Царкоўна-палемічная публіцыстыка

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



аямнічасці, містыкі) існаваўшых стагоддзямі асвячоных догматаў афіцыйнай канфесіі і, што самае важнае, садзейнічала духоўнай кансалідацыі беларускага народа перад тварам польска-каталіцкай экспансіі, рашучаму адстойванню ім нацыянальных традыцый, нацыянальнай культуры, садзейнічала актывізацыі літаратурнага жыцця на беларускіх землях, зяўленню новых імён беларускіх літаратараў, большасць з якіх актыўна выступалі супраць палітыкі акаталічвання і апалячвання праваслаўнага насельніцтва з боку дзяржаўных лідэраў Рэчы Паспалітай і Ватыкана.

Неабходна мець на ўвазе і тое, пгго, апрача заходняй, польска-каталіцкай экспансіі, існавала ў той час і ваенная пагроза беларускім землям з Усходу, пра што сведчаць частыя войны паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім, а затым Рэччу Паспалітай. Нельга не адзначыць таксама, што ў пэўнай меры негатыўньі ўплыў на нацыянальнае жыццё Беларусі мела тады і духоўна-рэлііійная экспансія з Усходу, у прыватнасці дзейнасць вышэйшых маскоўскіх іерархаў, якія імкнуліся праводзіць русіфікатарскую палітыку шляхам выдання і распаўсюджвання на беларускіх і ўкраінскіх землях царкоўнай літаратуры, адпраўлення царкоўных абрадаў, набажэнства ў праваслаўных храмах выключна на царкоўнаславянскай мове. (Зазначым, што ва уніяцкіх цэрквах набажэнства адбывалася на тагачаснай беларускай мове.) Усё гэта садзейнічала правядзенню кіраўнікамі Маскоўскай дзяржавы імперскай палітыкі ў адносінах да свайго заходняга суседа.

Такім чынам, тэрыторыя Беларусі некалькі стагоддзяў знаходзілася паміж двух агнёў. Усё гэта не магло не ўплываць на тагачаснае грамадскае і нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі. Здаровыя сілы беларускага народа, у першую чаргу інтэлігенцыі, рабілі ўсё магчымае, каб у такіх непамерна цяжкіх і складаных умовах адстаяць і захаваць нацыянальныя і духоўныя здабыткі роднага краю, яго мову, народныя традыцыі, звычаі, культурную спадчыну.

Стойкая і паўсюдная апазіцыя праваслаўнага насельніцтва рашэнням уніяцка-каталіцкага Брэсцкага памеснага сабора прымусіла яго натхніцеляў даваць тлумачэнне прычын прыняцця царкоўнай уніі. Уніяты ў мэтах апраўдання свайго краху і рэлігійна-палітычнай дыскрэдытацыі праваслаўнага сабора, які адбыўся таксама ў Брэсце восенню 1596г. і не прыняў унію, неўзабаве выдалі ў Вільні без указання прозвішча аўтара кнігу Іпація Пацея Справедливое описанье поступку и справы сынодовое и оборона згоды и едности свершенное, которая ся стала на сыноде Берестейском в року 1596. Мяркуючы па загалоўку, кніга гэта была адказам на выдадзеную праваслаўнымі ў Кракаве ў 1597г. на польскай мове пратакольную справаздачу аб чатырохдзённай рабоце антыуніяцкага сабора. Кніга Пацея была раскуплена і знішчана праваслаўнымі.

Адначасова з Іпаціем Пацеем Скарга ў мэтах юрыдычнага абгрунтавання царкоўнай уніі выдаў на польскай мове кнігі Брэсцкі сінод (Вільня, 1596) і Абарона Брэсцкага сінода (Кракаў, 1597), якія Пацей адразу ж пераклаў на беларускую мову і выдаў у Вільні ў 1597г. пад агульным загалоўкам Описанье и оборона собору руского Берестейского. У іх П.Скарга выказвае радасць з выпадку царкоўнага абяднання і абараняе уніяцкі сабор з тэарэтычнага, гістарычнага і практычнага пунктаў погляду. У тэарэтычным аспекце ён зноў абгрунтоўвае каталіцкае веравучэнне аб гегемоніі папы рымскага ў хрысціянскай царкве; у гістарычным імкнецца даказаць пераемнасць каталіцкіх традыцый у праваслаўнай царкве і разам з тым прадставіць заключаны царкоўны саюз як аднаўленне даўнейшага царкоўнага адзінства, якое ў апошні раз было дэкларавана Фларэнтыйскім саборам (1439). А таму і Брэсцкая унія ў яго інтэрпрэтацыі паказваецца як працяг Фларэнтыйскай, а не штосьці новае. Што датычыцца практычнага аспекту, то тут Скарга, не шкадуючы абяцанняў, малюе унію як праяўленне бескарыслівай пастырскай апекі папы рымскага над занядбанымі і трапіўшымі ў бяду па віне візантыйскіх патрыярхаў праваслаўнымі. Ён красамоўна дэкларуе маральныя і матэрыяльныя выгоды, якія, на яго думку, будзе мець ад уніі праваслаўнае насельніцтва, абяцае не парушаць яго нацыянальных звычаяў і царкоўных абрадаў. Намагаючыся апраўдаць унію і рэнегацтва праваслаўных епіскапаў, Скарга абвінавачвае праціўнікаў уніі не толькі ў ерасі, але і ў непаслушэнстве каралеўскай уладзе, у схільнасці іх до бунтов на урады, от Бога постановеные.

Натуральна, што абаронцы праваслаўнага веравызнання не маглі не даць належнага адпору уніятам. Разгарэлася вострая рэлігійна-палітычная барацьба. На новую кнігу Скаргі пасыпаліся шматлікія рукапісныя і друкаваныя адказы з Вільні, Львова, Астрога, Афонскага манастыра і нават ад усходніх патрыярхаў. Кожны з апанентаў Скаргі імкнуўся даць сваё разуменне уніі, адстаяць свой пункт гледжання і схіліць да яго думку не толькі праваслаўнага насельніцтва, але і дзяржаўных колаў.

Першым, найбольш значным і пераканаўчым адказам на выступленне П. Скаргі зявілася кніга Хрыстафора Філалета на польскай мове Апокрисис, албо Отповедь на книжкы о соборе Берестейском… (Вільня, 1597). У 1598г. яна была перавыдадзена ў Астрозе ў перакладзе на царкоўнаславянскую мову. Апокрысіс X. Філалета (пад гэтым псеўданімам, як мяркуюць даследчыкі, выступіў па даручэнні князя Канстанціна Астрожскага валынскі пратэстант Марцін Бранеўскі) выдатны твор антыуніяцкай публіцыстыкі. Напісаны чалавекам вялікай эрудыцыі, ён вылучаецца сваёй энцыклапедычнай фундаментальнасцю, кампазіцыйнай зладжанасцю,

s