А. Вежбіцкая, Е.М. Вольф, В.Г. Гак, Т.М. Нікалаева, А.Д. Шмелеў і інш.). [11]

Катэгорыя субектыўнай ацэнкі - гэта семантыка-граматычная катэгорыя, якая выражае ад імя апавядальніка субектыўную ацэнку прадмету, прыкметы прадмету ці прыкметы дзеі ды ўносіць у прадметнае значэнне слова дадатковыя эмацыйна-экспрэсіўныя адценні значэння ласкальнасці, спачування, памяншальнасці, павелічальнасці, грэблівасці, прыніжэння, гіроніі і г.д. [12]

У структуры ацэнкі карэляцыі субект/абект знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні. […] Суадносіны субектыўнага і абектыўнага зяўляецца асноўнай праблемай, вакол якой разгортваюцца спрэчкі пра філасофскую сутнасць каштоўнасцяў і пра прыроду ацэнкавых суджэнняў. Гісторыя вывучэння ацэнкі характарызуецца пастаяннай барацьбой двух накірункаў, адно з якіх абапіраецца на ўяўленне, што асноўным у ацэнцы зяўляецца субект у ягоных адносінах да абекту, а іншае лічыць асноўным для ацэнкі якасці абекту […]. Гэтыя накірункі ў асноўным развіваліся ў сферы этычных тэорыяў, аднак многія з іх палажэнняў уяўляюцца сутнаснымі для вывучэння ацэнкі з лінгвістычных пазіцыяў.

Першы накірунак знайшоў сваё найб

Похожие работы

1 2 3 4 5 > >>