Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

Для того чтобы скачать эту работу.
1. Подтвердите что Вы не робот:
2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



йнымі “функцыямі” стала на месца язычніцкіх багоў. “Каб стаць рэлігіяй, пісаў Ф. Энгельс, монатэізм з даўніх часоў павінен быў рабіць уступкі політэізму…Хрысціянства … магло выціснуць у народных мас культ старых багоў толькі праз культ святых” [21, с. 108].

Хрысціянізацыя народаў Еўропы паслужыла прычынай новага вытлумачэння многіх традыцыйных абрадаў, у тым ліку і салярных. Зімовы святочны цыкл пачынаецца з Каляд, 25 снежня, заканчваецца днём Хрышчэння, ці днём “трох каралёў” 6 студзеня. Гэты перыяд, так называемае “дванаццацідзёнства”, увесь насычаны рытуальнымі дзеяннямі, абрадамі, паверямі. У гэты перыяд з царства цемры выходзіць на свет у свет людзей усякая нечысць, гэта час яе разгулу [21, с. 109].

Летняе свята царква прымеркавала да дня Іаана Прадцечы 24 чэрвеня. У гэтым выпадку парнасць святаў захоўваецца: зімовы і летні адстаюць адзін ад аднаго роўна на 6 месяцаў. Канчатковая дата летняга сонечнага святочнага цыкла не так выразна выражана, як зімовага. Часцей за ўсё ёю лічаць дзень Святога Пятра і паўла 29 чэрвеня (напрыклад немцы, аўстрыйцы, галандцы, французы, некаторыя паўднёваславянскія народы). Калі Іванаў дзень звязаны з шанаваннем сонца, то Святы Пётр аказаўся “панам надворя”, громавержцам, гэта значыць уладальнікам нябеснага агню. Гэты перыяд таксама лічыцца часам разгулу нячыстай сілы. У цэлым жа абрады Пятрова дня, у параўнанні з Іванавым, не так выражаны, не столькі разнастайныя па змесце і маляўнічыя паводле выканання.

Такім чынам, летні святочны перыяд апынуўся карацейшы за зімні. Зрэшты, маюцца звесткі, што гэты перыяд доўжыўся ўсё-такі 12 дзён да 4 ліпеня. На жаль, нам вядомыя звесткі гэтага роду з этнаграфіі аўстрыйцаў: у іх указаны перыяд доўжыўся да дня Святога Ульрыха, які лічыўся заступнікам ад маланак, гэта значыць быў функцыянальна вельмі блізкі да Святога Пятра.

Сучаснае свята Каляды найбольш яркае салярнае свята, таму што яно зяўляецца вельмі празрыстым пераасэнсаваннем свята нараджэння бога Сонца. Менавіта на 25 снежня выпадае дата нараджэння Мітры аднаго з інда-іранскіх багоў, дабразычлівага да людзей бога дзённага святла, падаўцы жыцця. У ІІ тысячагоддзі да н. э. ён маляваўся побач з сонцам, пазней у некаторых іранскіх народаў быў атаясамлены з сонцам. Яго звычайна малявалі з промнявым вянком на галаве і ў руцэ. У ліку многіх матываў усходніх рэлігій Мітра быў успрыняты грэка-рымскай культурай: яму прысвячаліся храмы, у 3 2 стагоддзях да н. ч. ён кантамініраваўся з вобразам Геракла, на Усходзе з вобразам Апалона. У 1 стагоддзі н. э. вядомы абяднаны вобраз Мітры Геліяса.

Святкаванне Каляд, вядомае з сярэдзіны 4 стагоддзя і ўзаконенае ў 431 годзе, афіцыйна замясціла мітраісцкае свята.Ранейшыя вераванні і абрады, рытуалы і гульні, складзеныя ў народзе вакол даты нараджэння бога сонца, аказаліся ўключанымі ў калядную абраднасць, у некаторых выпадках будучы пераробленымі ў духу царкоўнай літургіі, у іншых засталіся практычна без зменаў.Тое ж трэба сказаць і пра Новы Год дата афіцыйнага календара, якая нераз падвяргалася змене. Навагоднія цэрыманіяльныя абыходы вакол хаты, ачага, па ходу сонца павінны былі прынесці хаце дабро, а абыход супраць руху сонца зло.

Калядна навагодняе дванаццацідзёнства трэба разглядаць як цэнтральны перыяд, абяднаны агульным сэнсам напаўняючых яго абрадаў і святочных забавак,сярод якіх відавочныя рэмінісцэнцыі рэлігійных адносін да сонца. З упэўненасцю можна меркаваць, што амаль паўсюдны звычай запальваць вогнішчы ў гэты перыяд на ўзвышаных месцах, размешчаных бліжэй да неба, да сонца, зяўляецца рытуальным выражэннем салярнага культа.

Ёсць меркаванне, што карнавальныя вогнішчы і іншыя шматлікія віды вогнішчаў рытуальнага і забаўляльнага характару маюць у сваім генезісе салярную аснову [21, с.109].

Да элементаў салярнай абраднасці трэба аднесці таксама качанне палаючых колаў са склонаў гор і ўзвышшаў, кіданне ў паветра палаючых шайб. Рэлігійна-магічная скіраванасць гэтых дзеянняў выражаецца ў тым, што яны суправаджаюцца зычэннямі дабрабыту. Да гэтага ж кола салярных звычаяў, мабыць, патрэбна аднесці шэсці з запаленымі факеламі, якія здзяйснялі разам з запальваннем вогнішчаў.

Салярныя элементы у калядна-навагодняй абраднасці не адасоблены ад іншых, а складаюць з імі неразрыўны комплекс. Большасць абрадаў гэтага перыяду накіраваны на дасягненне поспехаў у земляробстве, захоўванне здароўя людзей, усякага дабрабыту, прадказванне будучага. Тут жа прадстаўлена тэма шлюбу, працягу чалавечага роду. У спецыяльнай літартуры ўсталявалася меркаванне, што гэтыя дзеянні выражэнне актыўных адносін чалавека да прыроды, супрацьпастаўленне жыццёсцвярджальнага пачатку зімняму стану зямлі, паміранню сонца [21, с.109].

У непасрэднай сувязі з навагодне-каляднай абраднасцю і яе салярнымі элементамі стаіць тэрмін “крачун”, “карачун”, вядомы ў балкана-карпацкім арэале. У ўсходне-раманскіх мовах гэтае слова абазначае зімовае свята, каляды, час яго ўшаноўвання, абрадавы навагодні і калядны хлеб. У палякаў таксама адна з назваў абрадавага хлеба крачун. Па-балгарскі “крачун, крачунец” абазначае “калядны дзень”. На славацкай мове крачун гэта каляды, а ў сербска-харвацкай гэта імя ўласнае. На рускай мове словам “корочун” называлі зімовы сонцаварот, 12 снежня ст. ст. , а таксама смерць. У сэнсе “раптоўная смерць у маладым узросце” гэта слова выкарыстоўвалася беларусамі.

Прапанавана нямала тлумачэнняў гэтага тэрміна: А. В. Дзясніцкая ўслед за албанскім вучоным Э. Чабеем выводзіць яго з старажытнаалбанскага кораня са значэннем “пень” (каляднае палена). С. А. Токараў падтрымлівае старое меркаванне К. Эрбена аб сувязі слова карачун з старажытнаславянскім іменем крт, да якога некаторыя даследчыкі ўзвадзілі імя “чорт” і супастаўлялі з імёнамі хатняга духа у грэкаў, палякаў і латышоў. Магчыма, што “Крачун, Карачун уяўляў сабой у нейкай частцы славянскіх плямёнаў боства зімы і смерці, у гонар якога спраўлялі свята каля зімовага сонцастаяння”. Малдаўскі вучоны Ю. В. Паповіч прыйшоў да высновы, што “…галоўная асаблівасць свята заключаецца ў шанаванні сонца, яго зямнога намесніка полымя і памёршых бацькоў”. Самую ж назву свята Ю. В. Паповіч лічыць старажытнаславянскай, якая належыць славянам карпацкага арэалу, адкуль яна распаўсюдзілась больш шырока ў славянскія мовы, а таксама была запазычана усходнераманскімі народамі і венграмі [21, с.110].

Да кола салярных вераванняў належаць абрады, вядомыя ў Паўднёва-Усходняй Еўропе пад зборнай назвай русалі. Гэтыя абрады, дакладней драматызаваныя дзеянні, гульні, выконваюцца групай мужчын зімою ў калядна-навагодяе дванаццацідзёнства і летам на працягу тыдня (“русальная нядзеля”, у час царкоўнага свята Троіцы ці на на ступным за ім тыдні). Усходнім сербам яны вядомы пад імем “русалиjе” і інш.

Цікавы таксама тыя падрабязнасці абрада, якія звязваюць яго з салярным культам: распальванне вогнішчаў, чырвоны колер русалійскага рэквізіту, прыкметна таксама сімволіка крыжа і сімволіка кола.

Русаліі маюць складанае паходжанне. Многія лічаць іх спецыфічна славянскімі; выказвалася меркаванне пра ўплыў рымскіх разалій.

Калядна-навагодні цыкл святаў складаны абрадавы комплекс. Салярнае паходжанне і сэнс адзначаных намі абрадаў не даказаны безумоўна, але зяўляецца магчымымі меркаваннямі. Магчыма, што абрадавы агонь быў элементам сонечнай сімволікі, але ён мае і шмат іншых значэнняў: ачышчальнае, лекавае, ахоўваючае і многія іншыя [21, с.110].

Многія даследчыкі схільны адносіць да праяў сонечнага культу каляднае палена. Паводле нашых уяўленняў, рытуалы, якія групуюцца ваол каляднага палена, прынцыпова адрозніваюцца ад рытуальных вогнішчаў. Палена больш звязана з культам хатняга ачагу, сямейнай абраднасці і павінна быць разгледзена у плане рэлігійных адносін да агню, чым да сонца.

Важнае салярнае свята летні сонцаварот дзень Святога Іаана.

Сляды салярнага культу адлюстраваны ў звычаях падымацца на вяршыні гор і іншыя ўзвышанныя мясціны для сустрэчы ўзыходзячага сонца. У Іспаніі санхуасцкія вогнішчы распальвалі на вяршынях халмоў і ўзгоркаў. Палякі сцвярджалі, што сонца ў гэтую раніцу скача, грае.

У святкаванні Іванава дня паўсюдна ў Еўропе сляды салярнага культу ўпляталіся ў адзіны комплекс першабытных рэлігійных прадстаўленняў і дзеянняў. Асноўныя з іх запальванне вогнішчаў, але нараду з гэтым заўважаны звязаныя з рытуальнымі вогнішчамі ачышчальныя абрады, вера ў прадуцыруючыя ўласцівасці агню.

Дзень веснавога раўнадзенства амаль паўсюдна ўспрымаецца як свята вясны. Вельмі часта ён зрушаны з астранамічнай даты раўнадзенства на 25 сакавіка дзень Благавешчання. Гэтае свята вельмі папулярна ў грэкаў, а таксама ў паўднёвых славян, румынаў і албанцаў. Яно лічылася пачаткам новага года і таму было адзначана шматвобразнымі магічнымі прыёмамі, у тым ліку і распальванне вогнішчаў. Знамянальны і чырвоны колер у рэквізіце святочнай абстаноўкі. Сярод народаў Цэнтральнай і Заходняй Еўропы свята Благавешчанне не мае падобнага значэння, у гэты дзень толькі прыкмячалі і прадказвалі на будучае надворе.

Дзень асенняга раўнадзенства натуральная мяжа паміж летнім і зімовым сезонамі. У народным святочным календары фактычна пагранічнай датай стала бліжайшае да яго хрысціянскае свята дзень Святога Міхаіла(29 верасня). Непасрэдных салярных матываў у святкаванні асенняга раўнадзенства не наглядаецца.

Акрамя дат астранамічнага календара, абрады, якія носяць сляды салярнага культу, спраўляюцца ў дні, ад якіх некалі адлічваўся пачатак года.

Да 16 стагоддзя новы год пачынаўся ў Еўропе з Вялікадня. У розных дзяржавах у велікодныя абрады ўключаецца сустрэча ўзыходзячага сонца. Амаль паўсюдна ў Еўропе ў страсную суботу распальвалі вогнішчы: першапачаткова на ўзвышаных месцах ці на беразе ракі, пазней каля царквы. Вакол вогнішчаў танцавалі, спявалі, пераскаквалі праз агонь, праганялі жывёл скрозь дым. Яшчэ пазней сталі абмяжоўвацца благаслаўленнем агню ў царкве. У гэтым звычаі яўна прасочваец