Вайна 1654-1667 года I Беларусь

Адраджэнне сельскай гаспадаркі мела свае асаблі-васці на ўсходзе Беларусі.

Вайна 1654-1667 года I Беларусь

Информация

История

Другие материалы по предмету

История

Сдать работу со 100% гаранией
кі шляхта, якую маскоўс-кія ўлады імкнуліся прыцягнуць на свой бок.

-7-

 

Гэтыя абставіны вызначылі мяккія адносіны да тых дваран, якія не змагаліся супраць рускіх войск. Выпадкі арышту і зняволення іх на пачатку кампаніі былі даволі рэдкімі.

Пасля ўзяцця Мсціслава руская армія авалодала таксама Копысцю, Дуброўнай, Оршай, Магілёвым, Глыбокім і Віцебскам.

Амаль тры з паловай месяца цягнулася аблога Смаленска.

У выніку перамоў Смаленскі ваявода Ф. Абуховіч згадзіўся на здачу горада. Пазней ён і шэраг іншых кіраўнікоў абароны адшукваліся па загаду сойма па абвінавачванню ў здрадніцтве. 23 верасня адбылося ўрачыстае ўступленне царскай світы і рускіх войск у Смаленск.

Інакшым было становішча ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, дзе дзейнічалі казацкія атрады І. Залатарэнкі. Па плану яны былі павінны ўзаемадзей-нічаць з рускімі войскамі. Прычынай слабай узаема-сувязі казакоў з рускімі войскамі было імкненне ка-зацкіх старшынь замацаваць сваю ўладу ў памежных з Украінай беларускіх землях.

Прадстаунікі казакоў угаворвалі гараджан здацца не на імя рускага цара, а на імя казацкага гетмана і ў выпадку нязгоды разаралі дашчэнту навакольныя вёскі. Б. Хмяльніцкі паслаў на Беларусь вялікую коль-

касць казацкіх сіл. У хуткім часе ў лагеры Залата-рэнкі паўсталі супярэчнасці, казакі пачалі пакідаць свае атрады. У канцы кастрычніка 1654 г. на Бела-

русі з 20 тыс. казакоў засталося ўсяго каля 8 тыс.

-8-

Тым не менш к канцу 1654 г. казакі авалодалі Гомелем, Рэчыцай, Чачэрскам. Такім чынам, пад кантролем царскіх войскаў знаходзілася тэрыторыя паўночна-ўсходняй, усходняй і паўднёва-ўсходняй Бе-ларусі. Поспехі аускай арміі і казакоў, а таксама мэтанакіраваная прапаганда з боку Масквы прывялі да таго, што праваслаўныя гараджане, сяляне цэлымі воласцямі пачалі падаваць заявы з просьбай прыняць іх у рускае падданства. Пры гэтым шляхта праяўля-ла асцярожнасць, прасіла пацвердзіць яе правы і прывілеі. Маскоўскі ўрад ахвотна даваў такія пацвер-джэнні.

Шырокі рэзананс у гэты перыяд атрымала дзей-насць магілёўскага шляхціча В. Паклонскага. У чэр-вені 1654 г. ён з групай аднадумцаў звярнуўся да цара з прапановай сфарміраваць палкі з прадстаўні-коў беларускай шляхты. Цар вельмі прыхільна ад-нёсся да ідэі арганізацыі з ліку мясцовага дваранст-ва воінскага кантынгенту і запэўніў Паклонскага, што захавае яму і яго прыхільнікам былыя правы і “маёмасці”. Паклонскі быў прызначаны ў палкоўнікі і стаў на чале палкоў, якія фарміраваліся. У хуткім часе з ліку шляхты, гараджан і сялян узніклі палкі ў Чавускім, Навабыхаўскім, Магілёўскім і іншых па-ветах.

Місіі Паклонскага маскоўскія ўлады надавалі вялі-

кае значэнне, разглядалі яе як дэманстрацыю жадан-ня ўсёй беларускай шляхты зрабіцца паплечнікамі Расіі. Аднак надзеі цара і яго акружэння не здзейс-ніліся. Палкі, якія сфарміраваў Паклонскі, выявілі

-9-

сваю няздольнасць весці актыўныя баявыя дзеянні. Ужо ў кастрычніку 1654 г. афіцэры і салдаты пачалі пакідаць “беларускія палкі”, а тыя, хто яшчэ заста-ваўся, не жадалі падначальвацца прарасійскаму ка-

мандванню. Гэта было выклікана паводзінамі рускіх войск і акупацыйнай адміністрацыі, якія рабавалі і разбуралі маёнткі шляхты, гарады і мястэчкі, сёлы незалежна ад таго, прысягалі ўладальнікі іх цару ці не.

Рускія ваяводы перайшлі да тактыкі “выпаленай зя-млі”. Знішчалі усё, што можна было знішчыць, а ся-лян, і асабліва рамеснікаў, сотнямі тысяч вывозілі ў вечны палон. У Маскве і іншых рускіх гарадах уз-ніклі цэлыя слабодкі з гвалтоўна пераселеных туда “беларусцаў”, як называлі ў Расіі ўсходніх літвінаў.

На пачатку зімы баявыя дзеянні рускіх армій былі прыпынены.Частка войск была адведзена ў гарнізоны,

другая адпушчана на адпачынак. Выкарыстаўшы пе-радышку, Я. Радзівіл змог сфарміраваць больш як 24 тыс. армію і накіраваць яе ў раён Старога Быха-ва, дзе казакі пад камандваннем І. Залатарэнкі бес-паспяхова вялі аблогу горада. Казацкія атрады баялі-ся адкрытай бітвы, схаваліся за сценамі Новага Бы-хава, які з налёту ўзяць войску Радзівіла не ўдало-ся.

Тым часам Паклонскі і яго паплечнікі вырашалі перайсці на бок сваіх суайчыннікаў. Паклонскі пасля тайнай перапіскі з Радзівілам дамовіўся аб здачы Магілёва, але гэты план не ўдаўся. Дзеянні Паклон-скага былі высока ацэнены соймам Рэчы Паспалітай.

-10-

Яму было вернута адабранае годам раней шляхецкае званне, а таксама падораны чын каменданта некаль-кіх паветаў.

У перыяд аблогі Магілёва далі знаць аб сабе раз-нагалоссі, якія існавалі паміж маскоўскім урадам і І. Залатарэнкам. Нягледзячы на прамыя загады цара іс-ці на дапамогу рускаму гарнізону, казацкі гетман так і не выступіў з Новага Быхава, адгаворваўся то маразамі, то вясеннім бездарожжам.

У канцы вясны 1655 г. пачалося новае наступлен-не рускіх войск. Армія 3 ліпеня авалодала Менскам, Клёцкам, Слонімам. У канцы ліпеня на тэрыторыі Ашмянскага павета сустрэліся асноўныя сілы рускай і польска-літоўскай армій. 26 ліпеня адбылася раша-ючая бітва, у выніку якой войска Я. Радзівіла было рассеяна. Дарога на Вільню сталіцу ВКЛ была ад-крыта. 31 ліпеня была ўзята Вільня, а ў жніўні Гродна і Коўна.

Да восені ўся тэрыторыя Беларусі была занята рускімі войскамі і казацкімі атрадамі, якія авалодалі Давыд-Гарадком і Столінам. Толькі Слуцк, Пінск, Стары Быхаў і Бярэсце, дзякуючы моцным гарнізо-нам, знаходзіліся пад кантролем польска-літоўскіх сіл.

Царскі ўрад вырашыў, што прыспеў час анексіра-ваць усходнюю частку ВКЛ, дзе значная колькасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Дзеля ідэ-алагічнага абгрунтавання анексіі рускія ўлады ўкара-нялі назвы “Белая Русь” у адносінах да сучаснай усходняй Беларусі і “беларусцы” у адносінах да

-11-

літвінаў-праваслаўных. 4 верасня Аляксей Міхайлавіч

прыняў тытул самадзержца “всея Велікія і Малыя і Белыя Расіі.”

На Беларусі пашыраўся антырускі настрой. Вострае незадавальненне праяўляла насельніцтва гарадоў, якія ва ўмовах вайны, шматлікіх пабораў і кантрыбуцый, рабаўніцтва ваюючымі бакамі, прыходзілі ў заняпад.

Восенню 1655 г. зноў абвастрыліся адносіны паміж

Рускім бокам і казацкім гетманам І. Залатарэнкам. Апошні кляўся ў вернасці цару, а аначасова рабіў перашкоды ў перадачы занятых ў ходзе вайны Ча-чэрска, Мсціслава, Чавус і іншых гарадоў і мястэчак у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі пад кіраванне царскіх ваяводаў. Узаемаадносіны яшчэ больш па-горшыліся, калі стаў вядомы змест тайнай перапіскі, якую падтрымліваў Залатарэнка з саноўнікамі Рэчы Паспалітай.

Пасля ранення і смерці гетмана ў кастрычніку 1655 г. пачаліся хваляванні радавых казакоў. Суп-раць іх былі пасланы рускія карныя атрады. У выні-ку большая частка казакоў вярнулася ва Ўкраіну, а рэшткі ўліліся ў рады царскай арміі.

Цяжкае паражэнне польска-літоўскіх войск на Бе-ларусі і Ўкраіне спакусіла шведскага караля Карла X здзейсніць свае планы, узяць пад поўны кантроль усё ўзбярэжжа Балтыкі, уключаючы Польскае Паморе. Шведскія войскі ўварваліся з Лівоніі ў паўночныя раёны Літвы. Яны захапілі Познань, Кракаў і Вар-шаву.

Гэтыя падзеі кардынальным чынам змянілі ход вай-

-12-

ны. Рэч Паспалітая апынулася на грані ваенна-палі-тычнай катастрофы. Магнаты і шляхта былі пастаў-лены перад дылемай выбару на карысць шведскай або расійскай арыентацыі. Ад імя кіруючых колаў Літвы канцлер Я. Радзівіл і гетман В. Гансеўскі ў жніўні 1655 г. падпісалі дагавор аб прызнанні пра-тэктарату Швецыі над ВКЛ прымусілі рускага цара рыхтавацца да вайны з новым праціўнікам.

12 жніўня 1655 г. пачалося перамовы ў Вільні па-між рускай і літоўскай дэлегацыямі. У іх ходзе рус-кі бок прапанаваў мір і саюз з Рэччу Паспалітай супраць Швецыі ўзамен за анексію ўсёй Беларусі. Гэтыя прапановы былі адхілены літоўскай дэлегацыяй.

Таму 29 жніўня перамовы закончыліся падпісаннем толькі часовага пераміря, што давала магчымасць Расіі ўступіць у вайну са Швецыяй. У маі 1657 г. пачалася амаль трохгадоваяруска-шведская вайна, у якой Расія дабівалася заваявання ўзбярэжжа Балтый-скага мора.

Пасля смерці Б. Хмяльніцкага ў 1657 г. ускладні-ліся адносіны Расіі з Украінай. 1657 г. Гетман быў абраны Іван Выгоўскі. Новы гетман і казацкая вяр-хушка лічылі магчымым шляхам кампрамісу з кіраў-ніцтвам Рэчы Паспалітай дабіцца абмежаванай аўта- номіі для Украіны пад сваім кіраваннем.

Камандзір казацкіх атрадаў на Беларусі палкоўнік І. Нячай замацаваўся ў раёне Чавус, Старога Быхава і Мсціслава, усталяваў тут кіраванне па прыкладу Сечы. Пачаў супрацьдзейнічаць пасланым сюды рус-кі

Похожие работы

< 1 2 3 4 > >>