Сельская гаспадарка Беларусі

Згодна Дырэктывы №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асновай энергетычнай незалежнасці і эканамічнай бяспекі краіны зяўляюцца эканомія і беражлівасць. Як паведаміў галоўны

Сельская гаспадарка Беларусі

Информация

Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету

Сельское хозяйство

Сдать работу со 100% гаранией
ізна тры чвэрці плошчы паліваных сельскагаспадарчых палеткаў зямное кулі.

Найбольш востра нястача вады адчуваецца ў самых засушлівых раёнах плянэты, дзе жывуць больш за два мільярды чалавек, у тым ліку прыблізна палова ўсіх бедных людзей сьвету. Ад вострае нястачы вады пакутуе большасьць раёнаў Блізкага Ўсходу і Паўночнае Афрыкі, а таксама гэткія краіны, як Мэксыка, Пакістан, Паўднёвая Афрыка і многія рэгіёны Кітая ды Індыі.

“Наяўнасьць і якасьць вады самым сур'ёзным чынам уплывае на здольнасьць людзей палепшыць сваё жыцьцё ў любым кутку плянэты”, -- адзначыў Паскуале Стэдута, кіраўнік Аддзелу водных рэсурсаў, разьвіцьця і кіраваньня ФАО. “У многіх рэгіёнах сьвету фэрмэры, якія спрабуюць вырабіць дастатковую колькасьць харчаваньня дый забясьпечыць сябе крыніцамі даходаў, сутыкаюцца з дадатковымі складанасьцямі, зьвязанымі з пастаянным паўторам засушлівых пэрыядаў і канкурэнцыяй за водныя рэсурсы”.

Вырашыць праблему нястачы вады шмат у чым можна дзякуючы выкарыстаньню тэхнікаў вядзеньня сельскай гаспадаркі, якія дазволяць забясьпечыць збор і назапашваньне большага аб'ёму дажджавой вады, скараціць непатрэбныя страты вады пры паліве, а таксама шляхам падвышэньня ўзроўню прадукцыйнасьці і зьмяненьня прыярытэтаў у выбары культураў для вырошчваньня і ўключэньня ў рацыён харчаваньня, зазначыў Паскуале Стэдута.

Стан сельскай гаспадаркі ў Беларусі

Сельская гаспадарка адыгрывае важную ролю ў эканоміцы Беларусі, хаця прыродныя ўмовы ацэньваюцца спецыялістамі як сярэднія, а многія выказваюцца пра нашу краіну як зону рызыкоўнага земляробства. Аднак сельская гаспадарка забяспечвае каля 9,5% УВП (звесткі 2005 года). У сельскай мясцовасці пражывае каля трэцяй часткі насельніцтва краіны, у 2005 г. у гэтай галіне эканомікі працавалі 10,6% занятага насельніцтва. У Беларусі самая высокая ў Еўропе забяспечанасць ворнымі землямі 0,47 (паводле іншых крыніц 0,6) га на кожнага жыхара (0,9 га сельскагаспадарчых зямель) удвая больш, чым у Германіі, Францыі, Англіі. Усяго ў краіне 9011,5 тыс. га сельскагаспадарчых земляў, у тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацый 7484,7 тыс. га (83,1%), у дачнікаў 62,8 тыс. га (0,7%), у сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак 130,5 тыс. га (1,4%), падсобныя гаспадаркі сельскіх жыхароў займаюць 880,7 тыс. га (9,8%) [1, 2, 3].

У 60-х гадах XX стагоддзя ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, быў узяты курс на інтэнсіфікацыю сельскагаспадарчай вытворчасці. Развіццё навукі, у прыватнасці хіміі і селекцыі, прывяло да таго, што ў сельскай гаспадарцы пачалі масава выкарыстоўваць мінеральныя ўгнаенні, ядахімікаты, новыя гатункі і гібрыды раслін. Узрасла механізацыя агравытворчасці. Земляробства стала адной з ахвяр стаўлення да Прыроды як да механізма, які працуе па вельмі простых правілах. Здавалася, што ўсё можна зразумець праз просты вопыт: унесці азотнае ўгнаенне падлічыць прыбаўку ўраджаю ў гэтым годзе, распыліць ядахімікат зноў падлічыць прыбытак ад павелічэння вытворчасці. Таму хімізацыя, меліярацыя і механізацыя сталі падмуркам новай канцэпцыя аргавытворчасці інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі, якая, насуперак традыцыйным практыкам, не прыстасоўвалася да Прыроды, а спрабавала яе прыгнесці.

У пачатку 90-х гадоў, нягледзячы на значныя палітычныя і эканамічныя змены, курс на інтэнсіфікацыю сельскагаспадарчай вытворчасці не змяніўся, аднак рабіліся спробы рэфармавання гэтай галіны эканомікі. У пачатковы перыяд рэформ (1992 1995 гг.) выкарыстоўваліся эканамічныя метады кіравання сектарам эканомікі, галоўным чынам, павелічэнне грашовай эмісіі, лібералізацыя цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. У гэты перыяд былі зроблены першыя крокі ў правядзенні зямельнай рэформы. У 1992 г. дапушчальны памер прысядзібных участкаў павялічыўся ў два разы, што прывяло да хуткага развіцця нетаварнай сельскагаспадарчай вытворчасці. У гэты перыяд былі створаны першыя фермерскія гаспадаркі, пачалася прыватызацыя некаторых прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і гандлі прадуктамі харчавання.

У 1995 1998 гг. выкарыстоўваліся толькі адміністратыўныя метады кіравання эканомікай, рэформа аграрнага сектара эканомікі прыпынілася. Гэта не спрыяла вырашэнню наяўных праблем сельскай гаспадаркі. Сельская гаспадарка была абвешчана прыярытэтнай галіной эканомікі, якая падтрымлівалася за кошт ускосных субсідый (ільготных крэдытаў). Дзяржаўныя субсідыі ў пераліку на ажнаго працаўніка сельскай гаспадаркі перавышалі яго сярэднегадавую зарплату.

Пачынаючы з 1998 г. нарасталі эканамічныя і сацыяльныя праблемы ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Краніцы фінансавання, як унутраныя, так і замежныя, рэзка скараціліся. Працягваўся спад сельскагаспадарчай вытворчасці, нягледзячы на дзяржаўныя датацыі. З 1990 па 1998 г. абёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі пастаянна зніжаліся. Прычынамі былі неспрыяльная для сельскагаспадарчай вытворчасці палітыка цэн, падзенне попыту на прадукты харчавання ў выніку зніжэння даходаў насельніцтва, зніжэнне экспартных магчымасцей і скарачэнне інвестыцый у сельскую гаспадарку.

У 90-х гадах доля дзяржаўнага сектара ў агульным выкарыстанні зямлі скарацілася, а доля зямель пад прыватнымі падсобнымі гаспадаркамі павялічылася б больш чым у 2 разы. Пры гэтым фермеры і прыватныя гаспадаркі павялічылі плошчы, занятыя ўсімі сельскагаспаларчымі культурамі, вытворчасць у гэты перыяд узрасла, пры тым што ў дзяржаўным сектары яна зменшылася. Ураджайнасць у абодвух сектарах была параўнальнай, але прыватныя гаспадаркі мелі больш высокую ўраджайнасць зерневых культур і гародніны. Прыватны сектар адыгрываў галоўную ролю ў раслінаводстве, асабліва ў вытворчасці бульбы і гародніны.

І цяпер, у пачатку XXI стагоддзя, у аграрным сектары Беларусі галоўны напрамак развіцця інтэнсіўная сельская гаспадарка, скіраваная на атрыманне максімальнай ураджайнасці з дапамогай шырокага прымянення хімічна сінтэзаваных сродкаў хімізацыі (пестыцыдаў, гербіцыдаў, інсектыцыдаў, фунгіцыдаў, стымулятараў росту, угнаенняў). Інтэнсіўная агравытворчасць патрабуе максімальных затрат рабочай сілы і тэхнікі, а таксама паліва. У Беларусі затраты энергіі на вытворчасць адзінкі прадукцыі ў 3 4 разы вышэйшая, чым у ЗША. Сабекошт адзінкі прадукцыі вельмі высокі і пастаянна павялічваецца ў першую чаргу ў выніку зніжэння ўрадлівасці глеб і іх дэградацыі, а таксама праз павышэнне цэн на паліва.

Не будзе вялікім перабольшаннем сказаць, што беларуская сельская гаспадарка гэта атрыманне высокіх ураджаеў любой цаной. Такая вытворчасць патрабуе значных датацый.

Сталі відавочнымі негатыўныя наступствы інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі:

Забруджванне глеб, вады і атмасферы мінеральнымі ўгнаеннямі, ядахімікатамі, цяжкімі металамі. Доля сельскай гаспадаркі ў забруджванні атмасферы СО2 складае каля 23%. Каля 830 тыс. га сельскагаспадарчых зямель забруджаныя прамысловымі адыходамі. 6% сельскагаспадарчых зямель забруджаныя біягеннымі элементамі ў канцэнтрацыях, якія перавышаюць гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі (ГДК) [4]. Пестыцыды накопліваюцца ў глебе і вадзе, пры праходжанні па харчовых ланцугах іх канцэнтрацыя павялічваецца. Яны таксічныя не толькі для шкоднікаў, але і для іншых жывых істот, у тым ліку так званых карысных, такіх як натуральныя ворагі шкоднікаў (класічны прыклад тля і божыя кароўкі), апыляльнікі раслін і г.д. Акрамя таго, большасць ядахімікатаў таксічныя для чалавека, маюць канцэрагенныя і мутагенныя ўласцівасці, выклікаюць разнастайныя захворванні, алергічныя рэакцыі. Сітуацыя пагаршаецца тым, што каля 23% тэрыторыі падпала пад радыяактыўнае забруджванне ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Дэградацыя глеб (хімічная, фізічная і біялагічная). У Беларусі дэградаваныя і эразійна-небяспечныя глебы ўключаюць 2,6 га ворных зямель (у цэлым 4 млн. га, або 19% агульнай тэрыторыі краіны. На гэты момант асушана 1,45 млн. га тарфянікаў, у тым ліку 1,1 млн. га для сельскагаспадарчых патрэб. Адбываецца хуткі працэс змяншэння, у некаторых выпадках знішчэння тарфянога слою.

Ушчыльненне ворных зямель. Празмернае выкарыстанне машын для апрацоўкі глебы прывяло да ўшчыльнення глебы і парушэння яе структуры, што ўзмацняе працэсы эрозіі глеб.

Назапашванне таксічных рэчываў, у тым ліку цяжкіх металаў, у прадуктах харчавання.

Зяўленне ўстойлівых рас шкоднікаў і ўзбуджальнікаў захворванняў у выніку выкарыстання ў шырокіх масштабах пестыцыдаў. Гэта прывяло да ўзнікнення “заганнага круга”: выкарыстанне ядахімікатаў зяўляецца прычынай узнікнення ўстойлівасці да іх, і парабуецца павялічваць дозы і/або распрацоўваць новыя сродкі абароны раслін, да якіх зноў прыстасоўваюцца шкоднікі і ўзбуджальнікі хвароб сельскагаспадарчых культур: іх колькасць зноў узрастае.

Павышэнне засмечанасці палёў пустазеллем з прычыны працяглага прымянення гербіцыдаў з вузкім спектрам дзеяння.

Зніжэнне ўраджайнасці і павышэнне сабекошту прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Экалагічная сельская гаспадарка дазваляе не толькі пазбегнуць такіх негатыўных наступстваў, але і аднавіць парушаныя экасістэмы. У экалагічнай сельскай гаспадарцы выкарыстоўваюць біялагічныя метады павышэння ўрадлівасці глебы і абароны раслін, а таксама метады павышэння біяразнастайнасці, што спрыяе працэсам самааднаўлення экасістэм.

Сацыяльныя праблемы вёскі ў нашай краіне не менш сурёзныя за экалагічныя. Вельмі неспрыяльная дэмаграфічная сітуацыя, таму што моладзь зязджае ў горад, нараджальнасць вельмі нізкая. Нягледзячы на высокі ўзровень беспрацоўя, асабліва схаванага, у вёсцы мала кваліфікаванай працоўнай сілы. Зарплаты ў гэтай галіне эканомікі нізкія, для стварэння ўласнай фермерскай гаспадаркі патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі.

Зямельнай рэформы ў Беларусі не было. У 1999 г. быў прыняты новы Зямельны Кодэкс, у адпаведнасці з якім усе землі сельскагаспадарчага прызначэння зяўляюцца дзяржаўнай уласнасцю. Дазваляецца толькі прыватная ўласнасць на зямельны ўчастак, заняты жылым будынкам

Лучшие

Похожие работы

<< < 8 9 10 11 12 13 14 > >>