Адам Глобус

Сапраўднае імя Адама Глобуса - Уладзімір Адамчык (псеўданім утвораны з часткі бацькавага прозвішча і прозвішча маці), сын знакамітага беларускага пісьменніка

Адам Глобус

Информация

Литература

Другие материалы по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией

Змест

.Уводзіны.Галоўная частка

.Жыццё і творчасць Адама Глобуса

.Беларуская народная творчасць.Адам Глобус як прадаўжальнік беларускай народнай творчасці.Заключэнне.Літаратура

 

I. Уводзіны

 

Я нарадзілася ў вёсачцы Рубяжэвічы, што на Стаўбцоўшчыне. Заўсёды ў нашых краях надавалі вялікую павагу песні, казцы, легендзе, народным талентам. З самага маленства бацькі прывілі мне любоў і адданасць да фальклору. Я ўпітвала яе разам з малаком маці, з калыханкамі бабулі, цікавымі франтавымі гісторыямі дзядулі і з жартоўнымі прыпеўкамі таткі. У школьным ўзросце ўдзельнічала ў розных пасядзелках і народных святах. І дажыўшы да свайго ўзросту фальклор стаў неадемнай часткай маёй душы і сэрца.

Да напісання курсавой работы фальклор асацыіраваўся ў мяне з вельмі мілавіднай карцінай: сялянская вёска… распісныя хаты з аканіцамі, калодзеж з празрыста - чыстай вадой, певень, які стаіць ужо на зусім старэнькім плоце, на штакетах якога вісяць збаны і гарлачы для малака і сялянка,твар якой паразразаны маршчынамі і якая, перабіраючы бульбу, зацягвае жалобную песню аб сваёй нядолі.

Рыма Мадэстаўна Кавалёва, мой навуковы кіраўнік, прапанавала мне вельмі цікавую тэму: Адам Глобус і фальклор. З творчасцю Глобуса я была знаёма, як кажуць на вы. Трошачкі пасядзеўшы ў інтэрнэце, пакапаўшыся ў кніжках у бібіліятэцы, я зразумела, што гэты творца ў маім мысленні зусім не асацыіруецца з фальклорным носьбітам. Але тэма была выбрана і трэба было брацца за працу. Як кажуць у народзе: узяўся за гуж, не кажы, што не дзюж.

Тэма маёй працы, як было згадана вышэй, гучыць так Адам Глобус і фальклор. Абектам вывучэння стала кніга Глобуса Convolutus: лірыка і проза 2008 года. Прадметам вывучэння зўляюцца - фальклорныя матывы ў творах Адама Глобуса. Мэта маёй працы будзе наступная- даць ацэнку уплыву народнай творчасці на дзейнасць пісьменніка, паказаць падабенства і адрозненні ад беларускага фальклору твораў Глобуса. Для раскрыцця гэтай мэты я паставіла перад сабой наступныя задачы:

Блізка пазнаёміцца з постаццю Адама Глобуса і яго творчасцю.

Узнавіць у памяці сістэматыку народнай творчасці і аднесці творы пісьменніка да канкрэтнай галіны фальклору.

Прааналізаваць творы, якія складаюць кнігу Convolutus: лірыка і проза пісьменніка.

Выявіць падабенства і адрозненні твораў Адама Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

Паказаць адметнасці стылю пісьменніка ў яго творах.

Прывесці прыклады, якія будуць пацвярджаць маю думку.

На аснове праведзенай працы зрабіць вынікі.

Актуальнасць гэтай тэмы таксама выражаецца ў некалькіх аспектах:

сама сувязь постмадэрніста Адама Глобуса з фальлорнымі традыцыямі - гэта вельмі цікавая і нераспрацаваная зява. Канкрэтна да такой тэмы яшчэ ніхто не звяртаўся. Глобус зяўляецца нашчадкам крытычнага рэалізму, які акрэслівае, перадусім, не уласна-мастацкія задачы, а сацыяльныя праблемы сучаснасці, але і адначасова Глобус- адзін са стваральнікаў сучаснага гарадскога фальклора. Ён па свойму асэнсоўвае віды і жанры народнай творчасці, якія бытуюць у асяроддзі сучаснага горада: полаўзроставага, прафесійна-карпаратыўнага, вольначасавага, рэлігійнага.

 

II. Галоўная частка

глобус беларускі пісьменнік

1. Жыццё і творчасць Адама Глобуса

 

Сітуацыя ў літаратуры, якая фарміравалася ў канцы 20 стагоддзя атрымала назву- новая лiтаратурная сiтуацыя. Яна складвалася на тле двух магутных сацыяльна-палiтычных рухаў: антыкамунiзме i нацыянальным адраджэннi. I калi антыкамунiзм меў прыблiзна аднолькавыя характарыстыкi на ўсёй тэрыторыi СССР, то рух за нацыянальнае адраджэнне ў кожным рэгiёне быў досыць разнастайны. На Беларусi ён толькi на нейкi момант выйшаў за межы лiтаратуры i мастацтва i зрабiўся фактарам сацыяльнай палiтыкi, а потым зноў згарнуўся ў тэкст, тэатральную i мастацкую дзею - адным словам, у эстэтычна-iнтэлектуальны дыскурс.

Менавіта да адраджэнскай літаратурнай плыні можна аднесці пакаленне Тутэйшых - пакаленне, якое мае ўсе падставы звацца згубленым. Злосная маладыя людзі - яшчэ адно найменне-сінонім, падыходзіць ім нават больш, чым іх замежным папярэднікам. Яны не раз адчулі густ паразы, хвалюючыся не толькі крах грамадскіх ідэалаў сваёй юнацкасці, але і ўласную безгрунтоўнасць у ролі рэвалюцыянераў ад літаратуры. Творчасць Глобуса - аднаго з тых, хто апынуўся найболей моцным у гэтай няпростай сітуацыі.

Сапраўднае імя Адама Глобуса - Уладзімір Адамчык (псеўданім утвораны з часткі бацькавага прозвішча і прозвішча маці), сын знакамітага беларускага пісьменніка Вечаслава Адамчыка. (Цікавы факт- прозвішча Адамчык паходзіць з памежжа Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (Берасце). На Слонімшчыну яно прыйшло разам са знакамітымі Агінскімі. Падкаморына Віленская Барбара з роду Агінскіх, жонка Мальхера Шэмета, сакратара камісіі па складанні Літоўскага Статуту, у 1651 годзе набыла навакольныя фальваркі і вёскі і тут жа далучыла іх да маёнтку Наваельня, да якога ўжо прыналежала яцвяжская Варакомшчына. Так у тутэйшай мясцовасці зявілася прозвішча Адамчык. Ад цівуноў ці аканомаў - невядома ). Уладзімір нарадзіўся 29 верасня 1958 года ў г. Койданава Мінскай вобласці ( зараз на карце Беларусі абазначаецца як Дзяржынск). У 1959 годзе пераязджае з бацькамі ў Мінск. Хадзіць у дзіцячы сад, потым вучыцца ў школе. Адносіны з аднакласнікамі ды і вучоба не вельмі клееца; у 1973 годзе Адам Глобус скончвае 8 класаў і вырашае: Я ніколі больш у школу не зайду ( але ўсё ж такі Глобусу прыходзіцца некалькі раз наведаць гэта ненавіснае месца: Мая асабістая нялюбасць да школы перарасла ў нелюбоў да Ядзінай школы ды і да школы ўвогуле. У Ядзінай школе я быў ўсяго два разы… За адзінаццаць гадоў два разы. Вучылася Ядзя добра, паводзіла сябе прыстойна, на бацькоўскія сходы хадзіла баба Жэня. Школу мы перажылі лёгка [с. 359- 360]). Малады літаратар паступае у мастацкую вучэльню і скончвае яе ў 1977 годзе. Затым вучыцца ў тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манументальнага мастацтва. У 1982 годзе скончвае інстытут. Працуе рэстаўратарам, чарцёжнікам, журналістам, мастаком. Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва "Сучасны літаратар"). Зяўляецца адным з заснавальнікаў Таварыства Маладых Літаратараў Тутэйшыя (1986-1990).

Паэтычны дэбют Адама Глобуса адбыўся ў газеце Літаратура і мастацтва яшчэ ў 1978 г. У наступным, 1979 г., яго вершы былі надрукаваны ў часопісе Маладосць. Аднак, нягледзячы на тое, што паэзія Глобуса адпачатку займела прыхільнікаў - напрыклад, Уладзіміра Караткевіча, які напісаў рэцэнзію на рукапіс яго паэтычнага зборніка, - выхад першай кнігі пісьменніка зацягнуўся на сем гадоў.

Кніга Парк выйшла ў 1988-м - трыумфальным годзе Тутэйшых - дзякуючы падтрымцы Міхася Стральцова, які напісаў да выдання прадмову Слова і абрыс.

Паэзія Глобуса той пары больш сугучна творчасці яго расійскіх калег - І.Жданава, А.Яроменкі, А.Паршчыкава, якія сталі заснавальнікамі такой мастацкай плыні, як метарэалізм. Метарэалізм - гэта рэалізм метафары як метамарфозы, спасціжэнне рэальнасці ва ўсёй шырыні яе пераносаў і пераўвасабленняў [с.515/ 20] - гэтыя словы літаратуразнаўцы М.Эпштэйна справядлівыя і адносна тагачаснай паэзіі Глобуса. Метарэалізм узыходзіў да традыцый футурызму, але быў звернуты не да будучыні, а да вечнага цяперашняга.

Спецыфіка светаўспрымання Глобуса знайшла сваё ўвасабленне і ў форме - менавіта прадстаўнікі Тутэйшых актуалізавалі для беларускай літаратуры хоку, паэтычную мініяцюру, якая бярэ свой пачатак у японскай паэзіі. У 1996 г. пабачыла свет кніга Круглы год, у якую ўвайшлі трохрадкоўі дзевяці беларускіх літаратараў.

Дарэчы, Глобус распачаў многія мастацкія ініцыятывы, якія былі ўзяты на ўзбраенне сучаснай літаратурай. Сярод іх варта азначыць і першы беларускі комікс Дзікае паляванне (1990) па матывах аповесці У.Караткевіча, і дэтэктыўна-прыгодніцкую літаратуру (у суаўтарстве з братам Міраславам Шайбаком і Максімам Клімковічам ён піша аповесці Заўсёды светла каля турэмных муроў, Сапежынскі прывід). Несумнеўнай заслугай Глобуса ёсць і стварэнне айчыннай масавай літаратуры, што мае за мэту вярнуць беларускамоўнага чытача.

Калі першая кніга прозы Адзінота на стадыёне (1989) складалася з дастаткова традыцыйных апавяданняў, адметных хіба што краёвым індывідуалізмам аўтара, то другая - Смерць - мужчына (1992) вылучалася і зместавымі, і стылёвымі навацыямі.

Роздум над экзістэнцыйнымі пытаннямі жыцця відзён і ў тагачаснай лірыцы Адама Глобуса з кнігі Скрыжаванне (1993). Побач з вершамі 1989. Мінск. Траецкае прадмесце, 1939. Вільня. Слова беспрацоўнага, Беларускія краявіды, Звышнадзейнасць, Тэстамент, у якіх адчуваецца даніна метарэалістычнай школе, як і ў першым зборніку, тут ужо ёсць і творы, што ўражваюць сур'ёзнасцю, адкрытасцю ў словавыяўленні патаемнага, але, разам з тым, прывабліваюць прастатой, нязмушанасцю радка.

Аднак найбольшую вядомасць пісьменнік набыў дзякуючы дамавікам - так зазвычай называюць навелы кніг Дамавікамерон (1994) і Новы дамавікамерон (1998). Упершыню яны з'явіліся ў самвыдатаўскім альманаху Літаратура-1 (1988) яшчэ ў залатыя часы Тутэйшых. У дамавіках Глобус адкрыў, што ў Беларусі ёсць сэкс. Гэтыя творы прасякнутыя трывожным і радасным чаканнем эратычных перажыванняў самай рознай ступені прастаты або скрыўлення.

Глыбокі і блізкі да аўтарскіх матывацый аналіз гэтых навел дадзены ў артыкуле Андрэя Савіцкага Пашпартызацыя бесаў, або Койданаўскі Глобус.

Глобус - літаратурны апазіцыянер, хоць гэтае вызначэнне мала стасуецца з сённяшнім яго вызначэннем як пісьменніка-постмадэрніста. Відавочна, што творчасць Глобуса - не толькі навэлы Дамавікамерона, але й аўтабіяграфічная проза, паэзія - прасякнута духам адмаўлення. Гэта й выпады супраць Сістэмы, на часы якой прыпалі дзяцінства і маладосць пісьменніка (аповесці кнігі Толькі не гавары маёй маме (1995)). Гэта й жаданне быць непадобн

Похожие работы

1 2 3 4 > >>