Гісторыя этнаграфіі Беларусі

У вывучэнні традыцыйна-бытавой культуры Паўночнай Беларусі прыкметнае месца ў шэрагу нястомных збіральнікаў этнаграфічнай спадчыны належыць М.Я.Нікіфароўскаму. У сваіх «Нарысах простанароднага

Гісторыя этнаграфіі Беларусі

Информация

Культура и искусство

Другие материалы по предмету

Культура и искусство

Сдать работу со 100% гаранией

Гістарорыя этнаграфіі Беларусі

шляхта сялянство тэрыторыя каланізацыя

Першыя пісьмовыя звесткі пра нашу краіну і яе насельніцтва вядомы даўно - больш за 2 тыс. гадоў таму. Дакладна пра старажытнае насельніцтва Беларусі - крывічоў (палачан), дрыгавічоў, радзімічаў, літву, яцвягаў і іншых паведамляюць летапісы, у прыватнасці «Аповесць мінулых часоў» («Повесть временных лет», пач. XII ст.). У аснову «Аповесці» былі пакладзены больш раннія звесткі пра славян; яе аўтар (ім быў, верагодна, манах Кіева-Пячэрскай лаўры Нестар) пачынае свой летапіс з біблейскіх часоў, расказвае пра паходжанне славян, іх рассяленне на Ўсходне-Еўрапейскай раўніне, складаныя ўзаемаадносіны з суседзямі (венграмі, хазарамі, германцамі, балтамі і інш.), звяртае ўвагу і на грамадскі лад жыцця, звычаі, вераванні. Нягледзячы на агульнае паходжанне і рэлігію славянскіх плямён, у іх назіраліся прыкметныя культурна-бытавыя асаблівасці; летапісец даволі падрабязна расказвае пра сямейна-шлюбныя адносіны ў палян, іх «кротость и стыдение ко снохам и матерям», нетрываласць шлюбу ў драўлян, пра ігрышчы, што наладжваюцца паміж сёламі ў радзімічаў, дзе адбываюцца «плясания и бесовска песни» і «умыкаху жены собе», пра перажыткі матрыярхату ў мазаўшан, пра ўстойлівы звычай славян і крывічоў парыцца з венікам у лазнях («і тако самі ся мачат, едва вылезут живи»), што было не ўласціва дрыгавічам, палянам і валынянам. У ХІV - ХVІІ стст. зяўляюцца летапісы-хронікі - «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» Аляксандра Гваньіні (1578, 1581), «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага (1582), «Хроніка Быхаўца» (1-ая пал. ХVІ ст.), «Баркулабаўскі летапіс» (пач. ХVІІ ст.), «Хроніка горада Магілёва». У іх побач з запісамі гістарычных падзей даецца цікавая інфармацыя аб этнічнай геаграфіі сярэднявечча, аб ладзе жыцця, звычаях і вераваннях мясцовага насельніцтва. Выдатным літаратурна-энтаграфічным помнікам эпохі Адраджэння зяўляецца «Паэма пра зубра» Міколы Гусоўскага (выдадзена першапачаткова на лацінскай мове. Кракаў, 1523). Паэт-гуманіст з вялікай любоўю апісаў свой край - Беларусь, прыгажосць яе прыроды, быт і заняткі жыхароў - ратных рыцараў, паляўнічых, аратых. Са знакамітых дзеячаў сярэднявечча, якія ўнеслі каштоўны ўклад у вывучэнне праблем этнічнай культуры, мясцовага быту і звычаевага права, варта назваць Саламона Рысінскага (1560 (?) - 1625) і Льва Сапегу (1557-1633).У канцы ХVІІІ - першай палове ХІХ ст. выйшаў шэраг прац па краязнаўству і этнаграфіі Беларусі. Сярод іх адзначым, у прыватнасці, такія як: А. Меер. Апісанне Крычаўскага графства, або былога староства 1786 года; І. Ляпехін. Дзеннікавыя запіскі падарожжа… (1780, 1805), В. Севяргін. Запіскі падарожжа па заходніх правінцыях Расійскай дзяржавы (1803); Л. Галамбеўскі. Дом і двары (Domy i dwory, 1830), Люд польскі, яго звычаі і забабоны (1830); З. Даленга-Хадакоўскі. Пра славяншчыну ды хрысціянства (1818); Ю. Крашэўскі. Успаміны з Валыні, Палесся і Літвы (1840); Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны (1839); Я. Баршчэўскі. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844-1846) і інш.

Быт шляхты і беларускага сялянства знайшоў свае адлюстраванне і ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі (Кандратовіча). Нагадаем паэмы А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і «Дзяды». У Сыракомлі, апрача шматлікіх паэтычных твораў, ёсць спецыяльныя краязнаўча-этнаграфічныя працы - «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861), «Экскурсія па Літве ў радыусе ад Вільні» (т. 1 - 2, 1857-1860) і інш. Важную ролю ў пашырэнні этнаграфічных ведаў адыгрывала і музейна-збіральніцкая дзейнасць. Захавальнікамі рэліквій і каштоўных рэчаў - помнікаў элітарнай і бытавой культуры выступалі магнацкія маенткі, шляхецкія сядзібы, храмы. Прыкметную ролю ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі адыграла дзейнасць Рускага імператарскага геаграфічнага таварыства (РГТ), заснаванага ў 1847 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Заснавальнікі і кіраўнікі РГТ - К. Бэр, Н. Надзеждзін, К. Кавелін вызначылі месца этнаграфіі ў сістэме навук, сфармулявалі яе задачы, распрацавалі метады этнаграфічных даследванняў. Адначасова была распрацавана праграма сістэматычнага вывучэння народнай культуры і быту. У 1867 г. у Вільні быў заснаваны Паўночна-Заходні аддзел РГТ, які стаў новым цэнтрам па этнаграфічнаму вывучэнню Беларусі і суседняй Літвы. Вакол яго гуртаваліся мясцовыя сілы даследчыкаў і аматараў-краязнаўцаў; пазней стаў выдавацца часопіс «Записки Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910-1914; рэдактар Дзмітрый Даўгяла).

У канцы 50 - пачатку 60-ых гадоў разгарнулася мэтанакіраваная работа па сістэматызацыі і абагульненні разнастайных звестак па гісторыі, геаграфіі, народнай гаспадарцы, трыдыцыйнай культуры ў заходніх губернях Расіі. Найбольш поўная і каштоўная інфармацыя была змешчана ў кнігах, прысвечаных Гродзенскай і Мінскай губерням. Іх аўтары-складальнікі П. Баброўскі і І. Зяленскі дэталёва ахарактарызавалі геаграфічныя ўмовы, мясцовыя ландшафты, флору і фауну, шляхі зносін, гістарычнае мінулае краю, нацыянальны і сацыяльны склад насельніцтва, яго традыцыйныя заняткі, ежу, жыллё, адзенне, побыт, народны каляндар, звычаі, абрады, фальклор. Выхад «Матэрыялаў…» быў прыкметнай зявай у жыцці навуковай і культурнай грамадскасці не толькі Беларусі, але і Расіі.

Амаль адначасова з выхадам у свет шматтомных «Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі» ў Парыжы, а затым у Пецярбургу быў выдадзены Р.Ф. Эркертам першы этнаграфічны атлас Беларусі (1863-1864). Ён складаўся з 6 карт, якія паказвалі размяшчэнне розных народаў - беларусаў, рускіх, украінцаў (усе яны паказаны пад агульнай назвай «рускія»), палякаў, літоўцаў, латышоў, немцаў, яўрэяў. Тэкставыя матэрыялы былі выдадзены асобнай кнігай «Погляд на гісторыю і этнаграфію заходніх губерняў Расіі» (1864). Аўтар дае высокую ацэнку сярэднявечнай культуры Беларусі і выказвае сумненне ў заваяванні яе літоўцамі, як гэта сцвярджалася ў афіцыйным расійскім друку. У 1864 г. выйшла яшчэ адна аналагічная праца - «Атлас народанасялення Заходне-Рускага краю па веравызнаннях» А.Ф. Рыціха. Атлас складаўся з 10 карт, якія паказвалі геаграфію рассялення беларусаў і іншых народаў.

Шмат этнаграфічных матэрыялаў публікавалася ў перыядычных выданнях - навуковых зборніках, часопісах, газетах. У ліку гэтых выданняў ужо згаданыя «Этнографический сборник», «Записки Русского географического общества», «Записки Северо-Западного отдела Русского географического общества», а таксама «Современник» (1836-1866), «Этнографическое обозрение» (1889-1916), «Живая старина» (1890-1916), «Вестник Западной России» (1864-1871). Тут друкавалі свае працы вядомыя збіральнікі і даследчыкі беларускай этнаграфіі - П.М. Шпілеўскі, А.К.Кіркор, М.Я.Нікіфараўскі, Е.Р. Раманаў, М.М. Косіч, А.М. Пыпін, І. Эрэміч, М.Я. Янчук, Я.Ф. Карскі, М.В. Доўнар-Запольскі, А.М. Харузін, А.К. Сержпутоўскі, І.А. Сербаў і інш.

У другой палове ХІХ ст. разам з небывалым пашырэннем краязнаўчых і этнаграфічных ведаў аб Беларусі, выхадам у свет грунтоўных абагульняючых прац былі закладзены трывалыя асновы этнаграфіі (этналогіі) як навукі аб народах-этнасах, іх гісторыка-культурных стасунках і заканамернасцях развіцця ў прасторы і часе. Гэты перыяд характарызаваўся зяўленнем цэлай плеяды таленавітых этнографаў. Для П. Шпілеўскага, Ю. Крашэўскага, У. Сыракомлі шматдзенныя вандроўкі ў паштовых экіпажах, іх сустрэчы і гутаркі з мясцовымі жыхарамі былі не толькі пашырэннем этнаграфічных ведаў, але і апрабаваннем жыццевых установак, маральных высноў, фарміраваннем актыўных грамадзянскіх пазіцый. П.М. Шпілеўскі ў сваіх літаратурна-краязнаўчых нарысах «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» (1853-1854), «Мазыршчына» (1859), «Вясельныя абрады ў засценкаўцаў Віцебскай губерні» (1854).

У вывучэнні традыцыйна-бытавой культуры Паўночнай Беларусі прыкметнае месца ў шэрагу нястомных збіральнікаў этнаграфічнай спадчыны належыць М.Я.Нікіфароўскаму. У сваіх «Нарысах простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі» (1895) ён узнаўляе шырокую і рэалістычную карціну народнага жыцця, скурпулезна, з метадычнай паслядоўнасцю апісвае сялянскую сядзібу - жылле, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы, разнастайныя прадметы ўжытку, земляробчыя прылады, адзенне, ежу. Кніга М.Нікіфароўскага - гэта першае ў Беларусі, як і наогул у тагачаснай Расіі, грунтоўнае і сістэматычнае даследаванне матэрыяльнай культуры. Вывучэнню этнаграфічнай спадчыны беларусаў аддаў шмат сіл і энергіі вядомы беларускі этнограф Е.Р. Раманаў асноўная яго праца «Беларускі зборнік» у 9 тамах (1886-1912) - свайго роду энцыклапедыя народнага жыцця. Тут знайшлі адлюстраванне амаль усе бакі народнай культуры і быту - песні, танцы, гульні, абрады, звычаі, народныя веды, аграрны каляндар, прыкметы, павері і г.д. Багатыя матэрыялы па духоўнай культуры беларусаў і рускіх Смаленскай губерні былі сабраны і сістэматызаваны У.М. Дабравольскім. Асноўная яго праца - «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (ч. 1 - 4, 1891-1903). Выніковай была і збіральніцкая дзейнасць П.В. Шэйна, які арганізаваў шырокую сетку карэспандэнтаў (у ліку іх былі М.Нікіфароўскі, Ю. Крачкоўскі, Я. Карскі, А. Багдановіч, З. Радчанка); паступіўшыя да яго запісы былі сістэматызаваны і выдадзены ў трох тамах пад назвай «Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (1887-1902).Важнай вехай у этнаграфічным вывучэнні Беларусі быў Першы ўсерасійскі перапіс насельніцтва (1897), які даў даволі рэальную карціну этнічнай сітуацыі ў Беларусі. У выніку перапісу быў атрыманы шырокі спектр статыстычных даных аб этнічным, сацыяльным

Похожие работы

1 2 3 4 > >>