Беларуская дзяржава і права у пасляваенны перыяд

Першым падвергнулася істотным зменам у пасляваенны перыяд крымінальнае права. Канстытуцыя СССР 1936 г. у першапачатковай рэдакцыі прадугледжвала, што крымінальны кодэкс

Беларуская дзяржава і права у пасляваенны перыяд

Информация

Юриспруденция, право, государство

Другие материалы по предмету

Юриспруденция, право, государство

Сдать работу со 100% гаранией

УВОДЗІНЫ

 

За гады Вялікай Айчыннай вайны і часовай акупацыі Савецкая Беларусь падверглася вялікаму спусташэнню. Нямецка-фашысцкія захопнікі поўнасцю або часткова знішчылі і спалілі 209 гарадоў і населеных пунктаў гарадскога тыпу, 9200 сёл і вёсак, спалілі, разбурылі і пашкодзілі 70,2 тысячы хат, якія належалі дзяржаве, 391 тысячу хат грамадзян і пазбавілі прытулку мільёны савецкіх людзей. Разбурылі і знішчылі больш 10 тысяч прамысловых прадпрыемств; разарылі і знішчылі ўсе калгасы, саўгасы, машынна-трактарныя станцыі. За гады акупацыі ў Беларусі загінула больш 2 млн. 200 тыс. чалавек, больш 380 тыс. вывезена ў Германію. Галоўная задача, якая стаяла перад дзяржаўнымі оганамі, асноўвалася ў тым, каб хутка ліквідаваць урон. [1].

У пасляваенныя гады ў БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20 - 30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным. Першым крокам да мірнага жыцця былі выбары ў Вярхоўны Савет БССР у 1947 годзе і мясцовыя Саветы рэспублікі у 1948 г. Яны прайшлі пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў, у святочнай атмасферы. Савецкія людзі галасавалі за прадстаўнікоў непарушнага блока камуністаў і беспартыйных, успрымалі гэтыя выбары як своеасаблівы паказчык вяртання да мірнага жыцця і звязвалі з імі надзеі на будучыню. Пачуццё гонару за сваю зямлю, якая адраджалася з попелу намаганнямі тысяч людзей, павялічвала пачуццё ўласнай годнасці народа, жаданне зрабіць новае пасляваеннае жыццё лепшым, святлейшым. [2].

У пасляваенныя гады аўтарытэт кіраўніка савецкай дзяржавы І. В. Сталіна дасягнуў свайго апагея. Ён станавіўся своеасаблівай міфалагічнай фігурай, з яго імем асацыіравалася перамога у Вялікай Айчыннай вайне і дасягненні ў аднаўленні народнай гаспадаркі. Разам з тым ва ўмовах пасляваеннага жыцця грамадска-палітычныя настроі былі даволі супярэчлівымі. З аднаго боку назіраліся выразныя прыкметы культу асобы Сталіна, з другога - імкненне часткі грамадства да перамен. Былыя ўдзельнікі вайны, інтэлігенцыя, моладзь уносілі разнастайныя прапановы з мэтай удасканалення сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця.

заканадаўства беларускай пракуратура суд

 

Дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадска-палітычнае жыццё

 

Партыйную арганізацыю Беларусі да 1947 г. узначальваў П. Панамарэнка, а з 1947 па 1950 г. - М. Гусараў. Яны не зяўляліся беларусамі і на кіруючыя пасады прызначаліся цэнтральнымі органамі ўлады. Аўтарытэтам ў народзе карыстаўся П. Панамарэнка - былы кіраўнік Цэнтральнауа штаба партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця стала барацьба з касмапалітызмам, ці нізкапаклонствам перад Захадам. Барацьба з касмапалітызмам ажыццяўлялася нярэдка дзікімі, варварскімі метадамі. У рамках барацьбы з касмапалітызмам і беларускім нацыяналізмам была праведзена кампанія супраць часопісаў Беларусь і Полымя. Прыкметай паслеваеннага часу стала ўзмацненне рэпресій, якія закранулі амаль усе пласты насельніцтва Беларусі. Палітыка рэпрэсій у Беларусі звязана з дзейнасцю міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы. Па яго асабістым указанні былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Разгортванню рэпрэсій садзейнічала скаладаная сітуацыя ў заходніх рэгіёнах Беларусі. Тут працягвалі узброеную барацьбу супраць савецкай улады былыя калабарацыяністы і ўдзельнікі фарміравання Арміі Краёвай. Сітуацыя ў Заходняй Беларусі нармалізавалася толькі да сярэдзіны 1950-х гг. [3].

Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. У 1952 г. адбыўся XIX зезд ВКП(б). Ён змяніў назву партыі, замест назвы Усесаюзная Камуністычная партыя (бальшавікоў) партыя пачала называцца Камуністычнай партыяй Савецкага Саюза. (КПСС). Змены пачаліся пасля смерці І. Сталіна ў сакавіку 1953 г. У мэтах дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця пачалі рэгулярна прводзіцца пленумы, аднаўляліся калектыўныя метады кіравання. Былі зроблены захады па ўмацаванню законнасці і правапарадку. На новы узровень уздымалася работа Саветаў. Былі пашыраны правы абласных, гарадскіх і раённых Саветаў. Рабіліся некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, змяншэнню бюракратызму, валакіты. У сувязі з законам СССР ад 15 сакавіка 1953 г. Аб пераўтварэнні міністэрстваў СССР у БССР была праведзена рэарганізацыя цэнтральнага апарату. У выніку зменшылася колькасць міністэрстваў і ведамстваў, умацоўваліся кадрамі вобласці і раёны.

Тэрыторыя БССР і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у пасляваенны перыяд у значнай ступені змяніліся. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, паводле дамовы паміж СССР і Польскай Народнай Рэспублікай ад 16 жніўня 1945 года Аб савецка-польскай дзяржаўнай мяжы, у склад Польшчы перададзены, у парушэнне Канстытуцыі БССР 1937 года (арт. 16) і без згоды рэспублікі, 17 раёнаў былой Беластоцкай вобласці і 3 раёны Брэсцкай вобласці. Такім чынам тэрыторыя БССР зменшылася больш чым на 30 тыс. кв. км і склала 207,6 тыс. кв. км. У пачатку 1947 года у БССР было 12 абласцей, 175 раёнаў і 2522 сельсаветы. У студзені 1954 года Бабруйская, Баранавіцкая, Палесская, Пінская і Полацкая вобласці былі скасаваны., астатнія ўзбуйнены. Прайшло таксама ўзбуйненне Сельскіх саветаў колькасць якіх зменшылася з 2520 да 1922. Здзейсненыя меры дазволілі некалькі спрасціць структуру апарата кіраўніцтва і наблізіць яго да гаспадаркі і культурнага развіцця. У Беларусі прымаліся меры па ўмацаванню законнасці і правапарадку. Гэтаму спрыяла скасаванне ў верасні 1953 г. нарады пры Міністэрстве ўнутраных спраў СССР, былі ліквідаваны воінскія пракуратуры і трыбуналы войск МДБ. Аднаўляўся парадак, паводле якога грамадзяне пазбаўляліся волі толькі ў адпаведнасці з прыгаворам суда. У сувязі з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Аб амністыі (27 сакавіка 1953 г.) разам з крымінальнымі элементамі пачалася кампанія па вызваленню вязняў, асуджаных па палітычных матывах тэрмінам да 5 гадоў. Іх працаўладкаваннем займаліся мясцовыя партыйныя і савецкія органы. Але массавае датэрміновае вызваленне вязняў пачалося толькі пасля ХХ зезда КПСС.

Такім чынам, культ асобы Сталіна, камандна-адміністрацыйная сістэма, дыктатарскі рэжым наклалі цяжкі адбітак на грамадства. Гэта прывяло да грубейшых парушэнняў дэмакратыі, законнасці, адмоўна ўплывала на духоўны і маральны стан людзей. [4].

 

Права БССР у пасляваенныя гады

 

У пасляваенныя гады права было накіравана перш за ўсё на ўзнаўленне парушанай вайной народнай гаспадаркі. Змены ў савецкім заканадаўстве адбываліся галоўным чынам шляхам прыняцця адпаведных нарматыўных актаў заканадаўчымі органамі СССР.

Грамадзянскае заканадаўства пасляваеннага перыяду было накіравана на ўзнаўленне народнай гаспадаркі, ахову правоў дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, а таксама правоў савецкіх грамадзян. 30 кастрычніка 1943 г. урад Беларускай ССР уклаў адказнасць за захаванне пакінутай і не прынятай наследнікамі маёмасці да моманту прыняцця яго на ўлік фінансавымі органамі на кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, домакіраўніцтвы, а на тэрыторыі сельсаветаў - на іх выканкамы. Былі створаны камісіі па выяўленню, ацэнцы і выкарыстанню маёмасці дзяржаўных фондаў. Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі прымаюцца таксама меры па пошуку і вяртанню эвакуіраванай дзяржаўнай і кааператыўнай маёмасці. Для ўзмацнення грамадзянска-прававой аховы сацыялістычнай уласнасці была павышана матэрыяльная адказнасць за крадзяжы, нястачу і страту тавараў, гаручага матэрыялу, згубу коней і буйной рагатай жывёлы.

сакавіка 1945 г. указам Прэзідыума Верхоўнага Савета СССР былі ўнесены значныя змяненні ў парадак атрымання маёмасці ў спадчыну, абумоўленыя сітуацыяй, якая склалася вакол замацавання правоў на асабістую маёмасць. Было пашырана кола спадчыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты і сёстры памёрлага. Усталёўвалася чарговасць закліку да наследвання маёмасці. Спадчыннікамі першай чаргі зяўляліся дзеці, муж і непрацаздольныя бацькі памёрлага, а таксама іншыя непрацаздольныя, якія заставаліся на ўтрыманні спадчынадаўцы не меней года да яго смерці. У выніку адсутнасці спадчыннікаў першай чаргі або непрыняцця імі спадчыны да наследвання заклікаліся працаздольныя бацькі, а пры іх адсутнасці - браты і сёстры памёрлага. Указам былі пашыраны правы спадчынадаўцаў па распараджэнню ўласнай маёмасцю. Яна магла быць адпісана аднаму або некалькім асобам з ліку спадчыннікаў па законе, а таксама дзяржаўным органам і грамадскім арганізацыям. Важным было тое, што спадчынадавец атрымаў права адпісваць сваю маёмасць любому грамадзяніну пры ўмове адсутнасці законных спадчыннікаў. 27 снежня 1944 г. было зацверджана Палажэне аб Дзяржаўным арбітражы Беларускай ССР. Гэтым палажэннем регламентыраваўся парадак разгляду маёмасных спрэчак паміж установамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі дзяржаўнага сектара.

Значныя змяненні ў шлюбна-сямейнае заканадаўства ўнёс указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1944 г., які перш за ўсё закранаў форму заключэння шлюбу і парадак яго скасавання. У адпаведнасці з указам толькі шлюб, зарэгістраваны ў органах запісаў актаў грамадзянскага стану (ЗАГСе), прызнаваўся маючым юрыдычную сілу. У адрозненне ад ранейшага заканадаўства фактычныя шлюбныя адносіны не прыраўноўваліся да зарэгістраванага шлюбу. Указ растлумачыў, што шлюбы, заключаныя савецкімі грамадзянамі на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі, маюць аднолькавую сілу са шлюбамі, зарэгістраванымі ў органах ЗАГСа. Гэта правіла пашыралася і на скасаванне шлюбу.

На падставе нормаў гэтага ўказа, дапоўненых прыказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 сакавіка 1945 г., а таксама інструкцыяй Народнага камісарыята юстыцыі СССР ад 27 лістапада 1944 г. Аб парадку разгляду судамі спраў аб скасаванні шлюбу, быў значна ўскладнены парадак скасавання шлюбу. Ранейшы парадак скасавання шлюб

Похожие работы

1 2 3 4 > >>