Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі

Курсовой проект - Педагогика

Другие курсовые по предмету Педагогика

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



вучэбнага працэсу да сучасных інфармацыйных і адукацыйных тэхналогій, галоўнай мэтай якога зяўляецца павышэнне ўзроўню якасці адукацыі, у тым ліку літаратурнай.

Распрацоўка і ўкараненне так званага інавацыйна-адукацыйнага прадукта, арыентаванага на фарміраванне ў вучняў адпаведных кампетэнцый, мае на ўвазе забеспячэнне вучэбнага працэсу інавацыйнымі вучэбна-метадычнымі комплексамі, адрознымі ад традыцыйных не столькі па форме, колькі па змесце.

Рэалізацыя асобасна арыентаванага, дыферэнцыраванага (профільнага) падыходу ў адукацыйнай практыцы, што абумовіла пераход да спецыялізацыі на заключнай ступені навучання, запатрабавала пашырэнне колькасці вучэбна-метадычных комплексаў, арыентаваных на розныя ўзроўні засваення прадмета, стварэнне варыятыўнага кампанента па беларускай літаратуры.

Распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў ажыццяўляецца на аснове зацверджаных адукацыйных стандартаў па беларускай літаратуры, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Гэтыя кіруючыя дакументы акрэсліваюць патрабаванні да структуры і абёму зместу адукацыі.

Канцэпцыя літаратурнай адукацыі зяўляецца адзінай навуковай асновай, якая спалучае ўсе асноўныя элементы цэласнай сістэмы сродкаў навучання.

Такім чынам, вучэбна-метадыны комплекс па прадмеце Беларуская літаратура можа быць акрэслены як сістэма сродкаў навучання, якая распрацавана на адзінай метадалагічнай аснове, складаецца з непарыўна спалучаных паміж сабой кампанентаў і накіравана на забеспячэнне максімальна эфесктыўнай дзейнасці педагога і школьнікаў, дасягнення дакладных адукацыйных мэт і задач [18; С.118].

Пры канструяванні вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры асаблівае значэнне мае тэарэтычна-канцэптуальнае бачанне структуры вучэбна-метадычных комплексаў, стварэнне мадэлі гатоўнасці да яе распрацоўкі, праектаванне і тэхналогія ўвасаблення кожнай з яго складовых частак-кампанентаў (змест, дыдактычны і метадычны аппарат).

Эфектыўнасць распрацоўкі вучэбна-метадычных комплексаў залежыць ад высокай кваліфікацыі (прафесійная кампетэнцыя) спецыяліста (аўтарскага калектыву), узроўню яго культуры (навукова-тэарэтычнай, духоўнай, эстэтычнай, педагагічнай, псіхалагічнай і інш.), якая дазваляе ўключыцца ў працэс творчай працы і дасягнуць зададзеных мэт, мяркуемых вынікаў.

Распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры ажыццяўляецца з улікам сучасных метадалагічных, дыдактычных і метадычных прынцыпаў. Канцэптуальная пабудова літаратурнага курса на кожным этапе ўяўляе сабой навукова-метадычную сістэму навучання і выхавання, якая рэалізуецца праз комплекс дыдактычных сродкаў: праграмна-метадычных, навучальных, вучэбна-метадычных і дапаможных.

Вучэбна-метадычны комплекс уключае методыку і адукацыйныя тэхналогіі, сродкі навучання для школьнікаў, дапаможныя дадатковыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам і вучнямі для выканання пэўных задач, сродкі кантролю, аўдыёвізуальныя і мультымедыйныя сродкі навучання, абсталяванне.

Комплекс навучальных выданняў і дапаможных матэрыялаў ствараецца ў адпаведнасці з узроўнямі літаратурнага навучання (базавы, павышаны і паглыблены) і забяспечвае рэалізацыю прынцыпаў дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі адукацыі.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне прадмета Беларуская літаратура у агульнаадукацыйнай школе прадугледжвае наяўнасць цэлага комплексу сродкаў, у склад якога ўваходзяць: нарматыўныя дакументы ў галіне адукацыі, вучэбная праграма, тэматычны план, падручнік ці падручнік-хрэстаматыя, хрэстаматыя для пазакласнага чытання, творчыя заданні (тэматыка сачыненняў, эсэ, рэфератаў, дакладаў), тэставыя заданні, план-канспекты ўрокаў настаўніка, метадычныя распрацоўкі ўрокаў, вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, рабочы сшытак для вучняў, дапаможнікі для вучняў, кнігі розных жанраў, тэматычнай і жанравай прыналежнасці, выдадзеныя ў серыі Школьная бібліятэка, слоўнікі, энцыклапедыі, даведнікі, мультымедыйныя сродкі (электроны дапаможнік, электроны даведнік, электронны практыкум), альбомы-выстаўкі, прысвечаныя жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў.

У склад вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення мэтазгодна ўключыць і метадычныя матэрыялы, якія б утрымлівалі рэкамендацыі па выкананні самастойнай працы для вучняў, а таксама цэлы комплекс матэрыялаў, што забяспечвалі б магчымасць вучнёўскага самакантролю і сістэматычнага кантролю настаўнікам за эфектыўнасцю засваення ведаў і фарміравання адпаведных уменняў і навыкаў. Вызначальнай асаблівасцю вучэбна-метадычных комплексаў па-ранейшаму зяўляецца тое, што ўсе яго элементы (кампаненты) ствараюцца на падставе адзінага падыходу да структуравання і рэпрэзентацыі матэрыялу. Вучэбна-метадычны комплекс у акрэсленым вышэй складзе забяспечвае выкананне асноўных дыдактычных функцый.

Вызначальнымі, структураўтваральнымі складальнікамі якасці вучэбна-метадычнага комплексу зяўляюцца:

- якасць зместу вучэбнага матэрыялу;

- якасць метадычнай арганізацыі вучэбна-метадычнага комплексу;

- комплекснасць, змястоўна-структурная цэласнасць вучэбна-метадычнага комплексу;

- эфектыўнасць выкарыстання вучэбна-метадычнага комплексу ў сучасным вучэбна-выхаваўчым працэсе.

Важнейшай праблемай пры стварэнні вучэбна-метадычна компексу застаецца праблема зместу вучэбнага матэрыялу. Якасць зместу вучэбна-метад

s