Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

  Анамастычны слоўнік твораў Я.Коласа / Пад рэд. акадэм. М.В. Бірылы. Мінск, 1990. Андрэева, Е.Г. Знакаміты асветнік іпедагог: Сімяон Полацкі //

Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

Дипломная работа

Литература

Другие дипломы по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией
кі палякаў. У сувязі з гэтым у дэкламацыях аўтар заклікае цара быць абаронцам беларускіх земляў. Тэма Радзімы і ў гэтых творах зяўляецца цэнтральнай, толькі раскрыта яна інакш. Калі ў папярэдніх творах Полацкага гучаў бадзёры, узнёслы тон, то ў гэтых дэкламацыях яскрава адчуваецца трывога аўтара, яго неспакой за будучае радзімы. Прычым цар усхваляецца за якасці, супрацьлеглыя тым, якія паэт бачыў у яго ў 1656 годзе. Калі раней Полацкі апяваў ваенныя паходы цара, то тут ён сцвярджае, што “земль му пространства не треба”.

Некаторыя з гэтых дэкламацый напісаны вельмі своеасаблівымі вершамі. Напрыклад, адной з асаблівасцей дэкламацыі “Диалог краткий” зяўляецца тое, што ,акрамя рыфмоўкі апошніх складоў, у ёй ёсць унутраная складовая рыфма. Верш мае тры цэзуры, якія разбіваюць радок на чатыры часткі. Трэцяя і чацвёртая часткі радкоў у вершы рыфмуюцца паміж сабою, а ў некаторых выпадках рыфмуецца таксама першая частка з другой:

Рцы щастя, кому служиш, кто ест сей Алексей,

Чыя кров, сын Михайлов, государев, царев,

Кто саном, царь розаном, коли дуж храбры муж

Буди же царь на премнога кропок лета света.

Твор зяўляецца прыкладам вершаў “рэха”, дзе спачатку задаецца пытанне, а потым ідзе адказ “рэха”.

Значная колькасць дэкламацый Полацкага прысвечана евангельскім сюжэтам, пэўным рэлігійным святам або падзеям царкоўнага жыцця таго часу. Найбольш значным творам з гэтай групы зяўляецца дэкламацыя 1659 года, напісаная з выпадку вяртання іконы Багародзіцы ў Полацк. “Храни град Полоцк со всеми гражданы” заклікае паэт Багародзіцу. Гэты верш па сваёй ідэйнай накіраванасці цесна прымыкае да лепшых дэкламацый Полацкага, ён прасякнуты клопатамі паэта за лёс радзімы і тэматычна пераклікаецца са “Стихами краесогласными” і “Метрами”. Астатнія дэкламацыі Полацкага ранняга перыяду звязаныя з іменем Хрыста.

Тэматычна вылучаецца ў беларускі перыяд пастараль “Беседы пастуховы”. Гэта твор пра жыццё пастухоў, напісаны ў форме дыялога. “Беседы”, як і дэкламацыі, простыя па сваёй кампазіцыі, але выкананне іх патрабавала больш сцэнічнага майстэрства. У прыватнасці, адзін з выканаўцаў, паводле зместу, павінен мець выгляд пажылога чалавека, другі маладога і г.д. Акрамя таго, патрабавалася, каб абодва выканаўцы выступалі ў адпаведным адзенні.

С.Полацкі пры напісанні “Бесед пастуховых” ішоў за польскімі ўзорамі, дзе жанр пастаралі быў вельмі распаўсюджаным.

Мова пастаралі стараславянская. Праўда, час ад часу ў ёй сустракаюцца беларускія словы і формы амаль увесь тэкст твора напісан правільным сапфічным вершам. Зыходзячы з гэтых моўных асаблівасцей, трэба думаць, што “Беседы пастуховы” зявіліся дзесьці ў пачатку 1660-х гадоў:

Братие, и мы тоже пастушкове,

Якоже и вы и все простачкове,

Неучени же буквам, ни выдворных

Слов красововных,

Но яко чин наш есть,сице приидохом

И с миром к нему во вертеп виидохом

Поклонившееся в простоте, что знахом,

… Не имехом же ни даров богатых,

Кроме овчаток, ниже одежд златых.

Не в чин бо и есть пастухам богаты

Одежды златы…

Пры напісанні дэкламацый паэт разлічваў на рэальныя магчымасці іх выканання. Яны складаюцца з асобных маналогаў, пралог і эпілог амаль усюды адсутнічаюць. Усе дэкламацыі, за выключэннем першых “Метраў”, у беларускі перыяд напісаны строгім сілабічным вершам: адхіленняў ад правіл сілабізму вельмі мала. Адны 11-складовыя з цэзурай пасля пятага складу, другія 13-складовыя з цэзурай пасля сёмага складу. Некаторыя рознаскладовыя ўрыўкі напісаны сапфічным вершам. Сустракаюцца прыклады 10 і 12-складовых.

Панегірычная паэзія С.Полацкага вырасла на ўзорах беларускай, украінскай і польскай паэзіі, з якой яна ўвабрала ўсё ў сябе лепшае. Але паэт на гэтым не спыніўся, а значна пайшоў далей. У яго дэкламацыях больш багатая строфіка, разнастайныя мастацкія сродкі. Дэкламацыі Полацкага вызначаюцца спецыфічнымі асаблівасцямі рытму. Усхваляванне той або іншай асобы ці нават прадмета патрабавала узвышанага стылю. Вельмі пашыраны ў дэкламацыях звароткі. Гэта і зразумела, бо творы пісаліся для ўсхвалявання пэўных “высокіх” асоб:

Радуйтеся, граждане, сынове востока…

Живи, белороссийская оздобо Сиону…

Витай, Алексею,славный над небами…

У залежнасці ад зместу дэкламацый паэт змяняе іх стыль. Дэкламацыі, прысвечаныя рэальным асобам, напісаны ва ўзвышана-рытарычным тоне. Лексіка іх эмацыянальна-экспрэсіўная.

Дэкламацыі займаюць адно з цэнтральных месцаў у творчасці С.Полацкага. адны з іх (царкоўнага цыкла) былі больш далёкія ад жыцця, другія зяўляліся водгукам на грамадскія падзеі свайго часу.

 

2.3. Новыя ідэйна-тэматычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд

 

Храналогія ўсёй паэтычнай дзейнасці Сімяона Полацкага падзяляецца на два перыяды беларускі і маскоўскі, якія паміж сабой вельмі адрозніваюцца ў стылістычным і жанрава-тэматычным плане. Калі ж творы беларускага перыяда маюць яркую градацыю ў часе, да і ў самой моўнай аснове, то творы маскоўскага перыяда не маюць паміж сабой яўных адрозненняў, бо гэта залежыла ад яго царскіх заступнікаў. С.Полацкі адказаўся ад драматычнай паэзіі, ад розных паэтычных форм і звярнуў увагу больш на філасофска-багаслоўскую тэматыку.

Але скрадываецца пытанне: калі ж адбыўся пераезд у Маскву, калі пачаўся маскоўскі перыяд?

Некаторыя аўтары (у прыватнасці У.Арлоў, К.Тарасаў называюць летам 1664 года). Але думаецца, правільней сказаць, што ў другой палове 1663 года. І тут сама прыслухацца да думкі Л.Пушкарова, аўтара кнігі пра Полацкага з серыі “Жыццё выдатных людзей” (1972): “пераезд яго варта аднесці да другой паловы 1663 года: Сімяон згадваецца як перакладчык Пасісія Лігарыда пры яго спрэчках з патрыярхам Ніканам ужо ў ліпені 1663 года. Гэты ж год пацвярджае і сам Полацкі ў прадмове да “Вертаграда шматкаляровага”, напісанага ў 1676 годзе: ён гаворыць, што на дзень канчыны Аляксея Міхайлавіча пражыў у Маскве 13 гадоў”.

Сімяон апошні раз глянуў з прыдарожнага пагорка на Полацк:

Что я стяжу в дому? Что изучуся?

Лучше в странствии умом обогачуся.

У Маскву ехаў не адзін, а з маці і пляменнікам. Як прызнаваўся: “Оставил я отечество, родных, удалился, вашей царской милости волею вручился”.

Менавіта ў Маскве Сімяон стаў Полацкім.

Пасялілі паэта ў Заіконаспасаўскім манастыры. Царом быў сустрэты належным чынам. Неаднаразовыя вітанні зрабілі сваю справу. Адразу атрымаў адказнае даручэнне: стварыць спецыяльную лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказа таемных спраў. Яна стала адной з тых грэка-лацінскіх устаноў, што з цягам часу прывялі да ўтварэння Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Спачатку Сімяон быў адзіным настаўнікам, ды і вучняў было толькі чатыры: дарослыя людзі, падячыя Прыказа. Асабліва прыязныя адносіны былі з Сільвестрам Мядзведзевым, які стаў любімым вучням і на ўсё жыццё захаваў прыязнасць да свайго настаўніка, удзячнасць яму.

Сімяон ахвотна карыстаўся запрашэннем зяўляцца ў царскі палац з любога ўрачыстага выпадку. Стаў вядомым Полацкі і як выхавацель царскіх дзяцей. Калі нарадзіўся царэвіч Сімяон, паэт паднёс успешнаму бацьку свайго цёзкі нешта небачанае дагэтуль ні царом, ні прыдворнымі: віншаванні мелі форму крыжа, васьміканцовае зоркі, ромба, сэрца. Менавіта Сімяон быў у расійскай паэзіі пачынальнікам эксперыментаў з фігурнымі вершамі. Значную цікавасць уяўляюць сабой контурныя вершы С.Полацкага. так, контурны верш у выглядзе зоркі уваходзіў у кампазіцыю “Благоприветствования”, які адрасаваўся Аляксею Міхайлавічу. Гэты верш (зборнік “Рыфмалагіён”) уяўляе сабой васьміканечную зорку, кожны з канцоў-промняў якой змяшчае абавязковае барочнае двухрадкоўе:

Светлая звезда иногда явися,

Спаситель егда мирови родися.

Ипостась слова от Отца рожденна

Изволением во плоть обличенна.

Мудрый волови и цари познаша

Моща в ней божию и последоваша

Персидских от стран Христа обретоша

Ему с поклоном дары принесоша.

У Маскве плённа развівалася літаратурная творчасць С.Полацкага, яна адлюстроўвала найбольш перадавыя ідэі таго часу. Іменна тут ім былі напісаны яго асноўныя сачыненні: філасофскія і багаслоўскія трактаты, пропаведзі, гутаркі, настаўленні, драмы, камедыі, а таксама мноства вершаў, з якіх потым ён склаў два манументальныя зборнікі “Вертаград мнагацветны” і “Рыфмалагіён” па 1300 старонак кожны. Гэта былі першыя паэтычныя зборнікі ў Расіі.

Прычым, да пераезду ў Маскву С.Полацкі пісаў свае творы на роднай беларускай мове, а ў сталіцы перайшоў на рускую і авалодаў ёю дасканала, пра што сам пісаў у прадмове да “Рыфмалагіёну”:

Писах в начале по языку тому,

Иже свойственный бы моему дому.

Таже увидев многу пользу быти,

Словенскому ся чисту учити.

Так як С.Полацкі быў духоўным настаўнікам сына Аляксея Міхайлавіча Фёдара, то і вырашыў адкрыць друкарню. І першай кнігай, якая выйшла, быў “Букварь языка словенского”.

Вельмі шмат пісаў твораў з філасофскім разважаннем. І менавіта яго зборнік “Вертоград многоцветный” гэта музей “рарытэтаў і курёзаў”. Сапраўды, у зборніку разам з філасофскімі вершамі-разважаннямі, вершамі-апісаннямі маюцца і такія анекдоты, як “кодэксы прыстойнасці” пэўных сацыяльных груп, сярод якіх можна адзначыць у першую чаргу “Монах”, “Купечество”, “Дева”, “Вино”, “Воздержание” і інш. Уключаючы ў зборнік і зарыфмаваныя легенды і паданні “Казнь за сожжение нищих”, “Разбойник” і іншыя, дзе аўтар ваказвае свае маральна-этычныя, філасофскія, эстэтычныя погляды. Прыкладам апошніх можа паслужыць верш “Икона Богородицы”, які зяўляецца, па с

Похожие работы

<< < 1 2 3 4 5 6 7 8 9 > >>