Гісторыя эканамічнага развіцця Беларуссю ў канцы XVII - пачатку 18 ст.

У другой палове XVIII ст. ліквідуюцца вынікі разарэння і ў сялянскіх гаспадарках. Ураджаі былі ніжэй, чым на панскім полі, але

Гісторыя эканамічнага развіцця Беларуссю ў канцы XVII - пачатку 18 ст.

Информация

История

Другие материалы по предмету

История

Сдать работу со 100% гаранией
Мінску, Шклове, Бешанковічах і Зэльве. Рэгулярны гандаль праз крамы вядзецца пры буйных мануфактурах у Гродне, Кобрыне, Паставах і іншых гарадах.

Знешні гандаль гэта вываз традыцыйных тавараў: воску, мёду, шчаціння, скуры. Пашырыўся вываз ільну, пянькі, канаплянага і льнянога семя, зерня, лясных матэрыялаў, паташу, смалы, дзёгцю, рагожы. Асноўныя пункты вывазу балтыйскія порты Гданьск, Крулявец, Рыга. Паралельна пашыраліся гандлёвыя сувязі з Расіяй і Украінай.

Такім чынам, у другой палове XVIII ст. Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршылася аднаўленне вырашальнай галіны эканомікі сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца далейшы рост рамяства і паступовае перарастанне яго ў дробную таварную вытворчасць. Больш шырокае развіццё набывае працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія ў болышай ступені былі звязаны з рынкам. Актывізуецца гандаль, умацоўваюцца і пашыраюцца гаспадарчыя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.

Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі

 

Галоўнымі прычынамі падзення Рэчы Паспалітай былі наступныя:

1. Заняпад эканомікі РП.

2. Феадальная анархія, права на канфедэрацыі (узброеныя выступленні супраць улады). Існаванне права liberun veto.

3. Ваеннае аслабленне Рэчы Паспалітай. Адсутнасць рэгулярнага войска.

4. Дэмаралізацыя і маральнае разлажэнне феадалаў. Вялікія грошы прапіваліся і прайграваліся ў карты.

Повады да падзелаў рэлігійныя супярэчлівасці (ураўнанне ў правах жыхароў розных веравызнанняў) (першы падзел), барацьба з ідэямі французскай рэвалюцыі (другі і трэці падзел).

Жнівень 1772 г. першы падзел РП. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага, амаль усё Віцебскае ваяводства, усё Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Студзень 1793 г. другі падзел РП. Да Расіі адышлі Правабярэжная Украіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром.

Пасля падаўлення паўстання 1794 г. адбыўся трэці падзел РП (1795 г.). Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь.

На беларускіх землях была ўведзена агульнарасійская сістэма кіравання. У пачатку XIX ст. Беларусь з насельніцтвам больш 3 млн. чалавек склала Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую губерні.

Пачаліся падараванні земель з сялянамі рускім памешчыкам і асабліва буйным военачальнікам і дзяржаўным чыноўнікам (Пацёмкін, Румянцаў-Задунайскі, Чарнышоў і інш.). Усяго ў 1772 1801 гг. на Беларусі ў рукі новых уладальнікаў перайшло больш за 200 тыс. сялян мужчынскага полу. Фонд маёнткі магнатаў і шляхты, якія выехалі за мяжу, ўладанні ліквідаваных каталіцкіх манастыроў. Мэта падараванняў умацаваць сацыяльную апору ўраду на месцы.

Вынікі далучэння:

1) Больш спрыяльныя ўмовы для развіцця прадукцыйных сіл (вялікая эканамічная прастора імперыі, стабільнае існаванне).

2) Ажывілася сельская гаспадарка Беларусі (вырас збыт зерня, ільну, бульбы, каноплі за мяжу і ў буйныя гарады Расіі).

3) Значны рост мануфактурнай прамысловасці Беларусі за кошт вотчынных прадпрыемстваў (новыя прамысловыя цэнтры Крычаў, в. Воранава, м. Дуброўна, Шклоў). Пачалі ўзнікаць купецкія мануфактуры (праца вольнанаёмных рабочых).

4) Развіццё ўнутранага і знешняга гандлю Беларусі, асабліва з Расіяй і Украінай (адмена гандлёвай пошліны, агульнарасійскія меры вагі і грашовая сістэма).

5) Пачатак навуковага даследавання Беларусі, у тым ліку даследавання эканамічнага развіцця.

6) Беларусь страціла ўсе прыкметы самастойнасці ў палітычных, эканамічных і культурна-нацыянальных пытаннях. Па сутнасці, Беларусь была каланіяльным уладаннем рускага цара.

7) Былі адменены вынікі шэрагу гаспадарчых рэформаў сярэдзіны XVIII ст., затрымалася развіццё капіталістычных адносін.

8) Пагоршылася становішча працоўных мас, у першую чаргу сялянства.

9) Адменена Магдэбургскае права на самакіраванне гарадоў. Купцы плацілі падаткі з капіталу, а мяшчане былі абкладзены агульным падушным падаткам і ў адносінах да адбывання вайсковай павіннасці былі прыроўнены да сялян.

10) Устаноўлена "мяжа яўрэйскай аседласці". Яўрэйскае насельніцтва гарадоў было абмежавана ў правах.

11) Беларусь павінна была ўносіць у царскую казну большыя падаткі, чым у складзе РП. Яны ўзраслі амаль у 6 разоў і складалі больш 1 млн. руб. у год.

Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі мела як станоўчыя, так і адмоўныя вынікі. Зыходзячы з аб'ектыўных пазіцый, трэба адзначыць, што ў той час і ў тых гістарычных умовах уключэнне садзейнічала складванню больш спрыяльных умоў для развіцця эканомікі і фарміравання капіталістычных адносін.

 

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі - Мн., 1990-е гг.

2. В.І. Галубовіч Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча - Мінск, 1996.

3. С.Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі / С.Ф. Шымуковіч Мн, 2001.

4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1-5. Мінск, 1993, 1999.

Похожие работы

<< < 1 2 3