Адам Глобус

Сапраўднае імя Адама Глобуса - Уладзімір Адамчык (псеўданім утвораны з часткі бацькавага прозвішча і прозвішча маці), сын знакамітага беларускага пісьменніка

Адам Глобус

Информация

Литература

Другие материалы по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией
гэтага трэба бачыць у тым, што беларускі селянін цярпеў не толькі жорсткі сацыяльны прыгнёт, увасоблены ў вобразе пана - прыгонніка, але таксама цярпеў і жахлівы ўціск нацыянальны і рэлігійны. Адмоўны персанаж баларускіх антыпрыгонніцкіх казак - амаль заўсёды - пан-чужаземец, які не толькі лупіў тры скуры з мужыка, але яшчэ і таптаўся па ягонай душы, насміхаўся з яго мовы і звычаяў, бесперапынна абражаў яго нацыянальную годнасць.

Гэтак жа бязлітасна, як з панамі, абыходзіцца герой беларускіх казак і са «святымі айцамі» ўсіх масцей : папамі, ксяндзамі, дзякамі. Прадметам сатырычнага адлюстравання ў антыклерыкальных казках часцей за ўсё зяўляюцца такія тыповыя рысы духоўнікаў, як ханжанства і крывадушнасць, прагавітасць і нахабства, паразітызм і амаральнасць.

Значную частку беларускага казачнага эпасу складаюць творы, у якіх высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары - такія, скажам, як непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, зайздрасць, дурнота, імкненне пажывіцца за чужы кошт і многія іншыя. Гэтыя творы, адлюстроўваючы этычныя погляды народа, яго маральныя прынцыпы, яго разуменне дабра і зла, называюць усе рэчы сваімі імёнамі, недвухсэнсоўна і ясна, не прыбегаючы да алегорый, не карыстаючыся намёкамі. Многія з іх зяўляюцца ўзорамі сатырычнай і гумарыстычнай творчасці народа.

Лёс розных жанраў беларускага казачнага эпасу склаўся неаднолькава. Сярод сучасных запісаў казак пра жывёл і чарадзейных новых, не вядомых раней сюжетаў, амаль не сустракаюцца. У параўнанні з гэтымі казкамі, жывыя традыцыі якіх відавочна затухаюць, пэўнай жыццястойкасцю і жыццяздольнасцю вылучаюцца казкі сацыяльна - бытавога зместу і рэалістычнага характару. Характэрныя змены назіраюцца ў змесце і паэтыцы тэкстаў, якія бытуюць : прыкметнае парушенне і разбурэнне кананічнай формы, адаптацыя фабулы ў адпаведнасці з сучаснымі ідэйна - эстэтычнымі патрабаваннямі, адчувальныя, з аднаго боку, страты ў апісальнасці, у маляўнічасці, у казачнай абраднасці і , з другога боку, узмацненне прытчавасці, прыспешванне цікавасці і скарачэнне шляху да закладзенага ў творы маральна - філасофскага сэнсу, жыццёвага ўрока, павучання. Тлумачыцца гэта не толькі сучаснымі ўмовамі бытавання казак, але і псіхалогіяй сённяшняга спажыўца фальклору.

За доўгія стагоддзі свайго існавання народная казка ўвабрала ў сябе пачуцці і думкі многіх пакаленняў, абагульніла сацыяльны і мастацкі вопыт тысяч і мільёнаў людзей, і таму набыла такія ідэйна - мастацкія вартасці, такую глыбіню зместу і дасканаласць паэтычнай формы, што і сёння можа служыць адным з магутных сродкаў маральнага, сацыяльнага і эстэтычнага выхавання моладзі.

Беларускі фальклор стварыў за сваю гісторыю велізарную колькасць высокамастацкіх твораў розных жанраў- песень, казак, легенд, паданняў, прыпевак, жартаў, прыказак, загадак і г.д. З вялікай беражлівасцю беларускі народ пранёс праз стагоддзі гэтыя брыліянты і перадаў нашчадкам. Наша задача ў меншым- вывучаць, зберагчы і перадаць наступнаму пакаленню багацейшую спадчыну, гэтую найпрыгажэйшую жамчужыну, нашых бацькоў і прадзедаў .

 

 

III. Адам Глобус як прадаўжальнік беларускай народна творчасці

 

Развіццё беларускага фальклору працягваецца... Яно не спыняецца не на хвілінку… Канешне, крыху змяніўся напрамак развіцця, але гэта, можа і да лепшага. Вялікую папулярнасць у цяперашні час набыў гарадскі фальклор. Чаму гэта адбылося спытаеце?

На працягу ХIХ - ХХ стагоддзяў беларуская лiтаратура эстэтычна разгортвалася ў фальклорна-пабытовай прасторы, а сацыяльна была абмежаваная вясковай праблематыкай. Што, урэшце, i натуральна, бо толькi мястэчка i вёска былi беларускiмi, пакуль у другой палове 50-х не пачаўся шырокi мiграцыйны рух, калi лiкам беларускiх вяскоўцаў колькасць гарадскога насельнiцтва з 1950 па 1970 год павялiчылася на 57%. А да гэтага ў беларускiх гарадах пераважала расейскае, габрайскае ды польскае насельнiцтва.

Да яркіх прадстаўнікоў сучаснага гарадскога фальклору адносіцца Адам Глобус. Яго творы вобразныя, маляўнічыя, краявідныя. Горад і яго жыхары ў Глобуса адметныя, надта адрозныя ад папярэдніх вэрсіяў.

Асабліва хочацца вылучыць ягоныя «Казкі» - выдатна абмаляваная архетыповасць і дасканалае міфастваральніцтва. Глобус зрабіў паслясавецкую літаратуру жывой. Чытаючы Глобуса, пазнаеш рэальных людзей і іх характары ня ў сэнсе пэўных асобаў, а тыпажы: людзі абмаляваныя надта праўдападобна.

У сваіх жыхалках- казках Глобус паказвае нам нашыя ж дзіцячыя страхі (Рассыпацца ў ледзяны пыл ад дотыку Белай Марожаніцы, быць зедзенымі страшнымі дзядзькамі вадаправодчыкамі, якія хаваюцца пад каналізацыйным люк, быць пасечанымі на кавалкі ў вялізнай лядоўні Чырванавокай Прадавачкі, быць перакручанымі на мяса гіганцкай мясарэзкай...) не для таго каб запужаць і нагадаць нам пра нашыя страхі і фобіі, а для таго каб вынайдзеныя ім інфернальныя сюжэты і вобразы, знаёмыя нам са "страшных гісторыяў" нашага дзяцінства, не зніклі, а рэанімаваліся зноў і зноў...

Глобус-казачнік гаворыць на мове будзённасці, таму ідэнтыфікаваць сябе з прадметамі й сытуацыямі - лягчэй лёгкага… Вось стаіць на адной з цэнтральных плошчаў Брунатны Калос, што плюшчыць свае ахвяры за тое, што яго пазбавілі ўлюбёнага капелюша… Вось зяўляецца на тэлеэкране хлуслівая дыктарка, да якой ужо ляціць чорная труна з белымі крыламі… А вось і вы самі - слухаеце радыёпрыёмнік , які прамывае вам мазгі ня горш за пральную машыну.

Кніжачка Казак Глобуса - проста знаходка для даследчыкаў, тэарэтыкаў літаратуры, бо крыніцай пісьменьніцкага натхнення сталі многія фактары:

.Ужо згаданыя дзіцячыя жахалкі ("Чырвоная труна", "Чорнае сэрца", "Фосфарны шар", "Слуп колеру хакі"),

.Біблія ("Шэры прарок", "Белая зорка", "Чорны хлебароб", Ружовы анёл),

.Творы выяўленчага мастацтва ("Чорны яйкаквадрат", "Зялёная карціна"),

.Абставіны ўласнага жыцця, якое, хоць і з цяжкасцю, але пазнаецца ў такіх казках, як "Шэры ідал" ці "Шэра-зялёная гумка"...

У гэтых казках Глобуса праводзіцца наглядны паралелізм з вобразамі вышэйупамянутых фактараў, напрыклад, у Ружовым анёле, яблыневы сад- рай,

Моця і Пыця- Адам і Ева,

Ях- Бог.

У Шэрым гледачы: серыял- наша жыццё.

У творах глыбока развіта сімволіка, напрыклад, у Чорнай мясарэзцы: чорная мармуровая пліта- сімвал смерці,

січба 13- сімвал дябла, бяды.

У Казках Глобуса вялікую ролю адыгрывае колер. У яго ўсе казкі каляровыя.

У творах пераважаюць чорны- сімвал зла, смерці, шэры- сімвал няшчырасці, пісімізму, чырвоны- сімвал кахання, але і крыві, смерці. Прысутнічаюць таксама аранжавы, руды, фіялетавы, блакітны, ліловы, зялёны і многія іншыя колеры .

Хоць сам ён і пратэстуе супраць таго, каб атаясамліваць вобраз з тым ці іншым колерам, але гэта ў яго не вельмі атрымоўваецца, напрыклад, Чорны журналіст- несумленны, гнілы, прадажны чалавек.

Чырвоная варажбітка- жанчына колеру кахання, прыгажосці, але калі трэба, то і колеру крыві, смерці.

Шэры глядач- вобраз пасіўнага чалавека, мышы.

Сімвалізм колеру можна заўважыць нават у самой назве зборніка: Шэрыя казкі з шэрай краіны.

Яшчэ адна цікавостка зборніка заключаецца ў тым, што аўтар уводзіць чытачоў у зман, называючы свае творы казкамі. Гэта хутчэй небыліцы, звычайныя, можна сказаць, нават, бытавыя гісторыі, якія напоўнены містычным характарам.

Для даведкі, небыліца- выдуманая гісторыя, апавяданне, якое не адпавядае рэчаіснасці; выдумка. [12]

Адам Глобус умела спалучае казачнае і звычайнае, праўдзівае і выдуманае. Гэтым ён дапамагаенам зазірнуць нам у таямнічыя глыбіні сваёй фантазіі.

У чым жа сакрэт казак- жыхалак, ці можа лепей сказаць небыліц Глобуса?

На гэта пытанне я сама адказваць не буду, а лепш працытую самога стваральніка- індузіяста Адама Глобуса:

І веру ў нашу казку. Заўсёды я верыў у казку. Казкі мне расказвалі бабы: Ядзвіга й Браніслава. Я верыў сваім родным бабам. Верыў у казачныя вобразы, у іхнюю моц і чарадзейнасць. Сваю веру ў жыццяздольнасьць і дзейснасць казачных вобразаў я захоўваю й аберагаю [7].

 

IV. Заключэнне

 

Казка моцна ўвайшла ў паўсядзённасць сучаснага чалавека. Яна апавядае пра мінулае, дзеліцца цяперашнім і прадбачвае будучае. У казцы можна знасці і вострую сатыру, і займальнасць зместу, і паэтычнасць вобразаў, і народную мудрасць, і абавязкова, павучальны характар.

Да казкі і цяпер звяртаюцца нашы пісьменнікі. Яны надаюць гэтаму жанру вуснай народнай творчасці нейкую сваю асаблівасць, сваю фішку, але не забываюць і пра традыцыі. Пры дапамозе казкі мы і самі пачынаем ствараць, выдумляць свае небывалыя гісторыі, дзесьці жартуючы, а дзесьці пужаючы не толькі сваіх слухачоў, але і самога сябе. Да такіх аўтараў без усялякіх перашкод можна аднесці і Адама Глобуса.

Небыліцы Глобуса адметныя сваім цікавым і даволі непрастым сюжэтам, сваім глыбокім сэнсам, які часам цяжка ўлавіць і зразумець правільна. Глобусаўскія гісторыі, у большасці, маюць пісімістычную, але заўсёды павучальную, псіхалагічную і маралізатарскую канцоўку. Па абёму творы маленькія і лаканічныя, простыя ў моўным аспекце, таму могуць прывабіць нават гультая.

Адам Глобус многае бярэ ад фальклору:

.вялікае значэнне надае каларыстыцы: Ружовая дзяўчына, Зялёная скала,

.выкарыстоўвае міфалагічную сімволіку: Фіялетавы дэман, Чорны кіёск, Зялёная русалка,

.звартаецца да хрысціянскіх традыцый, сюжэтаў і вобразаў: Ружовы анёл, Белы анёл, Чорны хлебароб,

.бярэ пад увагу прыёмы паралелізму і параўнання: Белая галубка, Чырвоныя панчохі,

.увасабляе міфалагічныя і язычніцкія вобразы : Фосфарны шар, Чорная свечка і г.д.

 

Наватарства Глобуса заключаецца ў перапля

Похожие работы

<< < 1 2 3 4 >