Царкоўна-палемічная публіцыстыка

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



ольш паказальнымі ў гэтых адносінах зяўляюцца творы рэктара Астрожскай школы Г.Сматрыцкага (асабліва яго Календарь римски новы), прасякнутыя спагадай і павагай да прыгнечанага і зняважанага яго ўладарамі селяніна-працаўніка. Гуманнае стаўленне да селяніна, уменне пранікнуцца яго думкамі і ўяўленнямі, пачуццямі і імкненнямі яскрава выявіліся і ў мове твораў Г.Сматрыцкага. Пісьменнік знарок пазбягае царкоўнаславянскага акадэмізму. Народвы гумар, іронія, сарказм, афарызмы, трапныя прымаўкі і прыказкі тут сустракаюцца на кожнай старонцы. I гэта невыпадкова, бо самі творы былі разлічаны ў першую чаргу на шырокага і нават неадукаванага чытача-слухача. Творы Г. Сматрыцкага і В.Суражскага ўжо самім фактам свайго зяўлення абвяргалі тэндэнцыйныя сцверджанні Скаргі аб нізкім інтэлектуальным узроўні праваслаўнага насельніцтва, аб адсутнасці ў яго асяроддзі вучоных, здольных разбірацца ва ўсіх тонкасцях кананічнай і дагматычнай багаслоўскай навукі, і, нарэшце, аб непрыгоднасці іх пісьмовай мовы для абслугоўвання розных сфер духоўнага жыцця народа. Разам з тым яны выразва паказалі сапраўдны сэнс і мэту ідэі царкоўвай уніі, якую прапагандавалі езуіты.

Пётр Скарга не чакаў, што яго ідэя царкоўнай уніі выкліча такі рашучы пратэст з боку шырокіх народных мас Беларусі і Украіны і стане абектам гарачых літаратурных дыскусій. Аднак, ён не збянтэжыўся і ў імя ажыццяўлення сваёй ідэі вырашыў звярнуцца да самога караля Сігізмунда III Вазы. З гэтай мэтаю Скарга выпускае ў свет у 1590г. сваю кнігу другім выданем, крыху змяніўшы яе назву Аб уладзе і адзінстве царквы боскай, і адрасуе каралю. Цяпер Скарга даказваў неабходнасць царкоўнай уніі ўжо не рэлігійнымі, а выключна палітычнымі матывамі і схіляў польскага караля да рашучых дзеянняў. Кароль не застаўся абыякавым да парад свайго духоўнага пастыра і пасля тайных перагавораў з праваслаўнымі іерархамі, якія былі гатовы прыняць унію, даў згоду на правядзенне ў Брэсце спецыяльнага сабора з мэтаю ажыццявіць царкоўнае абяднанне праваслаўных з католікамі.

А тым часам, пакуль ішла скрытая падрыхтоўка да гэтага сабора, у Вільні ад імя большасці прадстаўнікоў праваслаўнага епіскапата была выдадзена ў 1596г. прасякнутая уніяцкімі ідэямі Скаргі кніга ва тагачаснай беларускай мове Уния, альбо Выклад преднейшых артыкулов, ку зьодначевью греков з костелом рымским належащых. Аўтарам яе быў адзін з галоўных ініцыятараў жыццяўлення царкоўнай уніі Уладзіміра-брэсцкі епіскап Іпацій Пацей (15411613), які крыху пазней, у 1599г., стаў уніяцкім мітрапалітам. Высокаадукаваны, але непаслядоўны ў адносінах веравызнання, Пацей здраджвае праваслаўю. Каб як-небудзь абгрунтаваць пераход свой і сваіх аднадумцаў да уніяцтва, ён выступіў у друку з вышэй названай кнігай. У ёй перш за ўсё Пацей імкнуўся даказаць, што розніца паміж каталіцкім і праваслаўным веравызнаннямі толькі ўяўная і склалася ў выніку прапаведніцкай дзейнасці неуков-простаков, якія, не будучы дасведчанымі ў справах царквы і гісторыі яе развіцця, узяліся за пяро. Развіваючы гэту думку, Іпацій Пацей досыць абектыўна паказвае цяжкае становішча праваслаўнай царквы, неадпаведнасць яе духавенства свайму прызначэнню, уводзіць чытача ў атмасферу жорсткай рэлігійнай, нацыянальнай і антыфеадальнай барацьбы праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Украіны, выказваючы свае адмоўныя адносіны да яе. Тут жа Пацей выклікае прадстаўнікоў праваслаўнага лагеру праціўнікаў уніі на спрэчку.

Чакаць адказу на свой выклік Пацею давялося нядоўга. Такі адказ быў надрукаваны ў Віленскай брацкай друкарні ў 1595г., і аўтарам яго зявіўся адзін з найболып папулярных і відных дзеячаў гэтага брацтва Стафан Зізаній. Біяграфічных звестак аб С. Зізанію захавалася вельмі мала. Невядома, калі і дзе ён нарадзіўся, якую, дзе і калі атрымаў адукацыю. Першыя дакладныя звесткі аб ім прыпадаюць толькі на 1586г., калі ён упамінаецца як адзін з першых свецкіх настаўнікаў словенского писма заснаванай у Львове брацкай школы. Відаць, прымаючы пад увагу выключныя здольнасці С. Зізанія і просьбу братчыкаў, мітрапаліт Рагоза ў пачатку 1591г. з мэтай умацавання брацкай апазіцыі уніяцкім захадам прызначыў С. Зізанія царкоўным казнадзеем-прапаведнікам. У гэтым званні Зізаній і пераехаў у 1593г. у Вільню, куды яго як папулярнага і актыўнага змагара супраць уніяцтва запрасіла на поратунок віленскае брацтва. У Вільні ён разгарнуў шырокую педагагічную дзейнасць настаўніка брацкай школы і царкоўнага прапаведніка. А праз два гады брацкая друкарня выдала на беларускай і польскай мовах напісаны ім папулярны першапачатковы курс хрысціянскага багаслоўя ў пытаннях і адказах праваслаўны Катэхізіс. Кніга, на вялікі жаль, да нашага часу не захавалася, але аб ёй можна меркаваць па тых водгуках, якія пакінулі праціўнікі Зізанія як з лагера каталіцкага, так і з лагера праваслаўнага духавенства.

Катэхізіс С. Зізанія, відаць, моцна закрануў каталіцкае духавенства. Для абвяржэння довадаў Зізанія яно ў спешным парадку надрукавала на польскай мове зласлівую брашуру езуіта Жаброўскага, які абвінавачваў аўтара Катэхізіса ў актыўным супраціўленні уніі і распаўсюджванні ерасі. Не засталіся абыякавымі да Катэхізіса і вышэйшыя праваслаўныя іерархі на чале з мітрапалітам Рагозам. Яны былі незадаволены тым, што Зізаній адкрыта і публічна ў сваіх казаннях у цэрквах, на гарадскіх плошчах і вуліцах выкрываў іх двурушніцкую пазіцыю, называў вераадступнікамі, што тайна ад наро

s