Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

  Анамастычны слоўнік твораў Я.Коласа / Пад рэд. акадэм. М.В. Бірылы. Мінск, 1990. Андрэева, Е.Г. Знакаміты асветнік іпедагог: Сімяон Полацкі //

Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

Дипломная работа

Литература

Другие дипломы по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П.Шамякіна”

 

 

 

Кафедра рускай літаратуры

 

 

 

ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА

 

Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

 

 

 

Выканала

студэнтка 5 курса 3 групы

філалагічнага факультэта

 

Навуковы кіраўнік:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай і замежнай

літаратур

 

Рэцензент:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт

 

 

 

Мазыр 2007

ЗМЕСТ

 

Уводзіны

Раздзел І. Ідэйна-тэматычны і мастацкі аналіз паэзіі Сімяона Полацкага:

1.1. Перыяд станаўлення

1.2. Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона

Полацкага

1.3. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і

паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд

1.4. Паэтычнае майстэрства віршаў Сімяона Полацкага

1.5. Антычныя матывы ў віршах Сімяона Полацкага

1.6. Фарміраванне літаратурнага метада барока ў творчасці Сімяона

Полацкага

Раздзел II. Адметнасці мовы: онімы ў мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага

Раздзел ІІІ. Метадычная частка

Заключэнне

Спіс выкарастанай літаратуры

 

УВОДЗІНЫ

 

Сімяон Полацкі ( Самуіл Емельянавіч ПятроўскіСітніяновіч), творчасць якога непарыўна звязана з мясцовым і сацыяльнагістарычным і літаратурным асяроддзем, у першую чаргу з традыцыямі беларускай сілабікі папярэдняга этапу, значная і ў якасных і колькасных адносінах (па сведчанню Сільвестра Мядзведзева, вучня С.Полацкага, настаўнік меў звычай пісаць кожны дзень “по полутетрады”, почерком “зело мелко”). Па жанраватэматычнай разнастайнасці яго мы з поўным правам лічым найбольш значным прадстаўніком “высокага” барока не толькі на Беларусі, але, бадай што, ва ўсіх усходніх славян.

Сімяон Полацкі вядомы філосаф, паэт, драматург, педагог, перакладчык, палітычны дзеяч 17 стагоддзя.

Галоўная мэта дыпломнай работы даследваць жанрава-тэматычнае багацце паэзіі Сімяона Полацкага і прааналізаваць паэтыку яго віршаў.

А каб дасягнуць пастаўленай мэты, трэба выканаць наступныя задачы:

- прааналізаваць этапы станаўлення высокага барока ў беларускі перыяд творчасці С.Полацкага;

- даследаваць жанрава-тэматычнае багацце творчасці паэта;

- паказаць адметнасць выкарыстання онімаў у паэзіі С.Полацкага.

У сувязі з тым, што паэзія Сімяона Полацкага да гэтага часу слаба даследавана, нягледзячы на тое, што нейкі час выхадзілі манаграфіі па вершаскладанню, напрыклад, манаграфія І. В. Саверчанка.

Мы ў сваей дыпломнай рабоце вырашылі больш падрабязна, наколькі гэта магчыма, вырашыць гэту праблему.

У сувязі з гэтым, мы разглядалі С.Полацкага як заснавальніка сілабічнай сістэмы вершаскладання, а ў рускай літаратуры метада літаратурнага барока. Пры аналізе мы абапіраемся на канкрэтны матэрыял са зборнікаў “Рифмологион” і “Вертоград многоцветный”. Маючы на ўвазе не толькі вышэй азначаныя аспекты, але і тропіку Сімяона Полацкага.

Агляд літаратуразнаўчых работ па творчасці Сімяона Полацкага

Паколькі творчасць С.Полацкага мала даследаваная, але яна цікавіла і цікавіць некаторых літаратуразнаўчых даследчыкаў, аматараў літаратуры, таму зяўляецца актуальнай. Найбольш фундаментальнай працай, прысвечанай пытанню пра барока, зявілася манаграфія А.І. Мальдзіса “На скрыжаванні славянскіх традыцый” і яго артыкул “Складаны шлях станаўлення”.

Андрэева Е.Г. прафесар дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка, у сваім артыкуле “Знамяніты асветнік і педагог” (“Народная асвета”. 1999. №10), расказвае, якую важную ролю ў развіцці педагагічнай думкі на Беларусі і ў Расіі адыграў вядомы асветнік і педагог Сімяон Полацкі. Яна гаворыць, што немагчыма пераацаніць той уклад, які ўнес С.Полацкі ў развіццё славянскай культуры. У Маскве С.Полацкі паклаў пачатак рускай сілабічнай паэзіі і драматургіі, актыўна працаваў як педагог і выдавец.

У сваім артыкуле Е.Андрэева сцвярджае, што заслуга С.Полацкага ў тым, што ён надаваў важнае значэнне ўсім навукам у навучэнні і выхаванні падрастаючага пакалення. “Мудры Чалавек той, гаварыў ён, які разумее і ведае філасофію. Яна, як шчодры дождж, зямлю вільгаццю насычае і гэтым самым дапамагае ёй “плоды родити”, яна ж узбагачае чалавека мудрасцю і дапамагае яму ажыццяўляць “правые дела”.

Уладзімір Арлоў на старонках сваёй кнігі запрашае ў падарожжа па дарогах полацкай даўніны з часоў паганства да пачатку 20 стагоддзя. Аўтар расказвае пра асобы і падзеі, якія доўгія гады змоўчваліся афіцыйннымі гісторыкамі.

У сваім артыкуле “Муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны” аўтар паказвае незайдзросную долю С. Полацкага, які сядзеў у турме пазбаўлены сонца і неба, адарваны ад блізкіх людзей.

Таксама аўтар паведамляе пра цяжкі лёс полацкага асветніка. У артыкуле даецца яго біяграфія, у якой адлюстравана жаданне С.Полацкага вучыцца, працаваць, стаць адукаваным. Ён марыў прысвяціць жыццё літаратурным і навуковым заняткам.

Арлоў піша, што паэт дабіўся поспехаў, яго мары здзейсніліся, але ж ён не шкадаваў сябе ў працы, часта хварэў, і 25 жніўня 1680 года памёр.

У падручніку па гісторыі беларускай літаратуры старажытнага перыяду аўтары М.М. Грынчык, У.А. Калеснік і інш. Даюць звесткі з біяграфіі С.Полацкага, яго творчасці. Даецца апісанне ранняму перыяду творчасці Полацкага, яго панегірычнай паэзіі. Паказаны яго крытычныя творы і філасофска-пазнаваўчыя. Апісваецца таксама маскоўскі перыяд дзейнасці С.Полацкага і асаблівасці сілабікі.

Званарова Л. у сваім артыкуле “Вечныя радкі” (“Маладосць”. 1979. №12) дае кароткія звесткі з біяграфіі С.Полацкага. Коратка апісвае ўсё яго жыцце. Яна гаворыць аб тым, што ўсяго праз пяць гадоў жыцця ў сталіцы беларускі манах робіцца ўсім вядомым “старцам Сімяонам”, настаўнікам і выхавальнікам царэвічаў Аляксея і Фёдара.

У сваім артыкуле Л. Званарова паказвае, што паэтычная спадчына С.Полацкага больш за 50 тысяч вершаваных радкоў, што гаворыць аб шматбаковай дзейнасці нашага земляка. Аўтар гаворыць аб тым, што С.Полацкі ўсімі сіламі садзейнічаў распаўсюджванню вершаскладання. Таксама падаюцца некаторыя радкі з вершаў.

Рэвяко К., прафесар кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ, у артыкуле “Сімяон Полацкі і антычныя матывы яго творчасці”, прысвечаным 370-годдзю з дня нараджэння асветніка ( “Гісторыя: праблемы выкладання”. 1998, №14), дае некаторыя звесткі з біяграфіі пісьменніка, гаворыць, што С.Полацкі цудоўны знаўца антычнай гісторыі і культуры.

У артыкуле гаворыцца, што ў С.Полацкага было шмат вершаў-гімнаў, прысвечанных Ісусу Хрысту, у якіх выражаны боль, пакуты; змешчаны некаторыя назвы вершаў і пропаведзяў на тэмы антычнай міфалогіі і гісторыі. Аўтар артыкула паказвае, які важкі ўклад у вывучэнне антычнасці і развіццё антычных матываў у літаратурна-публіцыстычнай спадчыне ўнес наш зямляк вучоны-асветнік Сімяон Полацкі.

У кнізе “Избранные сочинения” С.Полацкага пад рэдакцыяй М.Скрыпіль змешчаны вершы са зборніка “Вертоград многоцветный”; “Псалтырь рифмотворная”, “Рифмологион”. Таксама ў зборніку змешчана “Комедия о блудном сыне”, “Трагедия о Навуходоносоре”.

У кнізе “Вирши” С. Полацкага змешчаны вершы беларускага перыяду, вершы са зборніка “Разные стихотворения”, “Рифмологион или стихослов”, “Вертоград многоцветный”.

Пісменнік К.Тарасаў у сваей кнізе “Памяць пра легенды” з багатай гісторыі Беларусі выбраў эпохі, падзеі, асобы мала даследаваныя, абкружаныя арэолам таямнічасці. У К.Тарасава сваё пісьменніцкае, эмацыянальна афарбаванае бачанне гісторыі, ён умее пранікнуць ва ўнутраны свет людзей, аддаленных ад нас стагоддзямі.

У сваім артыкуле пра Сімяона Полацкага “Супраць цемры невуцтва” К.Тарасаў апісвае біяграфію С.Полацкага. Ён паказвае, якія цяжкасці прыходзілася перажываць пісьменніку на шляху да славы. У артыкуле сустракаецца шмат урыўкаў з вершаў, віншаванняў, метраў С.Полацкага.

Шанемава А. дацэнт кафедры рускай класічнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, у артыкуле “Сімяон Полацкі асветнік і паэт”( “Беларуская мова і літаратура ў школе”. 1991. №10) піша пра паэтычную і асветніцкую дзейнасць С.Полацкага, прыводзіць звесткі з біяграфіі пісьменніка. Аўтар гаворыць, што С.Полацкі у Расіі быў стваральнікам культуры барочнага стылю, што вандраванні вучонага беларуса адлюстравалі характар барочнай культуры. Ён ажыццявіў пераварот у версіфікацыі, удасканаліў сістэму жанраў, стварыў школу паэтаў-сілабікаў.

Васючэнка П.В. кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры МЮЛУ, у сваім артыкуле “Літаратурная мода або традыцыя? Паэзія Сімяона Полацкага і сучасны беларускі постмадэрнізм” сцвярджае, што візуальная паэзія С.Полацкага звязана перш за ўсё з рукапіснымі творамі, нягледзячы на тое, што паэт меў магчымасць набіраць свае творы ў друкарні. І што ўжо ў тыя гады паэт мог спалучаць сінтэз архітэктуры і паэзіі, і гэта яскрава прасочваецца ў адным з твораў С. Полацкага ў выяве славутага “Арла расійскага”. Даследчык зазначае, што ў творчасці С.Полацкага прасочваецца экзотыка, імкненне здзівіць, паэт звяртаецца да незвычайных, мудрагелістых форм верша, да паэтычных курёзаў. У творчасці С. Полацкага прасочваецца не толькі вонкавае, але і глыбіннае генетычнае падабенства эстэтыкі барока і постмадэрнізму.

П. Васючэнк

Похожие работы

1 2 3 4 5 > >>