Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

  Анамастычны слоўнік твораў Я.Коласа / Пад рэд. акадэм. М.В. Бірылы. Мінск, 1990. Андрэева, Е.Г. Знакаміты асветнік іпедагог: Сімяон Полацкі //

Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

Дипломная работа

Литература

Другие дипломы по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией
ыятычныя матывы любоў да роднай зямлі і роднага горада.

Значным укладам у пашырэнні жанравых форм у беларускай літаратуры зяўляюцца дэкламацыі, найбольш значныя “Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі”, “Віншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта”, дзе паэт параўноўвае прыход цара ў Беларусь і Лівонію з усходам сонца. Прыкладам патрыятычнай паэзіі ў беларускай літаратуры 17 стагоддзя зяўляюцца і “Метры” таксама жанр, распрацаваны ўпершыню паэтам.

Па-другое, калі разглядаць творчасць С.Полацкага ў маскоўскі перыяд, то можна ўпэўнена сказаць, што праблематыка твораў значна паглыбляецца. Зяўляюцца творы на алегарычную, сатырычную і гістарычную тэматыку. Да алегарычнага твора можна аднесці “Стихи утешные к лицу единому”. А да ліку сатырычных твораў адносяцца несумненна віршы “Монашество”, “Купецтва”, “Пиянство”. А што касаецца гістарычнай тэмы, то такія віршы як “Прашэнне шведскага караля ” і “Шведскі кароль шукае сваіх афіцэраў” прысвечаны падзеям польска-шведскай вайны.

Арыгінальнымі і адзінымі ў беларускай літаратуры 17 стагоддзя сталі віршы Полацкага “Бяседы пастуховы”, напісаныя ў дыялагічнай форме. Па сутнасці яны, гэтыя творы, сталі першай пробай пяра пісьменніка-драматурга. Усе свае творы паэт абядноўвае ў два зборнікі: “Рифмологион” і “Вертоград многоцветный”, куды ўключана і дзве ягоныя песы “Камедыя прытчы пра блуднага сына” і “Пра Наўхаданосара-цара”.

Па-трэцяе, аналіз вершаў паэта паказваў, што ўжо ў беларускі перыяд С.Полацкі засвоіў асноўныя прынцыпы сілабічнага верша, а ў маскоўскі давёў яго да бездакорнай дасканаласці, вытрымліваючы 11-, 13-, 15-складовікі з цэзурай, якая дзеліць радок папалам, гэта значыць выконвае сваю функцыянальную ролю.

Што ж датычыцца рыфмы (“краесогласный”), то тут аўтар не абмяжоўвае сябе агульнапрынятымі ў сілабіцы правіламі: у яго мы сустракаем не толькі жаночую, але і мужчынскую, дактылічную, змешаную рыфму.

Па-чацвёртае, у рабоце мы адзначылі багацце эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў, якімі карыстаецца паэт, заснавальнік літаратурнага метаду барока: выкарыстанне антычных матываў і вобразаў, ускладненасць метафар, багацце эпітэтаў (як фальклорных, так і кніжных) і параўнанняў, а найперш, ускладненасць кампазіцыі.

Па-пятае, мова С.Полацкага стараславянская, стыль нетаропка-павольны, што дасягаецца ўжываннем такой стылістычнай фігуры, як полісіндэтон. Але калі аўтара хвалюе тэма, калі ён зедліва выкрывае амаральнае аблічча манахаў, купцоў, пяніц, тон яго вершаў мяняецца, яны робяцца чоткімі, яснымі, рэзкімі, што дасягаецца выкарыстаннем сінтаксічнай фігуры асіндэтона.

Што датычыцца онімаў, то яны ўжыты ў вершах, прысвечаных членам царскай сямі. Онімы ў асноўным хрысціянскія (Аляксей, Аляксандр, Анна, Пётр, Павел, Фёдар і інш.). У мове мастацкіх твораў С.Полацкага ўжываецца вялікая колькасць тэонімаў: Юнона, Зевс, Опа, Бахус, Марс, Венус і інш.

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

  1. Анамастычны слоўнік твораў Я.Коласа / Пад рэд. акадэм. М.В. Бірылы. Мінск, 1990.
  2. Андрэева, Е.Г. Знакаміты асветнік іпедагог: Сімяон Полацкі // Народная асвета. 1999. № 10.
  3. Арлоў, У. Таямніцы полацкай гісторыі. Мінск, 1994.
  4. Арлоў, У. Муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны // Роднае слова. 1992. № 10. С. 7276.
  5. Арлоў, У. Муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны // Роднае слова. 1992. № 11. С. 7073.
  6. Арлоў, У. Пра мяне: Simeonus, jeromonachus Polocensis // Крыніца. 1995. № 5. С. 212.
  7. Барокко в славянских культурах. Москва: Наука, 1982.
  8. Болбас, В.С. Навука добрых нораваў // Адукацыя і выхаванне. 1998. № 7. С. 314.
  9. Былинина, В.К., Звонарёва, Л.У. Симеон Полоцкий. Виршы / В.К. Былинина, Л.У. Звонарёва. Минск: Маст. лит., 1990.
  10. Васючэнка, П.В. Літаратурная мода або традыцыя? Паэзія Сімяона Полацкага і сучасны беларускі постмадэрнізм // Адукацыя і выхаванне. 1998. № 3. С. 37.
  11. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ першая палова ХVІІІ стагоддзя / Нац. акад. навук Беларусі, ін-т літ. імя Я.Купалы; навук. рэд. тома В.А. Чамярыцкі. Мінск: Бел. навука, 2006. 910 с.
  12. Грынчык, М.М. Шляхі беларускага вершаскладання / М.М. Грынчык. Мінск: Выд-ва БДУ, 1973. 58 с.
  13. Ерёмин, И.П. Поэтический стиль Симеона Полоцкого. Труды отдела древнерусской литературы / И.П. Ерёмин. Москва, 1948.
  14. История белорусской дооктябрьской литературы / Под ред. В.В. Борисенко, Ю.С. Пширкова, В.А. Чемерицкого. Минск: Наука и техника, 1977.
  15. Званарова, Л.У. Вечныя радкі: Сімяон Полацкі // Маладосць. 1979. № 12.
  16. Званарова, Л.У. Жыццё і смерць у “Виршах” Сімяона Полацкага // Крыніца. 1995. № 5. С. 37.
  17. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора / І.Я. Лепешаў. Мінск, 1981.
  18. Лихачёв, Д.С. Заметки о русском // Новый мир. 1980. № 3. С. 1038.
  19. Мальдзіс, А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый / А.І. Мальдзіс. Мінск: Навука і тэхніка, 1980. 352 с.
  20. Мальдзіс, А.І. Складаны шлях станаўлення / А.І. Мальдзіс. Мінск, 1979.
  21. Мальдзіс, А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай прозы ХVІІІ стагоддзя. Нарысы быту і звычаяў / А.І. Мальдзіс. Мінск: Маст. літ., 1982.
  22. Марціновіч, А. самуіл, Сын Полацка // Літ. і Маст. 1995. 1 верасня. С. 512.
  23. Згибиев, М. Символы. Европейская поэзия ХVІІ века / М. Згибиев. Москва: Худ. лит, 1977.
  24. Полоцкий С. Виршы / Сост., подгот. текстов. вступ. и коммент. В.К. Былинина, Л.У. Звонарёва. Минск: Маст. літ., 1990. 447 с.
  25. Полацкі Сімяон. Песенька аб смерці // А.І. Мальдзіс. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мінск: Навука і тэхніка, 1980.
  26. Полоцкий Симеон. Мир сей приукрашенный // История русской литературы Х ХVII веков. Москва: Просвещение, 1980.
  27. Рабінсон, А.Н. “Паміж адукаванасцю і невуцтвам” // Крыніца. 1995. № 5. С. 811.
  28. Рэвяко, К. Сімяон Полацкі і антычныя матывы яго творчасці // Гісторыя: Праблемы выкладання. 1998. № 4.
  29. Словарь литературоведческих терминов. Москва: Просвещение, 1974.
  30. Софронова, Л.А. Поэтика словянского театра ХVIIXVIII веков / Л.А. Софронова. Москва: Наука, 1981.
  31. Скрипель, М.О. Симеон Полоцкий. Избранные сочинения / М.О. Скрипель. Москва, 1953.
  32. Тарасаў, К. Памяць пра легенды / К. Тарасаў. Мінск, 1994.
  33. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. А.Я. Беранкова, П.П. Шубы. Мінск, 2000.
  34. Чемерицкий, В.А. Поэзия // История белорусской дооктябрьской литературы. Минск: Наука и техника, 1977.
  35. Шалемава, А. Сімяон Полацкі асветнік і паэт // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. № 10. С. 6973.
  36. Шалькевіч, В. У пошуках ісціны. Да 350-годдзя з дня нараджэння Сімяона Полацкага // Голас Радзімы. 1979. № 49. С. 6.
  37. Шур, В.В. Онім у мастацкім тэксце: Манаграфія / В.В. шур. Мінск: Бел. кнігазбор, 2006. 216 с.
  38. Шур, В.В. Беларускія ўласныя імёны: Бел. антрапаніміка і тапаніміка: Дапам. для настаўнікаў / В.В. Шур. Мн., 1998. 239с.
  39. Шур, В.В. Анамастычная лексіка ў беларускай мастацкай літаратуры / В.В. Шур. Мінск, 2002. 226 с.
  40. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці т. Т.1. Мінск: Выд-ва Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 1984.
  41. Юрэвіч, У. Слова, жывое, роднае, гаваркое / У. Юрэвіч. Мінск, 1980.

 

Похожие работы

<< < 11 12 13 14 15