Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



е, сын неба” [цыт. па 8, с.11].

Несумненна, што сонца ўшаноўвалася ў старажытнасці многімі народамі, у тым ліку і славянамі, аб чым сведчаць розныя крыніцы, сярод якіх не апошняе месца займае вусная паэзія. У беларускім фальклоры нямала бытавала легендаў пра тое, як Бог хадзіў па зямлі, павучаў людзей. Паляшук Л. Лебедзік расказаў А. Сержпутоўскаму легенду, як сонца разам з марозам і ветрам хадзіла па зямлі; яны сустрэліся з чалавекам, які сеяў на полі збожжа. У спрэчцы, хто дужэйшы, сонца перамагае. Сонца паўстае ў легендзе ў абліччы чалавека, як у іншых творах Бог. Персаніфікуюцца таксама вецер і мароз. Яны размаўляюць з чалавекам, спрачаюцца паміж сабой. Адным з самых старажытных язычніцкіх культаў зяўляецца салярны культ. Сонца датэрмінавалася з пачаткам жыцця. Сонца займае адно з цэнтральных месцаў у міфалогіі розных народаў свету. Асабліва дасканала былі распрацаваны салярныя міфы ў егіпцян, дзе вялікае значэнне меў бог Сонца Ра (а пазней Гор). Ноччу, па егіпецкіх уяўленнях, Сонца праходзіла праз царства цемры, у падземі. Яно сустракала на сваім шляху розныя перашкоды, нават магло і зусім загінуць. Але ў сярэдзіне ночы адбывалася таемнае адраджэнне сонца, і раніцай яно зноў зяўляецца на небе. Сонца выязджае на Залатой калясніцы, у якую запрэжаны вогненыя коні, абязджае свет днём па небе, а ноччу па падземнай рацэ на чаўне.

У мастацтве розных народаў свету, асабліва ў мастацтве егіпцян усіх эпохаў, прысутнічаюць шматлікія і разнастайныя выявы сонца: чырвоны ці залаты дыск, вялікае вока, дыск з доўгімі промнямі з далонькамі па канцах, існуюць старажытныя выявы калясніцы, якая пераводзіць дыск, што супастаўляецца з міфам пра сонечную калясніцу. Выявы разетак самых разнастайных відаў у прыкладным мастацтве Дагестана, грузіі і іншых народаў Каўказа, па думцы А. Голана, таксама зяўляюцца хутчэй за ўсё выявамі сонца.

Існавалі выявы Сонца, падобныя на форму вока, у выглядзе кола з кропкай па сярэдзіне. У Рыгведзе сонца называецца боскім вокам, у міфалогіі старажытных грэкаў сонца называецца боскім вокам, у старажытных германцаў як вока Одына, у старажытных рымлян як вочы Юпітэра.

Аб старажытным кульце сонца на Беларусі сведчаць народныя звычаі і абрады. Нашым продкам уласціва ўзвышанае, рэлігійнае, сакральнае стаўленне да сонца. Даследчык гісторыі рэлігій С. Токараў падкрэсліваў, што ў дачыненні шанавання сонца ў старажытных славян “абсалютна несумненна, што гэта быў менавіта народны земляробчы культ, што сонца шанавалася як апладніцель зямлі і падацель ураджаю” [21, с.111].

Па думцы А. Голана, культ сонца гэта значыць пакланенне сонцу як вышэйшаму боству існаваў толькі ў імперыі інкаў, Старажытным Перу. Сонца як боства шанавалася таксама ў старажытных цывілізацыях Месаамерыкі. Даследчык падкрэслівае, што элементы пакланення сонцу назіраюцца ў народаў, якія гавораць на індаеўрапейскіх мовах, але не ва ўсіх і не ў розных відах і жанрах народнай творчасці. Археалагічныя знаходкі таксама падцвярджаюць захаванне рэшткаў салярнага культу. Напрыклад, у Балгарыі каля Варны быў знойдзены некропаль, якому 8 тысяч гадоў. Усе рэчы, раскапаныя там выключна залатыя, прычым многія звязаны з салярным культам. Знаходжанне іх у месцы захавання памёршых яшчэ раз падцвярджае, што старажытныя людзі абсалютна верылі ў сваё адраджэнне пасля смерці, так як і ў адраджэнне сонца кожную раніцу.

Старажытнагрэчаскі бог сонца Геліас зяўляецца фактычна не больш чым міфалагізаванай персаніфікацыяй адпаведнай зявы прыроды, ён не выконвае істотнай ролі ў рэлігійнай канцэпцыі грэкаў і іх культавых абрадах. У класічную эпоху з ім стаў атаясамлівацца Апалон, які паступова зусім выцесніў яго. А. М. Афанасьеў сцвярджаў, што Апалон гэта вобраз неіндаеўрапейскага паходжання і першапачаткова зяўляўся боствам сонца [цыт. па 8, с.12].

Старажытныя рымляне па сутнасці не мелі развітага салярнага культу. У старажытнарымскіх крыніцах упамінаецца боства па імені Сол, што значыць “сонца”, але значнай ролі ў рымскай міфалогіі яно не адыгрывала. Некаторыя факты падцвярджаюць рэшткі шанавання сонца і рымлянамі. Напрыклад, у Старажытным Рыме пастановы сената мелі сілу толькі тады, калі яны былі вынесены пры сонечным святле. На думку некаторых даследчыкаў, пакланенне сонцу ў Старажытным Рыме ўзмацнілася ў эпоху Імперыі пад уплывам культаў у іншых народаў, якія ўвайшлі ў склад Рымскай дзяржавы. Істотны ўплыў быў і з Ірана, адкуль у Рымскай імперыі распаўсюдзілася шанаванне Мітры, якога ў тыя часы называлі “непераможным сонцам”.

Больш поўнымі зяўляюцца сведчанні пра сонечныя боствы народаў старажытнага Усходу. У шумераў бог сонца Уту займаў як бы другаснае становішча і быў больш блізкі да людзей, чым да звышнатуральных сіл. У старажытных семітаў сонца ўвасаблялася багіняй Шамшу. У канцы 4 тысячагоддзя да н. э. семіты зявіліся ў Месапатаміі, і тут гэтая багіня была ідэнтыфікавана з шумерскім богам сонца Уту, што прывяло да ўзнікнення асіра-вавілонскага бога сонца па імені Шамаш. У кожным вялікім горадзе Месапатаміі быў ягоны храм.

Акадэмік Б.А. Рыбакоў прыводзіць шэраг прыкладаў, якія паказваюць этымалагічную сувязь імені славянскага боства Хорс, сугучнага з імем Гора, з грэчаскімі і славянскімі словамі, якія абазначаюць кола (“круг”), а кола гэта сімвал неба. Звычайны сімвал бога гора выява птушкі Сокало, над галавою якога абазначалі авал. Згодна пісьмовым тэкстам 3 тысячагоддзя да н. э., крылы Гора гэта неба, вочы яго сонца і месяц, і звычайны тытул Гора “гаспадар неба”. У больш познія час

s