Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку 1763 г. караля Аўгуста III. Канвакацыйны сойм 1764 г. прыняў шэраг пастаноў,

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Контрольная работа

Юриспруденция, право, государство

Другие контрольные работы по предмету

Юриспруденция, право, государство

Сдать работу со 100% гаранией

 

 

 

 

 

 

 

 

 

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

ПА «ГІСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ»

Тэма 20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

План

 

Уступ.

1. Кароль, яго паўнамоцтвы.

2. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Склад і парадак дзейнасці сойма.

3. Мясцовыя органы ўлады.

Заключэнне.

Уступ

 

У Рэчы Паспалітай кароль быў без улады, сейм без сілы, а іншых пастаянных органаў улады і кіравання для ўсёй дзяржавы не было.

 

Пасля Люблінскай уніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай у значнай меры заставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. Новым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаў быў дапоўнены ўтварэннем новай канфедэратыўнай многанацыянальнай дзяржавы Рэчы Паспалітай, хоць па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць. Але паводле Статута 1588 г. яно захоўвала поўны суверэнітэт, а акт уніі ігнараваўся. Такім чынам, гэтыя ўзаемаадносіны грунтаваліся не на прававой аснове, а на больш чым двухсотгадовай практыцы персанальных уній.

У другой палове XVI - XVIII ст. адбываецца сацыяльна-саслоўная палярызацыя беларускага грамадства, асаблівае ўзвышэнне атрымлівае шляхта. Яе выключныя правы і свабоды далі даследчыкам падставы лічыць Рэч Паспалітую “шляхецкай нацыяй”.

Беларуская і літоўская шляхта, якая дамагалася атрымання з рук караля ўсё большых прывілеяў, бачыла, што калі і надалей будзе ісці разам з польскай, то атрымае на гэтым шляху вялікія прыбыткі. Так яно і адбылося. "Генрыкавы артыкулы", аб якіх мы будзем больш падрабязна гаварыць ніжэй, канчаткова ўзаконілі сістэму шляхецкай дэмакратыі ва ўсіх землях і правінцыях, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітую. “Немагчыма было не спакусіцца на вольнасці, якія поўнасцю абмяжоўвалі ўладу караля і надавалі магнатам і шляхце афіцыйныя правы не падпарадкоўвацца яму, калі той адмовіцца ад прызнання і выканання шляхецкіх прывілеяў, прычым прывілеяў значных, бо кароль Рэчы Паспалітай быў асобай, што выбіралася на шляхецкім сойме і поўнасцю падначальвалася рашэнням гэтага вышэйшага заканадаўчага органа”.

Далейшае ўзмацненне шляхты Рэчы Паспалітай падымала пануючы клас гэтай краіны на новы ўзровень агульнадзяржаўнай інтэграцыі. Але саслоўная інтэграцыя прыводзіла да дэзынтэграцыі грамадскай. У прыватнасці, на беларускіх землях шляхта, пераймаючы польскія ўзоры грамадскага ладу, усё больш паварочвалася да “пальшчызны”, а гэта значыць да каталіцызму, польскай культуры і мовы.

У Рэчы Паспалітай паступова фарміравалася новая не толькі сацыяльная, але, можна сказаць, і этнічная супольнасць “польскі народ шляхецкі”, якая аб'ядноўвалася як адзінымі правамі, так і адзінай каталіцкай рэлігіяй і польскай мовай.

Падзел у XVII - пачатку XVIII ст. беларускага грамадства на падставе сацыяльна-рэлігійнай прыналежнасці, знішчэнне больш чым напалову беларускага этнасу прывялі да заняпаду беларускамоўнай культуры, дзяржаўнасці, а значыць, і запавольвання нацыянальнага развіцця.

Але ўжо ў другой палове XVII ст. стала відавочна, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры аслабленні цэнтральнай каралеўскай і вялікакняжацкай улады вядзе да яе перадачы ў рукі магнатаў, якія фінансава закабалялі шляхту, ператваралі яе ў сваё васальнае акружэнне. Іншымі словамі, закон даваў шляхціцу правы ўдзельнічаць у дзяржаўных справах нараўне з магнатам, але на справе эканамічная моц апошніх цалкам падаўляла палітычную свободу простага шляхціца. Такім чынам, роля буйных магнатаў-землеўласнікаў у краіне яшчэ больш узрасла. Яны займалі важнейшыя дзяржаўныя пасады, а таксама месцы ў Сенаце і, па сутнасці, былі галоўнай сілай у краіне.

Падчас напісання работы намі быў прааналізаваны шэраг крыніц па дадзенай тэме. У першую чаргу трэба адзначыць дапаможнік для студэнтаў юрыдычных і гістарычных спецыяльнасцей ВНУ “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” выдавецтва Акадэміі МУС РБ, які падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. У ім у храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапы ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, аналізуюцца нарматыўна-прававыя акты. Адсюль быў узяты матэрыял па дзяржаўнаму ладу Рэчы Паспалітай, прынамсі асаблівасці і структура заканадаўчай улады сойм.

Зразумець і ўсвядоміць гістарычныя падзеі часу рэчы Паспалітай, унутрыпалітычную сітуацыю ў краіне, настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад дапамагла праца з кнігай навукова-папулярнага жанру Я.А.Юхо “За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка” (Мн., 1989). Падзеі, што адбываліся ў краіне ў той час (нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1794 г.), адметна перададзены аўтарам і далі цікавыя звесткі пра мясцовыя органы кіравання, падзеі паўстання і асоб гэтай гістарычнай эпохі.

“Кароткі нарыс гiсторыi дзяржавы і права Беларусі” Юхо Я.А. (Мінск, 1992) быў карысны статыстычным і багатым ілюстрацыйным матэрыялам, што спрыяла найлепшаму ўсведамленню і раскрыццю абранай тэмы. Адсюль ўзяты звесткі пра заканадаўчую, мясцовую ўлады і агульнае становішча дзяржавы ў акрэслены тэмай гістарычны перыяд.

Карыстанне першакрыніцамі ўзбагаціла работу дакладнымі звесткамі пра ўладава-палітычную сітуацыю ў краіне. Зборнік “История Беларуси в документах и материалах” аўт.-склад. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец (Минск: “Амалфея”, 2000) прадстаўлены як звод гісторыка-дакументальных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі беларускай гісторыі. Тут пададзены прывілеі, маніфесты, граматы, законы, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусь. Вельмі карыснымі пры напісанні работы былі вытрымкі з Канстытуцыя рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года, у якой дакладна акрэсліваліся заканадаўчая і выканаўчая ўлады, паўнамоцтвы караля і іншыя пытанні дзяржаўнага ладу рэчы Паспалітай.

 

1. Кароль, яго паўнамоцтвы

 

Што тычыцца сістэмы выканаўчай улады ў Рэчы Паспалітай, то ў адпаведнасці з законам краіны яе ўзначальваў кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі “Пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”, а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г. Згодна з “Пакта канвента” Генрык Валуа, які стаў у 1573 г. каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся заключыць вечны саюз з Францыяй, пашыраць гандаль з ёй Рэчы Паспалітай, пацвердзіць усе правы і прывілеі шляхты і г.д. У “Генрыкавых артыкулах” змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад “Пакта канвента”, які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім, “Генрыкавы артыкулы” насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрык Валуа не зрабіў гэтага, яны набылі сілу закона толькі пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У “Артыкулах” абвяшчаліся свабоднае абранне караля, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. А згодна Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г. “... гарантаваўшы вольнаму польскаму народу ўладу ўсталёўваць для сябе законы і правы нагляду над любой выканаўчай уладай, а таксама абранні службовых асоб у магістратуры, вышэйшую выканаўчую ўладу мы перадаем каралю ў яго радзе, які будзе звацца вартавым законаў. Выканаўчая ўлада абавязаная сапраўды выконваць і выконваць законы. <...> і ў яе рукі мы ўкладваем уладу прымусу ў дачыненні непаслухмяных і нядбайна якія адносяцца да сваіх абавязкаў магістратур.

Выканаўчая ўлада не мае правы ўсталёўваць або тлумачыць законы, уводзіць пад якім бы то ні было названнем падаткі і зборы, рабіць публічныя пазыкі, змяняць вырабленае соймам размеркаванне фінансавых (казначэйскіх) прыбыткаў, аб'яўляць вайну, складаць канчаткова свет, дамовы або (здзяйсняць) якія-небудзь дыпламатычныя акты. Яна мае права толькі весткі часовыя перамовы з замежнымі (дзяржавамі), а таксама вырашаць часовыя і бягучыя справы, неабходныя для бяспекі і спакою краіны, аб якіх павінна паведамляць найбліжэйшаму збору сойма. Польскі трон жадаем мець і аб'яўляем навечна выбарным для (вызначанай) сем'і.

Кароль, якому павінна быць пакінутая ўсялякая ўлада рабіць дабро, будзе мець права амністыі ў дачыненні прысуджаных да смерці, акрамя тым, што здзейснілі дзяржаўныя злачынствы. Каралю будзе прыналежаць вярхоўнае права распараджацца ўзброенымі сіламі краіны падчас вайны і прызначаць камандуючых войскамі, аднак з умовай магчымай змены іх па волі народа. Яго абавязкам будзе таксама прысвойваць афіцэрскія званні, прызначаць службовых асобаў <...> прызначаць біскупаў і сенатараў у адпаведнасці з тэкстам таго жа закона, а таксама міністраў, як першых службовых твараў выканаўчай улады. Страж або рада каралеўская, дадзеная каралю для прытрымлівання, (захаванні) сілы і выкананні законаў, будзе складацца з:

1) прымасу, як раздзелы польскага духавенства і як старшыні камісіі асветы, які можа быць замененым у каралеўскай радзе першым ех orkie (па парадку) - біскупам, якія (прымас і яго намеснік) рэзалюцыі падпісваць не могуць; 2) пяці міністраў: міністра паліцыі, міністра друку, міністра вайны, міністра фінансаў, міністра друку (канцлера) для замежных спраў; 3) двух сакратароў, з якіх адзін ведае пратаколам вартавога, а іншы пратаколам замежных спраў, абодва без вырашальнага голасу. Спадчыннік трона, выйдучы з маленства і прынясучы прысягу ў прытрымліванні канстытуцыі, можа прысутнічаць на ўсіх паседжаннях стража, але без права голасу.”

Каралю без згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі

Похожие работы

1 2 3 4 > >>