Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



ай фашысцкай акупацыі, каля 8 тыс. камуністаў мусіла перайсці на нелегальнае становішча. Да канца жніўня ва ўмовах акупацыі пачалі сваю дзейнасць Мінскі, Гомельскі і Пінскі абласныя, 1 гарадскі і 19 раённых падпольных камітэтаў партыі.

У Мінску да канца 1941г. дзейнічала звыш 2 тыс. патрыётаў, арганізаваных гарадскім камітэтам на чале з І. Казінцом. Да вызвалення Мінска тут дзейнічала 9 тыс. чал. падпольшчыкаў, у тым ліку 1 025 камуністаў і 2 044 камсамольцаў. У сакавіку 1942г. пачаў дзейнічаць Віцебскі, у жніўні Пінскі абкам КП(б) Б.Восенню 1942г. партыйны цэнтр Віцебска стварыў у горадзе разгалінаванае падполле. Найбольшую актыўнасць выявіла група В.Харужай. У верасні 1942г. у Гомелі дзейнічала каля 20 груп. У 19421943гг. моцны падпольны рух існаваў у Магілёве, дзе 40 груп (каля 400 чал.) абядналіся ў адзіную арганізацыю Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі. Вялікі ўклад у падпольную барацьбу ўнеслі камуністы Бабруйска, Баранавіч, Барысава, Брэста, Вілейкі, Жлобіна, Калінкавіч, Оршы і іншых гарадоў.

Падпольшчыкі неслі велізарныя страты. Так, у выніку двух правалаў у складзе каля 700 патрыётаў загінула партыйнае кіраўніцтва падполля Мінска. З 1 500 падпольшчыкаў Віцебска загінуў кожны трэці. Але партыя не прыпыняла барацьбы і ўздымала на яе новых змагароў. Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Іх намаганнямі адбываліся дыверсіі на фабрыках і заводах, забойствы акупантаў і іх наймітаў, збор разведдадзеных, распаўсюджанне газет і лістовак, зводак Інформбюро і інш. Умелая каардынацыя камуністамі партызанскага і падпольнага руху забяспечылі ліквідацыю гаўляйтэра В. фон Кубэ, якую здзейснілі А. Мазанік, М. Восіпава і Н.Траян.

Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Лепшым з іх У.Амельянюку, Е.Зяньковай, І. Казінцу, М.Кедышку, М. Кабушкіну, Я.Клумаву, З.Партновай, В.Харужай і інш. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Першыя партызанскія атрады арганізавалі і ўзначалілі камуністы. Так, 26 чэрвеня ў Пінскім раёне пачаў дзейнічаць атрад на чале з В.Каржом. 9 ліпеня на барацьбу з ворагам узняўся атрад, сфарміраваны Суражскім райкамам партыі Віцебскай вобл. на чале з М.Шмыровым. З першых дзён ліпеня пачаў баявую дзейнасць атрад Чырвоны Кастрычнік, які ўзначаліў першы сакратар Кастрычніцкага райкама партыі Палескай вобласці Ц. Бумажкоў.

У адказ на пастанову ЦК УКП(б) ад 18 ліпеня 1941г. Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск да 25 ліпеня 1941г. партыйнымі камітэтамі Беларусі было створана 118 атрадаў з 2 600 партызанамі, а праз месяц колькасць патрыётаў ужо складала каля 12 тыс. чал. 6 жніўня 1941г. за вялікія поспехі ў барацьбе з ворагам Ц.Бумажкову і Ф. Паўлоўскаму першым з савецкіх партызан было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1942г. ЦК КП(б) Б атрымаў дазвол ЦК УКП(б) на адкліканне з Чырвонай Арміі беларускіх камуністаў для іх падрыхтоўкі ў якасці арганізатараў партызанскага руху. З гэтай мэтай у красавіку 1942г. у г.Мураме Ўладзімірскай вобл. быў створаны Асобы беларускі збор. Да верасня 1942г. на Беларусь былі перапраўлены 20 атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чал. Асноўным месцам іх перакідкі сталі так званыя Суражскія вароты, якія ўтварыліся на стыку груп армій Поўнач і Цэнтр.

30 мая 1942г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў утвораны Цэнтральны Штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з І сакратаром ЦК КП(б) Б П.Панамарэнкам. Як вынікала з загаду народнага камісара абороны Саюза ССР І. Сталіна за №00189 ад 5 верасня 1942г. Аб задачах партызанскага руху, роля беларускіх мсціўцаў значна павялічвалася. З гэтай нагоды 9 верасня ўтвараўся Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) як ваенна-баявы орган ЦК КП(б) пад старшынствам ІІ сакратара ЦК П. Калініна.

28 лютага 1943г. Пленум ЦК КП(б) прыняў пастанову аб узмацненні барацьбы супраць акупантаў. З гэтай нагоды на Беларусь былі перакінуты работнікі Баранавіцкага, Брэсцкага, Вілейскага і Беластоцкага падпольных абкамаў. На працягу з сакавіка па чэрвень 1943г. у тыл ворага было адпраўлена звыш 220 партыйных кіраўнікоў. Да канца 1943 пачатку 1944г. сістэма партыйнага кіраўніцтва народнай вайной складалася з 10 падпольных абкамаў, 17 міжрайкамаў, 8 гаркамаў, 2 гаррайкамаў і 166 райкамаў КП(б) Б.

Па меры арганізацыі партызанскага руху асобныя атрады згуртоўваліся ў брыгады. Так, З красавіка 1942г. М. Шмыроў узначаліў Першую беларускую брыгаду. На працягу ўсяго перыяду акупацыі ў Беларусі дзейнічалі 199 брыгад, 14 палкоў (997 атрадаў) і 258 асобных атрадаў, у якіх налічвалася 374 тысячы байцоў; На 1 ліпеня 1943г. камуністы ўзначальвалі 89, 6% атрадаў и 96, 1% брыгад. У межах асобных раёнаў і абласцей брыгады абядноўваліся ў злучэнні пад кіраўніцтвам падпольных абкамаў і на чале з іх сакратарамі.

Важнейшым сродкам актывізацыі партызанскага руху ў 19421943гг. зяўляліся рэйды па тылах акупантаў, ініцыіраваныя падпольнымі абкамамі партыі. Так, атрады Мінска-Палескага злучэння, брыгада імя К.Заслонава прайшла 300-кіламетровым маршам па Віцебскай і Мінскай абласцях. Атрад Баявы начале з А.Флягонтавым здзейсніў пераход у 500км. Пад час 1000 кіламетровага рэйду Беластоцкага злучэння на чале з сакратаром падпольнага абкама партыі В. Самуціна колькасць байцоў узрасла з 700 да 1 800 чал., было знішчана шмат захопнікаў, падарваны дзесяткі эшалонаў і 1100 рэяк.

З лістапада 1942 па снежань 1943г. узначалены камуністамі партызанскі рух па формах і размаху баявых дзеянняў, спосабу кіравання імі набываў маштабы ўсенароднай вайны. Яе праявы адбіліся ў разгроме акупацыйны

s