Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



апарату Беларусі. Удзельнікі зезда акруговых кіраўнікоў БНС, які адбыўся ў сакавіку 1943г., звярнуліся да В. фон Кубэ з мемарандумам з просьбай аб прадстаўленні Беларусі аўтаноміі, беларускага ўрада і беларускага войска. Але патрабавальны тон дакумента не задаволіў гаўляйтэра Беларусі, таму лідэр БНС І. Ермачэнка быў адхілены ад пасады, а яго месца заняў больш памяркоўны дзеяч прафесар В. Іваноўскі.

Неўзабаве БНС была пераiменавана ў Беларускую самапомач. Яе дзейнасць была абмежавана 2 накiрункамi аховай здароўя i матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. 27 чэрвеня 1943г. на зездзе прадстаўнiкоў беларускай грамадскасцi з удзелам нямецкага камандавання на чале з В. фон Кубэ было абвешчана аб стварэннi пастаяннага дарадчага органа Рады даверу з 16 чал. на чале з бургамістрам Мінска В. Іваноўскім. Акрамя акруговых прадстаўнікоў, у яе ўвайшлі: Ю. Сабалеўскі ад Беларускай самапомачы, К.Рабушка ад прафсаюзаў, а таксама М.Ганько і Н.Абрамава ад створанай 22 чэрвеня 1943г. арганізацыі Саюза беларускай моладзі (СБМ).

Пераемнiк забiтага Кубэ генерал палiцыi і войск СС К. фон Готберг 21 снежня 1943г. санкцыянаваў стварэнне Беларускай Цэнтральнай Рады з 15 чал. як дапаможнага дарадчага органа пры камісарыяце на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Новая крэатура пазіцыяніравала сябе прадстаўнiцтвам беларускага народа, а яе асноўнай задачай абвяшчалася барацьба з бальшавізмам.

У выніку інтарэсы дзеячаў БЦР сыходзіліся: перад імі ўзнікала перспектыва ўтварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктаратам, а іх гаспадары маглі разлічваць на актывізацыю беларускага насельніцтва ў барацьбе з партызанамі і задавальненні эканамічнах інтарэсаў рэйха. Так, у сувязі з узрастаннем партызанскай вайны акупанты адчувалі патрэбу ў фарміраванні дадатковых сіл. Прымусова мабілізаваных імі ў канцы 1943г. пачатку 1944г. 5 тыс. беларускіх жаўнераў яўна не хапала. Такім чынам, інтарэсы калабарантаў, якія марылі аб нацыянальным войску, і мэты немцаў ізноў сыходзіліся. У выніку 6 сакавіка 1944г. з дазволу К. фон Готберга прэзідэнт Р. Астроўскi падпiсаў загад аб стварэнні Беларускай Краёвай Абароны для канчатковай ліквідацыі бальшавіцкіх бандытаў і абароны Бацькаўшчыны.

З гэтай нагоды з 7 сакавіка абвяшчалася мабілізацыя былых афіцэраў, падафіцэраў, а таксама ўсіх мужчын 19081917 і 19211924 гадоў нараджэння. Таму, хто мусіў ухіліцца ад яе пагражаў надзвычайны суд і пакаранне смерцю. Правядзенне мабілізацыі ўскладалася на Галоўнае ўпраўленне БКА на чале з маёрам Ф.Кушалем. У выніку на прызыўныя пункты зявілася каля 40 тыс. чал. З-за недахопу зброі і абмундзіравання ў БКА здолелі прыняць каля 25 тыс., з якіх было сфарміравана 39 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. Большасць іх, атрымаўшы зброю, пераходзіла да народных мсціўцаў.

У час, калі поўным ходам ішло наступленне Чырвонай Арміі, 27 чэрвеня ў Мінску пад старшынствам Р. Астроўскага распачаў працу II Усебеларускі кангрэс з удзелам 1 039 дэлегатаў ад беларускіх згуртаванняў і акупацыйнай адміністрацыі. У сваёй рэзалюцыі ўдзельнікі, па-першае, пацвердзілі дзейснасць ІІІ Ўстаўной граматы ад 25 сакавіка 1918г., па-другое, выказаліся супраць БССР як формы беларускай дзяржаўнасці; па-трэцяе, абавязаліся абвясціць усім народам свету аб тым, што голас Масквы і СССР у беларускіх справах не мае ніякай праўнай сілы і, па-чацвертае, назвалі БЦР на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім адзіным праўным прадстаўніком Беларускага народу і ягонага краю.

Але рэальных сіл для таго, каб рэалізаваць пастанову кангрэса, не хапіла ні ў яго арганізатараў, ні ідэйных натхніцеляў. Ужо 30 чэрвеня лiдэры БКА збеглi у Польшчу, затым у Германiю. Ведамства А. Розенберга выказала зацікаўленасць у БЦР як арганізацыі, здольнай стварыць прагерманскія ўзброеныя фарміраванні, павесці агітацыю і прапаганду сярод беларускіх працоўных, узяць на сябе ўсю працу па абяднанні беларусаў Германіі. У кастрычніку 1944г. вайсковы аддзел БЦР быў рэарганiзаваны ў Галоўнае ўпраўленне вайсковых спраў (ГУВС) на чале з генералам К. Езавiтавым. У адпаведнасці з загадам Г. Гімлера, 25 студзеня 1945г. ГУВС стварыў I грэнадзерскую брыгаду СС Беларусь. Але напрыканцы вайны, пакінуўшы акопы, яны здаліся ў палон амерыканцам.

Такім чынам, калабаранты не дасягнулі сваіх мэтаў. Тыя з іх, хто спрабаваў з дапамогай акупантаў дамагчыся беларускай дзяржаўнасці, не знайшоў трывалай народнай падтрымкі. Наадварот, рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя выступілі ў падтрымку савецкага ладу, ідэй Леніна і Сталіна, дапамагалі партызанам, падпольшчыкам і чырвонай Арміі ў вызваленні БССР.

 

3. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы

 

Савецкі народ сустрэў напад фашысцкіх агрэсараў на СССР з пэўнай трывогай, але без адчаю і панікі. Выхаваны ўпэўненым у значнай перавазе сацыялістычнага ладу над капіталістычным, несакрушальнай моцы Чырвонай Арміі, ён непахісна верыў у хуткую перамогу над ворагам. Гэтую веру мацавала дзеючая Камуністычная партыя (бальшавікоў) на чале з І. Сталіным.

Беларуская партыйная арганізацыя каля 51 тыс. камуністаў і 24 тыс. кандыдатаў у члены партыі апынулася на пярэднім краі барацьбы з фашысцкім агрэсарам. 29 чэрвеня падпісанай І. Сталіным дырэктывай Партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей быў пакладзены пачатак арганізацыі супраціўлення. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК КБ(б) Б ад 30 чэрвеня Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый, якія знаходзяцца пад пагроз

s