Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



лёты, 1 666 танкаў, 261 бронемашына, 5 762 гарматы і 1 312 мінамёты, 80 438 аўтамашын, 3 бронецягнікі і іншую ваенную маёмасць.

Такім чынам, аперацыя, разлічаная на тыдзень, завяршылася праз 23 дні 2 лютага, а разам з ёй і ўся Сталінградская бітва. Вораг страціў дзве нямецкія, дзве румынскія і адну італьянскую арміі, усяго больш за 800 тыс. чал. Савецкія войскі страцілі 485 тыс. сваіх байцоў і камандзіраў. Перамога ў Сталінградскай бітве была дасягнута дзякуючы мужнасці і гераізму савецкіх байцоў. 112 лепшым з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1965г. Волгаграду (Сталінграду) было прысвоена ганаровае званне Горад-Герой. На Мамаевым Кургане створаны самы велічны ў СССР мемарыяльны помнік героям Вялікай Айчыннай вайны.

Перамога савецкіх войск у Сталінградскай бітве адна з вызначальных падзей Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайны. У ходзе асенне-зімняй кампаніі 19421943гг. адбыўся карэнны пералом у ходзе вайны: узброеныя сілы СССР здолелі не толькі абараніць сваю краіну, але і прыступіцца да яе вызвалення. Перамога пад Сталінградам надала магутнейшы штуршок партызанскаму руху на Ўкраіне, Беларусі і іншых рэгіёнах СССР.

Пасля пераможнага наступлення Чырвонай Арміі зімой 1943г. у цэнтр савецка-германскага фронта набыў выгляд выступу, скіраванага на захад глыбінёю да 150 і шырынёй да 200км. Гітлераўскія стратэгі вырашылі знішчыць размешчаныя на ім Цэнтральны (камандуючы генерал К. Ракасоўскі), Варонежскі (камандуючы генерал М. Ватуцін) і пацясніць Сцяпны (камандуючы генерал І. Конеў) франты. Так, паводле распрацаванага імі ў маі 1943г. плана Цытадэль, дзве ўдарныя арміі збіралася наступаць з раёна Арла (фельдмаршал Г. фон Клюге) і раёна Белгарада (фельдмаршал В.Модэль) у напрамку Курска з мэтай акружэння савецкіх войск. Для стварэння стратэгічнай перавагі вораг сканцэнтраваў 50 дывізій, у тым ліку элітныя злучэнні СС, агульнай колькасцю 900 тыс. чал. У баявых калонах 18 танкавых і матарызаваных дывізій стаяла 2 700 танкаў, у тым ліку некалькі соцень новых Тыгр і Пантэра, а таксама штурмавых гармат Фердынанд. Артылерыя налічвала 10 тыс. гармат і мінамётаў. Прыкрыццё з паветра здзяйснялі 2 тыс самалётаў 4-й і 6-й арміі люфтвафэ.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб заняцці савецкімі франтамі абарончай тактыкі. Затым ім належала, выматаўшы ворага ў баях, перайсці ў контрнаступленне і разбіць яго. У верагодных напрамках наступлення ворага было створана 8 рубяжоў абароны глыбінёй да 300км. Каардынацыя дзеяння франтоў ускладалася на прадстаўнікоў Стаўкі маршалаў Г.Жукава і А. Васілеўскага.

Савецкай разведцы ўдалося своечасова здабыць звесткі аб часе запланаванага немцамі наступлення, і 5 ліпеня за некалькі гадзін да яго пачатку артылерыя Цэнтральнага і Варонежскага франтоў, а таксама авіяцыя, нанеслі папярэдні ўдар па ворагу. Гітлераўскія фельдмаршалы зразумелі, што іх планы раскрыты, тым не менш аддалі загад аб наступленні. Дзякуючы мужнасці і гераізму абаронцаў, іх узросшаму ваеннаму майстэрству, агрэсар не дасягнуў сваіх мэтаў. 10 ліпеня войскі В. фон Клюге страцілі 65% сваіх танкаў і мусілі перайсці да абароны. Гэта дало магчымасць Цэнтральнаму фронту 15 ліпеня перайсці ў контрнаступленне.

Паўднёвая група пачала наступленне 6 ліпеня на ўчастку Варонежскага фронту сіламі 4 танкавай арміі і нават прарвала дзве лініі абароны. Гераічнымі намаганнямі танкавага корпуса на чале з палкоўнікам А.Бурдзейным удалося разбіць перадавыя часці дывізіі Рэйх. 12 ліпеня каля чыгуначнай станцыі Прохараўка адбыўся сустрэчны танкавы бой з удзелам каля 700 нямецкіх і 850 савецкіх машын. Высокая шчыльнасць боя пазбавіла перавагі дальнабойныя і больш магутныя гарматы нямецкіх танкаў. Перамога засталася за савецкімі воінамі, маральны дух і ваеннае майстэрства якіх была значна вышэйшымі. На поле боя засталося каля 400 нямецкіх танкаў, 300 аўтамашын, звыш 3 500 салдат і афіцэраў.

Камандуючы паўднёвым напрамкам фельдмаршал Э. фон Манштэйн не здолеў зламаць савецкую оборону і пачаў адвод войск. У выніку контррнаступлення Сцяпнога і Варонежскага франтоў 23 ліпеня немцы былі адкінуты на ранейшыя пазіцыі. 5 жніўня байцамі Цэнтральнага фронта быў узяты горад Белгарад. У той самы дзень, 5 жніўня войскі Заходняга і Бранскага франтоў вызвалілі горад Арол. На завяршальным этапе баёў на Курскай дузе, 23 жніўня Харкаў ізноў стаў савецкім. Контрудары гітлераўцаў поспеху не мелі. І надалей Чырвоная Армія ўжо ніколі да канца вайны не губляла здабытую пад Курскам стратэгічную ініцыятыву. Для Чырвонай Арміі і савецкага народа гэта перамога азнаменавала завяршэнне карэннага пералому ў ходзе вайны, пачатак выгнання ворага з часова акупіраванай тэрыторыі СССР.

Такім чынам, план Цытадэль быў сарваны: спроба гітлераўцаў узяць рэванш за паражэнне пад Сталінградам скончылася чарговым, яшчэ больш адчувальным паражэннем. Вермахт страціў 30 лепшых дывізій: у тым ліку каля 500 тыс. чалавек, 1, 5 тыс. танкаў і штурмавых гармат, больш за 3, 7 тыс. самалётаў. За гэтую перамогу звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а больш 180 было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

 

5. Пачатак вызвалення Беларусі. Аперацыя Баграціён. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам

 

Разгром фашыстаў пад Курскам абумовіў пачатак вызвалення акупіраваных тэрыторый СССР. Так, 23 верасня 1943г. войскамі Цэнтральнага фронту быў вызвалены першы раённы горад Камарын, Гомельскай вобласці, а 26 верасня вой

s