Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



гатай жывёлы па-ранейшаму застанецца стратнай.

Улічваючы, што з 2008 года будуць адменены надбаўкі да закупачных цэн, неабходна прадаўжаць далейшае паэтапнае іх павышэнне да ўзроўню сумежных дзяржаў, лічыць Міхаіл Савельеў.

ЯКАСЦЬ НАСЕННЯ - ГАРАНТЫЯ БУДУЧАГА ЎРАДЖАЮ

У гаспадарках раёна план засыпкі насенных фондаў выкананы на 100%. Аднак неабходна зазначыць, што ў працэсе іх падрыхтоўкі ёсць вялікія адрозненні. Так, па стану на 10 лістапада на праверку ў інспекцыю па насенняводству паступілі 1680 тон насення, што складае 69,4%. З гэтай колькасці кандыцыйныя зяўляюцца 1133 тоны. Асноўны паказчык некандыцыйнасці насення - наяўнасць у ім іншых культурных раслін і пустазелля. Некандыцыю па чысціні маюць наступныя гаспадаркі: СВК “Белагурна” (75 тон), СВК “Вензавец” (70 тон), СВК “Хвінявічы” (68 тон), СВК “Горка-Агра” (40 тон), СВК “Слава працы” (29 тон). У гэтых сельгаскааператываў ёсць магчымасць дапрацаваць дадзеныя партыі насення. Куды больш складанае пытанне - некандыцыя па ўсходжасці. Яе маюць СВК “Белагурна” і СВК “Раготна”, і гэтым гаспадаркам трэба знайсці іншыя партыі насення або ажыццявіць міжгаспадарчы абмен.

Асаблівую ўвагу на якасць падрыхтоўкі насення яравых культур неабходна звярнуць у такіх СВК, як “Горка-Агра”, “Белагурна”, “Вензавец”, “Войневічы”. Кіраўнікам усіх гаспадарак, спецыялістам агранамічнай службы трэба вырашыць пытанне падрыхтоўкі насенных фондаў да 1 снежня. Безумоўна, кандыцыйнасць насення павінна быць стопрацэнтная.

Акрамя гэтага, да 1 студзеня 2008 года неабходна правесці ачыстку насення лёну. Такія СВК, як “Белагурна”, “Горка-Агра”, “Дварэц-Агра”, “Вензавец” павінны падрыхтаваць ільносемя самастойна. Астатнія ж гаспадаркі будуць забяспечаны ім па патрэбнасці.

Яшчэ адно набалелае пытанне - наяўнасць і захаванне насеннай бульбы. За яе захаваннем трэба наладзіць пастаянны кантроль.

Кожны кіраўнік, кожны аграном павінен памятаць аб тым, што своечасовая падрыхтоўка насенных фондаў - гэта аснова высокага ўраджаю.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА: ВЫНІКІ ЗЕМЛЯРОБЧАГА ГОДА

У спаборніцтве сярод гаспадарак раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці пераможцам прызнаны працоўны калектыў СВК “Граніт-Агра”.

У раённым спаборніцтве сярод сельгаскааператываў на вясенне-палявых работах пераможцам стаў СВК “Русь-Агра”, сярод вытворчых участкаў - участак на чале з Бахманам Мусаевічам Салтанавым з СВК “Граніт-Агра”. Яны першыя ў аптымальныя тэрміны і згодна зацверджанага рабочага плана закончылі сяўбу зерневых і зернебабовых культур, цукровых буракоў, ільну і пасадку бульбы, выканалі патрабаванні тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур, не дапусцілі грубых парушэнняў вытворчай, тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы.

Сярод механізаваных звенняў, якія забяспечылі выпрацоўку на ўмоўны трактар вышэй сярэдняга раённага паказчыка, эканомію гаруча-змазачных матэрыялаў і запчастак, у агратэхнічныя тэрміны выканалі даведзеныя заданні згодна працоўнага плана, не дапусцілі парушэнняў вытворчай, тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы, пераможцамі прызнаны:

на ўнясенні арганічных угнаенняў першае месца прысуджана звяну СВК “Дварэц-Агра” (звеннявы Валерый Антонавіч Ляўшук), другое месца - звяну СВК “Граніт-Агра” (звеннявы Сяргей Іванавіч Моніч), трэцяе месца - звяну СВК “Жукоўшчына” (звеннявы Уладзімір Аляксандравіч Васюкевіч);

на падрыхтоўцы глебы, пачынаючы з ранняй культывацыі, першае месца прысуджана звяну СВК “Жукоўшчына” (звеннявы Сяргей Яўгенавіч Белавус), другое месца - звяну СВК “Войневічы” (звеннявы Анатоль Віктаравіч Раманаў), трэцяе месца - звяну СВК “Вензавец” (звеннявы Дзмітрый Міхайлавіч Міснік);

на падрыхтоўцы глебы да сяўбы першае месца - у звяна СВК “Белагурна” (звеннявы Канстанцін Канстанцінавіч Чувак), другое - у звяна СВК “Вензавец” (звеннявы Анатоль Міхайлавіч Осіпаў), трэцяе - у звяна СВК “Раготна” (звеннявы Іван Раманавіч Барадзюк);

на сяўбе зерневых і зернебабовых культур першае месца заняло звяно СВК “Вензавец” (звеннявы Аляксандр Мікалаевіч Баканаў), другое - звяно СВК “Раготна” (звеннявы Дзмітрый Уладзіміравіч Кіслы), трэцяе - звяно СВК “Граніт-Агра” (звеннявы Дзмітрый Віктаравіч Афанасік).

Пераможцам раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю прызнаны СВК “Русь-Агра”, другое месца заняў СВК “Жукоўшчына”, трэцяе - СВК “Раготна”.

У спаборніцтве сярод камбайнавых экіпажаў, якія працавалі на камбайнах “Джон-Дзір”, “Мега-208″, “Лексіён-580″, “CF-80″, перамог экіпаж СВК “Граніт-Агра” у складзе Юрыя Рамуальдавіча і Рамуальда Людвікавіча Скварчынскіх. Яны на камбайне “Джон-Дзір” намалацілі 2610 тон збожжа. Другое месца прысуджана экіпажу СВК “Граніт-Агра” у складзе Уладзіміра Іванавіча Гукіша і Андрэя Уладзіміравіча Гулецкага, якія на камбайне “Лексіён-580″ намалацілі 2550 тон збожжа. Трэцяе месца заняў экіпаж СВК “Русь-Агра” у складзе Віктара Віктаравіча Ёды і Леаніда Хрыстафоравіча Кучынскага, якія на камбайне “Джон-Дзір” намалацілі 2024 тоны збожжа.

Пераможцам сярод камбайнавых экіпажаў, якія працавалі на камбайнах “Ліда-1300″, “КЗР-10″, “КЗС-10К”, “Бізон ТС-59″, стаў экіпаж СВК “Горка-Агра” у складзе Алега Анатольевіча Лішыка і Андрэя Сяргеевіча Сухецкага. Яны на камбайне “Бізон ТС-59″ намалацілі 1673 тоны збожжа. Другое месца прысуджана экіпажу СВК “Русь-Агра” у складзе Валерыя Станіслававіча і Андрэя Станіслававіча Гурначаў, якія на камбайне “Ліда-1300″ намалацілі 948 тон збожжа. Трэ

s