Царкоўна-палемічная публіцыстыка

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



агічнасцю выкладу і высокімі мастацкімі вартасцямі. Апіраючыся на факты, аўтар Апокрысіса пераканаўча паказаў, што царкоўны саюз уніяцкіх епіскапаў з рымскімі рыбаловамі быў абумоўлены чыста зямнымі інтарэсамі, а менавіта настойлівым жаданнем епіскапаў дабіцца гарантаваных матэрыяльных выгод, высокіх дзяржаўвых пасад, рэлігійных прывілей і палітычных правоў. Філалет падкрэслівае, што уніяцкіх епіскапаў, як і самога папу рымскага, цікавіла не царкоўна-рэлігійная ісціна, не пытані веравызнання і маралі, не рэлігія сама па сабе, а перш за ўсё тая крыніца даходаў, з якой можна і есть што скубти. Добра ведаючы царкоўную і свецкую гісторыю, Філалет у сваім выкрыцці Ватыкана шырока выкарыстаў меркаванні, разважанні многіх лацінскіх і грэчаскіх аўтараў агульнапрызнаных аўтарытэтаў. Ён пісаў перакаваўча, ярка і вобразна. Каб зрабіць мову свайго твора больш жывой, аўтар часта выкарыстоўваў багаты арсенал літаратурных і фальклорных мастацкіх сродкаў. Ён заўсёды да месца ўключаў у тэкст авекдатычныя гісторыі, байкі, сатырычныя бытавыя замалёўкі, прыказкі і прымаўкі, афарызмы, ёмістыя эпітэты і параўнанні. З літаратурнага пункту гледжання Апокрысіс адна з цікавых і яркіх старонак антыуніяцкай публіцыстыкі канца XVI ст. Невыпадкова ндаследчыкі лічаць яго адным з лепшых твораў сатырычнай літаратуры таго часу. Востры сваім выкрывальным пафасам і пераканаўчы логікай падачы матэрыялу Апокрысіс прынёс шмат непрыемнасцей апалагетам уніяцка-каталіцкага лагера. Вось чаму, каб нейтралізаваць уплыў Апокрысіса на народныя масы і выратаваць царкоўвую унію ад развалу, яе ідэолагі пачалі скупляць і знішчаць кнігу. У выніку такога ўзаемнага знішчэння кніг значная частка твораў палемічнай публіцыстыкі канца XVI першай паловы XVII ст. вядома толькі па назвах.

Значны след у развіцці палемічнай публіцыстыкі першай чвэрці XVII ст. пакінуў архімандрыт віленскага Святадухаўскага манастыра, рэктар брацкай школы Лявонцій Карповіч (15801620). Нарадзіўся ён на Піншчыне ў сямі свяшчэнніка. Адукацыю атрымаў, відаць, дзесьці ў адной з валынскіх школ князя Астрожскага. Яго імя ў літаратуры стала вядома з 1610г., калі ён адрэдагаваў і выдаў на польскай мове знакаміты Трэнас М.Сматрыцкага. За выданне гэтай антыуніяцкай кнігі ён па дэкрэце караля Сігізмунда III Вазы быў зняволены на два гады ў турму. ПяруЛ. Карповіча належаць тры выдадзеныя ў свой час брацкай друкарняй казанні Казанье двое (Іўе, 1615) і Казанье на погребенне князя В.В.Голицина (у перакладзе на польскую мову выдадзена ў Вільні ў 1619г.). Акрамя таго, ён напісаў прадмову да выдадзенай у 1620г. у Вільні кнігі інака Фікарыя Вертоград душевный і прадмову да перакладу тлумачэнняў Златавуста на Отче наш. З рукапісных твораў Карповіча вядомы казанне В неделю пред рождеством Христовым і некалькі лістоў за 1619г., пасланых ім ад імя віленскага брацтва львоўскаму брацтву і манахам на Афон. Казанні, гэта значыць словы, Карповіча вылучаюцца ўзвышаным, напышлівым, тыпова барочным стылем. Яны глыбока эмацыянальныя і прасякнуты духам царкоўнай ідэалогіі. Катэхізісная форма пытальна-адказнай падачы матэрыялу, рытарычныя фігуры, анафарычныя пачаткі сказаў, шырокае выкарыстанне рэлігійнай сімволікі, вобразных параўнанняў надавалі творам дынамічнасць і эмацыянальна ўздзейнічалі на чытача і слухача. Пісьменнік імкнуўся выклікаць у чытача глыбокія разважанні пра сэнс жыцця і змагаўся з пункту гледжання хрысціянскіх ідэалаў за маральную чысціню чалавека. Адсюль у яго такая цяга да царкоўнай і свецкай дыдактыкі як сродку грамадскага выхавання.

За час свайго існавання царкоўна-палемічная публіцыстыка, якая ўключала адкрытыя лісты, звароты, памфлеты, палемічныя трактаты і іншыя віды творчасці, прайшла складаны і супярэчлівы шлях развіцця. У ёй наглядаліся ўзлёты і спады, ідэйна-мастацкі рост і таптанне на месцы вакол адных і тых жа багаслоўска-дагматычных пытанняў. I тым не менш, будучы накіраванай супраць экспансіянісцкіх імкненняў Ватыкана, супраць польска-каталіцкай агрэсіі, якія б формы тая ні прымала, царкоўна-палемічная публіцыстыка адыграла станоўчую ролю ў гісторыі. Узнікшы ва ўмовах абвостранай антыфеадальнай і антыкаталіцкай барацьбы беларускага і ўкраінскага народаў у канцы XVI ст., яна стала на абарону іх нацыянальна-рэлігійных правоў, упісала яркую старонку ў развіццё іх грамадска-палітычнай думкі і літаратуры. На працягу больш чым паўстагоддзя яна карысталася вялікай папулярнасцю ў шырокіх колах грамадскасці, для якой яна выконвала функцыю вострай ідэалагічнай зброі ў нялёгкай і няроўнай барацьбе. Царкоўна-палемічная публіцыстыка канца XVI першай паловы XVII ст. гэта цэлы перыяд у развіцці беларускай літаратуры. Будучы яшчэ сінкрэтычнай па змесце і ў значнай ступені звязанай з сярэдневяковай ідэалогіяй, яна пракладвала шляхі для дэмакратызацыі і гуманізацыі літаратуры, садзейнічала ўзмацненню яе крытычнага пафасу і сувязей з фальклорам, узбагачала яе новымі мастацка-выяўленчымі сродкамі.

2. Мялецій Сматрыцкі

 

Творчасць Мялеція (свецкае імя Максім Герасімавіч) Сматрыцкага займае адно з вядучых месц у літаратурным працэсе Беларусі канца XVI першай паловы XVII ст.

Сматрыцкі нарадзіўся ў першай палове 1577г. у сямі гарадскога пісара Герасіма Данілавіча Сматрыцкага ў невялікім мястэчку Смотрыч на Падоллі. Бацька Мялеція быў для свайго часу чалавекам вельмі адукаваным, ведаў некалькі замежных моў, таму і звярнуў на сябе ўвагу князя Ка

s