Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



ў называе таксама і Сімаргла боства ніжэйшага парадку. Адзначае сувязь культу Сімаргла Пераплута з русальнымі святамі, з клопатамі пра добры ўраджай.

Такім чынам, можна яшчэ раз акрэсліць галоўных бостваў славян, звязаных з салярным культам. Гэта Дажджбог, сын Сварога, бог сонечнага свету (святла), і Хорс боства сонечнага свяціла (але не святла). Яго можна разумець як дадатак вобраза Дажджбога Сонца. Салярныя знакі маглі ў роўнай ступені абазначыць і Хорса, як канкрэтнае дзённае свяціла (вока святла”), і быць сімваламі Дажджбога [8, с.14].

Б. А. Рыбакоў разглядае выяву Дажджбога на старажытнай рускай вышыўцы. Вышыўка складаецца з двух ярусаў. Верхні ярус, які сімвалізуе нябесны звод, займае незвычайны велізарны вершнік. Галава яго падаецца ў выглядзе скоса пастаўленага квадрата, запоўненага крыжамі, і сонцападобнай фігуры з васьмю промнямі. Рукі яго ўзняты ўверх. Вакол вяршыні выявы трох жанчын з сонечнымі дыскамі, якія знаходзяцца па два (два кругі сонца з крыжамі ўнутры) з бакоў кожнай жанчыны. На думку даследчыка, два дыскі, якія праходзяць як бы скрозь жанчыну, сімвалізуюць рух сонца. Тры жанчыны могуць сімвалізаваць раніцу, поўдзень і вечар ці інш. Апагей сонца поўдзень увасабляецца самім Дажджбогам, а дзве жаночыя фігуры будуць адпавядаць Ранічнай Зары і Вячэрняй Зары, а ніжняя фігура можа ўвасабляць ідэю “падземнага сонца”. Узнятыя ж уверх рукі вершніка паказваюць як бы зварот Дажджбога да свайго бацькі Сварога, да галоўнага Бога неба і ўсяго белага свету.

Рэшткі салярнага культу славян можна ўбачыць у народных звычаях, абрадах, рытуалах, творах вуснай народнай паэзіі. Здаўна на Беларусі існаваў звычай маліцца кожную раніцу на ўсход пры ўзыходжанні сонца. Вобраз Сонечнага Бога і іншыя матывы, звязаныя з салярным культам, адбіліся ў старажытных міфах, паданнях, легендах, казках. Б. А. Рыбакоў выдзяляе тры эры нябесных боскіх цароў у адпаведнасці з развіццём чалавечага жыцця:

1) Дасварогава эра. Першабытнасць (каменны век, адсутнасць сямі) ;

2) эра Сварога (азнаямленне з металам, устанаўленне монагамнай сямі);

3) эра Дажджбога, сына Сварога. Дажджбог цар і Сонца (узнікненне дзяржаўнасці, царская ўлада падтрымлівае закон адзінай монагамнай сямі, устанаўленне сонечнага календара).

Салярныя матывы даследчык разглядае таксама аналізуючы казкі і паданні пра волатаў. На Беларусі і Паўночнай Украіне было распаўсюджана імя Івана Сучыча. Пры тлумачэнні сабачага імені асілка Б. А. Рыбакоў апіраецца на герадотаўскі матэрыял пра неўраў, якія на некалькі дзён у год могуць прымаць аблічча ваўка. Час зімовага сонцастаяння вызначаецца, па народных уяўленнях, і як “ваўчыныя святы”. У гэты час пераапранаюцца ў ваўчыныя скуры. З ваўкамі звязаны павері пра тое, што міфічны нябесны воўк заглатвае сонца (зацменне). Штогадовыя воўчыя святы былі звязаны з штогадовымі сонечнымі фазамі, а сонечныя зацменні расцэньваліся як злосныя дзеянні чараўнікоў-валхвоў, якіх называлі ваўкалакамі [8, с.15].

На думку Э. Тайлара, Арфей, які спускаўся ў Аід па Эўрыдыку, гэта само сонца, якое заходзіць і зноў выходзіць з Падземя. Э. Тайлар прыводзіць цікавыя сюжэты палінезійскіх і паўночнаамерыканскіх легендаў, якія абядноўваюцца тым жа матывам: знікненне сонца на заходзе і вяртанне яго на світанні. Напрыклад, вельмі прыгожы міф паўночнаамерыканскіх індзейцаў пра Чырвоную Лебедзь. Гэты сімвал таксама звязаны з сонечным закатам. Ёсць у старажытных міфах і казках і іншыя шукальнікі іншасвету, якія ідуць да Сонца ў незвычайную сонечную краіну, дзе магчымы розныя цуды і дзе жыццё прымае іншыя, незвычайныя формы. Даследчык Я. Трубяцкой выказаў цікавую думку пра тое, што ёсць адно неўміручае, характэрнае ва ўсе часы і для ўсіх народаў, перажыанне містычнага вопыту, якое выклікана ў нас заходам і ўзыходам сонца. Пачатак і заканчэнне дня на нашым небасхіле ёсць натуральны напамін пра “вечны дзень” на ўскрайку зямлі…

Для язычніцкай свядомасці тое месца, дзе начуе сонца, ёсць краіна сапраўднага і, бясспрэчна, шчаслівага жыцця. “Гэта адвечны ўзбуджальнік урачыстага настрою, духоўнага і асабліва казачнага падёму”.

 

4. Семантыка і функцыянальнасць міфалагемы Сонца ў традыцыйнай беларускай народнай культуры

 

Захаваліся разнастайныя выявы і ўзоры сонца ў беларускім народным арнаменце. У свядомасці беларусаў сонца непасрэдна звязана з іншымі прыроднымі зявамі. У народнай творчасці раскрываюцца адносіны паміж паветрам, дажджом, громам, маланкай, і ўсё гэта адлюстравана ў дэкоры розных вырабаў.

Многія кампазіцыі беларускай вышыўкі змяшчаюць ідэю звяртання да Вялікага Сонца з просьбай, каб яно не паліла моцна зямлю і дало б дождж. М. С. Кацар у сваёй кнізе “Беларускі арнамент” прыводзіць прыклады тлумачэнняў сэнсу беларускага арнаменту, які давалі самі ткачыхі і вышывальшчыцы. Напрыклад, А. Маркава (1892 г. н., Магілёўская вобл.) сказала: “Каб зразумець ўзор Складанага Сонца, трэба ведаць замовы варажбітак-шаптух аб ураджаі, супраць хваробы гавяды і людзей. У вышыўках узораў Складанага Сонца і ў замовах адны і тыя ж думкі і клопаты”. Гэты прыклад яшчэ раз сцвярджае, што ў старажытнай міфалагічнай свядомасці ўсё знаходзілася ва ўзаемасувязі, нішто не існавала асобна само па сабе. Сувязь існавання мікракосмасу (чалавека) была непарыўнай з існаваннем макракосмасу (сусвету), дзе адно з галоўных месцаў належыла і Сонцу, ад якога, па славянскіх паверях, залежыў дождж, значыць, і ўраджай, а значыць, і далейшы працяг жыцця. На беларускіх вышыўках часта можна ўбачыц

s