Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

За гады вывучэння вобласці выражэння ацэнкавых значэнняў у навуцы зяўлялася шмат падыходаў да даследвання: лагічны аспект ацэнка даследвалі І.А. Івін

Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Дипломная работа

Литература

Другие дипломы по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКІ ДЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МОЎНЫЯ СРОДКІ СУБЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ Ў ПРОЗЕ ЯКУБА КОЛАСА

ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА

 

 

Выканала

Сянчэўская Ганна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МІНСК 2011

Моўныя сродкі субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Ключавыя словы:

Літаратура, проза, моўныя сродкі, субектыўная ацэнка, аўтарскі стыль, Якуб Колас.

Тэма дыпломнай работы:

Моўныя сродкі субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

Актуальнасць даследвання:

Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры і аднаго з яе пачынальнікаў зяўляецца важным элементам для разумення самой беларускай літаратуры як зявы сусветнай культуры. Разам з тым, пры вялікай колькасці даследванняў, прысвечаных розным аспектам творчасці Якуба Коласа вельмі няшмат з іх ставіць перад сабой за мэту вывучэнне аўтарскага стылю пісьменніка, ягоных творчых сродкаў выражэння ўласнай ідэі, перадусім, у прозе. Даследванне творчай спадчыны беларускага песняра без асэнсавання тых моўных інструментаў, з чыёй дапамогай аўтар напаўняў апавядальны каркас твору эмацыйным зместам ня можа дазволіць казаць пра праблему мастацкай мовы Якуба Коласа як пра вырашаную.

Абект даследвання:

Празаічныя творы Якуба Коласа.

Прадмет даследвання:

Моўныя сродкі субектыўнай ацэнкі аўтара.

Мэта даследвання:

Вызначыць аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння субектыўнай ацэнкі.

Задачы даследвання:

) прааналізаваць наяўныя сродкі субектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры;

) выявіць і структураваць сродкі субектыўнай ацэнкі Якуба Коласа на прыкладзе ягоных твораў: трылогіі На ростанях, аповесцяў Дрыгва і На прасторах жыцця.

) прааналізаваць выяўленыя ў творах Якуба Коласа сродкі субектыўнай аўтарскай ацэнкі ў сукупнасці з ужывальнымі ў іншых аўтараў;

) сістэматызаваць атрыманыя дадзеныя і на іх падставе даць апісанне аўтарскага стылю выражэння субектыўнай ацэнкі Якуба Коласа.

Метадалогія даследвання:

Выяўленне, апісанне, структураванне, параўнаўчы, тыпалагічны, структурны, функцыянальны, комплексны аналіз, абагульненне вынікаў.

Працоўная гіпотэза даследвання:

Спецыфіка моўных сродкаў субектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа можа быць выдзеленая, апісаная і прааналізаваная на падставе дыферэнцыяванага, комплекснага і/ці іншых відаў аналізу.

Стратэгія і план даследвання:

) Ува ўводзінах плануецца разгледзець паняцці субектыўнай ацэнкі і моўнага сродку, а таксама існуючыя моўныя сродкі выражэння такой ацэнкі ў якасці аўтарскіх інструментаў пабудовы логікі твору на падставе параўнаўчага і тыпалагічнага аналізаў.

) У асноўнай частцы плануецца на падставе розных відаў аналізу і на прыкладзе вышэйпазначаных твораў Якуба Коласа выявіць, прааналізаваць і сістэматызаваць моўныя сродкі субектыўнай ацэнкі ў яго творчасці з падзелам на лексічныя (метафара,стылістычна-афарбаваныя слові і т.п) і сінтаксічныя (інверсія, сегментацыя, парцэляцыя і т.п) сродкі.

) У заключнай частцы плануецца на падставе разгледжанага і прааналізаванага вышэй матэрыялу і з дапамогай комплекснага аналізу даць комплекснае вызначэнне-аналіз аўтарскага стылю прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння субектыўнай ацэнкі.

Да работы дадаецца Спіс выкарыстаных крыніц.

 

УСТУП

 

Сучасная навука мае ярка выражаны антрапацэнтрычны характар: чалавек нязменна ўяўляе сябе мераю ўсіх рэчай, знаходзіцца ў цэнтры працэсу спазнання. Заканамерна, што лінгвістыка, убудоўваючыся ў агульную навуковую парадыгму, засяроджвае сваю звагу на гаваркой і мыслівай асобе. Асаблівая ўвага надзяляецца выключна чалавечаму віду дзейнасці - ацэньванню, аднаму з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Асаблівая ўвага надаецца выключна чалавечаму роду дзейнасці - ацэньванню, аднаго з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Вынікіацэньвання адлюстроўваюцца ў выказваннях і ўяўляюць каштоўнасны фрагмент карціны свету. У сувязі з гэтым разгляд пытанняў пра прыроду і віды ацэнкі, пра прынцыпы яе праяўлення і функцыянавання, нягледзячы на больш чым паўстогадовую гісторыю дэтальнага вывучэння, застаецца зноў актуальным і перспектыўным. Праблема ацэнкі пры шырокім падыходзе перасякаецца з праблемамі ўзаемадзеяння мовы і маўлення, субектыўнага і абектыўнага ў мове, з пытаннямі тыпалогіі і структуры лексічнага значэння, з разуменнем экспрэсіўнасці, эмацыйнасці, вобразнасці, стылістычнай афарбоўкі.

За гады вывучэння вобласці выражэння ацэнкавых значэнняў у навуцы зяўлялася шмат падыходаў да даследвання: лагічны аспект ацэнка даследвалі І.А. Івін (праца Основания логики оценок і інш.) [1], М.А. Аруцюнава (праца Типы языковых знаний. Оценка. Событие. Факт і інш.) [2], М. Брожык,; семантычны - Е.М. Вольф (праца Функциональная семантика оценки і інш.) [3], М. М. Лукянава, А.М. Шрамм; псіхалінгвістычны - Е.І. Калодкін, Ю.М. Мягкова; сацыялінгвістычны - А.Л. Галаванеўскі, О.П. Жданава, Е.Ю. Краснікава; прагматычны - Ю.Д. Апрэсян, Э.А. Сталярова, М.А. Ягубава, О.В. Гуськова, В.М. Цоллер; функцыянальна-семантычны - Т.В. Маркелава (праца Семантика и прагматика средств выражения в русском языке і інш.) [4], Кімік, В.В. (праца Категория субъективности и ее выражение в русском языке і інш.) [5], З.К. Цеміргазіна; функцыянальна-стылістычны - даследвалі Ш. Балі, В.В. Вінаградаў (праца Русский язык: Грамматическое учение о слове і інш.) [6], В.М. Целія, Д.М. Шмялёў, Г.А. Вінакур (праца Закономерности стилистического использования языковых единиц і інш.) [7], І.В. Арнольд, І.А. Сцернін, В.І. Шахоўскі, Т.Г. Вінакур; кагніталагічны - А. Артоні, А. Коллінз; тэкставы - М.А. Лукянава (праца Экспрессивная лексика разговорного употребления. Проблема семантики і інш.) [8], М.М. Дзеева; нацыянальна-культурны - А. Вежбіцкая, Ю,Д. Апрэсян, І.М. Гарэлава, Т.В. Пісанава. Ужо гэты, далёка ня поўны пералік лінгвістаў, што вывучалі праблемы ацэнкі і ацэнкавасці, сведчыць пра складанасць і шматграннасць зявы, што мы даследуем.

Апошнімі гадамі ацэнка разглядаецца ня толькі ў традыцыйных аспектах, але і ў святле кагнітыўных ды прагматычных даследванняў, даследванняў у вобласці палявых структураў і г.д., якія ўсе атрымалі шырокую распаўсюджанасць у свеце. Робяцца спробы сістэмнага вывучэння ацэнкавых адзінак, што функцыянуюць у межах дыскурсаў рознага тыпу (працы Т.В. Міхайлавай, Ю.А. Броннікавай, Л.В. Среценскай, О.В. Новікавай, О.І. Рыбальчанка ды некаторых іншых).

Цікавасць да ацэнкавых сродкаў звязаная таксама і з тым, што тыя зяўляюцца добрым матэрыялам для абгрунтавання тэорыі прагматычнага значэння моўных адзінак (гл. у працах Ю.Д. Апрэсяна, М.Д. Аруцюнавай і Т.В. Падучавай, Ю.С. Сцяпанава і інш.) Пры гэтым ацэнкавае значэнне зяўляецца адным з найбольш цяжка ызначальных прагматычных значэнняў, бо характарызуецца змяшчэннем ды накладаннем лексіка-семантычных варыянтаў, складанасцю аксіалагічных сувязяў, актуалізацыяй канататыўных кампанентаў. Адпаведна, вывучэнне ацэнкавых сэнсаў спрыяе фармаванню своеасаблівай прагматычнай кампетэнцыі носьбіта мовы. [9]

Моўнае выражэнне свету эмоцый у мастацкім тэксце з'яўляецца дагэтуль галіной мала вывучанай. Нягледзячы на вялікую колькасць работ аб мастацкіх тэкстах, мова многіх літаратурных твораў даследавана недастаткова. Некаторыя аспекты мовы і стылю многіх аўтараў наогул ніколі не даследаваліся. Папаўненне пазначанага прабелу - неабходны этап у вывучэнні не толькі творчасці мноства класікаў, але і ўласна лінгвістычных дысцыплін.

Як вядома, выкарыстанне індывідуальна-аўтарскіх моўных адзінак, словаформаў і вар'іраванне лексічных кампанентаў у складзе агульнамоўных фразаспалучэнняў дае магчымасць мастаку слова перадаць эмоцыі лірычнага героя і персанажаў вершаў больш вобразна, выразна. У гэтым выпадку эстэтычнаму ўздзеянню спрыяе эфект навізны, нечаканасці. [10]

Ацэнкавая семантыка, чыёй часткай зяўляецца субектыўнай ацэнка, ўяўляе сабой адзін з актуальных аспектаў сучасных лінгвістычных даследванняў, аб чым сведчыць шматлікая літаратура, што зявілася апошнімі дзесяцігоддзямі, дзе ацэнка сталася самастойным абектам вывучэння ў аспекце семантыкі, прагматыкі, тэорыі камунікацыі, кагнітыўных даследванняў мовы (Ю. Д. Апрэсян, Н. Д. Аруцюнава, Т. В. Булыгіна, А. Вежбіцкая, Е. М. Вольф, В. Г. Гак, Т. М. Нікалаева, А. Д. Шмелеў і інш.). [11]

Катэгорыя субектыўнай ацэнкі - гэта семантыка-граматычная катэгорыя, якая выражае ад імя апавядальніка субектыўную ацэнку прадмету, прыкметы прадмету ці прыкметы дзеі ды ўносіць у прадметнае значэнне слова дадатковыя эмацыйна-экспрэсіўныя адценні значэння ласкальнасці, спачування, памяншальнасці, павелічальнасці, грэблівасці, прыніжэння, гіроніі і г.д. [12]

У структуры ацэнкі карэляцыі субект/абект знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні. […] Суадносіны субектыўнага і абектыўнага зяўляецца асноўнай праблемай, вакол якой разгортваюцца спрэчкі пра філасофскую сутнасць каштоўнасцяў і пра прыроду ацэнкавых суджэнняў. Гісторыя вывучэння ацэнкі характарызуецца пастаяннай барацьбой двух накірункаў, адно з якіх абапіраецца на ўяўленне, што асноўным у ацэнцы зяўляецца субект у ягоных адносінах да абекту, а іншае лічыць асноўным для ацэнкі якасці абекту […]. Гэтыя накірункі ў асноўным развіваліся ў сферы этычных тэорыяў, аднак многія з іх палажэнняў уяўляюцца сутнаснымі для вывучэння ацэнкі з лінгвістычных пазіцыяў.

Першы накірунак знайшоў сваё найбольш яркае выражэнне ў канцэпцыях эматывізму, дзе ацэнкавыя зна

Похожие работы

1 2 3 4 5 > >>