Этапы развіцця актавых матэрыялаў

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ

 

кафедра гісторыі Беларусі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

РЭФЕРАТ

на тэму:

Этапы развiцця актавых матэрыялаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МИНСК, 2008

1. Актавыя матэрыялы Х ХІІІ ст. (рускiя акты)

 

Да iх найперш патрэбна аднесцi першыя мiжнародныя пагадненнi дагаворы Русi з Вiзантыяй 911, 941, 971 гг., тэксты якiх змешчаны ў Аповесцi мiнулых гадоў. У летапiсе ёсць таксама ўказаннi на артыкулы дагавора 907 г., але большасць даследчыкаў не лiчыць iх рэальнымi. Растлумачыць, як трапiлi дагаворы ў летапiс, складана. Магчыма, гэта былi перакладзеныя копii. Ва ўсякiм разе, аналiз пагадненняў дазваляе зрабiць вывад аб залежнасцi тэксту дагавора 911 г. ад грэчаскага арыгiнала. Факт сапраўднасцi i верагоднасцi тэксту дагавора 907 г. мае iстотнае значэнне для вывучэння гiсторыi Беларусi, паколькi ў ім Полацк упамiнаецца сярод гарадоў, падуладных Кiеву. На гэтым грунтуецца думка аб падпарадкаваннi Полацка мацi гарадоў рускiх ужо з часоў паходу Алега (882 г.). Несапраўднасць гэтага дагавора дазваляе лiчыць такое меркаванне далёкiм ад рэчаiснасцi.

Да найбольш раннiх рускiх актаў адносяцца царкоўныя ўставы. Вядомы ўстаў князя Уладзiмiра Святаславiча найстаражытнейшы акт, якi вызначыў прававое становiшча царквы. У яго аснову быў пакладзены дагавор Уладзiмiра з жонкай Ганнай сястрой вiзантыйскага iмператара. Устаў Яраслава, падобна Уставу Уладзiмiра, меў папярэднiкам устаўную грамату дамову князя з першым рускiм мiтрапалiтам Iларыёнам.

Гэты дакумент вызначаў становiшча i структуру праваслаўнай царквы на ўсходнеславянскiх (рускiх) землях i таму шмат разоў перапiсваўся. Вядома некалькi рэдакцый гэтага помнiка. Адна з iх Свиток Ярославля, апублiкаваны ў 1846 г. I. Грыгаровiчам.

Гэтая рэдакцыя (якую называлi яшчэ заходнерускай) вядома ў адным спiсе пачатку XVI ст., дзе яна змешчана разам з граматай (прывiлеем), якая дадзена вялiкiм князем лiтоўскiм Аляксандрам архiепiскапу полацкаму i луцкаму Луку ў Вiльнi ў 1502 г. (7011, снеж. 26) і пацвярджае за iм правы праваслаўнай царквы ў аб'ёме, устаноўленым у Свiтку.

У ХІІ ст. узнiкаюць мясцовыя царкоўныя ўставы. Яны афармляюцца ў выглядзе ўстаўных грамат. У якасцi прыкладу можна прывесцi ўстаўную грамату Смаленскай епiскапii. У рукапiсе яна ўяўляе, як дакумент, якi складаецца з 4 частак, што адрознiваюцца як па змесце, так i па палеаграфiчных прыкметах.

Усе гэтыя часткi звязаны з устанаўленнем матэрыяльных крынiц забеспячэння епiскапii, хоць i адносяцца да рознага часу (1136 1150). Тут могуць быць вызначаны:

1) устаўная грамата князя Расцiслава Мiхайлавiча, дадзеная Смаленскай епiскапii;

2) пацвяр-джальная грамата епiскапа Мануiла;

3) княжацкi запiс аб перадачы епiскапскай кафедры зямельнай уласнасцi з датай 6659 г.;

4) запiс аб памерах грашовых i натуральных паступленняў кафедры з гарадоў Смаленскай зямлi.

Як бачым, найстаражытнейшыя з дайшоўшых да нас актаў узнiклi пераважна ў сферы грамадска-палiтычных i сацыяльна-палiтычных адносiн. Акты сацыяльна-эканамiчных адносiн толькi зараджаліся. Неабходнасць фiксавання ў юрыдычнай форме эканамiчных, сацыяльных, палiтычных узаемаадносiн узнiкла са стварэннем дзяржавы. Але на раннiм этапе развiцця феадалiзму пры панаваннi нормаў звычаёвага права патрэба ў пiсьмовым акце была нязначнай. Да таго ж, як вядома, умовы не спрыялi захаванню гiстарычных дакументаў на Беларусi. Як вынiк, па перыяду да XIV ст. актаў, што датычаць гiсторыi Беларусi, амаль не захавалася. Значна ўзрастала колькасць актаў з XIV ст. Актавы матэрыял з гэтага часу становiцца масавым, што дазваляе весцi яго вывучэнне комплексна.

2. Актавыя матэрыялы перыяду ВКЛ (сярэдзіна ХІV XVIII ст.)

 

Як вышэй адзначалася, адным з прамежкавых вiдаў дакументальных крынiц (памiж заканадаўчымi i актавымi матэрыяламi) з'яўляюцца даравальныя граматы (прывілеi). У раздзеле Дакументальныя крынiцы прыведзена агульная характарыстыка прывілеяў агульназемскiх, абласных, гарадам i асобным групам насельнiцтва. Аднак нельга не ўлiчваць прывілеi, згодна з якiмi вялiкi князь даруе тыя цi iншыя правы: на зямельныя ўладаннi, на вызваленне ад выплаты падаткаў, на заснаванне цэхавых арганiзацiй i г. д.

Прывілеi (даравальныя граматы) выдавалiся фiзiчным цi юрыдычным асобам (установам, гарадам, царквам, манастырам), калi за iмi замацоўвалася якая-небудзь нерухомая маёмасць. Гаспадарскi лiст з'яўляўся пацвярджэннем правоў на зямельнае ўладанне. Лiчачы, што тэрыторыя Вялiкага княства Лiтоўскага з'яўляецца iх уласнасцю, вялiкiя князi лiтоўскiя практыкавалi выдачу прывiлеяў на права валодання зямлёй.

Генезiс i рост феадальнай зямельнай уласнасцi можна прасачыць пераважна толькi на аснове велiкакняжацкiх прывiлеяў. Пры гэтым азначаныя лісты маюць (хоць і ўскосна) дамоўны характар. Вялікі князь дараваў землі, але і шляхта павінна была несці воінскую службу, іншыя павіннасці перад дзяржавай.

Вялiкiя князi лiтоўскiя таксама выдавалi i пацвярджальныя даравальныя граматы. Часам гэта выклiкалася судовай спрэчкай (у такiм выпадку яны афармлялiся ў выглядзе судовых грамат выракаў) або iншымi прычынамi.

У любым выпадку ў пацвярджальных граматах была спасылка на тое, што яны складалiся на падставе прадстаўленых дакументаў (лiстоў). Права выдачы пацвярджальных даравальных грамат, магчыма, мела i княгiня, жонка вялiкага князя лiт

s