Адам Глобус

Сапраўднае імя Адама Глобуса - Уладзімір Адамчык (псеўданім утвораны з часткі бацькавага прозвішча і прозвішча маці), сын знакамітага беларускага пісьменніка

Адам Глобус

Информация

Литература

Другие материалы по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией
ым да бацькі - Вячаслава Адамчыка, які шмат зрабіў для развіцця нацыянальнага эпасу з падмуркам матэрыялістычнага сведамлення рэчаіснасці.

Між тым, ёсць у Глобуса творы, якія з'яўляюцца ўзорным прыкладам нацыянальнага празаічнага канону. Так, аповесць і апавяданні кнігі Койданава (1997), напісаныя ў лепшых традыцыях беларускай прозы, узнаўляюць страчаны свет маленства ў невялікім мястэчку.

Адметнай рысай твораў Глобуса зяўляецца іх лаканізм, калі адным абзацам пісьменнік здольны раскрыць лёс і трагедыю свайго героя. І мова - простая, размоўная, крыху з гумарком, з іроніяй (да героя? да чытача? да сябе?). І раптам - сказ - два - як пад дых. Чытаеш іх і становіцца страшна ад галавакружнай глыбіні, нырнуць (ці ўзляцець?) у якую прапануе аўтар.

Яшчэ адна асаблівасць Глобуса- пісьменнік, які прысутнічае ў Сеціве: спачатку ён актыўна ўдзельнічаў у дыскусіях на форуме Litera.net , а цяпер вядзе ўласны блог (adam_hlobus.livejurnal.com). Віртуальны дзённік вядзецца ім найперш як платформа для друкавання новых тэкстаў, якія складуць наступную кнігу.

Што датычыць асабістага жыцця, то ў Глобуса ёсць жонка- Алена Адамчык- знакамітая фотамастачка і трое дзяцей. Пра зяўленне першанца, дачкі Вольгі, ён дазнаўся вельмі позна: Так атрымалася, што з першай жонкай я не рэгістраваў адносіны. А калі вырашыў гэта зрабіць, па дарозе ў загс мы пасварыліся, і я сышоў назусім. У мяне расла дачка Оля, але я нічога за ўсе гэтыя гады так і не зрабіў для яе. Два гады назад купіў сваёй першай жонцы кватэру. Дачка паступіла ва ўніверсітэт - не хацелася, каб яна жыла ў інтэрнаце... Гэта складаная сітуацыя: паспрабаваць нешта змяніць або загладзіць віну праз 17 гадоў. Не думаю, што калі-небудзь у нас з Оляй будуць блізкія адносіны. Яна ніколі не прабачыць мне тых учынкаў, якія я здзейсніў. Але калі ёсць магчымасць зрабіць нешта прыстойнае, я гэта раблю. [15]

Акрамя Вольгі ў Адама Глобуса ёсць двое дзяцей: Мікола і Ядзя. Зусім нядаўна на свет зявіўся ўнук Уладзімір.

Калі падагульніць, то пра Адама Глобуса можна сказаць наступнае:

Глобус - аўтар чатырнаццаці кніг: «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданьняў, 1989), «Сьмерць - мужчына» (1992), «Скрыжаваньне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчасьнікі» (2006), «Літары» (2006), "Казкі" (2007) «Convolutus», "Замак" (2008) "play.by" (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў «Тутэйшыя» (зборнік твораў удзельнікаў Таварыства «Тутэйшыя», 1989), «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх паэтаў, 1996).

Глобус - паэт, якому падуладны многія вершаваныя формы (нават японскія танку).

Глобус - журналіст, які стаяў ля вытокаў утварэння часопіса "Крыніца", рабіў газету "Ласковый май", супрацоўнічае з "ЛіМам", "Нашай Нівай", "Полымем"…

Глобус- літаратар, які працуе на свій імідж і які сфарміраваў сабе вобраз культавай фігуры.

Глобус - аўтар сцэнарыяў многіх крымінальных тэлесерыялаў, якія дэманструюцца па НТВ і РТР. Яго пяру таксама належаць скандальна вядомыя расповяды аб жыцці беларускіх знакамітасцей: пісьменнікаў, мастакоў, журналістаў.

Глобус - удачлівы бізнесмен, які разам з братам Міраславам валодае прэстыжным кніжным выдаведцтвам, якое пастаўляе свае кнігі ў асноўным на расійскі кніжны рынак.

Глобус - мастак, за плячыма якога вучоба ў галоўнай мастацкай вучэльні рэспублікі.

 

Спіс яго заняткаў і захапленняў можна яшчэ доўга прадаўжаць, але і з ужо пералічанага бачна, што Адам Глобус - асоба неадназначная. Шмат у чым супярэчлівая - найбольш, здаецца, для самога сябе.

 

. Беларуская народная творчасць

 

Ёсць у простай яго ( селяніна) думцы,

У шчырай наіўнай ноце яго песні,

у яе прыродных танах якаясь невядомая любасць,

чароўная сіла, якая прымушае шыбка біцца сэрца;

захапляе, уракае, нават самой прастатой цешыць розум.

Аляксандр Рыпінскі[с. 18 /19]

 

Калі пачаць размову пра асаблівасці, якія вылучаюць нас- беларусаў сярод іншых славянскіх народаў, то мы смела можам узгадаць пра нашу вусную народную творчасць. Яна бязгранная. Яна зразумелая і таямнічая. Яна штодённая і асаблівая. Яна звычайная і незвычайная. Яна простая і складаная. Яна спасцігальная і неспасцігальная. Яна ваяўнічая і любоўная… Яна розная, але галоўнае, што яна наша!

Калі казаць больш афіцыяльна, да тэксту, то народная творчасць або фальклор- гэта калектыўная і заснаваная на традыцыях творчасць груп або індывідуўмаў, якая вызначаецца надзеямі і спадзяваннямі грамадства; зяўляецца адэкватным адлюстраваннем іх культурнай і сацыяльнай самабытнасці; фальклорныя ўзоры і каштоўнасці перадаюцца вусна, шляхам імітацыі і іншымі спосабамі. Яго формы ўключаюць мову, вусную літаратуру, музыку, танцы, гульні, міфалогію, абрады, звычаі, рамёствы, архітэктуру і іншыя віды мастацкай творчасці.[с.4- 5/ 17]

У многіх іншых еўрапейскіх народаў амаль што зніклі формы панавання народнай творчасці яшчэ ў мінулыя эпохі. Фальклор Беларусі наадварот жа багаты разнастайнасцю зместаў, жанраў і формаў твораў. Ён вылучаецца адметнасцю і багаццем высокамастацкіх ўзораў абрадавай паэзіі, добрай захаванасцю аўтэнтычных формаў, актыўнасцю бытавання, цеснай сувяззю з рэчаіснасцю. Але мінулая беларская народная творчасць- пераважна сялянская народная творчасць. Гэта тлумачыцца тым, што так званыя вышэйшыя слаі грамадства, адукаваная яго частка, задавальнялі свае духоўныя патрэбы з дапамогай літаратуры, прафесійнага мастацтва, навукі, хаця часамі звярталіся да фальклору, не толькі карысталіся ім, але і вывучалі яго.

Фалькларыстыка- навука аб народнай творчасці.

Фальклор- мастацтва слова, ён адрознівае рэчаіснасць у мастацкіх вобразах, створаных пры дапамозе паэтычнага слова, і ў гэтым набліжаецца да літаратуры. Але для фальклору характэрны рысы, якія адрозніваюць дадзеныя віды мастацтва слова паміж сабою:

Калектыўнасць

Вуснасць

Варыянтнасць

Фалькларыстыка кожнага народа мае свае непаўторныя рысы, якія складаюць нацыянальную спецыфіку народнай творчасці. Але многія творы, складзеныя рознымі народамі, падобныя.

Што датычыць беларускага фальклору, то ён мае шмат чаго падобнага і агульнага з фальклорам іншых народаў свету, але ў той жа час уносіць у скарбонку сусветнай народнай творчасці нешта асабістае і спецыфічнае толькі для нас, беларусаў.

Фальклор разнастайны па відам і жанрам. Я паспрабую звярнуцца да казкі і коратка прааналізаваць адзін з самых яркіх і, на мой погляд, адзін з самых цікавых жанраў беларускай народнай творчасці.

У наш час не знікае цікавасць да беларускай народнай казкі . І гэта не выпадкова: казка насычана высокімі ідэйна - мастацкімі якасцямі і непаўторнай нацыянальнай своеасоблівасцю. Глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная цнатлівасць і чысціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання і, нарэшце, сапраўднае моўнае чарадзейства, - вось некаторыя з гэтых вартасцей, якія заўсёды прываблівалі і прывабліваюць да беларускай казкі ўдзячных чытачоў і слухачоў.

Казка- такі слоўны твор народа, у якім дзейнікамі зяўляюцца або фантастычныя істоты, або зверы, або людзі, зазвычай уздольненыя асаблівымі якімі-небудзь якасцямі.

Усе беларускія казкі класіфікуюцца звычайна па трох асноўных раздзелах: казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі і сацыяльна - бытавыя. Казкі пра жывёл лічацца найбольш старажытнымі па паходжанні, змястоўнай сутнасцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх ранніх форм першабытнага светапогляду, як анімізм (адушаўленне) і антрапамарфізм (ачалавечванне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгукі татэмізму - адной з самых старажытных рэлігій чалавецтва, сутнасць якой складала вера ў татэма - агульнага для данага роду і якой-небудзь жывёлы ці расліны продка. Казкі аб жывёле складаліся тады, калі старажытнаму чалавеку прыходзілася мець справу са звярамі, бараніцца ад іх, забіваць іх на ежу. Чалавек бачыў у звярах вялікую сілу, хітрасць, жыццё грамадамі, уменне перадаваць свае думкі, нейкую мову без слоў, але з адпаведнымі гукамі. Грозныя звяры выклікалі ў яго страх і пашану, ён прыносіў ім ахвяры як вышэйшым за сябе істотам, як і багам.

Па сваім змесце казкі аб жывёлах выглядаюць злучэннем чалавечага і жывёльнага элемента. Чалавек паказаў асаблівасці жывёл, выходзячы з сваіх уласных асаблівасцей. У нашых казках фігуруюць звяры, жывучыя ў нашых лясах (хітрая лісіца, дурнаваты і злосны воўк, дабрадушны мядзведзь, труслівая зайка), хатняя жывёла (кот, каза ці казёл, баран ці аўца, сабака, бык, конь, свіння), птушкі (пятух і курыцца, гусь, дрозд, сава, варона, верабей, дзяцел), а таксама часам - рак, жаба, муха, шаршэнь, пчала, мурашка і інш.

Чарадзейныя казкі па сваім паходжанні таксама належаць да найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зместе - гэта мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі - заваёўнікамі. Гэты змест раскрываецца своеасабліва - у фантастычных, звышнатуральных, цудадзейных карцінах і вобразах.

Сярод навелістычных сацыяльна - бытавых казак найбольш каштоўнасць у беларускім фальклоры маюць, несумненна, казкі антыпанскія і антыцаркоўныя, пазначаныя вострай сацыяльнай накіраванасцю. Колькасць і тых і другіх вельмі значная. Прычыну

Похожие работы

< 1 2 3 4 > >>