Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



явым вянком на галаве і ў руцэ. У ліку многіх матываў усходніх рэлігій Мітра быў успрыняты грэка-рымскай культурай: яму прысвячаліся храмы, у 3 2 стагоддзях да н. ч. ён кантамініраваўся з вобразам Геракла, на Усходзе з вобразам Апалона. У 1 стагоддзі н. э. вядомы абяднаны вобраз Мітры Геліяса.

Святкаванне Каляд, вядомае з сярэдзіны 4 стагоддзя і ўзаконенае ў 431 годзе, афіцыйна замясціла мітраісцкае свята.Ранейшыя вераванні і абрады, рытуалы і гульні, складзеныя ў народзе вакол даты нараджэння бога сонца, аказаліся ўключанымі ў калядную абраднасць, у некаторых выпадках будучы пераробленымі ў духу царкоўнай літургіі, у іншых засталіся практычна без зменаў.Тое ж трэба сказаць і пра Новы Год дата афіцыйнага календара, якая нераз падвяргалася змене. Навагоднія цэрыманіяльныя абыходы вакол хаты, ачага, па ходу сонца павінны былі прынесці хаце дабро, а абыход супраць руху сонца зло.

Калядна навагодняе дванаццацідзёнства трэба разглядаць як цэнтральны перыяд, абяднаны агульным сэнсам напаўняючых яго абрадаў і святочных забавак,сярод якіх відавочныя рэмінісцэнцыі рэлігійных адносін да сонца. З упэўненасцю можна меркаваць, што амаль паўсюдны звычай запальваць вогнішчы ў гэты перыяд на ўзвышаных месцах, размешчаных бліжэй да неба, да сонца, зяўляецца рытуальным выражэннем салярнага культа.

Ёсць меркаванне, што карнавальныя вогнішчы і іншыя шматлікія віды вогнішчаў рытуальнага і забаўляльнага характару маюць у сваім генезісе салярную аснову [21, с.109].

Да элементаў салярнай абраднасці трэба аднесці таксама качанне палаючых колаў са склонаў гор і ўзвышшаў, кіданне ў паветра палаючых шайб. Рэлігійна-магічная скіраванасць гэтых дзеянняў выражаецца ў тым, што яны суправаджаюцца зычэннямі дабрабыту. Да гэтага ж кола салярных звычаяў, мабыць, патрэбна аднесці шэсці з запаленымі факеламі, якія здзяйснялі разам з запальваннем вогнішчаў.

Салярныя элементы у калядна-навагодняй абраднасці не адасоблены ад іншых, а складаюць з імі неразрыўны комплекс. Большасць абрадаў гэтага перыяду накіраваны на дасягненне поспехаў у земляробстве, захоўванне здароўя людзей, усякага дабрабыту, прадказванне будучага. Тут жа прадстаўлена тэма шлюбу, працягу чалавечага роду. У спецыяльнай літартуры ўсталявалася меркаванне, што гэтыя дзеянні выражэнне актыўных адносін чалавека да прыроды, супрацьпастаўленне жыццёсцвярджальнага пачатку зімняму стану зямлі, паміранню сонца [21, с.109].

У непасрэднай сувязі з навагодне-каляднай абраднасцю і яе салярнымі элементамі стаіць тэрмін “крачун”, “карачун”, вядомы ў балкана-карпацкім арэале. У ўсходне-раманскіх мовах гэтае слова абазначае зімовае свята, каляды, час яго ўшаноўвання, абрадавы навагодні і калядны хлеб. У палякаў таксама адна з назваў абрадавага хлеба крачун. Па-балгарскі “крачун, крачунец” абазначае “калядны дзень”. На славацкай мове крачун гэта каляды, а ў сербска-харвацкай гэта імя ўласнае. На рускай мове словам “корочун” называлі зімовы сонцаварот, 12 снежня ст. ст. , а таксама смерць. У сэнсе “раптоўная смерць у маладым узросце” гэта слова выкарыстоўвалася беларусамі.

Прапанавана нямала тлумачэнняў гэтага тэрміна: А. В. Дзясніцкая ўслед за албанскім вучоным Э. Чабеем выводзіць яго з старажытнаалбанскага кораня са значэннем “пень” (каляднае палена). С. А. Токараў падтрымлівае старое меркаванне К. Эрбена аб сувязі слова карачун з старажытнаславянскім іменем крт, да якога некаторыя даследчыкі ўзвадзілі імя “чорт” і супастаўлялі з імёнамі хатняга духа у грэкаў, палякаў і латышоў. Магчыма, што “Крачун, Карачун уяўляў сабой у нейкай частцы славянскіх плямёнаў боства зімы і смерці, у гонар якога спраўлялі свята каля зімовага сонцастаяння”. Малдаўскі вучоны Ю. В. Паповіч прыйшоў да высновы, што “…галоўная асаблівасць свята заключаецца ў шанаванні сонца, яго зямнога намесніка полымя і памёршых бацькоў”. Самую ж назву свята Ю. В. Паповіч лічыць старажытнаславянскай, якая належыць славянам карпацкага арэалу, адкуль яна распаўсюдзілась больш шырока ў славянскія мовы, а таксама была запазычана усходнераманскімі народамі і венграмі [21, с.110].

Да кола салярных вераванняў належаць абрады, вядомыя ў Паўднёва-Усходняй Еўропе пад зборнай назвай русалі. Гэтыя абрады, дакладней драматызаваныя дзеянні, гульні, выконваюцца групай мужчын зімою ў калядна-навагодяе дванаццацідзёнства і летам на працягу тыдня (“русальная нядзеля”, у час царкоўнага свята Троіцы ці на на ступным за ім тыдні). Усходнім сербам яны вядомы пад імем “русалиjе” і інш.

Цікавы таксама тыя падрабязнасці абрада, якія звязваюць яго з салярным культам: распальванне вогнішчаў, чырвоны колер русалійскага рэквізіту, прыкметна таксама сімволіка крыжа і сімволіка кола.

Русаліі маюць складанае паходжанне. Многія лічаць іх спецыфічна славянскімі; выказвалася меркаванне пра ўплыў рымскіх разалій.

Калядна-навагодні цыкл святаў складаны абрадавы комплекс. Салярнае паходжанне і сэнс адзначаных намі абрадаў не даказаны безумоўна, але зяўляецца магчымымі меркаваннямі. Магчыма, што абрадавы агонь быў элементам сонечнай сімволікі, але ён мае і шмат іншых значэнняў: ачышчальнае, лекавае, ахоўваючае і многія іншыя [21, с.110].

Многія даследчыкі схільны адносіць да праяў сонечнага культу каляднае палена. Паводле нашых уяўленняў, рытуалы, якія групуюцца ваол каляднага палена, прынцыпова адрозніваюцца ад рытуальных вогнішчаў. Палена больш звязана з культам хатняга ачагу, сямейнай абраднасці і павінна быць разгледзена у плане рэлігійных адносін да аг

s