Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



ад яе залежыў узровень вады. У міфах антычнасці, як і ва ўсходніх рэлігіях, багігн Поўні звязвалі сабою свет жывых і іншасвет, жыццё і смерць, адказвалі за дзетанараджэнне, панавалі ў царстве памёршых [8, с. 22].

Нашы продкі вызначалі шчаслівыя і нешчаслівыя дні па плыні Поўні. Верылі, напрыклад, у тое, што дзеці, якія нарадзіліся ў першы, шосты, сёмы, дзевяты, адзінаццаты, шаснаццаты дзень Поўні, жывуць вельмі доўга, а тыя, хто нарадзіўся ў трэці, пяты, трынаццаты, дваццаць дзевяты, наадварот. Добра таксама, калі дзіця нараджаецца ў чатырнаццаты дзень Поўні, яно будзе дасканалым ва ўсіх адносінах. Магі, знахары, чарадзеі заўсёды лічылі, што ў час маладзіка ўся прырода абнаўляецца і людзі таксама атрымліваюць новыя сілы. Ад маладзіка Поўня растрачвае свае сілы, разам з гэтым змяншаюцца і сілы чалавецтва. Той, хто займаецца магіяй, заўсёды прысвячае сябе Поўні.

Цыкл Поўні складаецца з чатырох фаз, кожная з якіх цягнецца сем дзён. Шумеры заснавалі на гэтым цыкле свій каляндар. Адсюль і ўзнік каляндарны месяц, які складаецца з чатырох тыдняў па сем дзён кожны: плюс дадатковыя дні ў канцы кожнага цыкла, каб папоўніць тыя дні, калі Поўня на небе не бачна [8, с. 15].

Старажытныя людзі лічілі, што менавіта Поўня кіруе жыццём на зямлі, а паколькі цыклы яе складаюцца з сямі дзён, то і на зямлі жыццё павінна дзяліцца на сямідзенныя перыяды. Згодна магічнаму мысленню, так яно і ёсць. Чалавечае цела абнаўляецца кожныя сем гадоў. Знахары і магі лічаць, што хваробы развіваюцца згодна сямідзённаму цыклу. Кожная стадыя чалавечага росту завяршаецца на працягу сямі гадоў, кожная фаза Поўні на працягу сямі дзён. Вялікі класічны астролаг Пталемей гаварыў: Луна так же, как небесное тело, ближайшее к Земле, обильно оказывает своё влияние на обыденные вещи, ибо большинство из них, как одушевлённых, так и неодушевлённых, связано с ней и меняется вместе с ней.

Нашы продкі вельмі многае звязвалі ў сваім жыцці з месяцам. Існавалі розныя прыкметы і павері, якія мелі сувязь з Поўняй. Напрыклад, зеллі лепш за ўсё збіраць у купальскую ноч, а калі ў іншы час, то ў апошняй фазе Поўні, пачынаючы з 23-га дня. Верылі, што чалавек, які нарадзіўся ў час навамесяца, будзе жыць доўга і ўсё жыццё будзе здаровым і вясёлым, а той, хто нарадзіўся па сходні, будзе жыць нядоўга і будзе сумным, непрыветлівым, з дрэнным характарам. Роды жанчын лягчэй праходзяць у перыяд Поўні, у гэты ж час хутчэй загойваюцца раны. У рускіх існуе павере, што, убачыўшы маладзік, неабходна трымацца за грошы, каб цэлы месяц быў прыбытак. Украінцы верылі ў тое, што нельга паказваць пальцам на Поўню, бо палец можа адсохнуць. У беларусаў існавалі прыкметы па месяцу да перамены надворя: кола вакол месяца да ветру, калі месяц акружаны ясным колам, якое становіцца ўсё больш шырокім, то будзе яснае надворе. цмяны месяц да мокрага надворя. калі поўні нябачна да чацвёртага дня па маладзіку пры паўднёвым ветры, то надворе будзе бурнае ўвесь той месяц. Цяжарнай жанчыне непажадана было глядзець на Поўню, бо лічылі, што дзіця тады можа нарадзіцца з якім-небудзь псіхічным захворваннем ці памесяўнікам. Менавіта пад ісход месяца ведзьмы і чараўнікі збіраюцца на шабашы. У час поўнай Поўні адбываюцца розныя незвычайныя рэчы. Асабліва небяспечныя ў гэты час сустрэчы з пярэватнямі.

У розных відах варажбы таксама выкарыстоўваюцца сімвалы Поўні. Верылі, што калі дзяўчыне ці жанчыне прысніцца поўня, гэта азначае, што ў хуткім часе яна стане цяжарнай.

Як начное свяціла Месяц супрацьпастаўлены Сонцу як дзённаму свяцілу.

Супрацьпастаўленасць Месяца и Сонца выказваецца і ў такой апазіцыі, як зменлівасць/нязменнасць. Месяц зменлівы “паводле вызначэння”. Зменлівасць жа сонца ўспрымаецца як нешта незвычайнае, цудоўнае “гранне” ў пэўныя каляндарныя моманты ў перыяд паміж веснавым і восеньскім раўнадзеннем. Зменлівасць Месяца знаходзіць сваё вытлумачэнне ў этыялагічных паданнях. Так, у адным з іх апавядаецца, што “месяцу Бог вялеў свяціць уночы, покуль сонейка спачывае, толькі месяц вельмі гультаяваты, ён кепска свеціць, за тое Бог вялеў, каб ён кожныя чатыры нядзелі перараджаўся”. Паводле іншай версіі, “Бог, калі месяц састарае, крышыць яго на зоры. Адзін кавалачак кладзе ў дзяжу, на закваску. Зоры ападаюць туды, з іх пачынае рабіцца рошчына, цеста падыходзіць і пераліваецца цераз край. Гэтак і нараджаецца Месяц.” У апошнім выпадку прасочваецца асацыяцыя Месяца і хлеба, але як бы “несапраўднага” ці “няцэлага”, бо ў адным выпадку ён не выпечаны, а ў другім (у загадках) ён найчасцей ужо губляе сваю цэльнасць. Але ў абодвух прыведзеных паданнях яўна абазначаецца тэма “пакарання Месяца” праз пазбаўленне яго пачатковай цэльнасці.

Такім чынам, у сістэме касмалагічных прэцэдэнтаў Месяц аказваецца “першым пакараннем” і тэма пакарання становіцца “скразной” у паданнях, якія тлумачаць некаторыя асаблівасці яго выгляду. Так, у мностве варыянтаў вядомае паданне пра забойства братам брата (Каінам Авеля), якіх Бог змясціў на Месяц як вечны напамін пра гэтае злачынства. І цяпер, калі ў поўню прыгледзецца на Месяц, то можна ўбачыць, як брат стаіць з вілкамі над забітым братам у выглядзе цёмных плямінаў. Чырвоны ж колер Месяца ў поўню нізка над небакраем тлумачыцца тым, што Месяц, які свяціў падчас забойства, прыняў кроў першага пакутніка.

У шэрагу купальскіх тэкстаў Месяц адыгрывае ініцыяльную ролю: ён раскладае купальскае вогнішча, сігналізуючы пра пачатак святкавання.

Адметныя асаблівасці прыпісваліся месяцаваму святлу. Так, пры святле Месяца гушкаюц

s