Віктар Казько: біяграфія і творчасць

В.Казько адзін з вядучых беларускіх празаікаў сярэдняга пакалення. Друкавацца пачаў у газеце «Красная Шормя» (апавяданне «Халімон», нарысы, карэспандэнцыі не выяўлены).

Віктар Казько: біяграфія і творчасць

Информация

Литература

Другие материалы по предмету

Литература

Сдать работу со 100% гаранией

Кароткія біяграфічныя звесткі

Казько Віктар Апанасавіч (н. 23.4.1940, г. Калінкавічы Гомельскай вобл), празаік. Член СП Беларусі з 1973. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсэмола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі 'імя Я.Коласа (1982, за аповесць «Суд у слабадзе»). Піша на беларускай і рускай мовах.

3 сям'і рабочага. У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Выхоўваўся В.Казько ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля сканчэння ў 1956 васьмі класаў вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы. 3 1962 звязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня», літсупрацоўнікам абласной гаэеты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А.М.Горкага. Праз год пераехаў у Мінск. 3 1971 В.Казько літсупрацоўнік газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссмя», у 197376 часопіса «Неман». 3 1976 на творчай рабоце. У 198588 сакратар Саюза пісьменнікаў БССР. 3 1988 зноў на творчай рабоце.

В.Казько адзін з вядучых беларускіх празаікаў сярэдняга пакалення. Друкавацца пачаў у газеце «Красная Шормя» (апавяданне «Халімон», нарысы, карэспандэнцыі не выяўлены). У беларускім друку выступае з 1971. Творчасць В.Казыср мае ярка выражаную аўтабіяграфічную аснову. Ен адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці («Суд у Слабадзе»). Трагічныя падзеі вайны, якія захаваліся ў дзіцячай свядомасці, сталі сюжэтна-кампазіцыйным, сэнсавым, этычным цэнтрам аповесцей пісьменніка. Яны абумовілі розныя планы апавядання ваеннае мінулае, жорсткія траўмы, якія былі нанесены дзіцячай душы, цяжкае станаўленне юнака, імкненне пераадолець. невыносны цяжар страшэнных успамінаў. Значную ўваіу В.Казько ўдзяляе экалагічным праблемам: выступае не толькі за чысціню прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, мар, ідэалаў. Гібель прыроды, варварскія адносіны да яе знішчаюць нешта чалавечае ў самім чалавеку («Цвіце на Палессі груша», «Неруш»). Своеасаблівым падагульненнем творчых пошукаў В.Казько 7080-х стаў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), у якім спалучаны найбольш значныя дасягненні пісьменніка ў распрацоўцы тэмы вайны і ўзаемадзеяння з прыродай. Напісаў аповесці «Но пасаран» («Полымя». 1990. № 4), «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» («Полымя». 1991. № 9). Творам В.Казько ўласцівы драматызм, пераканаўчасць, псіхалагічнае заглыбленне. Вобразы, створаныя мастаком, набываюць сімвалічна-алегарычны сэнс, адкрытую публіцыстычнасць, філасафічнасць. Яго творы былі экранізаваны на кінастудыі «Беларусьфільм» («Паводка», «Сад», «Судны дзень»), перакладаліся на многія мовы. Жыве ў Мінску.

 

 

Асноўныя напрамкі і матывы творчасці

Вопыт ваеннага дзяцінства стаўся асноватворным у творчым пошуку Віктара Казько. Паслядоўнасць і настойлівасць, з якой ён звяртаўся да тэмы ваеннага дзяцінства, надзвычайная эмацыянальнасць яго твораў, выключная пранізлівасць і «выбуховасць» інтанацыі абумовілі адметнасць празаіка ў кантэксце творчасці іншых прадстаўнікоў генерацыі пісьменнікаў так званага «сярэдняга пакалення», або «шасцідзесятнікаў».

Адметны і тая вастрыня, з якой В. Казько ставіць заблытаныя этычныя пытанні, і той спосаб вырашэння іх, які ў шэрагу твораў набывае кампазіцыйную і канцэптуальную форму маральнага суда. Як правіла, аўтар пазбягае паспешлівых і катэгарычных адказаў, галасы ўдзельнікаў «суда» гучаць згодна з прынцыпам поліфаніі, што робіць творы В. Казько аб'ектам ажыўленых дыскусій і спрэчак у бягучай крытыцы.

Крытыкі адзначалі ўскладнёную жанравую, сюжэтную, вобразную структуру твораў В. Казько, іх відавочную арыентацыю на эксперымент, фарматворчасць, умоўнасць: проза В. Казько далучаецца да тэндэнцыі, агульнай для ўсходнееўрапейскіх літаратур 197080-х гадоў, якую літаратуразнавец А. Бачароў слушна характарызаваў як інтэлектуалізацыю літаратуры. Міфалагізацыя, рэтраспектыўны аналіз, элементы прыпавесці і парабалы, «расшчапленне» мастацкага часу, «плынь свядомасці» гэтыя рысы інтэлектуалізаванай прозы спалучаліся ў творах В. Казько з уск-ладнёнасцю канцэптуальнага пошуку. Такое спалучэнне адбывалася ў руху ад рэалізацыі вопыту ваеннага дзяцінства да асэнсавання іншых тэматычных і праблемных прасцягаў (чалавек і прырода, сусвет, чалавек і гісторыя).

Віктар Казько нарадзіўся ў мястэчку Калінкавічы ў 1940 г. за год да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Вайна абышлася з хлопчыкам надзвычай жорстка ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Хлопчык быў асуджаны на доўгія гады беспрытульнасці. Пасля вайны Віктар не прыжыўся ў новай сям'і бацькі, падлеткам сышоў з дому. Гадаваўся ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. 3 1956 г. Віктар Казько вучыўся ў Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме, потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы ў Сібіры. Яго ўражанні пра гэты час рэалізаваліся ў аповесцях «Цёмны лес тайга густая» (1973), «Дзень добры і бывай» (1974), напісаных на рускай мове.

«Сібірскі» перыяд жыцця будучага пісьменніка, паводле яго ўласнага прызнання, стаў пачаткам складанага псіхалагічнага пра-цэсу, звязанага з актыўнай працай памяці, узгадваннем мінулага, пошуку свайго «я» ў ім. «У Сібіры, у далечыні ад роднага дому, каваўся ланцужок памяці, які звязваў мяне з маім домам, звяно за звяном паўставала мінулае. Мінулае гэта клікала ў дарогу да сябе самога. А можа быць, хто ведае, каб вярнуцца, трэба спачатку ўцячы, каб набыць што-небудзь, трэба нешта згубіць, каб навучыцца цаніць тое, што меў".

Гэтае пранікненне ў нетры ўласнай памяці, яе патаемныя сховы, спроба праз уласны ўспамін рэстаўраваць былое ў нечым тоесныя псіхалагічнаму экзерсісу, выкананаму Марсэлем Прустам у суб'ектыунай эпапеі «У пошуках згублейага часу». Як і французскі майстар, В. Казько перажыў той момант, калі вектар пісьменніцкай увагі накіраваўся ў былое, да вытокаў дзіцячай памяці.

 

Аналіз некаторых твораў пісьменніка

 

Большасць дзіцячых уражанняў, як сцвярджаюць псіхолагі, недасягальныя для іх асэнсавання, яны застаюцца ў тоўшчы несвядомага, але пад іх уплывам фармуецца асоба. Гэтыя непраяўленыя ўражанні здольны сублімавацца ва ўстойлівыя комплексы, актывізаваць творчы працэс. Такая схема дастаткова выразна праглядваецца ў першай аповесці В. Казько «Высакосны год» (1972) і ў наступных яго творах.

Дзіцячы вопыт служыць у гэтых творах не толькі каталізатарам, але і сюжэтнай, канцэптуальнай асновай. У «Высакосным годзе» яна ствараецца на падставе некалькіх успамінаў астраўкоў у стыхіі несвядомага, што належаць да таго часу, калі аўтару і яго герою-апавядальніку было ўсяго два-тры гады.

«Увогуле, першае маё ўражанне гэта нейкае полымя фарбаў. 3 небыцця, мораку я трапляю адразу ў поўдзень, гарачы и сонечны, жоўты ад сонечнага святла, зялёны ад лесу, што абступае мяне. Бацька на двухколавым вазку вязе некуды ў лес закопваць швейную машынку. Я не памятаю яго твару, бачу толькі цёмнае вочка гэтай машынкі, рыжую ігліцу на дарозе. Гэта, напэўна, сорак першы год..."

Эпізод, згаданы пісьменнікам, амаль без змен адноўлены ў «Высакосным годзе" як частка памяці цэнтральнага перса-нажа, Дзімы Прыгоды.

Другое абуджэнне аўтарскай памяці, таксама ўвасобленае ў «Высакосным годзе», споўненае трагізму; яно пераасэнсоўваецца пісьменнікам праз комплекс асабістай віны. У цёмную няпаленую хату трапляе снарад і на вачах маленькага хлопчыка гіне маці. За яе нежывое цела з плачам чапляецца маленькая сястрычка. «Мне самому тады было ўсяго тры гады. Спалохаўся, вядома, уцёк. А сястра змерзла ў разбуранай хаце. І цяпер часта думаю, што неяк мог бы яе выратаваць, калі б таксама застаўся там».

Эпізоды ваеннага дзяцінства Дзімы Прыгоды падаюцца ў рэтраспектыўным плане, у выглядзе ўспамінаў, яркасць і пранізлівасць якіх выглядаюць нібы ўспышкі на фоне «дарослай» свядомасці героя маладога чалавека, у якога за плячыма і сіроцкія, праведзеныя ў дзетдоме гады, і няпростая «абкатка Сібір'ю» у шахце, на будоўлі. Спалучэнне двух поглядаў дзіцячага і дарослага утварае эфект так званага «падвойнага бачання».

Дзіцячаму погляду ўласцівы эйдэтызм (зрокавасць) успрыняцця, асацыятыўнасць, пэўная алагічнасць. Ваенныя рэаліі паўстаюць у полі такога зроку як штосьці адчужанае, бясконца варожае і малазразумелае. Узмацняе эфект адчужэння неадэкватная дзіцячая рэакцыя на ваенныя падзеі. Гэтак трохгадовы Дзіма, замест таго каб клікаць на дапамогу, шукаць паратунку, пачынае катацца з снегавой горкі, у той час як у хаце застаюцца забітая маці і сястрычка.

Погляд дарослага больш аб'ектывізаваны, карэктуючы; яму перадаюцца функцыі канцэптуалізацыі і абагульнення. Разам з тым, дарослы персанаж можа адчуць сябе бездапаможным, непрыкаяным, ледзьве яго «я» судакранаецца з «я» дзіцяці, што строга і запытальна глядзіць з мінулага.

Гэты напружаны, канфліктны стан душэўнага раздваення добра праглядаецца праз унутраны маналог героя «Высакоснага года»:

«Я існую адначасова ў розных узростах і не ведаю, у якім з іх больш майго «я». Абадраны, перапэцканы крывёй хлапчынка ува мне жыве ягоная памяць. Падлетак пастух з запэцканым у гнаі бярозавым бізуном гэта мая злосць альбо хутчэй азлобленасць галоднага і халоднага часу, настырнасць і

Похожие работы

1 2 3 4 5 > >>