Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



ецкіх правоў Полацка, Віцебска, грашова-вагавых эквівалентаў.

Між тым адзначаны перыяд (сярэдзіна XV ст.) ужо вылучаецца значнай каталіцкай экспансіяй на землях Беларусі.

Статус і сферы дзейнасці праваслаўнай царквы вызначаліся цар-коўным і свецкім правам, актамі духоўнай іерархіі, мітрапалітаў, епіска-паў, сабораў, уставамі князёў, "ряднымі" (дагаворнымі) граматамі, агульназемскім, земскім і гарадскім заканадаўствам, гаспадарскімі і прыватнымі прывілеямі, даравізнамі, традыцыямі.

 

3. Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. Каталіцкая царква ў Беларусі

 

Неадэкватнасць агульнадзяржаўнага статуса праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, ускладненне геапалітычага становішча ВКЛ і растучыя ўплывы беларуска-ўкраінскай знаці адбіваліся на стаўленні да праектаў уніі ўсіх новых мітрапалітаў другой паловы XV ст.

Большасць паспалітага насельніцтва Беларусі і Украіны, епіскапату і простага кліру, праваслаўных князёў прытрымлівалася "грэцкіх" царкоўных канонаў, абраднасці і ўсяго ўнутранага ладу праваслаўнай царквы.

У канцы XV - пачатку XVI ст. пад уздзеяннем унутраных супярэчнасцей і драматычнай ваенна-стратэгічнай канюнктуры ў асяроддзі вярхоўнай улады зарадзіліся новыя планы адраджэння уніяцкай ідэі. Польская каталіцкая іерархія пастаянна выступала за поўную каталізацыю "схізматычнай" царквы.

Канфесійная палітыка на землях ВКЛ пераважна вызначалася яе сувязямі з Польшчай, Цэнтральыай і Заходняй Еўропай, адносінамі з Маскоўскай Руссю, ростам палітычнай актыўнасці беларускай і літоўскай шляхты і магнатэрыі.

З аслабленнем вярхоўнай улады (змяншэннем дамена і ростам скарбовых расходаў) у канцы XV сярэдзіне XVI ст. значна ўзрасла патранальная і фінансавая падтрымка каталіцкай царквы ВКЛ (уключаючы фундушы на заснаванне новых парафій і намінацыі на высокія духоўныя пасады) з боку каталіцкіх магнатаў і радных паноў або адасобленых груповак і кааліцый, што выступалі супраць прэтэнзій праваслаўных "нуворышаў".

Каталіцкая царква публічна (найболып выразна ў адносінах з лацінскай Еўропай і ў шэрагу земскіх прывілеяў) па-ранейшаму прагалошвалася "нашай" канфесіяй.

Яе канфесійныя і палітычныя ўплывы былі асабліва адчувальныя ў прыдворных і заможных літоўскіх шляхецкіх колах, духоўнай іерархіі, якія былі аацікаўлены ў захаванні свайго стагуса.

У першай палове XVI ст. каталіцкая іерархія ВКЛ, у першую чаргу віленскія біскупы прыкладалі значныя намаганні да рэфармавання яе царкоўнага статуса, стала удзельнічалі ў радзе паноў, вальных сеймах, у знешнепалітычных кантактах з Польшчай і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дыпламатычных адносінах зсвецкімі і царкоўнымі ўладамі і баярамі каталікі часам супрацоўнічалі зправаслаўнымі мітрапалітамі ВКЛ.

Вышэйшая іерархія каталіцкіх біскупстваў ВКЛ (уключаючы членаў капітулаў), як і раней, пераважна паходзіла са шляхецкага стану.

Да ўтварэння Рэчы Паспалітай на землях ВКЛ дзейнічалі 8 каталіцкіх ордэнаў, 18 манастыроў у Віленскай дыяцэзіі, 7 - у Луцкай, у Кіеўскай -1.

Развіццё і пашырэнне каталіцкай арганізацыйнай структуры на землях Беларусі было галоўным чынам звязана з ростам польскага і літоўскага асадніцтва.

Тэрытарыяльная экспансія каталіцкай царквы закранала сацыяльныя інтарэсы сялян і мяшчан Беларусі, як і прадстаўнікоў іншых этнічных груп, у тым ліку літоўцаў, якія былі ёй падначалены.

У канцы XV - першай палове XVI ст. некалькі ўзрасла колькасць рэлігійных канверсій з боку праваслаўных паноў, шляхты, пераважна звязанай з прыдворнай ці іншай службовай дзейнасцю, асобных прадстаўнікоў мяшчанскага стану.

Правы каталіцкай царквы сістэматычна пацвярджаліся ва ўсіх агульнадзяржаўных прывілеях. Юрыдычна захоўвалася таксама большасць старых "канфесійных" артыкулаў, што датычыліся праваслаўнай царквы.

Распаўсюджанне Рэфармацыі ў ВКЛ у другой-трэцяй чвэрці XVI ст. дадаткова ўскладніла манапольную двухканфесійную царкоўна-хрысці-янскую супольнасць, але наўрад ці значна пахіснула рэлігійныя трады-цыі гарадскога і тым болып вясковага насельніцтва.

Пагадненні з Польшчай у другой палове XV першым дзесяцігоддзі XVI ст., як і асобныя перыяды пвўнай самастойнасці ВКЛ, не сталі пера-ломным этапам у гісторыі праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Яны мала закранулі яе матэрыяльныя асновы, бо і раней пажалаванні вярхоўнай улады і літоўскай знаці не былі значнай падмогай для асноўных мітрапаліцкіх і епархіяльных цэнтраў і ўсёй праваслаўнай іерархіі. Змены адбіліся на персанальным складзе пргваслаўных архіпастыраў, колькасці манастыроў, цэркваў і праваслаўнага насельніцтва што ў значнай ступені было абумоўлена дэмаграфічнымі і каланізацыйнымі зрухамі.

Па сацыяльным паходжанні болыпасць згаданых мітрапалітаў былі з шляхецкіх і царкоўных родаў, сярод іх адсутнічалі асобы княжацкага ці магнацкага роду.

Большасць цэркваў размяшчалася ў вёсках і мястэчках. Маскоўскія пісцы ў попісу прыгранічных валасцей Полацкага павета ў 1580 г. зарэгістравалі 41 храм.

Прававы статус праваслаўнай царквыў канцы XV - сярэдзіне XVI ст. не вельмі змяніўся, але атрымаў пашыраную заканадаўчую аснову.

Негатыўна ўплывалі на становішча царквы ў цэлым звужэнне кананічнай тэрыторыі Кіеўскай мітраполіі ў выніку войнаў, абмежаванасць яе адання і фінансавых даходаў, растучае ўмяшальніцтва свецкага чынніка ў кананічныя справы.

Большасць насельніцтва Беларусі, уключаючы прывлеяваныя станы, да сярэдзіны XVI ст.

s