Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду

 

1. Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

 

Пасля капітуляцыі Францыі чуткі аб падрыхтоўцы нямецкага дэсанта на Брытанскія астравы зрабіліся аператыўным прыкрыццём гітлераўцаў падрыхтоўкі нападу на СССР. З гэтай нагоды 18 снежня 1940г. А. Гітлер падпісаў дырэктыву №21, больш вядомую як план Барбароса, якая дала пачатак перадыслакацыі сіл вермахта да заходніх межаў СССР. У гэты да ліку саюзнікаў А. Гітлера далучыліся Венгрыя, Румынія, Славакія, Балгарыя, Фінляндыя і Іспанія. Высокаразвіты германскі ваенны патэнцыял узмацніўся за кошт эканомік падпарадкаваных краін. Так, толькі заводы Чэхаславакіі паставілі А. Гітлеру пятую частку яго танкаў. Акрамя таго, на ўзбраенне вермахта былі пайшлі трафеі разгромленых французскіх і іншых дывізій.

Усяго супраць Савецкага Саюза Германія выставіла 80% сваіх войск 190 дывізій у колькасці 5, 5 млн. чал., 47 тыс. гармат і мінамётаў, 4, 5 тыс. танкаў, 5 тыс. самалётаў. Напярэдадні ўварвання гэтыя войскi былі сканцэнтраваны ў трох армейскiх групоўках. Першая з іх Поўнач (камандуючы фельдмаршал В. фон Лееб) мела задачай разгром Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захоп Ленінграда. Другая група армій Цэнтр (камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок) павінна была нанесцi асноўны ўдар на поўнач ад Палескiх балот уздоўж дарогi БрэстМiнcкМасква, знiшчыць часці Чырвонай Арміі i захапіць сталіцу СССР. Трэцяя група армій Поўдзень (камандуючы фельдмаршал К. фон Рундштэдт скіроўвалася на разгром Чырвонай Арміі на Ўкраіне і захоп Кіева. Па плану Барбароса усе тры групы павінны былі выканаць пастаўленыя задачы і выйсці на лінію Архангельск Волга Астрахань. Маланкавая вайна (бліцкрыг) павінна была заняць не больш 10 тыдняў.

22 чэрвеня 1941г. у 3 з паловай 4 гадзіны раніцы пасля артылерыйскага абстрэлу і налёту авіяцыі нямецкія войскі на ўсім працягу граніцы з СССР уварваліся на яго тэрыторыю. Германскі пасол у Маскве В. Шуленбург у 5 гадзін 30 хвілін патлумачыў наркаму замежных спраў В.Молатаву гэтую акцыю А. Гітлера варожай палітыкай Савецкага Саюза ў адносінах да Германіі і пагрозай нападу на яе з боку Чырвонай Арміі. На справе асноўнай прычынай вайны зяўлялася імкненне А. Гітлера да знішчэння СССР з мэтай прысваення яго нацыянальных багаццяў і каланізацыі абшараў; фізічнай ліквідацыі камуністаў, камісараў, савецкіх работнікаў, прадстаўнікоў непаўнавартых рас; ператварэння ў рабоў астатняга насельніцтва.

Група армій Цэнтр уварвалася на Беларусь сіламі 635 тыс. меўшых баявы вопыт салдат і афіцэраў, 10 763 гармат і мінамётаў, звыш 810 танкаў і самаходак, 1 194 самалётаў. Ім працістаялі 3, 10, 4-я арміі і Пінская ваенная флатылія Заходняй Асобай ваеннай акругі (ЗАВА) у складзе 673 тыс. салдат і афіцэраў, звыш 14 тыс. гармат і мінамётаў, 2 189 (у тым ліку 383 новых) танкаў, 1 549 самалётаў.

Яшчэ да пачатку вайны перад ваеннаслужачымі ЗАВА стаяла задача абараніць дзяржаўную граніцу даўжынёй 470км паміж Літвой і Ўкраінай, і, калі спатрэбіцца, нанесці сакрушальны ўдар па агрэсару на яго ж тэрыторыі. Менавіта з гэтай нагоды на Беластоцкім выступе, які выгадна ўкліньваўся ў германскую тэрыторыю, былі размешчаны буйныя вайсковыя сілы. Тут жа паблізу размяшчаліся штабы: 3 арміі у Гродна, 4-й у Кобрыне, 10 у Беластоку. Але зараз, ва ўмовах раптоўнага нападу ворага, разбурэння камунікацый, адсутнасці дырэктыў з Масквы і Мінска прыгранічным часцям пагражаў поўны разгром. Так, нягледзячы на пэўную колькасную перавагу сіл ЗАВА над групай армій Цэнтр, фельдмаршал Ф. фон Бок пачаў наступленне ў напрамках Сувалкі Вільнюс Мінск і Брэст Баранавічы Мінск з мэтай акружэння савецкіх войск.

Першымі ўдар агрэсара ўзялі на сябе 11 беларускіх пагранатрадаў у складзе 19 519 пагранічнікаў і абаронцаў нешматлікіх агнявых кропак лініі Молатава. Так, у раёне Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем лейтэнанта В.Усава 8 гадзін стрымлівала ворага. Пагранічнікі 1-й заставы на чале з малодшым лейтэнантам А. Сівачовым за 11 гадзін баёў нанеслі адчувальны ўрон гітлераўцам каля в. Галавенчыцы. Пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф. Кірычэнка адбілі 5 варожых атак пад в. Драгунь. Амаль усе яны загінулі, але прысягі не парушылі і не адступілі.

Гераічнае супраціўленне ворагу аказаў 4-тысячны гарнізон Брэсцкай крэпасці на чале з капітанам І. Зубачовым і палкавым камісарам Я. Фаміным. Абаронай Усходняга фарта камандаваў маёр П. Гаўрылаў. Заходнюю частку крэпасці абаранялі пагранічнікі на чале з лейтэнантам А. Кіжаватавым, Цярэспальскую вежу лейтэнант А. Наганаў з групай байцоў. Помнікам мужнасці і гераізму абаронцаў застаўся надпіс Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.VІІ.41г..

Вялікі ўрон злучэнням ЗАВА, пераіменаванай у Заходні фронт, быў нанесены сіламі 2-га паветранага флота на чале з фельдмаршалам А.Кесельрынгам. Толькі 22 чэрвеня фашыстамі было знішчана 738 нашых самалётаў, з якіх 528 на зямлі. Савецкія лётчыкі, якім удалося падняць свае самалёты ў паветра, у першы дзень вайны збілі 143 варожых бамбардзіроўшчыкаў і знішчальнікаў, у тым ліку 15 метадам тарана. Не шкадуючы жыцця, такія подзвігі здзейснілі Дз. Кокараў, А. Данілаў, С. Гудзімаў, П. Рабцаў і інш. З адзіным жаданнем нанесці як мага большы ўрон фашыстам дзейнічаў 26 чэрвеня пад Радашковічамі лётны экіпаж на чале з капіта

s