Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

  Анамастычны слоўнік твораў Я.Коласа / Пад рэд. акадэм. М.В. Бірылы. Мінск, 1990. Андрэева, Е.Г. Знакаміты асветнік іпедагог: Сімяон Полацкі //

Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

Дипломная работа

Литература

Другие дипломы по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией
утнасці, адной са шматлікіх аповесцей-легенд аб цудадзейных абразах.

Вершаскладанне было галоўным захапленнем Сімяона. Ён пакінуў вялізную спадчыну пяцьдзесят тысяч радкоў, пісаў ва ўсіх жанрах і дасягнуў вытанчанасці формы. Першым у Расіі Полацкі ператварыў паэзію з рамяства ў мастацтва. Большасць вершаў Сімяона пабудавана па адной схеме: вобраз і яго мастацкі эквівалент маральнага зместу:

Колесо скрипяще путнику стужает,

Человек же ропотный богу досождает.

Паэтычныя асацыяцыі Сімяона часта вельмі нечаканыя. Якая быццам бы сувязь можа ўзнікнуць паміж авечкай і вячэрняй малітвай, аднак:

Овца бо егда придет время спати;

Нрав на колени имать приподати

Овчествуй каждо, прежде приклонися

На колени ты, сердцем сокрушися.

Аб высокім прафесіяналізме паэзіі Полацкага сведчаць ягоныя вершы з рыфмаванымі паўрадкоўямі:

Не люби цела и будет цела

Душа, конечно, поживёт вечно.

Три жизни, хлебе, со Христом в небе…

Ці яшчэ больш рыфмаваныя па форме радкі:

Есть прелесть в свете, як в полном цвете, ту ты остави.

Возлюбленные, душе грешная, от зноб воспряни.

Приходит время, а грехов бремя тя угнетает,

демон же смелый на тебе в стрелы яд свой впущает.

Мог Полацкі бліснуць і вершам у два слупкі, якія чытаюцца і паасобку і разам:

Бог сый в небе Боже благий

Радость в тебе Свете драгий

Да дарует Да храните

Честь и славу Марфу здраву

 

Мужу праву За тваю славу

Да готуем Юже зримее

За то, яко Тя, любяшу

Всем благ всяко И служашу

Бываеши Сердцем правым

Бедным милость Умом десным

Скорбным радость Словом честным…

Ёсць у Полацкага паэтычныя творы, якія злучаюць радкі на трох мовах славянскай, польскай, лацінскай. Любіў ён і ўжывальныя яшчэ ў антычнай паэзіі фігурныя вершы у выглядзе зоркі, ромба, сэрца і г.д. пры выпадку ўмеў пагуляць значэннямі слова:

В мире не мирном мир ным бывает,

Егда царь мира врат побеждает.

Галоўны зборнік паэзіі Полацкага “вертаград шматкаляровы” выказаў усе дыдактычныя імкненні паэта, які лічыў свае вершы дапаможнікам для выпраўлення нораваў: “Обрящет зде благородный и богатый врачевства недугом своим; гордости смирение; Обрящет гневливец крапость и прощение удобное; ленивец бодрость; глупец мудрость … ненавистник любовь … безумник воздержание”. Ёсць там і творы сатырычнага зместу, з якіх найбольшую цікавасць мае верш-аблічэнне “Манах”:

Но увы безчиния! Благ чин погубися,

Иночество в безчинство в многих преложися.

Множицаю есть зрети стожам лежащих,..

Изблевавших питие и на свет не зрящих…

Мнози от вина бун сквернословят зено,

Лают, клявещут, срамят и честные смело…

Ни жених инный тако себе украшает,

Яко инок несмысяный, за что погибает [7, 190].

Размясціўшы вершы ў алфавітным парадку, Сімяон стварыў своеасаблівую энцыклапедыю, дзе перапляталіся царкоўныя легенды, анекдоты, звесткі з гісторыі, геаграфіі, погляды на ідэальнага манаха, на абавязкі начальніка, выкрыванне распусты і чараўніцтва і асабліва зайздроснікаў і паклёпнікаў.

Былі ў С.Полацкага і барочныя казанні. Для барочнай паэзіі характэрны асветніцкія тэндэнцыі. Менавіта ў творах Сімяона, якія складаюць яго зборнік “вертаград мнагацветны”, гэтыя тэндэнцыі знайшлі найбольш яркае адлюстраванне. Зборнік змяшчае 1246 вершаў і часта параўноўваецца з энцыклапедычным даведнікам. Зборнік падзелены на тэматычныя рубрыкі, размешчаныя ў алфавітным парадку, пад кожнай рубрыкай абяднаны цыкл вершаў. Тэмы яго вершаў разнастайня ад самых агульных, тыпу: праца, закон, мараль, годнасць, слава, любоў, смерць, да канкрэтных, накшталт апісання звяроў, птушак, рыб, дрэў, кветак, мінералаў. Трактуюцца ў вершах Полацкага і гістарычныя падзеі, гістарычныя асобы, апісваюцца палацы, цэрквы. Сімяон імкнуўся раскрыць алегарычны сэнс рэчаў, перакладваў іх з мовы канкрэтных вобразаў на мову паняццяў і лагічных абстракцый, разбураў створаны ім рэчавы свет. Вершы Полацкага адначасова адукоўваюць, павышаюць і вучаць маралі, настаўляюць у дабрачыннасці. Гэта была ў першую чаргу паэзія дыдактычная, паэзія асветніцкая.

На свае паэтычныя творы С.Полацкі глядзеў не як на гульню ці забаву прызванні паэта і настаўніка былі для яго непарушна звязаны. Ён востра адчуваў адказнасць паэта, здольнага захапіць “думкі і сэрцы”, за ўзровень культуры і маралі сваіх сучаснікаў. Вершы Полацкага расказвалі чытачам пра падзеі старажытнай гісторыі і дасягненні навукі 16 17 ст., пра родныя беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск [9, 75].

Іераманах Сімяон Полацкі, здавалася б, павінен быў прапаведаваць у сваіх вершах суровы аскетызм, доўгія пасты, устрыманне. Але ён сцвярджае зусім іншае: бязмернае ўстрыманне прыносіць вялікую шкоду:

Воздержания аще безмерно хранитие,

Множицою души ти вред вашей творити:

Плоти бо изнемогшей ум не добр бывает, -

Рожсуждение в меру вся да устроят [7, 78].

На думку Сімяона, безмерны пост падточвае сілы чалавека, параджае “дух маркоты і журбы”. Заглушаючы галасы рэлігійных фанатыкаў і аскетаў, поўны веры ў людзей, гучыць голас паэта: Я чалавек і нішто чалавечае мне не чужое. Гэтаксама як і ежу, паэт не спяшаецца забараніць нават віно, якое прыносіць людзям і шкоду і карысць:

Вино хвалити или хулити не знаю,

Яко в оном и пользу и вред созерцаю.

Полезно силам плоти, но вредные страсти

Возбуждает силою свойственные сласти.

Обаче дам суд ищев: дабро мало пити,

Тако бо здраво творит, а не вить вредити,

Сей Павел Тимофею здравит совет даше,

Той же совет да хранит достоинство ваше [7, 80].

Героі вершаў Полацкага пераважна не бог, багародзіца і святыя апосталы, а жывыя, часта грэшныя людзі, якія заўсёды актыўна дзейнічаюць, хвалююцца і пакутуюць. Ён праслаўляе добрага і разумнага чалавека ці гэта пакрыўджаны невукамі, філосаф (верш “Роза”):

Философ в худых ризах обычно хождении,

Ему же во двор царский нужда нека бяше.

Прииде убо к вратом, стражи и атчиаху,

Дважды, трижды и паче то ему деяху…

Пришед же к царю, поча ризу целовати

И елико можаше честь ей воздавати… [7, 21].

Ці гэта знаходлівы разбойнік (верш “Разбойнік”):

Морский разбойник, Дионид реченный,

От Александра царя вои хищенный,

Егда от царя вопрошаем бяше,

Всякую на мори разбои творяше…

Обличение окаму простил есть,

Близ правды бытии слово разсудил есть…

Увеща такмо разбая престати,

Паче же читко с враги воевати [7, 17].

Гераіня верша “Пянства” жонка чалавека, які, не ведаючы “меры в питии”, прыйшоў дадому і ўбачыў замест двух сваіх сыноў чатырох. І ён вырашае праверыць сваю жонку распаўсюджаным сродкам, які лічыўся ў 17 стагоддзі самым верным, - распаленым жалезам. Адважная гераіня паэта не хоча спадзявацца на літасць божаю і прапануе мужу падаць ёй распаленае жалеза сваёй рукою:

Человек некий винопойца бяше,

Меры в питии хранити не знаше,

Тем же многажды повгнезда упися,

В очию его всяка вещь двоише…

…Имя два сына, иже предстаста

Ему четыре во очию стаста.

Он нача жену абие мучити

Да бы ей правду хотела явити…

…Взял есть железо, огнём распаление,

Ко жене бедней жестоко вещание…

…Аще же с инем блуд сич творила,

Имать ожещи тя огненна сила.

Бедная жена в моте беде бяше,

Обаче умно к нему глагодаше…

…Такмо потишися своею рукою

Подати оно ты на руку мою.

А все железо распалено бяше,

Чего пияный во ум не прияти.

Ятае железо, люта опалил,

Болезни ради в мале отрезвил.

И се два сына точно видели

Невинность жены, свою вину знаше…[7, 55].

Галоўнай думкай гэтай, на першы погляд, прымітыўнай павучальнай прытчы зяўляецца глыбокая вера ў магчымасці чалавека, што не губляецца ні ў якіх абставінах. “На бога спадзявайся, ды сам не губляйся,” як бы гаворыць нам гераіня Полацкага, а разам з ёй і аўтар [5, 164-165].

Глыбокае асвятленне ў творах С.Полацкага знайшлі этычныя праблемы. Паэт страсна прапагандаваў патрыятызм, праслаўляў любоў да працы, дружбу паміж народамі, асуджаў невуцтва і дэспатызм, пісаў аб грамадзянскім абавязку і справядлівасці, сумленнасці і мужнасці, пастаянна вучыў дабрачыннасці. Так, у вершы “Чэсць” ён пісаў:

Родителей на сына честь не прихождает,

Аще добродетелей их не порождает.

Лучше честь собой комуждо стяжати,

Нежели предков си честию сияти …

Філосаф заклікаў выхоўваць высокую мараль асабістым прыкладам, высакароднымі, дастойнымі чалавека ўчынкамі:

Мнози к добротам инех увещают,

Сами же оных ни мало творяют.

Похожие работы

<< < 2 3 4 5 6 7 8 9 10 > >>