Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



е са жнейкай, якая скардзіцца, што яно не спагадае ёй: раненька ўсходзіць яе на полі знаходзіць, позненька заходзіць яе на полі пакідае. Сонейка адказвае:

 

Чым жа я таму вінавата,

Што твая гаспадынька

Цябе рана пабуджаіць

І на поле высалаіць?

(песня “Дзеванька-сіротанька”) [17, с. 94].

 

Агульнавядома, што культ Сонца адыграў немалаважную ролю ў фарміраванні веснавой і летняй абраднасці. Абрад “гукання вясны” мае выразныя аграрна-магічныя рысы. Паколькі асноўнай прыроднай сілай, якая адлюстроўвала жыватворны пачатак, было сонца, менавіта яму і адводзіцца вядучае месца ў песнях веснавога цыклу. На першым месцы ў веснавым цыкле знаходзіцца земляробчы культ. Сонца толькі “дапамагала” або “запрашалася на дапамогу” нашымі продкамі. Надыход вясны суправаджаўся адпаведна традыцыйнымі песнямі і абрадамі, якія мелі пэўны магічны падтэкст у адносінах да будучага ўраджаю. Можна меркаваць, што звычай выпякаць вясной з цеста фігуркі жаўрукоў або буслоў і зядаць іх ёcць не што іншае, як амаль забытая мадыфікацыя ахвярнай птушкі, якая існавала ў старажытнасці і заключалася ў тым, што вясну ў вобразе птушкі лавілі і прыносілі ў ахвяру богу сонца, а пазней гэткія паднашэнні рабілі і самому сонцу, у хрысціянскі перыяд злоўленых птушак выпускалі на волю.

Валачобныя песні віншавальна-велічальныя творы веснавога цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі каштоўны помнік духоўнай спадчыны беларускага народа, яскравая і характэрная яе адметнасць. Вяліклдзень гэта вялікае свята канчатковай перамогі дабра і хараства над злом, сцюжай, велічнага бога сонца над богам цемры і холаду. Вялікдзень заўсёды прымеркаваны да першай поўні, якая надыходзіла пасля веснавога раўнадзенства. Да гэтага часу ажывала прырода, пачыналіся першыя палявыя работы. Таму ў валачобных песнях ухваляецца будучы ўраджай, звязаная з ім сельскагаспадарчая праца і сонца, ад якога залежыць жыццё і дабрабыт людзей. А адбітак салярнага культу ў светапоглядзе селяніна ўзмацняе гэты гуманістычны пачатак і, дапасаваўшыся да земляробчага культу, дапаўняе старажытныя ўяўленні аб навакольным свеце, прадметы і зявы якога характарызуюцца па аналогіі з жыццём чалавека. Так, сонца ў валачобных песнях паўстае як трыдзіная крыніца жыцця, ураджаю і дабрабыту, яно параўноўваецца з вялікай матэрыяльнай каштоўнасцю золатам, якое падобна з ім па колеру.

 

4.3 Семантыка міфалагемы сонца ў сямейнай абраднасці

 

Значную ролю адыгрываюць рытуалы, звязаныя з сонцам і ў сямейных абрадах беларусаў. Вялікае значэнне мае сонца ў вясельным і радзінным абрадзе, бо сонца ў нашых продкаў лічылася пачаткам жыцця, і таму вельмі значнай была яго роля пры зяўленні на свет новага чалавека і стварэнні новай сямі, новага мікракосмасу ў Сусвеце. Калі навароджанага першы раз выносілі з хаты, яго як бы паказвалі першы раз усяму Сусвету, усім сусветным сілам. І спачатку яго прадстаўлялі менавіта Сонцу.

Нявеста (як будучая маці) і жанчына-парадзіха вельмі блізкія Сонцу, якое дае жыццё, свет і цяпло. І нявесцін вянок, і шлюбны пярсцёнак прысвячаліся сонцу (мелі круглую форму).

Нявеста раніцай сустракала Сонца неапранутая, з расплеценай касой, кветкамі медуніцы ў руках і прасіла ў Сонца шчасця і благаславення. Нявеста прасіла ў Сонца дараваць ёй памылкі і грахі, благаславіць яе на шчаслівае жыццё, паслаць здаровых дзяцей (часцей трох: двух сыноў і дачку), абавязвалася быць вернай свайму мужу, шанаваць яго бацькоў, быць добрай гаспадыняй, уставаць разам з сонцам, не насіць дзявочага ўбору, пакінуць толькі чырвоную спадніцу (або сарафан) для будучай дачкі і інш. Адным з галоўных сімвалаў усіх трох сямейна-абрадавых цыклаў зяўляўся ўрачысты каравай [15, с. 75].

Святочны хлеб (каравай) быў прысвечаны Сонцу. Каравай выпякаўся такой жа самай, як і Сонца, круглай формы. У час вясельных рытуалаў да Сонца звярталіся з просьбай, каб яно благаславіла каравай.

Пасля жанчыны-каравайніцы неслі каравай на ручніку на ўзгорак і прасілі сонца благаславіць яго. Каравай на некалькі хвілін пакідалі на ручніку, а самі спускаліся з узгорка. Пасля благаславення каравая Сонцам ён станавіўся свяшчэнным. Вельмі дрэннай прыкметай лічілі, калі не было сонца ў дзень выпечкі вясельнага каравая. Нявесцін вянок і шлюбны пярсцёнак таксама маюць форму круга, як і сонца. На думку А. М. Афанасьева, “круглавідная форма сонца прымушала чалавека бачыць у ім вогненнае кола, кольца або шчыт. Круглая форма, як вядома, сімвалізуе кола жыцця (а таксама пэўную незалежнасць, вольнае жыццё). Тут бачна сувязь з Сонцам, якое таксама мае форму круга. Па старажытных уяўленнях, сонца дае жыццё і мае пэўную ўладу.

Уся сямейная абраднасць таксама прасякнута салярным культам. Дзённае свяціла паўстае як адвечная крыніца жыцця, пладароддзя, сонечнай энергіі. Ва ўрачыстыя моманты жыцця чалавека-працаўніка сонца радуецца разам з ім, як і ў вялікія святы, паводзіць сябе даволі незвычайна.

Сонца нябеснае свяціла, якое славяне шанавалі як крыніцу жыцця, цяпла і святла. Народныя ўяўленні аб Сонцы і свеце адчувалі ўплыў царкоўна-кніжнай традыцыі.

У фальклоры Сонца называлі ясным і чырвоным, божым і праведным, добрым і чыстым. У многіх славянскіх традыцыях Сонцу кляліся і ўпаміналі яго ў праклёнах. Яно прадстае ў паверях як разумная і дасканалая істота, якая ці сама зяўляецца боствам, ці выконвае боскую волю. У народных уяўленнях Сонца гэта твар, вока ці слова Бога, ці ваконца, праз якое Бог глядзіць на зямлю.

У славянскіх паверях Сонца с

s