Царкоўна-палемічная публіцыстыка

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



не, размова бязглуздыя, марныя і распусныя і вяселле непрыстойнае, у якім і вы самі, і тыя, хто вас пераймае і ідзе за вамі, загінуць. Пісьменнік-палеміст паказаў сябе добрым знаўцам гуманістычнай літаратуры Заходняй Еўропы. У Трэнасе шырока цытуюцца творы Пятраркі, Мантуана, Гараізы, Бярнарда і многіх іншых. Усяго ў Трэнасе аўтар спасылаецца на сачыненні 143 аўтараў. М. Сматрыцкі паказваў, што царкоўныя пасады ператвораны ў ганебную куплю і продаж, у іх шукаюць не выратавання душы, але раскошы і багацця, для гэтага яны (духоўныя асобы) часта наведваюць касцёлы, адпраўляюць месы, спяваюць псалмы. Цяпер за біскупствы, архідыяканствы, абацтвы вядзецца барацьба, і царкоўныя прыбыткі абарочваюцца на раскошу і марнасць.

Напалоханыя езуіты і уніяты адразу ж выступілі ў друку супраць Трэнаса. Першым, хто напісаў адказ М.Сматрыцкаму, быў Пётр Скарга. У кнізе На Трэны і Лямант Тэафіла Арталога… перасцярога (1610) ён налічваў 12 аблуд Арталога, называў яго крывалогам, які лепш, чым чорт вывучаны. Пачакай, пісаў Скарга, ты ўтойваеш сваё імя, будучы ваўком, прыкрываешся авечаю скураю, але мы скора даведаемся, хто ты і як тваё імя. Праз два гады выходзіць яшчэ адна кніга Парэгорыя Іллі Марахоўскага. Але ні зедлівыя творы супраць Трэнаса, ні полымя інквізіцыі, ні штрафы, ні турмы не змаглі вырваць з рук народа яго ідэйную зброю. Кніга хадзіла па руках, перапісвалася, перадавалася з пакалення ў пакаленне як самы дарагі дар, як духоўны запавет нашчадкам.

Пасля арышту і зняволення Л. Карповіча Сматрыцкі не выдаваў палемічных твораў амаль адзінаццаць гадоў. Праўда, каля 1615г. ён напісаў з каталіцкіх пазіцый трактат Аб зыходжанні Святога Духа сілагізмамі на польскай мове. Аднак гэты твор выклікаў абурэнне з боку архімандрыта Карповіча, таму, як успамінаў Сматрыцкі ў Апалогіі, ён вымушаны быў забыць гэты твор. У гэты ж час Сматрыцкі займаўся педагагічнай дзейнасцю ў мястэчку Вевіс недалёка ад Вільні, дзе выкладаў свабодныя навукі. У 1617г. ён быў пастрыжаны Лявонціем Карповічам у манахі. Вынікам педагагічнай дзейнасці Сматрыцкага была надрукаваная ў 1618 (19) г. у Вевісе Граматіки славенския правилное синтагма, якая абяссмерціла яго імя як выдатнага вучонага не толькі ў славянскіх краінах, але і ва ўсёй Заходняй Еўропе. Трэба сказаць, што ў канцы XVI першай палове XVII ст. на тэрыторыі Беларусі і Украіны былі шырока вядомы граматыкі, выдадзеныя львоўскімі братчыкамі ў 1591г. Адельфотес і Граматіка словенска (1596) Л. Зізанія, на якія ў пэўнай ступені апіраўся Сматрыцкі пры стварэнні сваёй фундаментальнай працы. Аднак як вучоны еўрапейскага ўзроўню ён змог не толькі ўдасканаліць дасягнутае, але і значна развіць многія палажэнні, сістэматызаваць і больш дакладна акрэсліць граматычную тэрміналогію. Сматрыцкі ўпершыню ў гісторыі славянскай мовазнаўчай навукі даў поўны курс граматыкі, што есть известное художество благо глаголати и писати сучаіцее ў яе тагачасных асноўных частках арфаграфіі, этымалогіі, сінтаксісе і прасодыі. Больш за два стагоддзі Граматыка Сматрыцкага была самым аўтарытэтным падручнікам па славянскім мовазнаўстве: яна двойчы (у 1648 і 1721гг.) з некаторымі зменамі выходзіла ў Маскве. Менавіта гэтую працу Сматрыцкага разам з Арыфметыкай Магніцкага рускі вучоны М.В. Ламаносаў назваў вратамі сваёй вучонасці. Высока ацаніў Граматыку сучаснік М.Сматрыцкага харвацкі вучоны Юрый Крыжаніч (16171683), які пэўны час знаходзіўся ў Рускай дзяржаве. У Галандыі Капіевіч выдаў вытрымкі з Граматыкі Сматрыцкага пад назвай Руковеденіе в граматику во Славяно-Россійскую (1706). Значны ўплыў Граматыкі Сматрыцкага можна адзначыць у граматыках Г.Ф.Лудольфа (1696), Ф. Максімовіча (1723), В.Ададурава (1731). У XVIII першай палове XIX ст. Граматыка Сматрыцкага была ўзорам для стварэння сербскай, харвацкай, румынскай і балгарскай граматык.

У 1620г. Іерусалімскі патрыярх Феафан, праязджаючы праз Рэч Паспалітую, аднавіў вышэйшую праваслаўную іерархію. Праваслаўным мітрапалітам быў абраны Іоў Барэцкі, а ў знак павагі да таленту і грамадскай дзейнасці Сматрыцкага яму быў нададзены тытул архіепіскапа Полацкага, епіскапа Віцебскага і Мсціслаўскага. У гэтым жа годзе Мялецій сказаў памінальнае слова пры пахаванні заўчасна памёршага архімандрыта, таленавітага пісьменніка і вядомага грамадскага дзеяча Лявонція Карповіча, якое неўзабаве выйшла з друку пад тытулам Казанье на честный погреб… господина отца Леонтия Карповича. Неўзабаве Сматрыцкі становіцца архімандрытам віленскага Святадухаўскага праваслаўнага манастыра.

Аднак правячыя колы Рэчы Паспалітай не маглі змірыцца ні з фактамі існавання праваслаўных брацтваў, ні тым больш з аднаўленнем патрыярхам Феафанам вышэйшай праваслаўнай іерархіі. У даносах каралю з боку уніятаў і езуітаў Феафана называлі турэцкім шпіёнам, а пасвечаных ім архіепіскапаў, епіскапаў і самога праваслаўнага мітрапаліта Іова Барэцкага здраднікамі радзімы. У лютым 1621г. уніяцкі мітрапаліт Іосіф Руцкі выпрасіў у караля універсал, у якім патрабавалася схапіць праваслаўных уладык як самазванцаў і бунтаўшчыкоў; больш таго, 12 сакавіка 1621г. Руцкі выклікаў на свой суд Сматрыцкага. У такіх умовах неабходна было даць публічны адказ каралю і езуіцка-уніяцкаму лагеру. I такім адказам зявіўся надрукаваны двойчы (у красавіку і чэрвені 1621г.) у віленскім Святадухаўскім манастыры твор Сматрыцкага Апраўданне невіноўнасці. На перша

s