Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускага літаратуразнаўства

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Брэст 2010

План

 

Уводзіны

  1. Міфалогія і міфалагемы. Сучасны стан распрацоўкі праблемы
  2. Праявы салярнага культу ў традыцыях розных народаў
  3. Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян
  4. Семантыка і функцыянальнасць міфалагемы Сонца ў традыцыйнай беларускай літаратуры

4.1 Астранамічныя вобразы ў беларускіх замовах з касмалагічнымі матывамі

4.2 Семантыка міфалагемы Сонца ў каляндарнай абраднасці

4.3 Семантыка міфалагемы Сонца ў сямейнай абраднасці

  1. Семантыка і функцыянальнасць міфалагемы Поўні ў беларускім фальклоры (у агульнаславянскім кантэксце)
  2. Значэнне міфалагем Сонца і Месяца ў неабрадавай паэзіі як знакавай сістэме народнага мастацтва беларусаў

Заключэнне

 

Уводзіны

 

Важнасць вывучэння спецыфікі міфалагічнай свядомасці, якая адлюстроўвалася ў народнай паэтычнай творчасці ў мінулым і на сучасным этапе даследвання самай старажытнай часткі фальклору, відавочная. Існуючы ў новых умовах, фальклор, міфалогія міфалогія ўступаюць у кантакт з параўнальна нядаўна ўзнікшымі каштоўнасцямі, узбагачае іншыя формы культуры, выяўляюць этнічную псіхалогію, уздзейнічаюць на мастацкае і маральна-каштоўнаснае асваенне свету, станаўленне новых культурных сэнсаў, на вобраз жыцця сучаснага чалавека, фаріраванне яго індывідуальнай культуры і спосабы творчай рэалізацыі. Нездарма многія сацыяльныя зявы становяцца зразумелымі дзякуючы ўсебаковаму аналізу фальклорна-міфалагічных тэкстаў і адпаведных міфалагем.

У міфалогіі многіх народаў свету асноўнымі момантамі, на якіх акцэнтуецца увага, зяўляюцца: стварэнне свету (міфалагемы Зямлі, Сонца, Поўні); зараджэнне жыцця і ўзаемасувязі ўсяго жывога (міфалагемы Зямлі і Жанчыны; імкненне да гармоніі і прыгажосці (міфалагемы Жанчыны і Прыгажосці); залежнасць лёсу ад чалавека ад навакольнага свету (міфалагемы Зямлі, Сонца, Поўні); шлюбныя стасункі касмічных абектаў і людзей, імкненне разнаполых істот да яднання для працягу жыцця (Зямля, Сонца, Поўня (Месяц), Жанчына, Эротыка, (Страсць)); непарыўнасць жыцця ( нараджэнне, жыццё і смерць, праз якую да новага нараджэння ў больш высокай якасці), сувязь макракосмасу і ммікракосмасу (Прыгажосць, Жанчына, Страсць, Доля, Зямля, Поўня, Сонца). Усе гэтыя міфалагемы знайшлі сваё адлюстраванне ў каляндарных і сямейных абрадах і абрадавай паэзіі беларусаў, а таксама ў іх пазаабрадавай творчасці (песнях, казках, легендах, былінах і інш.).

Актуальнасць даследванняміфолага-фальклорнай спецыфікі традыцыйнай культуры, дамінантных міфалагем тлумачацца надзвычайнай жывучасцю міфалагічнай свядомасці, што выразна адбілася ў творах розных жанраў і відаў фальклору. Гістарычны лёс народаў звычайна складаецца з пэўных этапаў іх фарміравання, кансалідацыі, развіцця, часам заняпаду ці трансфармацыі і зноў адраджэння. Кожны з гэтых этапаў захоўваецца ў народным жыцці, у народнай культуры. Фальклор у сваіх адносна развітых жанрах быў і застаецца гістарычна першай формай выяўлення народнай свядомасці і чалавечай духоўнасці наогул. Менавіта міфалогія, абрады, фальклор фарміравалі культурную традыцыю, архетыпы этнічнай свядомасці і этнапсіхалогіі. Міфалогія, як першы светапогляд чалавецтва, міфалагічная свядомасць, як першапачатковы спосаб асваення свету, як асаблівая сімвалічная сістэма, у тэрмінах якой нашы продкі тлумачылі свет, праяўляецца менавіта ў фальклоры, асабліва ў абрадавай дзейнасці. Даследчыкі сцвярджаюць, што міфалагічнае мысленне жыве і сёння ў нашай падсвядомасці, рэлігіі, мастацтве і нават у навейшых дасягненнях навукі.

Даследванне міфолага-фальклорнай спецыфікі беларускай традыцыйнай культуры прадугледжвае зварот у шырокае кола праблем, актуальных і важных для фалькларыстыкі, культуралогіі, для разумення асаблівасцей нацыянальнай культурнай спадчыны беларусаў, яе месца ў кантэксце сусветнай культуры чалавецтва.

Мэты і задачы даследвання

Мэта курсавой работы вызначэнне генезісу і семантыкі міфалагемаў Сонца і Месяца, прадстаўленых у міфалагічна-фальклорных тэкстах беларускай традыцыі. Мая праца зяўляецца сістэмным даследваннем семантыкі і сімволікі абазначаных міфалагем як структурнаўтваральных элементаў беларускай міфалогіі.

Мэта дасягаецца пры вырашэнні нгаступных задач:

  1. ажыццявіць крытычны гістарыяграфічны аналіз важнейшых тэарытычных даследванняў спецыфікі міфалагічных уяўленняў беларусаў і іншых славянскіх народаў, салярнага культу ў розных народных традыцыях
  2. даследаваць семантыку міфалагемаў Сонца і Месяца, прадстаўленых у абрадах і каляндарна-абрадавай, а таксама сямейна-абрадавай вусна-паэтычнай творчасці беларусаў
  3. ахарактарызаваць астранамічныя вобразы ў беларускіх замовах з касмалагічнымі матывамі
  4. вызначыць сімволіку міфалагемаў Сонца і Месяца ў знакавай сістэме народнага мастацтва беларусаў

Абектам даследвання зяўляецца беларуская традыцыйная духоўная культура як складанаарганізаваная цэласнасць духоўных і ма

s