Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

Скачать Бесплатно!
Для того чтобы скачать эту работу.
1. Пожалуйста введите слова с картинки:

2. И нажмите на эту кнопку.
закрыть



ірма “John Hogg Technical Solutions Ltd” з англійскага горада Манчэстэр. Па словах спецыяліста, падчас карыстання каляровым палівам неабходна захоўваць тэхніку бяспекі: пры яго пападанні ў арганізм чалавека могуць быць пашкоджаны лёгкія, часты кантакт з ім можа прывесці да высушвання ці трэшчынаў на скуры, а пары дадзенага прадукта могуць выклікаць санлівасць і галавакружэнне (мае пах, які ўласцівы араматызіраванаму вуглевадароду). Фарбавальнік уяўляе пэўную небяспеку для навакольнага асяроддзя: у вадзе ён не раствараецца, таму можа выклікаць доўгатэрміновыя неспрыяльныя эфекты ў водным асяроддзі. Безумоўна, трэба пазбягаць і зяўлення паблізу гэтага імпартнага тавара адкрытага полымя або іскраў. Таму, па словах Сцяпана Вольскага, падчас атрымання гаспадаркамі каляровага паліва былі праведзены інструктажы механізатараў, вадзіцеляў, а ў дадзены момант распрацоўваецца інструкцыя па правілах яго прымянення.

Сельгаскааператывы атрымліваюць каляровае паліва ў Наваельні на вытворчым участку філіяла “Слонімнафтапрадукт” РУП “Гроднааблнафтапрадукт”. У тэлефоннай размове дырэктар філіяла Іван Браніслававіч Шумскі паведаміў, што на такое паліва пераходзяць ва ўсёй Беларусі, а ў іншых краінах свету ім карыстаюцца даўно. На работу рухавіка аўтамашыны або трактара фарбавальнік, вядома, не ўплывае, затое зяўляецца даволі небяспечнай атрутай. “У нас захоўваюцца ўсе меры засцярогі: прымяняем розныя сродкі абароны спецыяльныя касцюмы, маскі, пальчаткі, расказаў І. Б. Шумскі. Утрымліваем гэты імпартны тавар у 20-літровых бачках у халодным памяшканні з добрай вентыляцыяй. Галоўнае захаваць здароўе людзей. Неабходна таксама пільна сачыць, каб да каляровага паліва не мелі доступу дзеці”.

Па інфармацыі Івана Шумскага, ужо распрацаваны спецыяльныя лакмусавыя паперкі, з дапамогай якіх ДАІ пачне ажыццяўляць праверку прыватнага транспарту. Адбывацца яна будзе наступным чынам: да выхлапной трубы аўтамабіля з працуючым рухавіком падносіцца паперка, і тады на ёй зявіцца афарбоўка, напрыклад, зялёнага колеру (калі аўтааматар набыў паліва ў знаёмага трактарыста). Дадзеныя праверкі ўжо прайшлі ў Мінску.

А. НІЧЫПАР.

МТФ “ЗАСЕЦЦЕ” ТРЫМАЕ МАРКУ

МТФ “Засецце”, характэрныя асаблівасці якой круглагадавое ўтрыманне жывёлы і выкарыстанне сучаснага абсталявання зяўляецца адной з лепшых фермаў не толькі сельгаскааператыва, а і раёна. Аб гэтым красамоўна сведчаць паказчыкі мінулага года. Валавая вытворчасць малака тут склала 1184,2 т, што на 275,7 т больш, чым у 2006 годзе; надоі на карову 4797 кг (+206 кг да мінулагодняга паказчыка). 1106,8 т малака прададзена дзяржаве (на 253,6 т больш, чым у 2006-м), вышэйшым гатункам 64%. Тлустасць малака склала 3,52% (+0,03% да мінулагодняга паказчыка).

Аператар машыннага даення Галіна Вацлаваўна Даргевіч працуе на ферме з лістапада 2006 года раней яна даглядала цялят на ферме ў Пенчыцах. Нягледзячы на невялікі працоўны стаж, у 2007-м жанчына надаіла ад каровы 5450 кг малака, стаўшы такім чынам адной з “пяцітысячніц” фермы (разам з Т. П. Ворахавай і Т. Ф. Міклаш). Яшчэ менш усяго паўгода працуе на ферме былая работніца райсабесу Ганна Іванаўна Андрукевіч (за гэты перыяд яна надаіла 2440 кг). У размове жанчыны аказаліся нешматслоўныя (мы завіталі на ферму падчас дзённай дойкі): “У нас арганізавана трохразовая дойка: ранішняя пачынаецца ў 6 гадзін, дзённая у 12, вячэрняя у 18 гадзін. Адначасова тры аператары дояць 24 каровы (а ўсяго ў нас 324 галавы), дойка доўжыцца чатыры гадзіны. Пасля трох працоўных дзён кожнай з нас даецца выхадны. Часу на сямю і гаспадарку, як бачыце, застаецца небагата”. Разам з імі працуюць яшчэ дзве жанчыны Галіна Браніславаўна Марцукевіч і Ядвіга Эдмундаўна Бароўская. Загадчык фермы Тэрэза Браніславаўна Чырко ахарактарызавала ўсіх іх як старанных, адказных працаўніц: “Яны добра выконваюць свае абавязкі, умеюць прыйсці адна адной на дапамогу”. А намеснік старшыні СВК па ідэалагічнай рабоце Віктар Іосіфавіч Марцукевіч дадаў: “На гэтай ферме наогул няма выпадковых людзей, як няма і “цякучкі” кадраў”.

А. НІЧЫПАР.

ЯЎГЕН ВАРГАН: “РУСЬ-АГРА” НА ПЕНСІЮ НЕ ЗБІРАЕЦЦА

20 лютага 60-гадовы юбілей адзначыць адна з лепшых гаспадарак Дзятлаўшчыны СВК “Русь-Агра”. З моманту свайго заснавання ў 1948 годзе яна прайшла нялёгкі, але слаўны шлях. Працаўнікі гаспадаркі неаднаразова ўдастойваліся высокіх узнагародаў Савецкага Саюза, сярод якіх ордэны Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Працоўнай Славы, “Знак Пашаны” і іншыя. І ў нашы дні СВК “Русь-Агра” традыцыйна дабіваецца добрых вытворчых паказчыкаў і заслужана зяўляецца візітнай карткай не толькі раёна, а і вобласці. З 2006 года гаспадаркай кіруе Я. С. Варган. Карэспандэнт пагутарыў з ім напярэдадні святочнай падзеі.

Яўген Сямёнавіч, што сёння ўяўляе сабой СВК “Русь-Агра”?

Калектыў складаецца з 637 чалавек, з якіх жанчын 239, моладзі ва ўзросце да 30 гадоў 97. Агульная плошча кааператыва 9190 гектараў, у тым ліку 8330 га сельгасугоддзяў (з іх 4679 га ворыва). Спецыялізацыя гаспадаркі мясамалочная з развітай вытворчасцю збожжа, ільну, цукровых буракоў і бульбы. У нас функцыянуюць 3 вытворчыя ўчасткі, 8 малочнатаварных фермаў і 3 фермы па адкорму БРЖ, свінаферма, падсобны цэх. На нашых фермах 1600 кароў і 3983 галавы БРЖ на адкорме, дарошчванні і ўзнаўленні, 1203 галавы свіней.

ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ САМАЯ ПІЛЬНАЯ ЎВАГА

На базе СВК “Хвінявічы” адбыўся традыцыйны раённы семінар-вучоба па пытаннях сёлетняга зімова-стойлавага перыяду, вытворчасці сельгаспрадукцыі і ўзнаўленню статка. У мер

s