Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



ню, чым да сонца.

Важнае салярнае свята летні сонцаварот дзень Святога Іаана.

Сляды салярнага культу адлюстраваны ў звычаях падымацца на вяршыні гор і іншыя ўзвышанныя мясціны для сустрэчы ўзыходзячага сонца. У Іспаніі санхуасцкія вогнішчы распальвалі на вяршынях халмоў і ўзгоркаў. Палякі сцвярджалі, што сонца ў гэтую раніцу скача, грае.

У святкаванні Іванава дня паўсюдна ў Еўропе сляды салярнага культу ўпляталіся ў адзіны комплекс першабытных рэлігійных прадстаўленняў і дзеянняў. Асноўныя з іх запальванне вогнішчаў, але нараду з гэтым заўважаны звязаныя з рытуальнымі вогнішчамі ачышчальныя абрады, вера ў прадуцыруючыя ўласцівасці агню.

Дзень веснавога раўнадзенства амаль паўсюдна ўспрымаецца як свята вясны. Вельмі часта ён зрушаны з астранамічнай даты раўнадзенства на 25 сакавіка дзень Благавешчання. Гэтае свята вельмі папулярна ў грэкаў, а таксама ў паўднёвых славян, румынаў і албанцаў. Яно лічылася пачаткам новага года і таму было адзначана шматвобразнымі магічнымі прыёмамі, у тым ліку і распальванне вогнішчаў. Знамянальны і чырвоны колер у рэквізіце святочнай абстаноўкі. Сярод народаў Цэнтральнай і Заходняй Еўропы свята Благавешчанне не мае падобнага значэння, у гэты дзень толькі прыкмячалі і прадказвалі на будучае надворе.

Дзень асенняга раўнадзенства натуральная мяжа паміж летнім і зімовым сезонамі. У народным святочным календары фактычна пагранічнай датай стала бліжайшае да яго хрысціянскае свята дзень Святога Міхаіла(29 верасня). Непасрэдных салярных матываў у святкаванні асенняга раўнадзенства не наглядаецца.

Акрамя дат астранамічнага календара, абрады, якія носяць сляды салярнага культу, спраўляюцца ў дні, ад якіх некалі адлічваўся пачатак года.

Да 16 стагоддзя новы год пачынаўся ў Еўропе з Вялікадня. У розных дзяржавах у велікодныя абрады ўключаецца сустрэча ўзыходзячага сонца. Амаль паўсюдна ў Еўропе ў страсную суботу распальвалі вогнішчы: першапачаткова на ўзвышаных месцах ці на беразе ракі, пазней каля царквы. Вакол вогнішчаў танцавалі, спявалі, пераскаквалі праз агонь, праганялі жывёл скрозь дым. Яшчэ пазней сталі абмяжоўвацца благаслаўленнем агню ў царкве. У гэтым звычаі яўна прасочваецца салярная сімволіка агню [6, с.461].

Сярод сакавіцкіх звычаяў балгар, албанцаў,грэкаў звяртае на сябе ўвагу развешванне на стрэхах чырвоных платкоў, палатна. Дзеці і маладыя людзі насілі на руках і нагах, на шыі і ў валасах скручаныя разам чырвоныя і белыя ніткі амулеты. Чырвоны колер колер сонца,яго прысутнасць у святочным рэквізіце дае падставы меркаваць, што ў дзень афіцыйнага пачатку года былі здубліраваны звычаі веснавога раўнадзенства.

Дмітраў дзень 26 кастрычніка як канец летняга сезону і пачатак зімовага адзначалі, акрамя албанцаў, сербы, чарнагорцы, македонцы і іншыя. Ён лічыцца знакавым у грэкаў.

Тэарэтычных абгрунтаванняў салярных культаў у спецыяльнай літаратуры было прапанавана шмат. Вядома міфалагічная школа, прыхільнікі якой спрабавалі растлумачыць узнікненне і развіццё абрадаў, абапіраючыся на міфалагічныя вобразы.

У сучасных каляндарных абрадах народаў Еўропы няма такіх рытуалаў, якія б змяшчалі толькі салярныя матывы. Як правіла, пры адпраўленні абрада гэтыя матывы цесна пераплятаюцца з іншымі з матывамі агню, вады і многім іншым у адзіны комплекс. Салярныя элементы ў ім неабавязковыя, але далёка не адзіныя і нават не галоўныя.

Больш выразна сонечныя міфалагічныя вобразы зафіксаваны ў паўднёва-усходніх абласцях Еўропы.

Такім чынам, навуковыя інтэрпэтацыі розных аспектаў праяўленняў салярнага культу часам супадаюць паміж сабой, часам аказваюцца цалкам супрацьлеглымі.

 

3. Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян

 

У старажытных славян сонца ўяўлялася ў антрапаморфным выглядзе, персаніфікавалася (як і месяц). М. І. Талстой адзначыў таксама наяўнасць у славянскай міфалогіі ўспрыняцця сонца і месяца ў зааморфных абліччах. “Сонца можа ўяўляцца буйвалам, валом, цялём, пеўнем, а месяц (луна) каровай, радзей казлом, бараном,” пісаў ён. Разам з тым вучоны адмаўляў пакланенне старажытных славян сонцу як галоўнаму боству, у чым разыходзіўся з многімі віднымі вучонымі. “Старажытныя славяне, відаць, не ведалі салярнай рэлігіі, гэта значыць не пакланяліся сонцу, як некаторыя старажытнаіранскія плямёны, не прымалі дзённае свяціла ў якасці галоўнага боства. Яны таксама не былі вогнепаклоннікамі, хаця шанаванне агню нябеснага (маланкі) і агню зямнога (сакральнага вогнішча) займала важнае месца ў іх светаўспрыманні і рылігійных паводзінах” [7, с.10].

Праблема спрэчная і складаная, не ўсе даследчыкі прытрымліваюцца такой думкі. М. Ф. Сумцоў лічыў, што нябесныя свяцілы ўдзельнічаюць ў арганізацыі і стварэнні шлюбаў. Адзін з раздзелаў яго працы “Пра вясельныя абрады, пераважна рускія” (Харкаў, 1881) называецца “Участие небесных светил в устроении человеческих браков”. Больш таго, у другой працы ён не толькі гаворыць аб кульце сонца, але і лічыць, што сонца, як і іншым міфічным боствам (зямлі, дамавому духу і інш.), прыносіўся ў ахвяру хлеб. А. М. Афанасьеў спасылаўся на розныя крыніцы, сярод якіх і Іпацьеўскі летапіс, і сцвярджаў, што ў славян быў вярхоўным уладаром сусвету прабог Сварог, роданачальнік іншых светлых багоў. Ад яго нарадзіўся Дажджбог Сонца-цар, сын Сварога. Дажджбог упамінаўся Нестарам і ў “Слове пра паход Ігаравы”, на падставе гэтага А. М. Афанасьеў прыйшоў да высновы, што “в числе славянских богов, есть, следовательно, солнц

s