Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна беларус

Вучыўся будучы паэт у Расонскай школе да восьмага класа, а потым у Полацку, куды пераехалі бацькі. Дзяцінства яго было цяжкім

Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна беларус

Информация

Разное

Другие материалы по предмету

Разное

Сдать работу со 100% гаранией

 

МВЛК гімназія-каледж № 24

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат на тэму:

Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выкананы Бутвілоўскім

Аляксандрам Валеревічам

Правераны Афанасьевай

Людмілай Аляксандраўнай

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 1999

 

Змест.

 

Фотаздымак…………………………………………………………………3

Уступ…………………………………………………………………………4

Дзяцінства і юнацтва………………………………………………………4

Першыя вершы. Зборнік Майская просінь”…………………………..5

Люблю сваю Полаччыну…………………………………………………..6

Словы мужнасці і гнева…………………………………………………....7

Далейшы жыццёвы шлях………………………………………………….9

Мова душа народа………………………………………………………...9

Тэма кахання……………………………………………………………….10

Песні…………………………………………………………………………11

Пейзажная лірыка…………………………………………………………12

Тэма рэвалюцыі. ………………………..…………………………………13

Беларусі……………………………………………………………………...16

Проза паэта………………………………………………………………….16

Казкі і лягенды. Сувязь з фальклорам………………………………….17

Паэмы………………………………………………………………………..19

“Творчы поўдзень”………………………………………………………...22

Публіцыстыка……………………………………………………………...26

Драматургія………………………………………………………………...27

Крытыка……………………………………………………………………27

Пераклады………………………………………………………………….28

Узнагароды…………………………………………………………………28

Некалькі адказаў на пытанні…………………………………………….29

Заключэнне……………………………………………………………...….33

Спіс выкарыстаннай літаратуры…………………………………...…...34

 

 

 

 

 

 

Ёсць у паэта свой аблог цалінны,

Некрануты прaстор для баразён,

Дзе ён працуе з першае хвіліны

І да апошніх вечаровых дзён.

Аркадзь Куляшоў.

 

Уступ.

 

З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведаў жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Ён высока цаніў жывое слова, умеў паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучала свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць творы, якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны, як правіла, і найбольш вядомыя…

 

Дзяцінства і юнацтва.

 

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна, цяпер Тродавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сямі служачага ільнозавода. Бацька яго, Мікалай Сцяпанавіч, у гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, пазней перайшоў лінію фронта, ваяваў у дзеючай арміі, быў цяжка паранены пад Ржэвам. Цяпер ён і маці паэта на пенсіі.

Вучыўся будучы паэт у Расонскай школе да восьмага класа, а потым у Полацку, куды пераехалі бацькі. Дзяцінства яго было цяжкім і змрочным, яно супала з пачаткам вайны. Генадзь Бураўкін успамінае:”Калі пачылася Вялікая Айчынная вайна мне была пяць гадоў. Бацька пайшоў на фронт, а маці засталася з намі. Страх за дзяцей, трывожная насцярожанасць, калі паблізу хаты зяўляліся паліцаі, голад, нястачы праз усё гэта прайшла маці паэта, Феадосія Ягораўна. Самае страшнае было наперадзе, калі зімой 1943-га года прыйшлі ў вёску карнікі, помсцячы семям партызан і ўсім вяскоўцам. Карнікі выгналі людзей з хат, выстраілі перад кулямётам і доўга трымалі на холадзе. Мы стаялі на ўзгорку трымя радамі: першы рад мужчыны і дзяды, другі заплаканыя жанчыны з малымі на руках і трэці мы, каму шэсць дзесяць дванаццаць гадоў. На нас быў нацэлены кулямёт. Мы чакалі стрэлаў. Плачуць жанчыны, маўчат дзяды. А стрэлаў усё няма. Пад вечар нас сагналі ў лазню на ўскрайку вёскі. Было цёмна і цесна. Для малых адвялі палок, мы сагрэліся на ім і пачалі валтузню, а маці нашы плакалі і чамусьці пачалі абдымацца. Я тады не ведаў, што дзверы лазні забіты цвікамі, што лазня абкладзена саломай і паліцаі пайшлі шукаць бянзіну. Я тады многае не разумеў. Шчаслівы выпадак выратаваў людзей. Я не памятаю твару таго, хто вызваліў нас. Памятаю толькі, што гэта быў стары немец-салдат. Ён не ўмеў гаварыць па-рускі і ўсё махаў рукамі ў бок лесу. Мы ўсё ўцяклі і выратаваліся”.

Сярэднюю школу Генадзь Бураўкін закончыў у 1954 годзе ў Полацку. Усе тыя гады ў будучага паэта была прага да вучобы і ведаў. Ён паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне журналістыкі філфака, якое скончыў у 1959-тым годзе.

 

Першыя вершы. Зборнік Майская просінь”.

 

Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе ў старэйшых класах і частку з іх надрукаваў у 1952-ім годзе ў полацкай абласной газеце. Паэт гаворыць так:

 

Я не знаю, удаўся ў каго я такі:

Цягне дзіўная сіла мяне да ракі.

Цэлы дзень у прадоннях крынічных віроў

Бачу гульні язёў, чуйны сон шчупакоў.

 

Сваімі настаўнікамі паэт лічыў Уладзіміра Маякоўскага, Уладзіміра Лугаўскога і па-зямляцку блізкага Пятруся Броўку. Першы зборнік “Майская просінь” выйшаў у 1960-тым годзе, сюда ўвайшлі самыя раннія яго творы, напісанныя ў гады вучобы на рубяжы дзяцінства і юнацтва. Зусім юначымі вершамі былі “Дрэва”, “Кастрычнік”, “Ластаўкі” і іншыя. Вылучаецца верш “Я іду”, галоўны герой незвычайна радасны дваццацігадовы юнак выклікае захапленне дзяўчат, і ўсе вакол незвычайнае, светлае, усё захапляе, а перш за ўсё маладым адчуваннем жыцця, радасцю ад палнаты успрымання, упэўнасцю ў сваіх магчымасцях зрабіць добрае. І сказана гэта не толькі за сябе за цэлае пакаленне:

 

І паветра здаецца мядовым,

І нябесы чысцей і сіней.

Я іду дваццацігадовы,

І дзяўчаты глядзяць на мяне.

 

У вершы “Я хачу прайсці” высказана імкненне аўтара заглянуць у будучыню, сцвердзіць асноўныя прынцыпы творчасці і найпершы з іх арганічную сувязь са сваім народам і краем, быць на пярэднім рубяжы жыцця і змагання:

 

Я хачу прайсці па зямлі,

Каб мне людзі сэрцы адкрылі.

Слёзы шчасця і мазалі

Па-братэрскі са мной падзялілі.

 

З першых публікацый у прэсе адчуваўся самабытны талент Г. Бураўкіна. Пачынала праяўляцца грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова. І разам з тым лірычнасць, мяккасць, стрыманая расчуленнасць. Тут знойдзем творы, напісанныя больш сталым дасведчаным у сакрэтах майстэрства: “Полаччына”, “Палеская балада”, “Полацкая балада”, “Вочы сінія-сінія”. Яны вельмі арганічныя для пачаткоўца, пераполненнага пачуццём любові да свайго краю, да горада, што стаў родным.

 

“Люблю сваю Полаччыну…”

 

Генадзь Бураўкін прызнаваўся ў любові да сваей роднай Полаччыны, дзе яскрава праявілася здольнасць аўтара шырокімі мазкамі намаляваць аблічча роднага краю:

 

Тут азёры, як неба, сінія

Ў чаротах чароды гусіныя,

А на дне Млечным Шляхам свецяцца

Трапяткія гурты язіныя.

 

Тут, у Полаччыне, хораша, галасіста спяваюць для закаханых салаўі. І ўжо далей, крыху жартуючы, аўтар дадае:

 

Тут дзяўчыны ўсе чарнабровыя,

На палях ільны двухметровыя…

Тут пад кожным курганам і каменем

Ці быліна, ці казка чароўная…

 

Ён любіць сваю Полаччыну, свой родны кут так, як можна любіць толькі Радзіму. І калі адзін універсітэтскі жартаўнік, яго харошы сябар, пусціў па студэнцкім інтэрнаце эпіграму, Генадзь Бураўкін не крыўдаваў:

 

Полацкія кветкі і траўкі

Апявае Генадзь Бураўкін.

 

Бо ён сапраўды любіць не толькі сівую гісторыю свайго мілага краю, дзе праз тоўшчу гадоў свецяць імёны Сімяона Полацкага і Францыска Скарыны, а яшчэ і яго задумлівую Дзвіну і чыстую Дрысу, яго сінія азёры і пявучыя бары, яго “кветкі і траўкі”. Яго песня ў даўгу перад краем гордым і прыгожым, дзе паэт навучыўся любіць і ненавідзець:

 

Навальніцы грымяць над кручамі,

З гор бягуць ручаі грымучыя,

Тут ля Дрысы сасонкі звонкія,

Над Дзвіною бары пявучыя.

Край паэтычных лягенд і песен Полаччына больш чым іншая зямля Беларусі захавала сляды старажытнасці. Аўтар стварыў жанравую разнавіднасць балады лірыка-псіхалагічную. “Полацкая балада” Генадзя Бураўкіна эпічная па матэрыялу, лірычная па спосабу выяўлення. Сам аўтар трывожна ўслухоўваецца ў гукі мінулых стагоддзяў, углядаецца ў твары выдатных людзей, што праходзілі тут. “Я люблю слухаць зорную ціш, тваі казкі начныя, мой горад. Мінулае і сучаснае пераплятаюцца тут, дапамагая адчуць крокі гісторыі, сувязь старыны… ”

 

Толькі ўслухацца лепш у марозны спакой,

Толькі вочы закрыць на хві

Похожие работы

1 2 3 4 5 > >>