Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



камі Бранскага фронту Хоцімск, раённы цэнтр Магілёўскай вобласці. Усяго да пачатку 1944г. гітлераўцы былі выбіты з 2 абласных і 36 раённых цэнтраў Беларускага Палесся. У Гомелі пачаў дзейнічаць СНК БССР.

Вясной 1944г. у савецкага камандавання ўзнік план летняга наступлення на варожую групоўку Цэнтр, размешчаную на Беларусі. Асноўным матывам такога рашэння зяўлялася ўпэўненасць у тым, што для фашыстаў гэты ўдар будзе абсалютна нечаканым. Тут, на Беларусі лінія савецка-германскага фронту ўяўляла сабой выступ ад Дзвіны да Прыпяці, скіраваны на ўсход, а акупіраваная тэрыторыя суцэльны ўмацаваны раён глыбінёй да 270км, названы Фатэрляндам. Гарадам: Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск надаваўся статус крэпасцей. У складзе размешчаных на Беларусі групы армій Цэнтр (камандуючы фельдмаршал Э.Буш) і іншых злучэнняў налічвалася 1 200 тыс. чал., 9 500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1 300 самалётаў.

Распрацаваны савецкай Стаўкай план па разгрому гэтай варожай групоўкі і вызваленні Беларусі набыў кодавую назву Багратыён. У адпаведнасці з ім, гэтая задача ўскладалася на 4 франты 1 Прыбалтыйскі (камандуючы генерал І. Баграмян), 1, 2 і 3 Беларускія (камандуючыя генералы К. Ракасоўскі, Г. Захараў і І. Чарняхоўскі), якія налічвалі 1 430 тыс. чал. асабовага складу, каля 32 тыс. гармат і мінамётаў, 5 200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў.

Асаблівасцю плана Багратыён зяўлялася тое, што савецкае камандаванне сканцэнтравала ўсе сілы не ў адным напрамку, а падзяліла іх для нанясення двух флангавых удараў на Віцебск і Бабруйск з тым, каб раздрабіць і акружыць усе тры нямецкія арміі.

Ужо 22 чэрвеня асобныя часці І Прыбалтыйскага 3 і 2 Беларускіх прасунуліся на 0, 5 1, 5км наперад і дзе-нідзе завалодалі пазіцыямі праціўніка. На другі дзень, раніцой 23 чэрвеня ў бой уступілі асноўныя ўдарныя групоўкі азначаных франтоў у напрамках Віцебск, Орша, Магілёў. Назаўтра, 24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту рушылі ў Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы А. Васілеўскі і Г. Жукаў.

Не чакаўшыя наступлення гітлераўцы адчайна супраціўляліся, але неслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.Ужо да 25 чэрвеня пяць нямецкіх дывізій было акружана ў раёне Віцебска, а 26 чэрвеня вызвалены сам абласны цэнтр. Месцы акружэння так званыя катлы узніклі пад Оршай і Магілёвам, а пасля наступлення 1 Беларускага фронта, якое пачалося 24 чэрвеня, і пад Бабруйскам. Тут у кацёл трапіла каля 40 тыс. чал. 28 чэрвеня Чырвоная Армія вызваліла Магілёў, а 29 Бабруйск. Такі катастрафічны для немцаў пачатак абароны Фатэрлянда прымусіў А. Гітлера замяніць Э.Буша на больш аўтарытэтнага камандуючага фельдмаршала В.Модэля. Але гэта не ўратавала гітлераўцаў ад поўнага разгрому.

Пасля ліквідацыі катлоў войскі 1-га Беларускага фронту 30 чэрвеня ўзялі Слуцк і адрэзалі немцам шлях да адступлення на паўднёвы захад. Спроба гітлераўцаў падарваць масты і замацавацца на Бярэзіне была няўдалай. 30 чэрвеня рака была фарсіравана на поўнач і на поўдзень ад Барысава, а затым штурмам узяты і сам горад. Такім чынам, шлях на Мінск быў адкрыты. Раніцой, 3 ліпеня 5-я армія генерала П. Ротмістрава і корпус генерала А.Бурдзейнага (3 Беларускі фронт) уварваліся ў Мінск з усходу, а крыху пазней з поўдня часці 1-га Беларускага фронту. На ўсход ад вызваленай сталіцы БССР узнік так званы мінскі кацёл, у які трапіла каля 105 тыс. фашыстаў. 78 ліпеня асноўныя іх сілы былі знішчаны, а ў палон трапіла больш за 35 тыс. чал, у тым ліку 12 генералаў. Велізарную дапамогу Чырвонай Арміі ў ажыццяўленні аперацыі Багратыён аказалі беларускія партызаны і падпольшчыкі.

4 ліпеня войскі І Прыбалтыйскага фронта вызвалілі Полацк і выйшлі да межаў Літоўскай ССР. У заходнім напрамку пасля ўпартых баёў войскі 3-га Беларускага фронту 5 ліпеня вызвалілі Маладзечна, 16 ліпеня Гродна. 8 ліпеня войскі 1 Беларускага фронта вызвалілі Баранавічы, 14 ліпеня Пінск, а 23 ліпеня выбілі немцаў з польскага горада Люблін. 28 ліпеня горад Брэст ізноў стаў савецкім.

Такім чынам, Беларусь была цалкам вызвалена ад фашысцкай акупацыі. У выніку наступлення з 28 ліпеня па 2 жніўня 1944г. войскі І Беларускага фронта выйшлі да Віслы і наблізіліся да Варшавы.

Беларуская наступальная аперацыя зяўляецца адной з самых буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў ІІ сусветнай вайне. Войскі чатырох франтоў наступалі на больш, чым 1 000-кіламетровым фронце і з 23 чэрвеня па 29 жніўня прасунуліся на 550600км. У ходзе завяршэння аперацыі Багратыён савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. 55 тыс. гітлераўцаў прайшлі па Маскве, але не ў якасці пераможцаў, а палонных.

За мужнасць і гераізм звыш 1 500 воінам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Аршанскіх, Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх, Рагачоўскіх і інш.

З вызваленнем Чырвонай Арміяй былых акупіраваных тэрыторый СССР сусветная вайна ўступіла ў завяршальную стадыю. Але нягледзячы на адкрыццё ІІ фронту, асноўны цяжар барацьбы з германскім фашызмам і яго сатэлітамі па-ранейшаму прыпадаў на Савецкі Саюз. Яскравым доказам яго вызначальнага ўклада ў разгром агрэсара стала ўзяцце Чырвонай Арміяй Берліна.

II сусветная вайна прынесла велізарныя матэрыяльныя, людскія і духоўныя страты. З загінуўшых 60 млн чалавек большая палова 27 млн прыпадае на народы СССР. Прынята лiчыць, што з 10-мiльённ

s