Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме «Развiцце мовы у 5 класе»

Сочинение - Литература

Другие сочинения по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



 

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Мiнскi дзяржауны педагагiчны каледж

 

 

 

 

 

Спецыяльнасць:

Выкладанне беларускай мовы i лiтаратуры

 

 

 

 

 

РЕФЕРАТ

Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау

па тэме Развiцце мовы у 5 класе

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мiнск, 2004 г.

 

 

 

 

 

З М Е С Т:

  1. Уводзiны
  2. Тэарэтычная частка

2.1. Развiцце мовы

2.2. Выпрацоука уменняу, навыкау звязнай мовы

2.3. Сiстэма практыкаванняу па развiццю звязнай мовы

3. Пераказ

3.1 Вiды пераказау

3.2. Структура урока

3.3. Падрабязны пераказ

3.4. Сцiслы пераказ

3.5. Пераказы з творчым заданнем

3.6. Пераказ, ускладнены моуным заданнем

3.7. Праверка i аналiз

4. Пераклад

4.1. Вiды

4.2. Пераклад-супастауленне

4.3. Пераклад iзаляваных слоу, спалучэнняу, сказау

4.4. Пераклад тэкстау

4.5. Пераклад-пераказ

4.6. Значэнне перакладау

5. Сачыненнi

5.1. Значэнне сачыненняу

5.2. Кампаненты

5.3. Этапы работы

5.4. Вiды

5.5. Сачыненнi па карцiне

5.6. Сачыненнi на аснове асабiстых назiранняу

5.7. Сачыненнi-апавяданнi

5.8. Сачыненнi-апiсаннi

5.9. Сачыненнi-разважаннi

5.10 Сачыненнi па апорных словах

5.11 Сачыненнi па дадзеным пачатку

6. Заключэнне

7. Практычная частка

7.1. Урок развiцця мовы у 5 класе Вучымся вiтацца

Аб ект даследавання: развiцце мовы вучняу 5 класа

 

Прадмет даследавання: урок беларускай мовы

 

Гiпотэза: --выкарыстанне практыкаванняу па развiццi мовы дапамагае

настаунiку узмацнiць цiкавасць вучняу да навучання, павысiць

эфектыунасць выкладання роднай мовы, актывiзаваць твор-

чую дзейнасць вучняу;

--развiваць мауленчую дзейнасць навучэнцау;

 

--стварэнне добразычлiвага настрою на уроках будзе садзейні-

чаць актывізацыі творчай дзейнасці, павышэнню цікавасці да

навучання і больш трывалым ведам вучняу, а значыць, і больш

рэзультатыунай працы настауніка.

Мэты: выявiць найбольш эфектыуныя метады падачы матэрыялу,

якія можна выкарыстоуваць на уроках беларускай мовы;

 

Задачы: --прааналiзаваць навукова-метадычную лiтаратуру па

даследуемай праблеме;

 

--уключыць у практыку найбольш удалыя практыкаваннi па

развiццi мовы з вопыту педагогау-наватарау.

 

РАЗВІЦЦЕ МОВЫ

З дапамогай мовы чалавек усведамляе, удасканальвае i развiвае свае думкi, робiць iх даступнымi для iншых. Кожнае паунацэннае успрыманне чалавека, дадзенае органамi пачуццяу, абазначаецца словам. Толькi сумеснае i адначасовае дзеянне мовы i мыслення у iх непарыунай сувязi i узаемадзейнасцi дае нам усебаковае i глыбокае веданне навакольнай рэчаiснасцi. А паколькi думка выражаецца, замацоуваецца у мове, то сiстэматычная праца па засваенню вучнямi моуных сродкау развiвае i удасканальвае мысленне школьнiкау. Значыць,настаунiк-славеснiк,кiруючыся працэсам развiцця мовы вучняу, стымулюе тым самым працэс развiцця iх мыслення. Больш таго, “развiцце мовы -- абавязковыя умовы не толькi iнтэлектуальнага, але i увогуле гарманiчнага развiцця асобы”.

Мова становiцца сродкам зносiн памiж людзьмi тады, калi словы i словазлучэннi ужыты не iзалявана, а у сказе, i калi сказы аб яднаны у адзiнае сэнсавае i структурнае цэлае, якое дае нам уяуленне аб рэчаiснасцi. Вось чаму асаблiва важна, каб школьнiкi авалодалi разнастайнымi лагічнымі і граматычнымi сродкамi мовы для складання звязных тэкстау.

Развiваць звязную мову вучняу -- значыць працаваць над усiмi яе кампаментамi: зместам, лагiчнай звязнасцю, тэматычнай закончанасцю, сэнсавай i структурнай цэласнасцю, дакладнасцю, вобразнасцю, выразнасцю, яснасцю для слухача i чытача, належным моуным афармленнем, бо усе гэтыя пытаннi вырашаюцца адначасова у працэсе перадачы думак.

У працэсе развiцця мовы вучнi набываюць навыкi правiльнага карыстання усiмi моунымi сродкамi(iнтанацыйна-акцэнталагічнымі, лексічнымі, слова-

утваральнымi, граматычнымi). Развiцце мовы, такiм чынам -- гэта, па сутнасцi, уся забота настаунiка-славеснiка, якую ен праводзiць спецыяльна i у сувязi з вывучэннем школьнага курса граматыкі, словаутварэння, арфагра- фii i iнш.

Адна з важнейшых задач работы па развiццю мовы -- усвядомленае авалоданне моунымi сродкамi звязнага выказвання.

s