Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



жнага капіталу. Амаль не рэфармаваліся стратныя сельская гаспадарка, жыльлёва-камунальная гаспадарка, грамадзкі транспарт... І самае дзіўнае усё гэта, насуперак прагнозам шматлікіх незалежных экспэртаў, не прывяло да развалу эканомікі і сацыяльнага выбуху. Выглядае наадварот: людзі прызвычаіліся працаваць у Нямеччыне і Маскве, дасылаючы грошы сваякам дахаты, альбо займацца напаўлегальным прадпрымальніцтвам тут. У кожнай галіне зьявіліся сучасныя прадпрыемствы з больш-менш прагрэсіўнымі тэхналёгіямі ў вытворчасьці і маркетынгу. Зрэшты, хоць бы ў Расеі беларускі тавар сынонім тавару якаснага і даступнага.

 

V. Навіны

 

ТЭХНІКУ РЫХТУЮЦЬ ДЛЯ СЯЎБЫ

Непрыкметна праляцеў другі зімовы месяц, а гэта значыць, што не за гарамі традыцыйныя вясеннія клопаты земляробаў. Таму ва ўсіх гаспадарках Дзятлаўшчыны актыўна вядзецца рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Ад яе стану будзе залежаць і якасць вясенне-палявых работ, і будучы ўраджай. Рамонтам тэхнікі займаюцца і на тэрыторыі мехмайстэрняў СВК “Рудаяварскі”, куды напрыканцы студзеня завітаў карэспандэнт. Механізатар гэтага сельгаскааператыву Васіль Храноўскі засяроджана “варажыў” над АКШ - агрэгатам для перадпасяўной апрацоўкі глебы. Адклаўшы на хвілінку ўбок інструменты, Васіль Яўгенавіч расказаў, што паставіў сваю тэхніку на рамонт усяго некалькі дзён таму. Цяпер ён заняты заменай падшыпнікаў, таксама мяняе або падварвае каткі. Пасля гэтага, запэўніўшы, што да пасяўной кампаніі агрэгат будзе ў поўнай гатоўнасці, механізатар зноў прыступіў да работы.

СТВОРАНА ЛАКАЛЬНАЯ КАМПЮТЭРНАЯ СЕТКА

Напрыканцы мінулага года на сродкі з рэспубліканскага бюджэту была праведзена грунтоўная кампютэрызацыя сельскагаспадарчай галіны Дзятлаўшчыны. У раён паступілі 19 сучасных кампютэраў з вадкакрышталічнымі маніторамі, з якіх 12 накіравалі ў гаспадаркі, а астатнія 7 атрымала райсельгасупраўленне. Як расказала Ірына Іванаўна Варабей, спецыяліст па аператыўнаму аналізу і ўліку раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у кожным з 12 сельгаскааператываў кампютэры ў камплекце з мадэмам устаноўлены ў дыспетчарскіх і ўжо створаны інфармацыйна-дыспетчарскія пункты. Працоўныя месцы дыспетчараў падключаны да электроннага паштовага сервера райсельгасупраўлення і, такім чынам, наладжана аператыўная сувязь з гаспадаркамі раёна. У кампютэрах устаноўлена праграма дыспетчарскай справаздачнасці, якая пэўны час не выкарыстоўвалася ў сельгаскааператывах. Справа ў тым, што кожнаму з дыспетчараў для засваення праграмы неабходна было прайсці навучанне, і такую магчымасць ім далі. Увесь мінулы тыдзень яны знаходзіліся ў Гродне на курсах павышэння кваліфікацыі па тэме “Практычнае выкарыстанне персанальных электонна-вылічальных машын”. Пасля гэтага, па словах Ірыны Варабей, дыспетчарская справаздачнасць будзе прымацца па электроннай пошце. Дарэчы, падобная электронная сувязь з абласным камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванню ў райсельгасупраўлення наладжана яшчэ ў мінулым годзе.

АБ ВЫТВОРЧАСЦІ АСНОЎНЫХ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ КУЛЬТУР У 2007 ГОДЗЕ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак Гродзенскай вобласці ў 2007 годзе атрымана збожжавых і зернебабовых культур у вазе пасля дапрацоўкі, уключаючы кукурузу на зерне, 1253,9 тысячы тон (115,4% да мінулага года), ураджайнасць з аднаго гектара ўбранай плошчы склала 34,4 цэнтнера з гектара супраць 32,2 цэнтнера з гектара ў 2006 годзе. Па вобласці 46 гаспадарак (21,8% ад агульнай колькасці сельскагаспадарчых арганізацый, якія займаюцца вырошчваннем збожжа) атрымалі ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур звыш 40 цэнтнераў, з якіх 5 гаспадарак (2,4%) звыш 60 цэнтнераў з гектара.

Валавы збор бульбы па вобласці склаў 1133 тысячы тон і ў параўнанні з 2006 годам павялічыўся на 11,5%. Сярэдні ўраджай бульбы з аднаго гектара ўбранай плошчы склаў 234 цэнтнеры супраць 195 у мінулым годзе. У бягучым годзе ў 97 гаспадарках (50,5% ад агульнай колькасці сельскагаспадарчых арганізацый, якія займаюцца вырошчваннем бульбы) ураджайнасць атрымана звыш 200 цэнтнераў з гектара, а ў 34 гаспадарках (17,7%) яна перавысіла 300 цэнтнераў.

Атрымана агародніны ў 2007 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый 284,2 тысячы тон ці на 2,8% больш мінулага года.

Вытворчасць ільновалакна павялічылася на 38,1%, цукровых буракоў паменшылася на 10,9 тысячы тон (на 0,8%).

У гаспадарках насельніцтва валавы збор збожжавых і зернебабовых культур у 2007 годзе скараціўся да ўзроўню 2006 года на 15,4% , агародніны на 0,5%, бульбы павялічыўся на 10,6%.

Гродзенскае абласное ўпраўленне статыстыкі.

ЦЭНЫ НА МАЛАКО І МЯСА Ў 2008 ГОДЗЕ

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі прагназуе далейшае павышэнне закупачных цэн на малако і мяса ў 2008 годзе. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Савельеў.

Ён адзначыў, што ініцыіраванае Мінсельгасхарчам паэтапнае павышэнне закупачных цэн на малако, буйную рагатую жывёлу і свіней было падтрымана. Так, 19 лістапада закупачныя цэны на малако павышаны на 25 працэнтаў, буйную рагатую жывёлу, свіней першай і другой катэгорыі на 10 працэнтаў, трэцяй катэгорыі на 7 працэнтаў.

Паводле слоў намесніка міністра, павелічэнне закупачных цэн будзе садзейнічаць частковай кампенсацыі затрат гаспадарак на вытворчасць прадукцыі, павышэнню рэнтабельнасці. На цяперашнім этапе закупачныя цэны сапраўды кампенсуюць затраты.

Рэнтабельнасць малака захаваецца на ўзроўні 14-15 працэнтаў, а вось вытворчасць мяса буйной р

s