Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



прытрымлівалася веравызнання сваіх продкаў. Простае, асабліва сялянскае, насельніцтва ў складаных і не вельмі спрыяльных сацыяльных і палітычных умовах заставалася асноўным захавальнікам абшчынных і іншых традыцый, "старыны", веры, мовы, звычаяў, народнай духоўнай, матэрыяльнай культуры і ментальнасці. Пэўнае значэнне мелі таксама даўняе панаванне "рускай" веры ва усёй Русі ва ўсіх яе вымярэннях, своеасаблівы статус праваслаўя ў ВКЛ у канцы ХIV-ХVІ ст., і нарэшце ўласная разнастайная дзейнасць царквы, яе зрастанне з культурна-моўнымі і канфесійнымі традыцыямі, ментальнасцю, паўсядзённым жыццём і побытам.

ВКЛ з прычыны адметнасцей свайго геапалітычнага становішча і поліэтнічнага складу насельніцтва ў канфесійным плане не было аднародным. Да канца XV ст. у рэгіёне адбыўся дастаткова трывалы канфесійны падзел мясцовага насельніцтва на асобныя этнарэлігійныя групы (літоўцы спачатку пераважна язычнікі, пазней - каталікі, русіны (беларусы і ўкраінцы) - праваслаўныя, татары - мусульмане, яўрэі - іудзеі), якія па шэрагу адметных прыкмет (самасвядомасць, культурна-бытавы ўклад, мова) адрозніваліся адна ад адной.

Важным момантам было тое, што да сярэдзіны XVI ст. на прасторы ВКЛ не назіралася значнага рэлігійнага антаганізму паміж прадстаўнікамі розных канфесій. Толькі ў асяроддзі ўладнай эліты на землях Беларусі і Украіны пасля Крэўскай і Гарадзельскай уній праяўляліся пэўныя тэндэнцыі да акаталічвання, але і яны былі надзвычай рэдкімі. Магчымасць атрымаць дадатковыя правы і пасады, а таксама змена веры пры ўступленні ў шлюб з прадстаўніком каталіцкай веры - вось асноўныя прычыны добраахвотнай адмовы некаторай часткі праваслаўнай шляхты ад веравызнання продкаў.

У перыяд позняга сярэдневякоўя ў Еўропе склаліся дзве вялікія культурна-рэлігійныя зоны: усходняя, праваслаўна-візантыйская, і заходняя, рымска-каталіцкая, якія пазней ператварыліся ў дзве хрысціянскія цывілізацыі: усходнеславянскую і заход-нееўрапейскую. Мяжа паміж імі праходзіла па Заходнім Бугу.

Тэрыторыя ВКЛ, перш за ўсё землі Беларусі і Украіны з прычыны іх геапалітычнага становішча, апынулася на памежжы двух хрысціянскіх веравызнанняў, двух светаў - усходнеславянскага і заходнеславянскага - і стала месцам сустрэчы, сутыкнення і ўзаемадзеяння дзвюх цывілізацый. Гэта вызначыла унікальнае палітыка-геаграфічнае і культурна-гістарьгчнае становішча ВКЛ у Еўропе, абумовіла своеасаблівасць і індывідуальнасць духоўнай культуры, канфесіянальнага фактару і этнічна-нацыянальнага менталітэту беларускага народа.

Фактар знаходжання на мяжы цывілізацый, неабходнасць пастаяннага вагання паміж Захадам і Усходам аказалі істотны, вырашальны ўплыў не толькі на культурна-цывілізацыйную арыентацыю ВКЛ як супольнай Беларуска-Літоўскай дзяржавы, але і на яе геапалітычныя канцэпцыі, знешнепалітычныя прыярытэты, дыпламатычны стыль і знешнепалітычны працэс.

Суадносіны розных хрысціянскіх плыняў на Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды змяняліся. У ХІ-ХШ ст. культурнае і рэлігійнае развіццё Беларусі праходзіла пад дабратворным уплывам праваслаўнай культуры Візантыі, якая знаходзілася тады на больш высокім узроўні ў параўнанні з заходнееўрапейскай. Крэўская унія, збліжэнне з каталіцкай Польшгчай, гібель Візантыйскай імперыі ў 1453 г. і аслабленне ўплыву Канстанцінопальскага патрыярхату, канфрантацыя Княства з Маскоўскай дзяржавай прывялі да ўзмацнення сувязей беларускіх зямель з заходнім каталіцкім светам, іх больш актыўнага і шырокага ўключэння ў заходнеўрапейскі палітычны, эканамічны і культурны працэс. Але праваслаўная царква ў першай палове XVI ст. па-ранейшаму займала трывалыя пазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім, на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а ўсходнія раёны заставаліся сферай яе манапольнага ўплыву.

Люблінская унія (1 ліпеня 1569 г. была падпісаіш Люблінская унія. Згодна з ёю, Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ўяўлялі сабою адну рэспубліку з дзвюх дзяржаў і двух народаў - Рэч Паспалітую) зафіксавала апагей супрацьстаяння праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на землях ВКЛ, пасля чаго раўнавага сіл схілілася на карысць каталіцкага Захаду. У дзяржаўна-палітычным жыцці гэта праявілася ва ўсё больш узрастаючым дамінаванні Польшчы і яе пануючых станаў над праваслаўнай элітай Княства, якая адчувала сваё нераўнапраўнае становішча ў створанай федэрацыі.

 

4. Рэфармація і Контррэфармація у Вялікім Княстве Літоускім. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі

 

У пачатку XVI ст. Заходнюю Еўропу ўскалыхнуў рух, вядомы ў гісторыі пад назвай Рэфармацыя. Рэфармацыя - шырокі грамадска-палітычны, ідэалагічны і рэлігійны рух буржуазіі, накіраваны супраць феадалізму і яго апоры - каталіцкай царквы. Дзеячы Рэфармацыі патрабавалі знішчэння феадалізму, стварэння новай, дэцэнтралізаванай, больш дэмакратычнай і таннай царквы, секулярызацыі яе маёмасці, ліквідацыі духавенства як асобнай касты, а таксама манастыроў і манаства, пышнага каталіцкага культу, складанай царкоўнай абраднасці.

Рэфармацыя прывяла да зяўлення новага кірунку ў хрысціянстве - пратэстантызму, які абядноўвае шэраг самастойных цэркваў і сект: лютэранства, кальвінізм, англіканскую царкву, баптыстаў, адвентыстаў і інш. Гэтыя цэрквы і секты і некалькі адрозніваюцца культам і арганізацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання і дагматыкі. Асноўныя шлажэнні пратэстантызму былі сфармуляваны яго заснавальнікамі

s