Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім

Практычна немагчыма вызначыць колькасць прыходскіх і іншых цэркваў на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Літвы і ва ўсім Княстве Літоўскім у ХV

Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім

Контрольная работа

История

Другие контрольные работы по предмету

История

Сдать работу со 100% гаранией
дзесяцігоддзі XVI ст., як і асобныя перыяды пвўнай самастойнасці ВКЛ, не сталі пера-ломным этапам у гісторыі праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Яны мала закранулі яе матэрыяльныя асновы, бо і раней пажалаванні вярхоўнай улады і літоўскай знаці не былі значнай падмогай для асноўных мітрапаліцкіх і епархіяльных цэнтраў і ўсёй праваслаўнай іерархіі. Змены адбіліся на персанальным складзе пргваслаўных архіпастыраў, колькасці манастыроў, цэркваў і праваслаўнага насельніцтва што ў значнай ступені было абумоўлена дэмаграфічнымі і каланізацыйнымі зрухамі.

Па сацыяльным паходжанні болыпасць згаданых мітрапалітаў былі з шляхецкіх і царкоўных родаў, сярод іх адсутнічалі асобы княжацкага ці магнацкага роду.

Большасць цэркваў размяшчалася ў вёсках і мястэчках. Маскоўскія пісцы ў попісу прыгранічных валасцей Полацкага павета ў 1580 г. зарэгістравалі 41 храм.

Прававы статус праваслаўнай царквыў канцы XV - сярэдзіне XVI ст. не вельмі змяніўся, але атрымаў пашыраную заканадаўчую аснову.

Негатыўна ўплывалі на становішча царквы ў цэлым звужэнне кананічнай тэрыторыі Кіеўскай мітраполіі ў выніку войнаў, абмежаванасць яе адання і фінансавых даходаў, растучае ўмяшальніцтва свецкага чынніка ў кананічныя справы.

Большасць насельніцтва Беларусі, уключаючы прывлеяваныя станы, да сярэдзіны XVI ст. прытрымлівалася веравызнання сваіх продкаў. Простае, асабліва сялянскае, насельніцтва ў складаных і не вельмі спрыяльных сацыяльных і палітычных умовах заставалася асноўным захавальнікам абшчынных і іншых традыцый, "старыны", веры, мовы, звычаяў, народнай духоўнай, матэрыяльнай культуры і ментальнасці. Пэўнае значэнне мелі таксама даўняе панаванне "рускай" веры ва усёй Русі ва ўсіх яе вымярэннях, своеасаблівы статус праваслаў'я ў ВКЛ у канцы ХIV-ХVІ ст., і нарэшце ўласная разнастайная дзейнасць царквы, яе зрастанне з культурна-моўнымі і канфесійнымі традыцыямі, ментальнасцю, паўсядзённым жыццём і побытам.

ВКЛ з прычыны адметнасцей свайго геапалітычнага становішча і поліэтнічнага складу насельніцтва ў канфесійным плане не было аднародным. Да канца XV ст. у рэгіёне адбыўся дастаткова трывалы канфесійны падзел мясцовага насельніцтва на асобныя этнарэлігійныя групы (літоўцы спачатку пераважна язычнікі, пазней - каталікі, русіны (беларусы і ўкраінцы) - праваслаўныя, татары - мусульмане, яўрэі - іудзеі), якія па шэрагу адметных прыкмет (самасвядомасць, культурна-бытавы ўклад, мова) адрозніваліся адна ад адной.

Важным момантам было тое, што да сярэдзіны XVI ст. на прасторы ВКЛ не назіралася значнага рэлігійнага антаганізму паміж прадстаўнікамі розных канфесій. Толькі ў асяроддзі ўладнай эліты на землях Беларусі і Украіны пасля Крэўскай і Гарадзельскай уній праяўляліся пэўныя тэндэнцыі да акаталічвання, але і яны былі надзвычай рэдкімі. Магчымасць атрымаць дадатковыя правы і пасады, а таксама змена веры пры ўступленні ў шлюб з прадстаўніком каталіцкай веры - вось асноўныя прычыны добраахвотнай адмовы некаторай часткі праваслаўнай шляхты ад веравызнання продкаў.

У перыяд позняга сярэдневякоўя ў Еўропе склаліся дзве вялікія культурна-рэлігійныя зоны: усходняя, праваслаўна-візантыйская, і заходняя, рымска-каталіцкая, якія пазней ператварыліся ў дзве хрысціянскія цывілізацыі: усходнеславянскую і заход-нееўрапейскую. Мяжа паміж імі праходзіла па Заходнім Бугу.

Тэрыторыя ВКЛ, перш за ўсё землі Беларусі і Украіны з прычыны іх геапалітычнага становішча, апынулася на памежжы двух хрысціянскіх веравызнанняў, двух светаў - усходнеславянскага і заходнеславянскага - і стала месцам сустрэчы, сутыкнення і ўзаемадзеяння дзвюх цывілізацый. Гэта вызначыла унікальнае палітыка-геаграфічнае і культурна-гістарьгчнае становішча ВКЛ у Еўропе, абумовіла своеасаблівасць і індывідуальнасць духоўнай культуры, канфесіянальнага фактару і этнічна-нацыянальнага менталітэту беларускага народа.

Фактар знаходжання на мяжы цывілізацый, неабходнасць пастаяннага вагання паміж Захадам і Усходам аказалі істотны, вырашальны ўплыў не толькі на культурна-цывілізацыйную арыентацыю ВКЛ як супольнай Беларуска-Літоўскай дзяржавы, але і на яе геапалітычныя канцэпцыі, знешнепалітычныя прыярытэты, дыпламатычны стыль і знешнепалітычны працэс.

Суадносіны розных хрысціянскіх плыняў на Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды змяняліся. У ХІ-ХШ ст. культурнае і рэлігійнае развіццё Беларусі праходзіла пад дабратворным уплывам праваслаўнай культуры Візантыі, якая знаходзілася тады на больш высокім узроўні ў параўнанні з заходнееўрапейскай. Крэўская унія, збліжэнне з каталіцкай Польшгчай, гібель Візантыйскай імперыі ў 1453 г. і аслабленне ўплыву Канстанцінопальскага патрыярхату, канфрантацыя Княства з Маскоўскай дзяржавай прывялі да ўзмацнення сувязей беларускіх зямель з заходнім каталіцкім светам, іх больш актыўнага і шырокага ўключэння ў заходнеўрапейскі палітычны, эканамічны і культурны працэс. Але праваслаўная царква ў першай палове XVI ст. па-ранейшаму займала трывалыя пазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім, на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а ўсходнія раёны заставаліся сферай яе манапольнага ўплыву.

Люблінская унія (1 ліпеня 1569 г. была падпісаіш Люблінская унія. Згодна з ёю, Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ўяўлялі сабою адну рэспубліку з дзвюх дзяржаў і двух народаў - Рэч Паспалітую) зафіксавала апагей супрацьстаяння праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на землях ВКЛ, пасля чаго раўнавага сіл схілілася на карысць каталіцкага Захаду. У дзяржаўна-палітычным жыцці гэта праявілася ва ўсё больш узрастаючым дамінаванні Польшчы і яе пануючых станаў над праваслаўнай элітай Княства, якая адчувала сваё нераўнапраўнае становішча ў створанай федэрацыі.

 

4. Рэфармація і Контррэфармація у Вялікім Княстве Літоускім. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі

 

У пачатку XVI ст. Заходнюю Еўропу ўскалыхнуў рух, вядомы ў гісторыі пад назвай Рэфармацыя. Рэфармацыя - шырокі грамадска-палітычны, ідэалагічны і рэлігійны рух буржуазіі, накіраваны супраць феадалізму і яго апоры - каталіцкай царквы. Дзеячы Рэфармацыі патрабавалі знішчэння феадалізму, стварэння новай, дэцэнтралізаванай, больш дэмакратычнай і таннай царквы, секулярызацыі яе маёмасці, ліквідацыі духавенства як асобнай касты, а таксама манастыроў і манаства, пышнага каталіцкага культу, складанай царкоўнай абраднасці.

Рэфармацыя прывяла да з'яўлення новага кірунку ў хрысціянстве - пратэстантызму, які аб'ядноўвае шэраг самастойных цэркваў і сект: лютэранства, кальвінізм, англіканскую царкву, баптыстаў, адвентыстаў і інш. Гэтыя цэрквы і секты і некалькі адрозніваюцца культам і арганізацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання і дагматыкі. Асноўныя шлажэнні пратэстантызму былі сфармуляваны яго заснавальнікамі М. Лютэрам, Ж. Кальвінам, У. Цвінглі.

Асноўнымі рэфармацыйнымі плынямі ў Вялікім княстве Літоўскім былі кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм. Храналагічныя рамкі Рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі: другая палова XVI - сярэдзіна XVII ст. Найбольшае пашырэнне тут атрымаў кальвінізм, дактрына якога імпанавала шляхце. Народныя масы абыякава адносіліся да Рэфармацыі, таму рэлігійны рух у Беларусі не прыняў такога размаху, як у Еўропе.

У 1562 - 1565 гг. з кальвінісцкага лагера вылучаецца самастойная плынь, якая атрымала назву антытрынітарыі ці арыяне (ад імя святога Арыя, які жыў у IV ст. н.э. у Александрыі і адмаўляў трыадзінства Бога). Арыяне дзяліліся на дзве плыні: сялянска-плебейскую і шляхецка-бюргерскую. Першыя выступалі за ліквідацыю прыгонніцтва, стварэнне бяскласавага грамадства, заснаванага на прымітыўна-камуністычных асновах, дзе няма прыватнай уласнасці, дзе праца з'яўляецца абавязкам кожнага чалавека, дзе няма войн і ўсялякага насілля. Прадстаўыікі шляхецка-бюргерскай плыні абаранялі феадальную ўласнасць на зямлю і эксплуатацыю сялян, саслоўна-класавую няроўнасць і ў той жа час прызнавалі неабходнасць правядзення сацыяльных рэформ і паляпшэння становішча сялян. Іх погляды выражалі вядомыя дзеячы Рэфармацыі, пісьменнікі, асветнікі, гуманісты Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.

Боязь польскіх і літоўскіх феадалаў выбуху сялянскай вайны, супярэчнасці паміж сялянска-плебейскім і шляхецка-бюргерскім накірункамі антытрынітарызму, праследаванні арыян езуітамі і дзяржавай з выкарыстаннем метадаў паклёпу і пагромаў прывялі да таго, што ў другой палове XVII ст. рэфармацыйны рух на Беларусі прыпыніўся. Нягледзячы на паражэнне, Рэфармацыя садзейнічала актывізацыі духоўнага жыцця, пранікненню ў гра-мадства рэнесансна-гуманістычных ідэй, развіццю асветы і кнігадрукавання, распаўсюджанню свецкіх форм культуры, пашырэнню міжнародных сувязей і кантактаў. Разам з тым яна прыводзіла да паланізацыі беларускай шляхты і часткі мяшчанства, знішчэння старабеларускай мовы і культуры, за-маруджвала працэс фарміравання беларускай народнасці.

Рэфармацыя пахіснула пазіцыі каталіцкай царквы. У выніку стварэння нацыянальных пратэстанцкіх цэркваў каталіцкая царква страціла мільёны вернікаў. Але яна знайшла ў сабе сілы згуртавацца і пайсці ў наступленне з тым, каб аднавіць страчаныя пазіцыі. Новую царкоўную палітыку ва ўмовах Рэфармацыі вызначыў Трыдэнцкі сабор 1545 - 1563 гг. Наспупіла эпоха Контррэфармацыі. Яе храналагічныя рамкі: сярэдзіна XVI-канец XVII ст., хаця ідэі Контррэфармацыі ў нейкай меры вызначалі духоўнае жыццё грамадства амаль да сярэдзіны XVIII ст.

Контррэфармацыя - узначалены папствам грамадска-палітычны і рэлігійны рух супраць Рэфармацыі, за ўмацаванне феадальнага ладу ў перыяд яго распаду. У мэтах выратавання каталіцкай царквы ад "рэфарматарскай ерасі" была зроблена стаўка на ордэн езуітаў, створаны ў 1534 г. у Італіі іспанскім дваранінам I. Лаёлай. Акрамя езуітаў на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 17 мужчынскіх каталіцкіх манаскіх і 7 жаночых. Тэрыторыя Беларусі пакрылася густой сеткай

Лучшие

Похожие работы

< 1 2 3 4 > >>