Адкуль пайшло Хрысцiянства на Беларусi

Папярэднічала гэтаму восем стагоддзяў існавання праваслаўя на Беларусі. Уплыў непасрэдных сувязей Візантыі з Полаччынай найбольш яскрава назіраўся ў XII стагоддзі.

Адкуль пайшло Хрысцiянства на Беларусi

Информация

Культура и искусство

Другие материалы по предмету

Культура и искусство

Сдать работу со 100% гаранией
рэлася паміж кіеўскім князем Яраполкам Святаславічам і яго братам Уладзімірам Святаславічам наўгародскім, будучым хрысціцелем Русі. Абодва князі, як сведчаць крыніцы, былі паганцамі: Яраполк ужо меў жонку і Рагнедавай рукі прасіў у якасці другой жонкі. Абодва і Яраполк, і Уладзімір пакланяліся стодам (ідалам).

Але ці была язычніцкай веры Рагнеда? Тое, што яна згаджалася стаць другой жонкай Яраполка, сёння ўжо не можа быць бясспрэчна прынята ў якасці доказу яе паганскай веры. Заручыны і жаніцьба на той час былі актам глыбока палітычным. Па-другое, ёй, безумоўна, была добра вядома гісторыя княгіні Вольгі бабкі Уладзіміра і Яраполка, якая, стаўшы хрысціянкаю, кіравала народам паганскае веры і жыла ў яго асяроддзі. А гэта быў вялікі духоўны подзвіг.

Па-трэцяе, на той час у Полацку ўжо існаваў хрысціянскі манастыр на Востраве. А як вядома, галоўную стаўку ў місіянерскай дзейнасці святары рабілі на прадстаўнікоў княжацкай улады, баяраў і дружыну. Так адбывалася паўсюдна: у Заходняй Еўропе, у Скандынавіі і, як мы ведаем, ва Усходняй Еўропе. Таму пазбегнуць такога ўздзеяння не магла ні Рагнеда, ні яе бацька Рагвалод. Нарэшце, чацвёртае, само летапіснае паданне і сведчанне Цвярскога летапісу: Рагнеда робіць замах на жыццё Уладзіміра. «За тое, тлумачыць яна, што бацьку майго забіў і зямлю яго ў палон узяў, а зараз не любіш ні мяне, а ні сына нашага». Як магла жанчына, адна з сямі афіцыйных жонак Уладзіміра-паганца, падняць на яго руку? У тагачасных умовах усеабдымнага патрыярхату, адпаведна агульна-еўрапейскаму рыцарскаму кодэксу, гэта немагчыма было нават уявіць!

Прасцей за ўсё ўчынак Рагнеды можна было б растлумачыць звычайнай жаночай рэўнасцю, што, дарэчы, і рабіла большасць гісторыкаў. Але якая магла быць рэўнасць, калі мнагажонства ў тагачасным усходне-славянскім грамадстве рэч больш чым звычайная. Яна норма жыцця і залежала толькі ад сацыяльнага становішча мужчыны, яго магчымасці пракарміць адну ці сем жонак. I галоўнае, на той час такое палажэнне жанчыны не было для яе абразлівым, хутчэй наадварот. Яе адносіны з мужам вызначаліся колькасцю народжаных дзяцей. Чым больш дзяцей тым больш прыязнымі былі іх адносіны. А як вядома, Рагнеда нарадзіла Уладзіміру: Ізяслава (князя полацкага), Мсціслава (князя чарнігаўскага і тмутараканскага), Яраслава Мудрага (князя наўгародскага, затым кіеўскага), Усевалада ды яшчэ дзвюх дачок.

Абразлівым становішча Рагнеды нам, сённяшнім, можа падацца толькі таму, што ўсе мы, атэісты ці вернікі, нясем у сваёй свядомасці хрысціянскія пастулаты, якія сталі заканадаўчымі нормамі нашага жыцця, адзін з якіх кожны муж павінен мець адну жонку і наадварот: кожная жонка аднаго мужа. Таму абразіцца Рагнеда магла толькі ў тым выпадку, калі была хрысціянкаю, а тым больш першаю (!) афіцыйнай жонкаю Уладзіміра. Усе астатнія пасля яе. Апрача таго, дадалася помста за бацькоў, забітых Уладзімірам, за абрабаваную вотчыну Полаччыну. Калі ж Рагнеда разам з сынам Ізяславам была выслана з Кіева, а Уладзімір тым часам ажаніўся ў чарговы і апошні раз на дачцэ візантыйскага імператара і прыняў хрысціянства, ён прапанаваў Рагнедзе выбраць сабе мужа з яго акружэння. Гордая Рагнеда адмовілася, заявіўшы, што ў такім выпадку яна лепш стане нявестаю Хрыстовай. Пасля чаго прыняла пастрыг пад імем Анастасіі. У тыя часы ўсходнеславянскія землі не ведалі жанчын манахінь. Па-другое, прыняць манашаскі сан, не прайшоўшы паслушэнства, а тым больш без веры ў Хрыста, было немагчыма. Адсюль можна зрабіць вывад, што Рагнеда да прыняцця хрысціянства была веруючай. А гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі з пастулатамі хрысціянства яна і, вядома, яе бацька Рагвалод былі знаёмыя да 970 года, г. зн. да захопу Полацка Уладзімірам.

Таму невыпадкова, што першы князь адноўленай полацкай дынастыі Ізяслаў, сын Рагнеды і Уладзіміра, быў хрысціянінам. Калі верыць летапісам, ён быў «ціхі і лагодны», любіў і шанаваў царкву, чытаў святыя пiсанні, «и слезен, и умилен, и долготерпелив». Большасць гісторыкаў менавіта з імем гэтага князя звязвае хрышчэнне Полацкай зямлі. Але адразу ўзнікае пытанне: а што мы, уласна кажучы, разумеем пад хрышчэннем зямлі ці княства?

Хрышчэнне Кіева адбылося ў водах Дняпра, куды Уладзімір загадаў загнаць усіх гараджан, паўтарыўшы амаль даслоўна выраз Хрыста: «Хто не са мной, той супроць мяне». Ваяводы Уладзіміра Пуцята і Дабрыня Ноўгарад хрысцілі мячом і агнём. Гэта давала падставы лічыць, што падобным чынам адбылося і хрышчэнне Полацка. Але чаму ў такім выпадку на старонках вядомых нам летапісаў няма звестак аб хрышчэнні Ізяславам Полаччыны? Калі прычынай лічыць адсутнасць полацкіх летапісаў, то нават у такім выпадку летапісцы-мніхі Кіева і Ноўгарада, якія падрабязна занатоўвалі ўсе звесткі, наўрад ці абмінулі б такую падзею. Што-што, а вялікі гвалт, накшталт наўгародскага, трапіў бы ва ўсе летапісы, не толькі ўласнаполацкія. Аб гэтым сведчаць больш познія летапісныя запісы, якія тычацца Полацка, але якія мы ведаем з кіеўскіх, наўгародскіх, суздальскіх, цвярскіх і інш. летапісаў. Адсюль вынікае, што гвалтоўнага хрышчэння Полацкага княства не было. Чаму ж тады пралілася кроў язычнікаў у Ноўгарадзе? Таму што Ноўгарад быў даўняй, але вольналюбівай вотчынай Уладзіміра. Вялікаму князю кіеўскаму было неабходна сцвердзіць свае правы на гэты горад і яго воласць, падпарадкаваўшы яго не толькі адміністрацыйна, але і духоўна. Падобных правоў на Полаччыну ён не меў, як не меў, відаць, і дастатковай зброі. Бо ў Полацку напрыканцы Уладзіміравага жыцця (12 апошніх гадоў) правіў сын Ізяслава Брачыслаў, вядомы сваёй смелай і незалежнай палітыкай. У Брачыслава, калі верыць летапісам і сагам, былі больш трывалыя сувязі з Балта-Скандынаўскім светам, чым з Кіеўскай Руссю. Нездарма на яго баку супроць Яраслава Мудрага біліся нармандскія дружыны. Апошняе відавочна тлумачылася тым, што полацкія князі свой радавод лічылі не адгалінаваннем Рурыкавічаў, а самастойным дрэвам Рагвалодавічаў. Пра што і летапіс паведамляе: «Адгэтуль уздымаюць меч Рагвалодавы ўнукі супроць унукаў Яраслава».

Такім чынам, сцвярджаць сваю ўладу пераводам у хрысціянскую рэлігію ўсіх жыхароў княства полацкім князям патрэбы не было. А з амбіцыямі кіеўскага ўладара Уладзіміра яны лічыліся мала. Тым не менш, полацкія князі прынялі хрысціянства. Праўда, у нас няма падстаў сцвярджаць, што гэту рэлігію яны праводзілі ў якасці афіцыйнай. Хутчэй за ўсё з боку княжацкай улады не было перашкод для натуральнага пранікнення хрысціянства ва ўсе сферы тагачаснага грамадства. Вядома, што развіццё новай рэлігіі ва ўсходнеславянскіх землях ішло па схеме: князь дружына горад вёска. Разумеючы перспектывы новай ідэалогіі, новыя магчымасці, якія яна нясла дзяржаве і народу, шырокія агульнаеўрапейскія палітычныя выгоды, палачане паступова схіляліся да хрысціянства праваслаўнага ўзору.

У сувязі з гэтым цікава прасачыць за летапіснымі звесткамі аб полацкіх князях тых часоў. У «Аповесці мінулых часоў» пры апісанні падзей пачатку сярэдзіны XI стагоддзя трапляецца вельмі цікавы, нешматслоўны блок паведамленняў, прысвечаных Полацку: смерць Рагнеды-Анастасіі (1000), смерць Ізяслава (1001), смерць Усяслава (1003), вакняжэнне Брачыслава (1003), паход Брачыслава на Ноўгарад (1021) і яго барацьба з Яраславам Мудрым. У гэтым полацкім блоку апынуўся артыкул «Перанесены святыя ў святую Багародзіцу» (1007). Аб якіх святых і якой царкве ідзе гаворка?

Першыя кіеўскія (у далейшым агульнарускія) святыя Барыс і Глеб, па-здрадніцку забітыя трэцім братам Святаполкам, былі кананізаваны ніяк не раней смерці іх бацькі князя Уладзіміра Святаславіча 15 ліпеня 1015 года, а дакладней, як лічаць сучасныя даследчыкі, паміж 1020 і 1039 гадамі. Перанесены ж у новую вышгародскую царкву яны былі яшчэ пазней у 1072 годзе, аб чым ёсць адпаведны запіс у той жа «Аповесці мінулых часоў». Іншых святых на той час у Кіеве, як і ў Ноўгарадзе, і быць не магло. Тлумачыцца гэта тым, што ўсходнеславянская царква цалкам залежала ад канстанцінопальскай метраполіі, дзе павінна была зацвярджацца любая кананізацыя. Адсюль вынікае, што гэтыя святыя не маглі быць кіеўскага ці наўгародскага паходжання.

Якая царква, прысвечаная Багародзіцы, прыгадваецца ў летапісе? На той час (1007) найбольш славутай, безумоўна, была кіеўская, вядомая пад назвай Дзесяцінная. Але мала хто з даследчыкаў адзначае, што ў гэтыя ж часы аналагічная царква была ў Полацку.

Летапісны запіс 1158 года ведае нават дзве царквы ў Полацку, прысвечаныя Багародзіцы. Каб іх адрозніць, летапісец адну называе «старой». Якая царква магла лічыцца «старой», калі ў XII стагоддзі у Полацку толькі-толькі пачалося шырокамаштабнае будаўніцтва мураваных храмаў? 3 дзесяці вядомых нам сёння старадаўніх полацкіх храмаў дзевяць адносяцца да XII стагоддзя. I толькі адзін Сафійскі сабор да XI. Разам з тым у гарадах, дзе існавалі падобныя саборы (Канстанцінопаль, Кіеў, магчыма, і Ноўгарад), яны не былі першымі культавымі хрысціянскімі пабудовамі. Як немагчыма адразу паганцу стаць хрысціянінам, тым больш пад прымусам, так немагчыма адразу збудаваць вялікі храм Сафіі сімвал і сутнасць веры. Хрышчэнне - гэта не рэвалюцыя ў яе крывава-гвалтоўным разуменні, гэта доўгі, паступовы працэс перамены чалавечай свядомасці, маралі, культуры. Таму ўзвядзенню Сафійскага сабора ў Полацку абавязкова павінна была папярэднічаць будоўля іншых храмаў. Адным з храмаў, як мы казалі вышэй, быў, відаць, храм манастыра Іаана Прадцечы на Востраве. Другім Багародзіца Старая. На нашу думку, менавіта яна і згадваецца ў летапісе пад 1007 годам.

Але ў такім выпадку паўстае і другое пытанне: мошчы якіх полацкіх святых маглі быць перанесены ў Багародзіцу Старую? Перш чым адказаць на гэта пытанне, давайце памяркуем: а ці маглі наогул у Полацку быць свае святыя?

Калі мы гаворым аб залежнасці кіеўскай праваслаўнай метраполіі ад Візантыі ў другой палове Х стагоддзя, то маем рацыю, бо менавіта ад канста

Похожие работы

< 1 2 3 4 > >>