Вайна 1812 года і Беларусь

У той жа час у баявыя дзеянні уключыліся i расійскія войскі, што знаходзіліся на поуначы Беларусі i на Валын1. На

Вайна 1812 года і Беларусь

Контрольная работа

История

Другие контрольные работы по предмету

История

Сдать работу со 100% гаранией

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кантрольная работа

па курсу Гісторыя Беларусі

на тэму: Вайна 1812 года і Беларусь

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

План

 

1. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства

2. Партызанскі рух у Беларусі

3. Разгром арміі Напалеона

4. Вынікі вайны для Беларусі

Літэратура

1. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства

 

Галоунымі прычынамі вайны 1812г. былі канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі і сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне з імкненнеямі царызму да еурапейскай гегемоніі. З прычыны разрыву традыцыйных сувязей з Англіяй знешні гандаль Расіі за 1808-1812гг. скараціуся на 43%. Блакада разладзіла фінансавую сістэму. Царскі урад навад патурау кантрабанднаму гандлю з Англіяй, а 31 снежня 1810г. прыняу забароны на тавары увазныя па сушы, што ударыла галоуным чынам па французскім гандлі. Напалеон расцаніу гэта як парушэнне умоу Тыльзіцкага дагавора 1807г.

Акрамя таго, згодна з гэтым догаворам, Напалеон стварыуз польскіх зямель, якія належылі Прусіі, Вялікае герцагства Варшаускае - у якасці свайго плацдарма на выпадак вайны з Рассіяй. Ен пагражау Аляксандру 1, што гатовы аднавіць Польшчу у межах 1772г. (6)

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Фраяцыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны. Яшчэ напярэдадні шырокамаштабнага ваеннага сугыкнення расійска-французскія адносіны выклікалі абвастрэнне палітычнай сітуацыі на беларускіх землях. У ліста-падзе 1806 г. франйузскія войскі занялі "прускую" частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства Варшаўскае. За падзеямі, якія там адбываліся, уважліва сачыла вышэйшае саслоўе заходніх губерняў Расійскай імперыі. Многія памешчыкі рушылі праз граніцу, разлічваючы на атрыманне дзяржаўных пасад. Узмацніўся прыток у польскія войскі шляхецкай моладзі з Беларусі і Літвы. [4]

Занепакоены гэтым царскі ўрад выдаў шэраг указаў аб узяцці ў секвестр маёнткау у асоб, якія самавольна выехалі за мяжу. Рэальная магчымасць згубіць свае зямельныя ўладанні напалохала ўцекачоў, якія пачалі вяртацца, каб прадаць, ці закласці свае маёнткі. У адказ Камітэт міністраў забараніў продаж і заклад такіх маёнткаў тэрмінам да двух гадоў. Адзначаныя меры прьшаліся стрымана і асцярожна з-за магчымасці выклікаць лішнюю азлобленасць пануючага саслоўя і накіроўваліся пераважна на тое, каб не выкарыстоўваліся сродкі з маёнткаў для арганізацыі замежных атрадаў. Расійскі, імператар Аляксандр I разлічваў адцягауць памешчыкаў заходніх губерняў ад французскага Імператара Напалеона перш за ўсё палітычнымі контркрокамі ў "польскім пытанні". Ён заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае Княства Літоўскае.

Па даручэнні імператара ў 1811 г, князі М. Агінскі, К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект "Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім", якое павінна было ахапіць усе тыя тэрыторыі, што дасталіся Расіі ад былой Рэчы Паспалітай у 1772 - 1807 гг. [6]

У процівагу канстытуцыі Варшаўскага герцагства таксама прапаноўвалася паступовае, на працягу дзесяці гадоў, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Аднак ажыццяўленне праекта адкладвалася і зацягвалася: кансерватыўна-нацыяналістычныя сілы ў вышэйшым расійскім кіраўніцтве бачылі ў ім спробу расчлянення і аслабленыя імперыі. [2]

чэрвекя І8І2 г. армія Напалеона пераправілася праз Нёман у раёне Коўна і ўварвалаея ў межы Расійскай дзяржавы. "Вялікая армія" мела ў прыграніччы амаль трохкратную колькасную перавагу над расійскімі вой-скамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы.3 імі таксама ішлі палкі, сфарміраваныя з перайшоушых на бок Напалеона шляхціцаў з Літвы і Беларусі. Толькі князь Дамінік Радзівіл за свой кошт выставіў трохтысячны ўланскі полк, які ўжо 16 чэрвеня першым урачыста ўступіў у Вільню.

Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў.1-я і 2-я расійскія арміі, размешчаньга "паасобку (адпаведна каля Вільні і Ваўкавыска), адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. У чэрвені-ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Салтанаўкай, Астроўна, Полацкам і ў іншых месцах. Расійскія арміі змаглі аб'яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля генеральной битвы 4-5 жніуня працягвали адступаць, зберагаючы асноўныя сілы.

Амаль уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала прыхільнікаў сярод тыж шляхціцаў, якія шчыра паверылі ў яго абяцанні адрадзіць былую дзяржаўнасць і таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. [1]

ліпеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага Княства Літоўскага на чале з мясцовым памешчыкам Станіславам Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобяае прафранцузскае праўленне.

Ад гзтых марыянетачных урадаў патрабавалася перш за ўсё забяспечваць усім неабходны і нават папаўняць рэкрутамі Вялікую армію, што расчароўвала шляхту адносна Напалеона. Частка яе працягвала араентавацца на Александра I.

Часовы урад Вялікага княства Літоускага імкнууся да злучэння з Польшчай.14 ліпеня 1812г. ен падпісау акт аб зліцці з народам Польшчы" Аднак Напалеон ва умовах, калі усё больш вызначауся правал яго планау разгрому расійскай арміі, не спяшауся аднауляць Рэч Паспалітую у межах 1772 г. Ён усведамляу, што такі крок канчаткова выключыу бы магчымасць прымірэння з Аляксандрам I. Рэч Паспалітая так i не была адноулена.

Галоуным абавязкам Часовага урада ВКЛ з'яулялася выкананне загадау Напалеона, найперш - забеспячэнне французскай арміі прадуктамі, фуражом (кормам для жывёлы), правядзенне рэкруцкіх наборау, ахова грамадскага парадку у кpai. Ужо 6 ліпеня урад звярнууся да насельніцтва з адозвай якой заклікау сялян прыступіць да работ і павіннасцей, падпарадкоувацца памешчыкам, уладальнікам i арандатарам маенткау. У выпадку непадпарадкавання ён пагражау ваеннай расправай.

вайна беларусь напалеон

Дзеля аховы тылу Напалеон пакінуу у Беларусі прыблізна 100-тысячнае войска. Беларускі народ павінен быу карміць, паіць i забяспечваць yciм неабходным i гэтае войска, i асноуныя сілы французскай арміі, што пайшлі на Маскву.

З першых дзен вайны на тэрыторыі Беларусі сутыкнуліся дзве вялікія арміі дзвюх вялікіх дзяржау. І рускія і французкія войскі у ходзе вайны забяспечывалі сябе рэкрутамі, а таксама прадуктамі харчавання, фуражом і усім неабходным за кошт беларускага нрода.

 

2. Партызанскі рух у Беларусі

 

Агульны настрой насельніцтва да французау на пачатку вайны быу спрыяльны. Напалеона i яго маршалау сустракалі з хлебам-соллю у Вільні, Мінску i іншых гарадах. У многіх месцах яшчэ да прыходу французау па ініціятыве шляхты з удзелам сялян ствараліся узброеныя атрады, якія перашкаджалі paciйскім войскам вывозіць матэрыяльныя каштоунасці, запасы харчоу i фуражу, нападалі на абозы i каманды, што займаліся рэквізіцыямі у вёсках. (Рэквізіціыя - прымусовае адабранне дзяржавай маёмасці ва уласніка пры надзвычайных абставінах.) Напрыклад у Пінскім павеце дзейнічалі тры такія атрады. Вядома, паны і сялянне у Беларусі звязвалі з прыходам Напалеона розныя падзеі. Спадзяванні беларускіх сялян на вызваленне ад прыгону, здавалася, былі небеспадстауныя, паколькі у суседняй Польшчы асабістая залежнасць сялян ад памешчыкау у час стварэння герцагства Варшаускага была ліквідавана. Але у Беларусь як i у Pacii, Напалеон нават у крытычныя для яго восеньскія дні 1812 г. не пайшоу на рэвалюцыйныя меры у вырашэнні сялянскага пытання, якія маглі б забяспечыць яму масавую падтрымку з боку прыгонных сялян. Пераправіушыся праз Неман, ён адназначна выступіу у ролі абаронцы феадальных прыгонніцкіх парадкау i саслоуных прывілеяу шляхты. А бясконцыя непасільныя для сялян рэквізіцыі., марадзёрства (рабауніцтва) яго "Вялікай арміі" амаль адразу выклікалі масавае супраціуленне з боку беларуск1х сялян i мяшчан.

У такіх умовах у многіх месцах Беларусі у другой палове 1812 г. разгарнууся партызанскі рух з мэтай абароны ад марадзёрства. Сялянскія атрады нападалі на каманды фуражырау, не дапускалі ix да cвaix вёсак, пры магчымасщ знішчалі. Адначасова сяляне адмауляліся выконваць павіннасці на карысць памешчыкау, нярэдка грамілі панскія фальва.

Асноўны цяжар вайны лег на плечы сялян, якія сталі аб'ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць паборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі ў лясы. Яны стыхійна ператвараліся ў партызан, нападаючы на асобных салдат і фуражыраў. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы і Кляўкі ў Барысаўскім, Варонкі ў Дрысенскім, Жарцы ў Полацкім паветах і інш.

Асаблівую актыўнасць у барацьбе з рэгулярнымі французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, якая апынуліся паміж французскім корпусам Н.Ш. Удзіно і рускім корпусам П.Х. Вітгенштэйна. Усё дарослае на-сельніцтва аб'ядналася ў партызанскі атрад на чале з адстаўным салдатам Максімам Маркавым.8 верасня да Жарцаў падышоў французскі батальён пяхоты і эскадрон кавалерыі. Але жыхары, узброіўшыся ружжамі, самароб-нымі дзідамі і шаблямі, папрасіўшы

Похожие работы

1 2 >