Царкоўна-палемічная публіцыстыка

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



е выданне Руцкі адказаў Двайною віною, але пакуль друкаваўся уніяцкі адказ, зявілася другое выданне Апраўдання, таму Руцкі дапісаў Прыдатак, а уніяты Скумін-Тышкевіч, Храптовіч, Трызна, Мялешка 7 верасня гэтага ж года надрукавалі Ліст да манахаў віленскага Святадухаўскага манастыра. У канцы 1621г. Сматрыцкі стварае Абарону невіноўнасці, на якую уніяты адразу ж адказалі Экзаменам абароны. М. Сматрыцкі 4 студзеня 1622г. выдае Збор зедлівых лістоў з Дадаткам. Анастасій Сялява сваім Антыэленхусам завяршыў літаратурную палеміку паміж двума апазіцыйнымі лагерамі.

У гэты ж час Сматрыцкі прымаў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны. Яго лісты з заклікамі абараняць народнасць, веру разыходзіліся па ўсёй тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага. Так, напрыклад, яго пасланні 16211622гг. адыгралі немалаважную ролю ў народных хваляваннях Віцебска, Магілёва, Полацка. Ён неаднаразова пасылаў Сільвестра Косава ў адзенні чарнецкім у Віцебск з лістамі, дзе называў уніятаў адступнікамі, а самога полацкага ўладыку Іясафата Кунцэвіча апастатам. Выступаючы за права свабоды веравызнання, Сматрыцкі тым самым садзейнічаў кансалідацыі праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Украіны ддя барацьбы з каталіцкай экспансіяй. Яго друкаваныя творы, пропаведзі, казанні, прыватныя лісты адыгралі станоўчую ролю ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў і ўкраінцаў.

Мялецій Сматрыцкі зяўляецца таксама аўтарам Юстыфікацыі і Суплікацыі (1623) на імя сената і караля, якія былі своеасаблівым працягам славутай прамовы ў абарону праваслаўя Лаўрэнція Дравінскага на Варшаўскім сейме 1620г.

12 лістапада 1623г. віцябчане, даведзеныя да адчаю нечалавечымі дзеяннямі Іясафата Кунцэвіча, якога асуджаў нават канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега, забілі яго і кінулі ў Дзвіну (дарэчы, гэты гістарычны факт пакладзены ў аснову фабулы песы У. Караткевіча Званы Віцебска). Гэта падзея паслужыла штуршком да больш жорсткіх праследаванняў праваслаўных з боку уніяцка-езуіцкага лагера. Сотні праваслаўных дзеячаў былі абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, кінуты за краты; М.Сматрыцкага абвясцілі галоўным віноўнікам пралітай крыві Іясафата.

Напалоханы шырокім размахам народных хваляванняў, М. Сматрыцкі ў 1623г. пакінуў Вільню і накіраваўся на Блізкі Усход. Пасля вяртанння з падарожжа ён фактычна адыходзіць ад барацьбы за інтарэсы праваслаўных і ўсё больш схіляецца ў бок уніі. У 1627г. Сматрыцкі тайна пераходзіць ва уніяцтва, пацвердзіўшы гэта лістом да Аляксандра Заслаўскага і пасланнямі ў Рым. У гэты ж час ён працаваў над Апалогіяй (надрукавана 25 жніўня 1628г.), у якой не толькі адракаўся ад сваіх праваслаўных твораў, ідэй, але і асуджаў дзейвасць Стафана Зізанія, Хрыстафора Філалета, Клірыка Астрожскага і іншых праваслаўных пісьменнікаў-палемістаў. На жнівеньскім 1628г. праваслаўным саборы Сматрыцкі апошні раз пад маскай праваслаўнага іерарха выступіў супраць уніі. Напалоханы адносінамі да яго з боку Іова Барэцкага і Пятра Магілы, а таксама казакоў, якія пагражалі яму смерцю, калі даведаюцца пра яго уніяцкія планы, Сматрыцкі публічна адрокся ад Апалогіі і пракляў яе, даўшы слова ніколі не вяртацца ў Дзерманскі манастыр. Аднак пасля сабора ён пакінуў Кіеў і адправіўся менавіта туды, дзе і правёў апошнія гады свайго жыцця. Памёр Мялецій Сматрыцкі 27 снежня 1633г. Ва уніяцкі перыяд Сматрыцкі напісаў таксама Пратэстацыю (1628), Паранезіс (1629), Экзатэзіс (1629). Праваслаўныя з абурэннем сустрэлі яго уніяцкія творы, асудзіўшы іх не толькі ў сваіх публічных адказах Аполія Апалогіі (1628), Антыдотум (1629) Андрэя Мужылоўскага, Антапалогія (1631) Геласія Дзіпліца і інш., але і ў прыватных лістах. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што некаторыя з уніяцкіх твораў Сматрыцкага напісаны на высокім мастацкім узроўні, насычаны прыказкамі і прымаўкамі, арыгінальнымі словаўтварэннямі. Неабходна таксама адзначыць, што ў многіх сваіх сцверджаннях, асабліва наконт коснасці і непаваротлівасці праваслаўнага духавенства, а з ім і ўсёй праваслаўнай царквы, якая глядзіць больш назад, чым наперад, не ўлічвае павеваў часу, зяўлення ў жыцці грамадства новага, перадавога, прагрэсіўнага (асабліва гэта датычылася мовы набажэнства: праваслаўная царква ўсё яшчэ чаплялася за царкоўнаславянскую мову, якую к гэтаму часу мала хто разумеў; уніяты ж арыентаваліся на жывую народную мову насельніцтва) М. Сматрыцкі быў поўнасцю праў.

сматрыцкі палемічны публіцыстыка творчасць

 

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. Мн., 1968.

2. Мальдзіс А.I. На скрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна XVIIXVIII ст.) Мн., 1980.

3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі (XXIX стагоддзі): Энцыклапедычны даведнік Мн., 1995.

4. Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей: У 4 кн. Кн. I. Мн., 1993.

5. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд / Пад рэд. М.А.Лазарука і А.А. Семяновіча Мн., 1985; 4-е выд., 1998.

6. Гісторыя беларускай літаратуры ХІХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ першая палова ХVІІІ стагоддзя Мн., 2006.

 

Размещен на

s