Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах

Курсовой проект - Педагогика

Другие курсовые по предмету Педагогика

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



этычныя звесткі аб прыметнікавых фразеалагізмах вучні атрымаюць на ўроку па тэме Прыметнік як часціна мовы. Са слоў настаўніка яны даведаюцца, што прыметнікавыя фразеалагізмы, як і прыметнікі, абазначаюць прыметы прадмета, адказваюць на пытанне які, у сказе выконваюць сінтаксічную ролю азначэння ці выказніка. Адзначаныя рысы прыметнікавых фразеалагізмаў ілюструюцца прыкладамі з выразамі: востры на язык (схільны да балбатлівасці, залішне гаваркі), не лыкам шыты (не горшы за іншых, не пазбаўлены здольнасцей, ведаў).

Фразеалагізмы з лічэбнікавым кампанентам добры матэрыял для займальнай работы. Яе лепш за ўсё праводзіць у такім плане. Паказваецца малюнак, які адлюстроўвае ўнутраны вобраз фразеалагізма. Вучні разглядаюць малюнак і называюць задуманы на ім фразеалагізм.

Паводле праграмы вучні знаёмяцца з разрадамі займеннікаў. А займеннікі ўсіх разрадаў зяўляюцца кампанентамі многіх фразеалагізмаў. Гэта дае магчымасць выкарыстоўваць такія фразеалагізмы на этапе замацавання. Вучні аналізуюць займеннікі, што ўваходзяць у склад фразеалагізмаў, вызначаюць іх граматычныя формы і адначасова ўключаюцца ў работу па засваенні формы і значэнняў саміх фразеалагізмаў.

У беларускай мове дзеяслоўныя фразеалагізмы самыя шматлікія. Знешняй прыметай іх выступае структурны кампанент-дзеяслоў, а семантычнай прыметай абазначэнне дзеяння. На матэрыяле такіх фразеалагізмаў можна паказаць вучням, як рэалізуюцца марфалагічныя катэгорыі дзеяслова, і, зразумела, пазнаёміць з самімі фразеалагізмамі, іх значэннем і ўжываннем [11; С.66].

Пасля таго, як дзеці засвояць сутнасць дзеяслова як часціны мовы, настаўнік расказвае, што не толькі дзеясловы, але і многія фразеалагізмы абазначаюць дзеянне (таму і называюцца дзеяслоўнымі), напрыклад: пускаць у ход выкарыстаць, прымяняць; выкінуць з галавы перастаць думаць, забыцца; звесці са свету згубіць, знішчыць. У сказе яны выконваюць часцей за ўсё ролю выклічнікаў. У пачатковай форме адказваюць на пытанні інфінітыва што рабіць? Што зрабіць?

Заняткі па вывучэнні тэмы Дзеяслоў з выкарыстаннем сродкаў фразеалагічнага пласта мовы дапамагаюць усвядоміць сутнасць дзеяслоўных фразеалагізмаў, адзначыць шырокія магчымасці іх формазмянення. Акрамя таго, вучні заўважаюць, што граматычныя прыметы (трывання, часу і інш) належаць усяму фразеалагізму, хоць знешне выражаюцца дзеяслоўным кампанентам. Гэта лішні раз замацоўвае ўяўленне аб цэласнасці, сэнсавай і структурнай непадзельнасці фразеалагізма.

Заключэнне

 

У выніку аналізу спецыяльнай мовазнаўчай літаратуры, артыкулаў і іншых прац даследчыкаў, а таксама самастойнай практычнай работы над тэмай дадзенай курсавой прадстаўляецца магчымым прыйсці да наступных вынікаў:

Фразеалогія цесна звязана з граматыкай, іншымі раздзеламі лінгвістыкі. У працэсе маўлення фразеалагізмы становяцца структурнымі элементамі сказа, спалучаюцца са словамі, выконваюць пэўную сінтаксічную ролю. Многія марфалагічныя, сінтаксічныя, арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы заснаваны на фразеалагічным матэрыяле, і засвоіць іх нельга без вывучэння фразеалагізмаў.

Вялікае значэнне фразеалагізмы маюць у выхаванні школьнікаў. Яны не толькі развіваюць культуру мовы, але і сваім зместам выражаюць шматвяковы вопыт узаемаадносін, нормы паводзін людзей, даюць крытычную ацэнку розным адмоўным зявам [3; С.92].

У той жа час неабходнасць работы з фразеалагізмамі не азначае, што яе трэба праводзіць на кожным уроку. Толькі асобныя тэмы даюць магчымасць выкарыстоўваць фразеалагічныя адзінкі ў якасці абекта вывучэння

Устойлівыя адзінкі, акрамя таго, што ўзбагачаюць нашу мову, надаюць ёй нечаканую прывабную вобразнасць, самабытнасць, выразнасць. Ячытанне, дасканалае вывучэнне магчымасцяў ужывання прыказак, прымавак і фразеалагізмаў усё гэта добра фарміруе такія выдатныя якасці розуму, як арфаграфічная зоркасць, назіральнасць, пачуццё гумару.

Народжаныя ў жывой народнай мове, устойлівыя адзінкі трапна характарызуюць усякую падзею, усякі выпадак, сацыяльныя і бытавыя адносіны людзей, розныя рысы характару праўдзівасць, сумленнасць, сціпласць, ветлівасць, смеласць, беражлівасць. У той жа час гэтыя выразы могуць высмеяць такія заганы як лянота, хлусня, зазнайства, балбатню, хітрасць, самахвальства, непаслухмянасць, задзірлівасць [7; С.84].

Каб асудзіць маральныя заганы, якія, бывае, пачынаюць праяўляцца ў малодшым узросце, пісьменнікі ў творах для дзяцей выкарыстоўваюць афарыстычнае слова з гумарыстычным зместам. Добра, калі дзеці змогуць зразумець і засвоіць скрыты ва ўстойлівых адзінках змест, пераноснае значэнне. Задача настаўніка ў гэтым выпадку дапамагчы ім.

Фразеалагізмы зяўляюцца моўнымі адзінкамі самастойнага яруса моўнай структуры - фразеалогіі, таму іх вывучэнне і засваенне стала неадемнай часткай навучання беларускай мове ў школе. Акрамя таго, неабходнасць авалодвання фразеалагічным багаццем беларускай мовы абумоўлена унікальнасцю для нашай мовы фразеалагізмаў як з боку выяўленчых магчымасцей, так і з боку захаванай у іх інфармацыі, кодавага значэння, адлюстраванага ў іх нацыянальна-спецыфічнага пазнання свету і нацыянальнай спецыфікі беларускай мовы

Спіс літаратуры

 

  1. Валынец Т.М. Беларуская мова: падручнік для 4-га кл. агульнаадукац. устаноў з рускай мовай навучання. У 2 ч. Мн., Нац інстытут адукацыі, - 2008.
  2. Гамеза Л. Вывучэнне фразеалогіі беларускай мовы у школе // Роднае слова, - 1997, - №3, - С. 79-81.
s