Канфесійная лексіка ў беларускай мове

Контрольная работа - Литература

Другие контрольные работы по предмету Литература

Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



Змест

 

Уводзіны

Глава 1. Паняцце канфесійнай лексікі беларускай мовы

1.1 Тэматычны разрад рэлігійнай лексікі беларускай мовы

1.2 Разрад абстрактнай лексікі ў складзе рэлігійнай

1.3 Семантычная класіфікацыя канфесійнай лексікі

Глава 2. Рэлігійная лексіка сучаснай беларускай літаратурнай мовы

2.1 Класіфікацыя рэлігійнай лексікі сучаснай беларускай мовы паводле тэматыкі

2.2 Размежаванне канфесійнай лексікі ў залежнасці ад семантыкі

2.3 Канфесійная лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

 

Актуальнасць даследавання: апісанне слоўнікавага складу канкрэтнай мовы з пункту гледжання яго паняційна-канкрэтнай аднесенасці і гістарычнага развіцця зяўляецца адной з актуальных праблем айчыннага мовазнаўства. Перавагай даследавання лексікі па тэматычных групах трэба лічыць магчымасць больш поўна і глыбока раскрыць семантычную структуру слоў на аснове аналізу іх паняційна-прадметнай аднесенасці. Менавіта тэматычная інтэрпрэтацыя лексічных адзінак паказвае, што семантычныя заканамернасці, як і многія іншыя моўныя працэсы, працякаюць у дынамічнай сінхраніі, што ўзнікненне і замацаванне намінатыўных значэнняў у словах адбываецца на аснове актыўна дзеючай у мове матэрыяльнай аналогіі.

Структурна-семантычны падыход і дыяхранічны аспект дазваляюць з максімальнай паўнатой і дакладнасцю прааналізаваць сувязі і адносіны паміж намінацыяй і рэаліяй (або паняццем), вызначыць семантычны абём лексемы і лексіка-граматычныя сувязі слоў, адносіны паміж лексічнымі адзінкамі на макра - і мікраўзроўнях. Усебаковае тэматычнае апісанне лексікі ў дыяхранічным аспекце падрыхтуе базу для абагульняючых даследаванняў па гістарычнай лексікалогіі мовы.

Асобныя кампаненты тэматычнага разраду рэлігійнай лексікі ўжо былі даследаваны ў айчынным мовазнаўстве. Варта спыніцца на некаторых працах і праблемах, якія закранаюць у іх аўтары.

Праца І.У. Будзько “Семнтыка-граматычная характарыстыка рэлігійных абстрэм у мове помнікоў беларускай пісьменнасці XV-XVIII стст." Прысвечана аналізу абстрактнай лексікі старабеларускай мовы.

Выдзяленне ў складзе рэлігійнай лексікі разраду канфесійных абстрэм сведчыць аб надзвычайнай мнагапланавасці і шматаспектнасці гэтай тэматычнай групы. Вылучэнне абстрактных лексем звычайна праводзіцца зыходзячы з двух крытэрыяў: семантычнага і граматычнага.

Разрад рэлігійных абстрэм у якасці састаўной часткі ўваходзіць у больш агульнае поле абстрактных назоўнікаў.

Аўтар аналізуе семантычны абём назоўнікаў ВЕРА, а таксама прадуктыўнасць дадзенага назоўніка з пункту гледжання дэрывацыйных адносін.

Таксама спыняецца аўтар і на семантыка-граматычнай характарыстыцы дзеяслова ВЕРИТСЯ.

Субстантыў ГРЕХЪ выдзяляецца шырокім семантычным і дэрывацыйным спектрам у старабеларускай літаратурнай пісьмовай мове. Дэрывацыйная актыўнасць данага субстантыва сведчыць аб яго актыўным ужыванні ў помніках пісьменнасці старабеларускай мовы разнастайнага характару.

Шырокім семантычным спектрам карысталася ў старабеларускай мове лексема ЗАКОНЪ - асноўныя значэнні гэтых лексем непасрэдным чынам суадносяцца з рэлігійным бокам грамадства.

Аўтар прыходзіць да высновы: група рэлігійных абстрэм, што адлюстроўвае паняційную сферу канфесійнага светаадчування, увабрала ў сябе спецыфіку такой тэматычнай макрагрупы, як рэлігійная лексіка старабеларускай мовы. Сярод рэлігійных абстрэм не так многа лексем агульнаславянскага паходжання (вера, закон), аднак іх дэрывацыі, семантычныя і жанравыя паказчыкі значна вышэй, чым у адпаведных запазычанняў.

Запазычаныя рэлігійныя абстрэмы ўзыходзяць ў асноўным да лацінскай мовы, аднак сустракаюцца і грэцызмы (анафема, тэалогія).

Праца Яна Станкевіча “Беларуская вымова царкоўнаславянскага пісьма” прысвечана разгляду фанетычных асаблівасцяў царкоўнаславянскай мовы.

У ІХ стагоддзі старабеларуская мова ўжывалася ў царкве, таму дастала нізоў царкоўнаславянскай мовы. Каб наблізіць царкоўнаславянскую мову да іншых славянскіх моў народы з самага пачатку гаварылі, пісалі, чыталі, спявалі на ёй. Урэшце, царкоўнаславянская мова пачала вымаўляцца па-беларуску.

У дадзенай працы падаюцца прыклады правапісу царкоўнаславянскіх слоў, а ў дужках тыя ж прыклады, паводле іх вымаўлення па-беларуску.

Аўтар засяроджвае ўвагу на тым, што ў гутарковай мове юс вялікі вымаўляецца як - у (ю), а малы - як а.; націскное ь - вымаўляецца як е, а ненаціскное ъ - як о.

Таксама звяртаецца ўвага на канчаткі 3-яй асобы дзеяслова адз. і множн. ліку, якія вымаўляюцца мякка (відзіць, носіць).

У канцы работы праведзены фактычна трансрыбіраваны тэкст “Верую” у беларускай вымове.

Абектам даследавання ў працы А.С. Дзядовай “Рэлігійная лексіка ў старабеларускім перакладзе “Александрыі” пачатку XVIII ст. ” зяўляецца рэлігійная лексіка ў найбольш цікавых і самабытных помніках. Выкарыстаныя ў творы (“Александрыя" пач. XVIII ст) “канфесіянальня назвы" служылі ў старажытнасці для абазначэння розных паняццяў і рэалій са сферы рэлігійнага жыцця.

Лексема БОГ зяўляецца, на думку аўтара, паняційным, арганізуючым цэнтрам. У кантэксце перакладу гэтая назва даволі часта набывае канкрэтнае ўвасабленне. Таксама звяртае аўтар увагу на лексіка-семантычную групу назваў прадстаўнікоў царкоўнага кіраўніцтва і царкоўных пасад (архірэй, дыякан).

Разнастайнымі ў семантычных адносінах зяўляюцца ў “Александрыі” назвы рэлігійных паняццяў, культавых абрадаў і атрыбутаў царкоўнай службы (анёл, ерась, малітва, удзячнасць).

Аўтар разглядае канфесійную лексіку, размяжоўвае яе на групы ў залежнасці ад паходжання: праславянская (ігумен, жрэц), запазычаная праз польскую мову грэцызмы - ангел, дякъ. А таксама выдзяляе групу ўласнапольскіх лексем: балвохвальство.

У працы В. У Басько “Уласнабеларускія фанетычныя асаблівасці ў мове помнікаў рэлігійнага пісьменства 16-18 стст. ” Даследуюцца шляхі развіцця мовы старабеларускай рэлігійнай пісьменнасці XVI - XVII стст. Разглядаюцца выпадкі перадачы на пісьме найбольш яскравых рысаў беларускай фанетычнай сістэмы, прасочваюцца агульныя тэндэнцыі і дынаміка развіцця мовы царкоўных кніг.

Працэс дэмакратызацыі мовы старабеларускага рэлігійнага пісьменства, які ажыццяўляецца шляхам выцяснення архаічных кніжнаславянскіх рыс распаўсюдзіўся і на мову царкоўных кніг. Адразу парушыць традыцыю ў гэтым кансерватыўным па форме жанры было немагчыма.

Аўтар звяртае ўвагу на перадачу на пісьме такіх фанетыных рыс, якімі беларуская мова найбольш выразна адрозніваецца ад іншых славянскіх моў (“аканне", “дзеканне", “цеканне”, падаўжэнне зычных, пераход в - ў, л - ў, у - ў, зацвярдзенне губных, шыпячых).

Аўтар прыводзіць табліцу, у якой прадстаўлены рысы, якія найбольш яскрава дэманструюць дынаміку мовы. Прааналізаваны матэрыял ілюструе агульную тэндэнцыю да фанетызацыі правапісу і дэмакратызацыі мовы старабеларускага рэлігійнага пісьменства. Можна ўбачыць яскрава акрэсленую тэндэнцыю да “дэцаркоўнаславянізацыі" мовы рэлігійнага пісьменства і пашырэння адлюстравання ў тэкстах уласнабеларускіх фанетычных асаблівасцей.

Акрамя разгледжаных вышэй, варта звярнуць увагу на працу А. Грыцкевіча “Беларуская мова і царква (да пачатку ХХ стагоддзя) ”. У дадзенай працы сцвярджаецца думка пра тое, што нацыянальная мова застаецца адной з фундаментальных каштоўнасцей, якія складаюць неабходныя ўмовы для існавання і развіцця нацыі.

Надзённай, на думку аўтара, зяўляецца праблема суадносінаў беларускай мовы і царкоўнага жыцця. Беларусы тут маюць багаты досвед. Гэтае пытанне разглядалася нашымі грамадскімі і рэлігійнымі дзеячамі, якія прыйшлі да высновы аб неабходнасці беларусізацыі царквы і не толькі з пункту гледжання нацыянальных і грамадскіх адносін, але і з тэалагічна-царкоўнага пункту гледжання.

Аўтара закранае пытанне раўнапраўнасці беларускай мовы ў рэлігійным жыцці з царкоўнаславянска ў часы існавання Уніяцкай царквы (1596 - 1839). Пра гэты факт сведчыць выданне на беларускай мове “Катэхізіса".

У XVI ст. Езуіты карысталіся беларускай мовай у навучанні. Рэфармацыя XVI ст. Ахапіла толькі верхавіну грамадства, уплывовую частку магнацтва. Але асобныя яго дзеячы ўжывалі і беларускую мову.

У ХХ стагоддзі вызначаліся сваёй самасвядомасцю каталіцкія святары. Такім чынам, вяртанне святароў да роднай мовы праяўлялася разам з развіццём адраджэнскага руху. Усё гэта спрыяла збліжэнню царквы і народа.

Рэлігійную лексіку мовы можна падзяліць на тры вялікія групы. Першую варта назваць агульнарэлігійнай. Яна ўключае словы, што называюць паняцці, якія належаць усім монатэістычным рэлігіям (Бог, душа, малітва). Другую групу складаюць словы, што называюць паняцці, якія датычуцца ўсіх хрысціянскіх канфесій. Для прыкладу тут варта прывесці наступныя словы Святая Троіца, Святы Дух. Трэцюю групу прадстаўляюць словы, што называюць паняцці з асобных рэлігійных плыняў - так, па-рознаму называюцца часткі храма, служыцелі культу.

Дзеля ўсебаковага разгляду канфесійнай лексікі варта ўсталяваць і вызначыць наступны накірунак гэтага працэсу:

1. этымалогія слова і далейшае развіццё яго значэння;

2. кампанентны склад яго семантыкі;

3. месца паняцця, што абазначаецца гэтым словам у сістэме рэлігійнага светаадчування.

Мэтай работы зяўляецца характарыстыка рэлгійнай лексікі, аналіз яе спецыфікі і асаблівасцей.

У суадносінах з мэтамі работы можна вызначыць і яе асноўныя задачы:

1. Даць азначэнне паняццю “канфесійная лексіка" і ў суадносінах з гэтым адабраць фактычны матэрыял, неабходны для аналізу;

2. Вызначыць асноўныя функцыі азначанага пласта лексікі;

3. Класіфікаваць моўны матэрыял