Сельская гаспадарка Беларусі

Згодна Дырэктывы №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асновай энергетычнай незалежнасці і эканамічнай бяспекі краіны зяўляюцца эканомія і беражлівасць. Як паведаміў галоўны

Сельская гаспадарка Беларусі

Информация

Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету

Сельское хозяйство

Сдать работу со 100% гаранией
>Грузавых аўтамабільных транспартных сродкаў у параўнанні з 1 студзеня 2007 года скарацілася на 7,4% і склала 5320 штук. Колькасць зернеўборачных камбайнаў узрасла з 1787 па стану на 1 студзеня 2007 года да 1844 на 1 студзеня 2008 года, бульбаўборачных камбайнаў з 77 да 89, буракаўборачных камбайнаў з 336 да 343 штук. Самая высокая ўдзельная вага з зернеўборачных камбайнаў складаюць камбайны айчынных марак “КЗР-10”, “КЗС-10К”, “КЗС-1218”, “КЗС-7” і яго мадыфікацыі (31,3%), “Ліда-1300” (27,1%). Колькасць ільноўборачных камбайнаў скарацілася на 10,2% і склала 229 штук, кормаўборачных камбайнаў на 11,2% і склала 340 штук.

Наяўнасць трактарных плугоў у параўнанні з 1 студзеня 2007 года зменшылася на 3,4%, культываратараў на 11,7%, сеялак на 8,3%, касілак на 4,9%, жняярак на 16,1%, бульбааджалак і бульбакапалак на 6,7%.

Зернеачышчальна-сушыльных комплексаў ёсць 594 (99,7% да наяўнасці на 1 студзеня 2007 года), усяго зернесушылак 837 (96%), з якіх 184 зернесушылкі працуюць на мясцовых відах паліва.

На працягу 2007 года ў сельскагаспадарчыя і іншыя арганізацыі паступілі 367 трактараў (без трактараў, на якіх зманціраваны землярыйныя, меліярацыйныя і іншыя машыны), з іх 290 новых, што складае 3,3% да наяўнасці на канец 2007 года. Выбыла трактараў 784, з якіх 665 спісаны, што складае 7,2% да наяўнасці на пачатак 2007 года.

Зернеўборачных камбайнаў паступіла 229 штук, з іх новых 200 (10,8% да наяўнасці на канец 2007), а выбылі 172 камбайны, з якіх спісаны 150 (8,4% да наяўнасці на пачатак 2007 года).

Гродзенскае абласное ўпраўленне статыстыкі.

СВК РАЁНА КАРЫСТАЮЦЦА КАЛЯРОВЫМ ПАЛІВАМ

У сёлетнім студзені сельгаскааператывы раёна пачалі атрымліваць рознакаляровае паліва: пры дабаўленні спецыяльнага вадкага фарбавальніка бензін набывае сіні колер, а салярка зялёны. Менавіта ў СВК навінкай будуць карыстацца па адной простай прычыне: такім спосабам будуць змагацца з раскраданнем паліва. Як расказаў галоўны інжынер па ахове працы раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сцяпан Станіслававіч Вольскі, вадкі фарбавальнік для нафтапрадуктаў мае назву “Dyeguard Blue 79R” і паступае да нас з-за мяжы яго вытворцай зяўляецца фірма “John Hogg Technical Solutions Ltd” з англійскага горада Манчэстэр. Па словах спецыяліста, падчас карыстання каляровым палівам неабходна захоўваць тэхніку бяспекі: пры яго пападанні ў арганізм чалавека могуць быць пашкоджаны лёгкія, часты кантакт з ім можа прывесці да высушвання ці трэшчынаў на скуры, а пары дадзенага прадукта могуць выклікаць санлівасць і галавакружэнне (мае пах, які ўласцівы араматызіраванаму вуглевадароду). Фарбавальнік уяўляе пэўную небяспеку для навакольнага асяроддзя: у вадзе ён не раствараецца, таму можа выклікаць доўгатэрміновыя неспрыяльныя эфекты ў водным асяроддзі. Безумоўна, трэба пазбягаць і зяўлення паблізу гэтага імпартнага тавара адкрытага полымя або іскраў. Таму, па словах Сцяпана Вольскага, падчас атрымання гаспадаркамі каляровага паліва былі праведзены інструктажы механізатараў, вадзіцеляў, а ў дадзены момант распрацоўваецца інструкцыя па правілах яго прымянення.

Сельгаскааператывы атрымліваюць каляровае паліва ў Наваельні на вытворчым участку філіяла “Слонімнафтапрадукт” РУП “Гроднааблнафтапрадукт”. У тэлефоннай размове дырэктар філіяла Іван Браніслававіч Шумскі паведаміў, што на такое паліва пераходзяць ва ўсёй Беларусі, а ў іншых краінах свету ім карыстаюцца даўно. На работу рухавіка аўтамашыны або трактара фарбавальнік, вядома, не ўплывае, затое зяўляецца даволі небяспечнай атрутай. “У нас захоўваюцца ўсе меры засцярогі: прымяняем розныя сродкі абароны спецыяльныя касцюмы, маскі, пальчаткі, расказаў І. Б. Шумскі. Утрымліваем гэты імпартны тавар у 20-літровых бачках у халодным памяшканні з добрай вентыляцыяй. Галоўнае захаваць здароўе людзей. Неабходна таксама пільна сачыць, каб да каляровага паліва не мелі доступу дзеці”.

Па інфармацыі Івана Шумскага, ужо распрацаваны спецыяльныя лакмусавыя паперкі, з дапамогай якіх ДАІ пачне ажыццяўляць праверку прыватнага транспарту. Адбывацца яна будзе наступным чынам: да выхлапной трубы аўтамабіля з працуючым рухавіком падносіцца паперка, і тады на ёй зявіцца афарбоўка, напрыклад, зялёнага колеру (калі аўтааматар набыў паліва ў знаёмага трактарыста). Дадзеныя праверкі ўжо прайшлі ў Мінску.

А. НІЧЫПАР.

МТФ “ЗАСЕЦЦЕ” ТРЫМАЕ МАРКУ

МТФ “Засецце”, характэрныя асаблівасці якой круглагадавое ўтрыманне жывёлы і выкарыстанне сучаснага абсталявання зяўляецца адной з лепшых фермаў не толькі сельгаскааператыва, а і раёна. Аб гэтым красамоўна сведчаць паказчыкі мінулага года. Валавая вытворчасць малака тут склала 1184,2 т, што на 275,7 т больш, чым у 2006 годзе; надоі на карову 4797 кг (+206 кг да мінулагодняга паказчыка). 1106,8 т малака прададзена дзяржаве (на 253,6 т больш, чым у 2006-м), вышэйшым гатункам 64%. Тлустасць малака склала 3,52% (+0,03% да мінулагодняга паказчыка).

Аператар машыннага даення Галіна Вацлаваўна Даргевіч працуе на ферме з лістапада 2006 года раней яна даглядала цялят на ферме ў Пенчыцах. Нягледзячы на невялікі працоўны стаж, у 2007-м жанчына надаіла ад каровы 5450 кг малака, стаўшы такім чынам адной з “пяцітысячніц” фермы (разам з Т. П. Ворахавай і Т. Ф. Міклаш). Яшчэ менш усяго паўгода працуе на ферме былая работніца райсабесу Ганна Іванаўна Андрукевіч (за гэты перыяд яна надаіла 2440 кг). У размове жанчыны аказаліся нешматслоўныя (мы завіталі на ферму падчас дзённай дойкі): “У нас арганізавана трохразовая дойка: ранішняя пачынаецца ў 6 гадзін, дзённая у 12, вячэрняя у 18 гадзін. Адначасова тры аператары дояць 24 каровы (а ўсяго ў нас 324 галавы), дойка доўжыцца чатыры гадзіны. Пасля трох працоўных дзён кожнай з нас даецца выхадны. Часу на сямю і гаспадарку, як бачыце, застаецца небагата”. Разам з імі працуюць яшчэ дзве жанчыны Галіна Браніславаўна Марцукевіч і Ядвіга Эдмундаўна Бароўская. Загадчык фермы Тэрэза Браніславаўна Чырко ахарактарызавала ўсіх іх як старанных, адказных працаўніц: “Яны добра выконваюць свае абавязкі, умеюць прыйсці адна адной на дапамогу”. А намеснік старшыні СВК па ідэалагічнай рабоце Віктар Іосіфавіч Марцукевіч дадаў: “На гэтай ферме наогул няма выпадковых людзей, як няма і “цякучкі” кадраў”.

А. НІЧЫПАР.

ЯЎГЕН ВАРГАН: “РУСЬ-АГРА” НА ПЕНСІЮ НЕ ЗБІРАЕЦЦА

20 лютага 60-гадовы юбілей адзначыць адна з лепшых гаспадарак Дзятлаўшчыны СВК “Русь-Агра”. З моманту свайго заснавання ў 1948 годзе яна прайшла нялёгкі, але слаўны шлях. Працаўнікі гаспадаркі неаднаразова ўдастойваліся высокіх узнагародаў Савецкага Саюза, сярод якіх ордэны Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Працоўнай Славы, “Знак Пашаны” і іншыя. І ў нашы дні СВК “Русь-Агра” традыцыйна дабіваецца добрых вытворчых паказчыкаў і заслужана зяўляецца візітнай карткай не толькі раёна, а і вобласці. З 2006 года гаспадаркай кіруе Я. С. Варган. Карэспандэнт пагутарыў з ім напярэдадні святочнай падзеі.

Яўген Сямёнавіч, што сёння ўяўляе сабой СВК “Русь-Агра”?

Калектыў складаецца з 637 чалавек, з якіх жанчын 239, моладзі ва ўзросце да 30 гадоў 97. Агульная плошча кааператыва 9190 гектараў, у тым ліку 8330 га сельгасугоддзяў (з іх 4679 га ворыва). Спецыялізацыя гаспадаркі мясамалочная з развітай вытворчасцю збожжа, ільну, цукровых буракоў і бульбы. У нас функцыянуюць 3 вытворчыя ўчасткі, 8 малочнатаварных фермаў і 3 фермы па адкорму БРЖ, свінаферма, падсобны цэх. На нашых фермах 1600 кароў і 3983 галавы БРЖ на адкорме, дарошчванні і ўзнаўленні, 1203 галавы свіней.

ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ САМАЯ ПІЛЬНАЯ ЎВАГА

На базе СВК “Хвінявічы” адбыўся традыцыйны раённы семінар-вучоба па пытаннях сёлетняга зімова-стойлавага перыяду, вытворчасці сельгаспрадукцыі і ўзнаўленню статка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Віктар Сяргеевіч Дубовік, начальнік ДУ “Дзятлаўская раённая ветэрынарная станцыя” Іван Валянцінавіч Чырко, дырэктар селекцыйна-племяннога цэнтра Людміла Вітальеўна Юркевіч, інспектар па якасці і закупу сельгаспрадукцыі Васіль Васільевіч Гранкоўскі, загадчыкі фермаў, прадстаўнікі заатэхнічнай і селекцыйнай службаў усіх сельгаскааператываў раёна.

Спачатку ўдзельнікі семінара наведалі малочнатаварную ферму “Накрышкі”, дзе галоўны заатэхнік СВК “Хвінявічы” Марыя Сяргееўна Слушко азнаёміла прысутных з арганізацыяй справы падчас зімовага ўтрымання жывёлы на дадзенай ферме і ў цэлым па гаспадарцы. Пасля практычнай часткі надышла пара не менш карыснай тэорыі. Тэарэтычная частка семінара адбылася ў Хвінявіцкім сельскім доме культуры.

Першы слова ўзяў В. С. Дубовік. Ён падвёў вынікі мінулага жывёлагадоўчага года і падрабязна спыніўся на дасягненнях сёлетняга студзеня: “Безумоўна, у жывёлагадоўлі шмат праблем, аднак і па якасці, і па колькасці сельгаспрадукцыі патрабаванні сёння вельмі высокія. Абнадзейвае і радуе тое, што ў пераважнай большасці нашых гаспадарак да гэтага пытання адносяцца сурёзна. Мы сталі пакрыху “плюсаваць”, хаця па вытворчасці малака пачыналі год дрэнна. Адзначу станоўчую работу СВК “Граніт-Агра”, Белагурна”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”. А СВК “Слава працы”, “Рудаяварскі”, “Раготна” трэба выпраўляць “мінусавыя” паказчыкі. Перад працаўнікамі жывёлагадоўчай галіны стаіць наступная задача: не зніжаць тэмпы вытворчасці, тым больш што кармамі фермы забяспечаны. Кожны на сваім працоўным месцы павінен для гэтага прыкласці намаганні, і вынік, спадзяюся, будзе дасягнуты”.

 

VI. Галоўныя праблемы

 

Сельская гаспадарка найбуйнейшы спажывец водных рэсурсаў

Сельская гаспадарка зьяўляецца спажыўцом водных рэсурсаў нумар адзін ва ўсясьветным маштабе, бо на яе долю прыпадае каля 70 адсоткаў усяго аб'ёму забору прэснай вады з рэкаў, водных артэрыяў і ваданосных слаёў у сьвеце. У некаторых разьвіваных краінах гэтая лічба набліжаецца да 90 адсоткаў, бо акурат там знаходзіцца прыбл

Лучшие

Похожие работы

<< < 7 8 9 10 11 12 13 14 > >>