Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



гербіцыдаў з вузкім спектрам дзеяння.

Зніжэнне ўраджайнасці і павышэнне сабекошту прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Экалагічная сельская гаспадарка дазваляе не толькі пазбегнуць такіх негатыўных наступстваў, але і аднавіць парушаныя экасістэмы. У экалагічнай сельскай гаспадарцы выкарыстоўваюць біялагічныя метады павышэння ўрадлівасці глебы і абароны раслін, а таксама метады павышэння біяразнастайнасці, што спрыяе працэсам самааднаўлення экасістэм.

Сацыяльныя праблемы вёскі ў нашай краіне не менш сурёзныя за экалагічныя. Вельмі неспрыяльная дэмаграфічная сітуацыя, таму што моладзь зязджае ў горад, нараджальнасць вельмі нізкая. Нягледзячы на высокі ўзровень беспрацоўя, асабліва схаванага, у вёсцы мала кваліфікаванай працоўнай сілы. Зарплаты ў гэтай галіне эканомікі нізкія, для стварэння ўласнай фермерскай гаспадаркі патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі.

Зямельнай рэформы ў Беларусі не было. У 1999 г. быў прыняты новы Зямельны Кодэкс, у адпаведнасці з якім усе землі сельскагаспадарчага прызначэння зяўляюцца дзяржаўнай уласнасцю. Дазваляецца толькі прыватная ўласнасць на зямельны ўчастак, заняты жылым будынкам (не больш за 0,15 га) і на прысядзібны ўчастак для вядзення падсобнай гаспадаркі да 1 га. Грамадзяне маюць права арэндаваць да 2 га зямлі для вядзення прыватнай падсобнай гаспадаркі і могуць мець прыватны ўласны ўчастак да 1 га. Фермеры могуць атрымаць у карыстанне, але не ва ўласнасць, да 100 га зямлі. На 1 студзеня 2004 г. плошча арэндаваных зямель у Беларусі склала 357,3 тыс. га, або 1,7% ад усёй плошчы зямель. На долю фермерскіх гаспадарак прыпадае 98,9 тыс. га 27,7% ад плошчы арэндаваных зямель, на долю грамадзян 16,9 тыс. га (4,7%). Большая частка зямель, якія арэндуюцца грамадзянамі, выкарыстоўваецца для вядзення прыватнай падсобнай гаспадаркі (13,9 тыс. га) [5].

Дзяржава не стварае спрыяльных умоў для развіцця фермерскіх гаспадарак. Закон “Аб сялянскай фермерскай гаспадарцы” быў прыняты 18 лютага 1991 г., новая рэдакцыя 19 ліпеня 2005 г. Закон недасканалы і выклікаў сурёзную крытыку з боку фермераў: не фіксуюцца роўныя правы фермераў з іншымі сельскагаспадарчымі вытворцамі, не прадугледжваецца права прыватнай уласнасці на зямлю, не вызначаны механізм выдзялення зямлі. Не абумоўліваецца магчымасць стварэння кааператываў, асацыяцый фермераў.

У адпаведнасці з Загадам Прэзідэнта № 193 ад 1 красавіка 1998 года фермеры абавязаны заключыць пагадненне з мясцовымі органамі ўлады, у якім яны павінны вызначыць умовы землекарыстання, структуру вытворчасці, віды і абёмы тавараў і вытворчых рэсурсаў, якія будуць вырабленыя і набытыя. Праект гэтага пагаднення рыхтуецца органамі ўлады. Такая практыка стварае цяжкасці ў працы фермера. Не ўсе фермеры заключаюць такія дамовы, але ў такім выпадку яны не могуць разлічваць на фінансавую падтрымку.

Паводле ацэнак, фермеры атрымліваюць ад дзяржавы ў 7 10 разоў меншую падтрымку ў параўнанні з іншымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі [6], Дзяржаўная праграма падтрымкі фермерскіх гаспадарак практычна згортваецца. Большасць фермераў, якія спынілі сваю дзейнасць, зрабілі гэта з прычыны недастатковага фінансавання. Крэдыты для фермераў выдаюць пад 12% гадавых, але з улікам схаваных аплат (страхоўка крэдыту, % на падаражанне) атрымліваецца ў выніку 20 30%.

Паводле ацэнак экспертаў Сусветнага банка, сучасная макраэканамічная палітыка ў Беларусі не спрыяльная для развіцця эфектыўнай сельскай гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя рынкі знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, а таксама мясцовых органаў улады. Рэгуляванне цэн ажыццяўляецца з адміністратыўнымі абмежаваннямі (ліцэнзаванне і пад.).

Падаткаабкладанне ў цэлым не спрыяе развіццю агравытворчасці, хаця сельскагаспадарчыя вытворцы маюць падатковыя льготы. Адначасова сельская гаспадарка абкладаецца ўскоснымі падаткамі пры дапамозе механізму рэгулявання цэн. У выніку цяперашняй палітыкі цэн даходы вытворцаў абмежаваныя 2% у месяц, у той жа час іх выдаткі не абмежаваныя. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і аблвыканкамы ўсталёўваюць гранічныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Экспарт прадуктаў харчавання манапалізаваны дзяржаваю.

Інфармацыйна-статыстычная справаздачнасць не забяспечвае правядзенне глыбокага эканамічнага аналізу, імавернасць статыстычных звестак выклікае сумненні экспертаў, у прыватнасці, Сусветнага банка [7].

Нягледзячы на тое, што ў цэлым парадыгма прыродакарыстання ў нашай краіне застаецца ранейшай, назіраюцца змены, хоць і нязначныя, у бок большай “экалагізацыі” сельскагаспадарчай вытворчасці.

Развіццё арганічнага земляробства ў Беларусі стрымліваецца адсутнасцю нарматыўна-прававой базы, недастатковай падтрымкай з боку дзяржаўных органаў, што кіруюць аграрнай галіной, нізкай інфармаванасцю спажыўцоў і патэнцыйных вытворцаў і пад. Фактары, якія стрымліваюць развіццё арганічнай сельскай гаспадаркі ў Беларусі і не ў апошнюю чаргу звязаныя з памылковымі ўяўленнямі і “міфамі”, выкліканы недахопам інфармацыі або непраўдзівай інфармацыяй. Існуюць наступныя памылковыя ўяўленні як у спецыялістаў, так і сярод шырокай грамадскасці:

1. У Беларусі няма чыстых зямель, якія б падыходзілі для вядзення арганічнай сельскай гаспадаркі. Факты паказваюць, што ўзровень выкарыстання мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў ніжэйшы, чым у краінах Заходняй Еўропы. У Галандыі, Даніі, Бельгіі, Германіі на гектар раллі ўносяць 400 600 кг дзейснага рэчыва мінеральных угнаенняў, у Беларусі гэты паказчык не перавышаў 280 кг [4]. У 2

s